КА́ЗАК ((Kasack) Герман) (24.7.1896, г. Патсдам, Германія — 10.1.1966),
нямецкі пісьменнік. Чл. Акадэміі навукі і л-ры ў Майнцы, прэзідэнт Ням. акадэміі мовы і паэзіі ў Дармштаце (1953—63). Дэбютаваў зб-камі вершаў «Чалавек» (1918), «Востраў» (1920), драмай «Трагічная місія» (1920). Найб. вядомы раман «Горад за ракой» (1947) — сюррэаліст. паказ «горада памерлых», бяздушнага таталітарнага механізма. Песімістычныя ідэі знайшлі адлюстраванне ў рамане «Вялікая сетка» (1952) і аповесцях «Ткацкі станок» (1949), «Фальшыўка» (1953). Паводле манеры блізкі да Ф.Кафкі. Аўтар зб. эсэ «Мазаіка» (1956).
латышскі пісьменнік, літ.-знавец. Скончыў Латвійскі ун-т (1951). Дэбютаваў як тэатр. крытык. Даследуе творчасць лат. пісьменнікаў, літ. жанры. Аўтар манаграфіі «У свеце сатыры» пра драматургічную спадчыну А.Упіта (1957, Дзярж. прэмія Латвіі 1958), біягр. раманаў «Андрэй Пумпур» (1964), «Райніс» (1977, Дзярж. прэмія Латвіі 1980), «Аўсекліс» (1981), у якіх раскрыццё жыццёвых з’яў спалучана з дакладнай распрацоўкай сюжэта і характару герояў. Піша для дзяцей. На бел. мову асобныя творы К. пераклаў Л.Дранько-Майсюк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЧА́Р (сапр.Габрыэлян) Рачыя Качаравіч
(2.2.1910, с. Кумлібуджах, Турцыя — 3.5.1965),
армянскі пісьменнік. Друкаваўся з 1930. У зб-ках апавяданняў і аповесцей «Нараджэнне герояў» (1942), «Напярэдадні» (1943), «Свяшчэннае абяцанне» (1946), «Белая кніга» (1965), рамане «Дзеці вялікага дома» (ч. 1—2, 1952—59) падзеі Вял.Айч. вайны, трагічны лёс арм. народа ў гады 1-й сусв. вайны. Аўтар кніг публіцыстычных і крытычных артыкулаў «Літаратура і жыццё» (1949). На бел. мову асобныя творы К. пераклаў М.Парахневіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАШЭ́ЎСКІ ((Kraszewski) Каятан) (11.3.1827, в. Доўгае Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. — 1.7.1896),
польскі пісьменнік, кампазітар, астраном-аматар. Брат Ю.І.Крашэўскага. Скончыў Свіслацкую гімназію. Аўтар гіст. аповесцей, абразкоў і мемуараў «Брэсцкі канюшыц» (1875), «З паданняў і нататак» (1892), «Патурчэнцы» (1895), «З успамінаў кашталяніца» (1896) і інш, падзеі якіх адбываюцца пераважна на Беларусі, таксама камедый, вершаў, гавэндаў. Пісаў музыку: канцэрты, санаты, мініяцюры для фартэпіяна. Меў бібліятэку з 10 тыс. тамоў, у т. л. зборы Сапегаў. У в. Доўгае засн.астр. абсерваторыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫ́ГА (Алесь) (сапр.Асіпенка Аляксандр Аляксандравіч; н. 1.5.1943, Мінск),
бел.пісьменнік. Скончыў БДУ (1989). Плаваў матросам на траўлеры на Поўначы. У 1967—71, 1972—78 і з 1990 працуе ў прэсе. Друкуецца з 1965. Аўтар аповесцей «Я вярнуся да цябе, мора!» (1965), «Паўночны фарватэр» (1971), «Порт прызначэння» (1973), «Чайкі над полем» (1978), кн. для дзяцей «Медзведзяня шукае сяброў» (1987). Піша пра маракоў Запаляр’я, меліяратараў Палесся, чарнобыльскія праблемы, пытанні сучаснага жыцця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУТАТЭ́ЛІ (сапр.Кутатэладзе) Аляксандр Мікалаевіч
(6.9.1897, г. Кутаісі, Грузія — 15.5.1982),
грузінскі пісьменнік. Вучыўся ў Тбіліскім ун-це (1920—25). Друкаваўся з 1924. Аўтар п’есы «Гадзюка Хірсэ» (1924), зб-каў «Вершы» (1937 і 1941), кн. навел «Байцы» (1942). Найб. буйны твор — раман-тэтралогія «Тварам у твар» (кн. 1—4, 1933—52, новая рэд. на рус. мове 1957—58) пра станаўленне сав. улады ў Грузіі. На бел. мову асобныя творы К. пераклалі Р.Барадулін, П.Броўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАМЫ́К КЕМА́ЛЬ (Namik Kemal; 21.12.1840, г. Тэкірдаг, Турцыя — 2.11.1888),
турэцкі пісьменнік і грамадскі дзеяч. Адзін са стваральнікаў і кіраўнікоў т-ва«Новыя асманы». Сваімі публіцыст. творамі і перакладамі на тур. мову прац.еўрап. ліберальных аўтараў спрыяў пашырэнню ў Асманскай імперыі канстытуцыйных ідэй. У 1876 разам з Мідхат-пашой напісаў першую тур. канстытуцыю. Пасля паражэння рэфарматараў сасланы на в-аў Хіяс, дзе і памёр.
Літ.:
Стамбулов В.И. Намык Кемаль. М., 1935;
Петросян Ю.А. «Новые Османы» и борьба за конституцию 1876 в Турции. М., 1958.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІТЫ́КА (Апанас Паўлавіч) (н. 5.2.1935, в. Бродак Крычаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел.пісьменнік. Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1967). Працаваў на заводзе, у саўгасе, на шахце, у школе-інтэрнаце, на радыё, у крычаўскай райгазеце. Друкуецца з 1960. Піша сатыр. і гумарыст. творы. Першы зб. «І ў хвост і ў грыву» (1976, з Э.Калядэнкам, З.Шостакам, М.Коўзкім). Аўтар кн. «Маўчанне навыперадкі» (1980), «Свой хлопец» (1985), «Праверка» (1990). Апавяданні і аповесці П. адметныя грунтоўным веданнем жыцця, цёплым гумарам, вострай сац. накіраванасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДЗЬКО́ (Юрый Герасімавіч) (27.6.1913, г. Бабруйск Магілёўскай вобл. —4.2.1948),
бел.пісьменнік. Скончыў Бел. вышэйшы пед.ін-т (1933). Працаваў у газ. «Чырвоная змена» і «Літаратура і мастацтва». Друкаваўся з 1931. Аўтар аповесцей «Над Одэрам» (нап. 1945), «Сакрэт маладосці» (нап. 1947), «Пястаўская зямля» (1947), зб. нарысаў «Размова па шчырасці» (з Іларыем Дуброўскім, 1935), п’ес «Канец маскараду» (з У.Стэльмахам, паст. 1938), «Дарагі госць» (1950). Асн. тэмы пасляваен. творчасці — Вял. Айч. вайна, пасляваен. буд-ва ў вёсцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РКАЎ (Георгій Макеевіч) (19.4.1911, с. Новакускова Асінаўскага р-на Томскай вобл., Расія — 26.9.1991),
расійскі пісьменнік. Герой Сац. Працы (1974, 1984). Вучыўся ў Томскім ун-це (1930—32). Друкаваўся з 1936. Раман «Строгавы» (кн. 1—2, 1939—46; Дзярж. прэмія СССР 1952) прысвечаны гісторыка-рэв. тэме. Пра далейшы лёс дынастыі Строгавых раман «Соль зямлі» (кн. 1—2, 1954—60). Аўтар раманаў «Бацька і сын» (ч. 1—2, 1963—64; аднайм. фільм 1980), «Сібір» (кн. 1—2, 1969—73; Ленінская. прэмія 1976), «Наступнаму стагоддзю» (1981—82), аповесцей «Арлы над Хінганам» (1947—48; першапачатковая назва «Салдат пяхоты»), «Запавет» (1975), «Мая ваенная пара» (1979), зб-ка нарысаў і апавяданняў «Ліст у Марэеўку» (1952), п’есы «Выклік» (разам з Э.Ю.Шымам, паст. 1980), зб-каў літ.-крытычных артыкулаў «Жыццё. Літаратура. Пісьменнік» (1971), «У пошуках паэзіі і праўды» (1983) і інш. Творчасці М. ўласціва ўвага да цэльных характараў людзей з народа, умелае ўзнаўленне дэталей побыту. Асобныя творы М. на бел. мову пераклалі Л.Салавей, Т.Мартыненка і інш. Старшыня праўлення СП СССР (19-77—89).