ДЗІМІ́ТРАЎ-МА́ЙСТАРА (Уладзімір) (1.2.1882, с. Фролаш, Кюстэндзілская акруга, Балгарыя — 29.9.1960),
балгарскі жывапісец. Нар.мастак Балгарыі (1952). Вучыўся ў маст. вучылішчы ў Сафіі (1903—10). Аўтар партрэтаў людзей з народа, сцэн сял. жыцця: «Нявеста» (1935), «Сям’я» (1938), «Дзяўчына з с. Шышкаўцы» (1937), «Дзяўчына» (1952) і інш. У яго карцінах з франтальнымі, нібыта распластанымі на плоскасці адлюстраваннямі, абагульненай манерай жывапісу, кантрастамі яркіх колеравых тонаў набылі маст. гучанне традыцыі балг.нар. мастацтва. Іл.гл. ў арт.Балгарыя.
Літ.:
Колев Б.В. Димитров-Майстора: Пер. с болг. М., 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯ́НА,
у рымскай міфалогіі багіня расліннасці, жаноцкасці, заступніца шлюбу і дзетанараджэння, увасабленне Месяца — Селены. Мела эпітэт Трывія — «багіня трох дарог», як знак трайной улады на небе, зямлі і пад зямлёй. Д. лічылі таксама апякункай Лацінскага саюза. Свяцілішчы Д. былі на гары Тыфаце (вобласць Кампанія, адсюль Д. Тыфаціна) і на Авенціне, дзе 13 жн. быў заснаваны храм (гэты дзень лічыўся святочным для рабоў). У грэч. міфалогіі Д. атаясамлівалі з Артэмідай і Гекатай.
Да арт.Дыяна. Вяртанне Дыяны з палявання. Мастак П.П.Рубенс. Каля 1615.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВІДЗЮ́К ((Dawidziuk) Мікола) (н. 23.4.1944, в. Уснаршчына Беластоцкага ваяв., Польшча),
польскі жывапісец і графік. Па паходжанні беларус. Скончыў Вышэйшую школу пластычных мастацтваў у Лодзі (1969) і выкладае ў ёй (з 1993 праф.). Мастак імкнецца да пранікнення ва ўнутр. свет асобы, раскрываючы яго праз містычныя твары загадкавых персанажаў, у якіх відавочна сувязь з міфалагічнасцю, спалучэнне канонаў іканапісу з кірункам сучаснага заходнееўрап. мастацтва. Асн. працы: «Падвойны профіль» (1984), «Падбеластоцкі татэм» (1991), «Без назвы» (1992), «Блакітны квадрат» (1994) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫГО́Р’ЕЎ (Сяргей Аляксеевіч) (5.7.1910, г. Луганск, Украіна — 9.4.1988),
украінскі жывапісец і графік. Нар.мастакСССР (1974), правадз.чл.АМСССР (1958). Вучыўся ў Кіеўскім маст. ін-це (1928—32), выкладаў у ім (1934—60; праф. з 1947). Творы на тэмы маралі і выхавання моладзі: «Варатар» (1949), «Абмеркаванне двойкі» (1950), «Вярнуўся» (1954), «Цікавая кніга» (1974), «Мірная зямля» (1975), «Сястра і брат» (1985) і інш. Аўтар партрэтаў І.С.Конева (1947), П.Усенка (1959), П.Панча (1967), М.Бажана (1976) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1950, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВА́КІН (Генадзь Пятровіч) (н. 26.12.1930, г. Бабруйск),
бел.мастак. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1966). Вучыўся ў Я.Чамадурава і П.Масленікава. Аформіў спектаклі «Босая птушка» М.Волінай (Гродзенскі абл.драм.т-р, 1966), «Два клёны» Я.Шварца (Рэсп.т-р юнага гледача, 1968) і інш., інтэр’еры музея Я.Коласа ў Мінску (1964—65), зрабіў эскіз дэкарацыі да оперы М.Мусаргскага «Барыс Гадуноў» (1967) і інш. Сярод жывапісных работ «Браслаў асенні», «Крыніцы» (абедзве 1990), «Свята светлага Вялікадня» (1995), «Жыровічы» (1997), нацюрморты.
Г.Івакін Эскіз дэкарацыі да оперы М.Мусаргскага «Барыс Гадуноў». 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНЬКО́ВА (Валянціна Уладзіміраўна) (н. 26.9.1953, г. Слаўгарад Магілёўскай вобл.),
бел.мастак-кераміст. Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1980). З 1987 працуе на Барысаўскім камбінаце прыкладнога мастацтва. Работам уласцівы дэкар. пластычнасць кампазіцыі, мякка-лірычная каляровая гама. Аўтар манум. пано «Гасціннасць» (1987—88, Палац культуры саўгаса «Рудакова» Віцебскага р-на), «Купалле» (1989, Магілёўскі дом-інтэрнат для інвалідаў і састарэлых). Сярод твораў дэкар. скульптуры «Мір» (1986), «Дыялог», «Стварэнне свету», «Мацярынства» (усе 1996), «Міфатворчасць» і «Выгнанне» (абедзве 1997), серыі ваз, медалёў і дэкар. пластоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАДЖАЯ́Н (Акоп Карапетавіч) (13.12.1883, г. Ахалцыхе, Грузія — 24.4.1959),
армянскі графік і жывапісец. Нар.мастак Арменіі (1935). Вучыўся ў Мюнхене ў студыі А.Ажбе (1903—05) і АМ (1905—07). К.-графік зазнаў уплывы сярэдневяковай арм. мініяцюры, аб’яднання «Свет мастацтва», У.Фаворскага. Творам уласцівы багатая фантазія, пачуццё стылю (акварэль «Давід Сасунскі», 1922; іл. да «Анталогіі паэзіі Арменіі», 1936; «Армянскіх народных казак», 1955, і інш.). Жывапісныя творы: «Вуліца ў Тэбрызе» (1922), «Расстрэл камуністаў у Татэве» (1930), «Нараджэнне Давіда Сасунскага» (1947), «У сяле Гарні» (1957) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗЬМІ́Ч (Мікалай Пятровіч) (н. 28.11.1950, в. Петрыкі Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел.мастак. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1982). Працуе ў ювелірным мастацтве і гарачай эмалі. Асн. творы: дэкар. кампазіцыі «Блакітныя сны», «Купалле», «Слуцкія паясы», «Рэгата», «Свята», «Салют», «Абуджэнне», «Бабіна лета» (усе 1980-я г.), «Мір табе, планета Зямля», «Памяць», «Прастора і час», «Рух» (усе 1990-я г.). Узнавіў Крыж Ефрасінні Полацкай (1993—97). Адзін з аўтараў кн. «Крыж — прыгажосць царквы» (1998). Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЫ́КАЎ (Мікалай Пракопавіч) (21.3.1861, г.п. Мсцёра Вязнікаўскага р-на Уладзімірскай вобл., Расія — 26.10.1944),
расійскі мастак; адзін з заснавальнікаў мсцёрскай мініяцюры. Вучыўся ў бацькі-іканапісца. Выкладаў у Троіца-Сергіевай лаўры, у Строганаўскім маст.-прамысл. вучылішчы. Да 1917 працаваў як іканапісец, пазней рабіў мініяцюры на паверхні лакавых вырабаў з пап’е-машэ. Творы адметныя займальнасцю сял. сцэн, арганічна звязаных з пейзажам, зеленавата-бірузовай (пазней цёпла-вохрыстай) каларыстычнай гамай, жывапіснай мяккасцю і плаўнай размеранасцю рытмаў, некаторай лубачнасцю ў выяўленні фігур людзей: «Навальніца», «Паляванне» (абодва 1934), «Дуброўскі» (1937), «Малацьба» (1944) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МАНАЎ (Леанід Міхайлавіч) (н. 22.11.1953, г. Слаўгарад Магілёўскай вобл.),
бел.мастак-плакатыст. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1974), Бел.тэатр.-маст.ін-т (1991). Працуе ў выд-ве «Навука і тэхніка» (з 1991). Асн. творы: «Спыніць гонку ўзбраенняў» (1984), «Перабудова» (1986), «Чарнобыль. 26.4.86» (1988), «Дапамажы дзецям Чарнобыльскай зоны», «Хто адкажа?» (абедзве 1990), серыя плакатаў «Беларускія асветнікі» (Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Мікола Гусоўскі, Францыск Скарына, Сімяон Полацкі; 1991), плакаты да кінафільмаў «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1989), «Сівая легенда» (1992). Працуе таксама ў жывапісе і кніжнай графіцы.