нямецка-фашысцкі канцлагер у 1937—45 каля г. Веймар (Германія). Меў 66 філіялаў і знешніх працоўных камандаў. Спачатку ў Бухенвальдзе трымалі ням. палітзняволеных, потым і ваеннапалонных розных нацыянальнасцей, прымусова вывезеных у Германію сав. грамадзян. За гады існавання праз лагер прайшло каля 239 тыс. вязняў, загублена больш за 56 тыс. чалавек 18 нацыянальнасцей (у т. л. каля 19 тыс.сав. ваеннапалонных). Вязняў катавалі, марылі голадам, бязлітасна эксплуатавалі на з-дах буйных прамысл. фірмаў, праводзілі над імі мед. эксперыменты. 18.8.1944 у Бухенвальдзе забіты дзеяч ням. і міжнар. рабочага руху Э.Тэльман. Тут дзейнічалі падпольная антыфаш. арг-цыя, інтэрнац. лагерны камітэт на чале з ням. камуністам В.Бартэлем. Да крас. 1945 налічвалася 178 падпольных груп (у т. л. 56 савецкіх). 11.4.1945 баявыя групы інтэрнац. камітэта авалодалі лагерам. 12.4.1945 у лагер увайшлі амер. войскі. У 1958 створаны Міжнар.камітэт былых вязняў Бухенвальда, адкрыты мемарыяльны комплекс.
Да арт.Бухенвальд. Мемарыял на ўшанаванне памяці ахвяр канцлагера. Скульптар Ф.Крэмер. 1958.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКАЯ АРГАНІЗА́ЦЫЯ РСДРП.
Існавала з канца 1903 да канца 1917. З сак. 1904 уваходзіла ў Паўночна-Заходні камітэтРСДРП, з жн. 1905 — у Паўн.-Зах. саюз РСДРП, з чэрв. 1906 — у Абласны саюз РСДРП Літвы і Беларусі.
На канец 1904 налічвала 180 чл., у 1905 — 650 чл., аб’ядноўвала 17 гурткоў. Арганізоўвала забастоўкі, мітынгі, дэманстрацыі, сходы рабочых, выпускала лістоўкі. У рэвалюцыю 1905—07 прадстаўнікі арг-цыі ўваходзілі ў Віцебскі кааліцыйны камітэт. Дэлегаты арг-цыі ўдзельнічалі ў рабоце IV і V з’ездаў РСДРП. У пач. 1-й сусв. вайны ва ўмовах увядзення ваен. становішча ў губерні ў жн. 1914 арг-цыя разгромлена.
15.3.1917 створана Віцебская аб’яднаная арганізацыя РСДРП, у якую ўваходзілі меншавікі, бундаўцы і бальшавікі.
15.7.1917 аформлена Віцебская арг-цыяРСДРП (інтэрнацыяналістаў), якая з 28.9.1917 называлася Віцебская арганізацыя РСДРП (бальшавікоў). Яна ўвайшла ў Паўн.-Зах.абл. арг-цыю РКП(б). Пасля Кастр.ўзбр. паўстання Віцебскі к-тРСДРП(б) утварыў Віцебскі ВРК.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЯ НАРО́ДНАЯ ПА́РТЫЯ (БНП),
палітычная партыя дэмакр. кірунку. Утворана ў ліст. 1994. Кіруючы орган паміж з’ездамі — Камітэт партыі. Асн. мэты: пабудова унітарнай, дэмакр., суверэннай дзяржавы сацыяльна арыентаванага рыначнага характару; развіццё дэмакратыі; абарона ўласнасці і свабоды прадпрымальніцтва; уключэнне эканомікі Беларусі ў нар.-гасп. працэсы на аснове правядзення паліт., эканам. і дзярж.-прававых рэформаў; забеспячэнне гарантый грамадзянскіх правоў і свабод кожнаму чалавеку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛІМПІ́ЙСКАЯ ХА́РТЫЯ,
збор статутных дакументаў па пытаннях алімпійскага руху. Зацверджана ў 1894 Міжнар.спарт. кангрэсам у Парыжы. Вызначае асн. мэты, прынцыпы, палажэнні і правілы арганізацыі і правядзення Алімпійскіх гульняў. Гал. палажэнні алімпійскай хартыі распрацаваны П. дэ Кубертэнам. Складаецца з 5 раздзелаў, афіц. тлумачэнняў і інструкцый, якія маюць абавязковы характар. Да Алімпійскай хартыі прыкладаюцца правілы правядзення рэгіянальных гульняў, якія апякуе Міжнародны алімпійскі камітэт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Польрэўком, гл. Польскі рэвалюцыйны камітэт
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЕ ТАВАРЫ́СТВА Ў ПЕТРАГРА́ДЗЕ ПА АКАЗА́ННІ ДАПАМО́ГІ ПАЦЯРПЕ́ЛЫМ АД ВАЙНЫ́,
дабрачынная арг-цыя для дапамогі бежанцам-беларусам у 1-ю сусв. вайну. Існавала з студз. 1916 да пач. 1918. Заснавальнікі Б.І.Эпімах-Шыпіла, Ч.І.Родзевіч, А.П.Ярэміч, У.Ф.Міткевіч. На чале т-ва быў камітэт (старшыня Л.С.Сеўрук, нам. старшыні Ярэміч і М.І.Мігай, сакратар Э.А.Будзька). Т-ва аказвала дапамогу грашыма і рэчамі, адкрыла інтэрнаты для бел. студэнтаў і вучняў, дзіцячы прытулак, кравецкую майстэрню, выдавала лістоўкі з заклікам ахвяраваць грошы для бежанцаў, наладжвала «Беларускія вечарыны». Падтрымлівала сувязі з Мінскім аддзелам Бел.т-ва дапамогі пацярпелым ад вайны, Беларускім нацыянальным камітэтам у Мінску. Імкнулася пашырыць уплыў на ўсю тэр., дзе знаходзіліся бежанцы. У снеж. 1917 перавыбраны камітэтт-ва, у яго ўвайшлі члены Бел.с.-д. рабочай партыі (А.Р.Чарвякоў, А.Х.Усціловіч і інш.). Спыніла дзейнасць са стварэннем Беларускага нацыянальнага камісарыята.
В.У.Скалабан.
Лістоўка, выдадзеная Беларускім таварыствам у Петраградзе па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны. 1916.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІЛІ́ ((Killy) Жан Клод) (н. 30.8.1943, г. Сен-Клу, Францыя),
французскі спартсмен (гарналыжны спорт). Чэмпіён X зімовых Алімп. гульняў (1968, г. Грэнобль, Францыя) у альпійскім трохбор’і: скарасным спуску, слаламе і слаламе-гіганце. Лепшы спартсмен X зімовых Алімп. гульняў. Чэмпіён свету ў трохбор’і (1966, 1968), у скарасным спуску (1966). Уладальнік Кубка свету (1967—68). З 1968 прафесіянал (чэмпіён свету, 1973). Узначальваў Арганізац.Камітэт XVI зімовых Алімп. гульняў (1992, г. Альбервіль, Францыя).
дабрачынныя арганізацыі, якія дапамагаюць жыхарам Беларусі ў пераадоленні наступстваў Чарнобыльскай катастрофы 1986. Утвораны прадстаўнікамі бел. дыяспары ў некаторых краінах свету. Беларускі камітэт дапамогі ахвярам радыяцыі ў Лондане. Засн. ў 1989 як частка Бел. місіянерскага фонду ў Англіі. У складзе камітэта А.Надсон (старшыня), П.Асіповіч, Д.Дзінглі, В.Рыч. Мае прадстаўніцтвы ў ЗША (узначальвае Я.Сіру), Канадзе (Р.Жук-Грышкевіч), Аўстраліі (М.Лужынскі), Францыі (М.Навумовіч). Аказвае дапамогу жыхарам радыяц. зонаў лекамі, мед. абсталяваннем, прыладамі дазіметрыі. Канадскі фонд дапамогі ахвярам Чарнобыля. Засн. ў 1989 у г. Атава. Узначальвае І.Сурвіла. Мае аддзел у г. Ванкувер (з 1994). Аказвае дапамогу медыкаментамі, прымае на лячэнне і адпачынак дзяцей з Беларусі. У г. Лондан (прав. Антарыо) па ініцыятыве Б.Рагулі разам з ф-там стаматалогіі Лонданскага ун-та распрацаваны праект па аказанні дапамогі ў стаматалагічным лячэнні дзяцей на Беларусі. Фонд вядзе прапагандысцкую работу, пашырае веды пра Беларусь. Камітэт дапамогі ахвярам Чарнобыля ў Аўстраліі. Дзейнічае з 1990 пры Федэральнай радзе бел. арг-цыі. Збірае грошы, арганізоўвае дастаўку медыкаментаў на Беларусь і лячэнне дзяцей у Аўстраліі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКАЯ АРГАНІЗА́ЦЫЯ РСДРП.
Аформілася ў канцы 1903. У студз. 1904 на правах раённай увайшла ў Палескі камітэтРСДРП. Пасля яго расфарміравання ў вер. 1905 пераўтворана ў раённую арг-цыю, падзялялася на Гарадскую, Навабеліцкую і Чыгуначную арг-цыі. У рэвалюцыю 1905—07 разам з Бундам кіравала выступленнямі працоўных, мела баявыя дружыны. У час кастр.паліт. стачкі 1905 яе прадстаўнікі ўваходзілі ў кааліцыйны рэв.к-т, у дні снежаньскай паліт. стачкі 1905 — у Гомельскі камітэт дэлегатаў. Вясной 1906 арг-цыя рэарганізавана ў акруговую. У 1907 разгромлена. У вер. 1909 адноўлены Гомельскі акр.к-тРСДРП. З 1911 дзейнічалі Чыгуначная і Навабеліцкая арг-цыі. Вясной 1912 Гомельская арганізацыя РСДРП удзельнічала ў правядзенні сходаў рабочых у знак пратэсту супраць Ленскага расстрэлу. Мела перадатачны пункт падп. л-ры, распаўсюджвала газ. «Правда» і збірала сродкі ў яе фонд, арганізоўвала стачкі, паліт. сходкі, выдавала і распаўсюджвала лістоўкі. Удзельнічала ў падрыхтоўцы Гомельскага перасыльнага пункта паўстання 1916. Напярэдадні Лют. рэвалюцыі 1917 у горадзе дзейнічалі с.-д. групы на эвакуіраваных заводах. У сак. 1917 яны ўвайшлі ў склад Гомельскай аб’яднанай арг-цыі РСДРП. У крас. 1917 бальшавікі выйшлі з яе і ўтварылі самастойны Палескі к-тРСДРП(б).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМНІ́СТЫЯ МІЖНАРО́ДНАЯ (Amnesty International),
міжнар. праваахоўная няўрадавая арганізацыя. Створана ў 1961 у Лондане. Мае філіялы ў 44 краінах свету, прадстаўлена індывід. членамі ў 155 краінах і тэрыторыях (1994). Асн. мэты: юрыд. дапамога зняволеным за паліт. і рэліг. перакананні («нявольнікам сумлення») і іх сем’ям. Выступае супраць катаванняў і смяротнай кары, рыхтуе незалежныя даклады аб парушэннях правоў чалавека. Кіруючыя органы — сесія (склікаецца штогод), выканаўчы камітэт, сакратарыят. Штаб-кватэра ў Лондане. Нобелеўская прэмія міру 1977.