трубчастыя паглыбленні эпітэлію слізістай абалонкі кішэчніка ў пазваночных жывёл і чалавека. Апісаны ням. вучоным І.Н.Ліберкюнам (1745). Форма, велічыня і колькасць К.к. у розных аддзелах кішэчніка розныя (у тонкай кішцы іх болей за 150 млн., а агульная пл. каля 14 м²). Прадуцыруюць кішэчныя ферменты і гармоны (эрэпсін, гастрын, мацілін і інш.), якія ўдзельнічаюць у працэсах стрававання.
нарвежскі гісторык. Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1857). З 1841 праф. ун-та ў Крысціяніі (цяпер Осла). З 1861 архіварыус Дзярж. архіва. Аўтар «Гісторыі нарвежскага народа» (т. 1—6, 1852—63), якая ахоплівае перыяд са стараж. часоў да 1397. Апіраючыся на шырокі крытычна правераны матэрыял розных крыніц рэканструяваў стараж. перыяд гісторыі Нарвегіі. Вядомы як выдавец і каментатар стараж. актаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАСО́ВІЧЫ,
старажытнае селішча каля в.Насовічы Добрушскага р-на Гомельскай вобл. Датуецца некалькімі этапамі: 1—3 ст.; 5—7 ст.; магчыма, 8—9 ст.; 10—11 ст. У выніку археал. даследаванняў у найб.стараж. пластах выяўлена паўзямлянка з адкрытым агнішчам, якая адносіцца да калочынскай культуры. Знойдзены ляпная і ганчарная кераміка розных часоў, гліняныя прасліцы, фрагменты жал. прылад працы, сердалікавыя і шкляныя пацеркі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ЎПЛІУСЫ (ад грэч. nauplios жывёла з панцырам),
планктонныя лічынкі розных ракападобных. Цела не сегментаванае; прыдаткаў 3 пары: спераду рота аднагалінастыя адчувальныя антэнулы, ззаду — двухгалінастыя антэны і жвалы жавалы* (мандзібулы), якія выкарыстоўваюцца пры плаванні. Маюць няпарнае (наўпліяльнае) вока. Паміж жваламі жаваламі* і анальнай адтулінай знаходзіцца зона росту, у якой па меры развіцця ўзнікаюць т.зв. постнаўпліяльныя сегменты з канечнасцямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІТРАФО́С, нітрафасфат,
падвойнае грануляванае комплекснае ўгнаенне. Асн. кампаненты — амонію нітрат NH4NO3 і дыгідраортафасфат NH4H2PO4; мае 21—23% азоту і да 20% (у пераліку на P2O5) фосфару. Вельмі гіграскапічны, раствараецца ў вадзе. Атрымліваюць раскладаннем канцэнтрату апатыту ці фасфарытаў азотнай к-той з далейшай нейтралізацыяй растворам аміяку. Выкарыстоўваюць на глебах усіх тыпаў як асн. і прыпасяўное ўгнаенне і для падкормкі розныхс.-г. культур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́РХУС (Århus),
горад у Даніі, на У п-ва Ютландыя. Адм. ц. амта Орхус. Вядомы з 10 ст. Каля 230 тыс.ж. (1999). Трансп. вузел. Порт у зал. Орхус-Бугт. Прам-сць: маш.-буд., нафтаперапр., хім., тэкст., харчовая. Ун-т. Рамана-гатычны сабор і цэрквы (11—15 ст.). «Стары горад» — арх. музей пад адкрытым небам (стараж. жылыя дамы з розных гарадоў Даніі). Музеі: маст. і гісторыі горада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯЎНІ́ЧЫЯ САБА́КІ,
група парод свойскіх сабак, якія выкарыстоўваюцца для палявання. Каля 100 парод. Сфарміраваліся ў працэсе шматвяковага выкарыстання ў розныхгеагр. зонах і ўмовах мясцовасці ў спалучэнні з натуральным, а потым штучным адборам і спец. дрэсіроўкай. Паводле выкарыстання, паляўнічых якасцей і экстэр’еру вылучаюць 6 асн. груп П.с.: выжлы, ганчакі, лайкі, норныя сабакі, спаніэлі і харты.
Літ.:
Слимак К., Духай Й. Охотничьи собаки: Пер. со словац. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАКСІДА́ЗЫ,
ферменты, якія каталізуюць у жывых клетках акісленне розных рэчываў (напр., амінаў, тлустых к-т, цытахрому); клас аксідарэдуктаз. Утрымліваюцца пераважна ў расл. тканках (напр., у каранях хрэну, соку фігавых дрэў). Адыгрываюць важную ролю ў дыханні раслін (каталізуюць акісленне дыхальных храмагенаў у пігменты). Найб. вывучана П. хрэну — актыўны фермент (прастэтычная група — гем), які выкарыстоўваецца ў медыцыне для вызначэння глюкозы ў крыві і мачы, у цытахім. даследаваннях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
П’ЕР-СЕН-МАРТЭ́Н (Pierre-Saint-Martin),
карставы правал у сумежным раёне Францыі і Іспаніі, у Зах. Пірэнеях. Глыб. 1350 м (адзін з самых глыбокіх у свеце). Выпрацаваны ў вапняках. Складаецца з верт. натуральнай шахты (глыб. каля 350 м), некалькіх вял. залаў, размешчаных на розных узроўнях. Найб. значная — ніжняя зала (Верна). Агульная даўж. залаў, пераходаў і калодзежаў 32,6 км. Выяўлены ў 1950 франц. спелеолагам Ж.Лепінё.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАТРА́ЎНЫЯ ФАРБАВА́ЛЬНІКІ,
водарастваральныя арган. фарбавальнікі, якія сарбіруюцца тэкстыльнымі матэрыяламі і замацоўваюцца на іх пры дапамозе пратраў — злучэнняў металаў (пераважна хрому і жалеза) са ступенню акіслення +3. Паводле хім. класіфікацыі — пераважна азафарбавальнікі і антрахінонавыя фарбавальнікі. Пры фарбаванні на валакне ўтвараюцца ўстойлівыя нерастваральныя інтэнсіўна афарбаваныя металзмяшчальныя комплексы, што дазваляе атрымліваць афарбоўкі, выключна ўстойлівыя да розныхфіз.-хім. уздзеянняў. Выкарыстоўваюць пераважна для афарбоўвання шэрсці, радзей — натуральнага шоўку.