РУСТА́ВІ,

горад у Грузіі, на р. Кура. Узнік у сувязі з буд-вам металург. з-да. Каля 170 тыс. ж. (2000). Чыг. станцыя. Прам-сць: чорная і каляровая металургія, хім., маш.-буд., лёгкая, харчовая. Каля Р. — Тбіліская ДРЭС. 3 тэатры. Краязнаўчы музей.

т. 13, с. 472

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЭЙНО́СА (Reynosa),

горад на ПнУ Мексікі, на паўд. беразе р. Рыо-Бравадэль-Нортэ, у штаце Тамаўліпас. Каля 300 тыс. ж. (2000). Вузел чыгунак, аўтадарог, газаправодаў. Аэрапорт. Цэнтр раёна арашальнага земляробства, здабычы і перапрацоўкі прыроднага газу і нафты. Прам-сць: нафтахім., бавоўнаачышчальная, мукамольная.

т. 13, с. 566

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЭ́КЛІНГХА́ЎЗЕН (Reçklinghausen),

горад у Германіі, у зямлі Паўн. Рэйн-Вестфалія, у міжрэччы рэк Эмшэр і Ліпе Каля 130 тыс. ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на р. Эмшэр і канале Рэйн—Герне. Прам-сць: кам.-вуг., коксахім., тэкст., швейная, горнае машынабудаванне.

т. 13, с. 570

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САВЕ́ЦК,

горад у Калінінградскай вобл. Расіі. Засн. ў 1288. Да 1946 наз. Тыльзіт. Порт на р. Нёман. Чыг. вузел. 43,6 тыс. ж. (1999). Прам-сць: цэлюлозна-папяровая, харч., лёгкая; карданажная і мэблевая ф-кі. Суднабудаванне. Драм. тэатр. Месца падпісання Тыльзіцкага міру 1807.

т. 14, с. 57

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САН-ЖУА́Н-ДЫ-МЕРЫТЫ́ (São João de Meriti),

горад на ПдУ Бразіліі, паўн.-зах. прыгарад Рыо-дэ-Жанейра. Каля 500 тыс. ж. (2000). Трансп. вузел. Прам-сць: маш.-буд., хімічная. Цэнтр раёна прыгараднай гаспадаркі, які забяспечвае Рыо-дэ-Жанейра агароднінай і фруктамі.

т. 14, с. 148

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САН-ПЕ́ДРА-СУ́ЛА (San Pedro Sula),

горад у Гандурасе. Адм. ц. дэпартамента Картэс. Засн. ў 1536. Каля 500 тыс. ж. (2000). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (бананы, цукр. трыснёг, жывёлагадоўля). Прам-сць харчасмакавая (цукр., кансервавая) і тэкстыльная.

т. 14, с. 159

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СА́НТУ-АНДРЭ́ (Santo André),

горад на ПдУ Бразіліі, уваходзіць у склад Вял. Сан-Паўлу. Засн. ў 1549. Каля 700 тыс. ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: цяжкая (чорная і каляровая металургія, машынабудаванне, гумава-тэхнічная, хімічная), гарбарна-абутковая, тэкст., харчасмакавая, паліграфічная.

т. 14, с. 162

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САРАКА́БА (Sorocaba),

горад на ПдУ Бразіліі, у штаце Сан-Паўлу, у даліне р. Саракаба. Засн. ў 1589. Каля 400 тыс. ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: каляровая і чорная металургія, тэкст., цэм., гарбарна-абутковая, хім., эл.-тэхн., вінна-гарэлачная. Гіст. музей.

т. 14, с. 176

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СА́ЎТЭНД-ОН-СІ (Southend -on-Sea),

горад у Вялікабрытаніі, на У ад Лондана, у эстуарыі Тэмзы. Каля 180 тыс. ж. (2000). Марскі порт. Прам-сць: эл.-тэхн., вытв-сць металавырабаў і пластмас; паліграф., швейная, абутковая, мэблевая. Кліматычны прыморскі курорт. Традыц. спаборніцтвы яхтсменаў.

т. 14, с. 198

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЕЗО́ННЫЯ РАБО́ТНІКІ,

асобы, занятыя на работах на працягу пэўнага перыяду (сезона). Звязаны з сезонным характарам вытв-сці ў сельскай гаспадарцы, лясной, рыбнай, некат. галінах харч. прам-сці, у буд-ве і інш. Працоўныя адносіны С.р. устанаўліваюцца мясц. органамі, некат. нормы — дзярж. заканадаўствам.

т. 14, с. 296

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)