РУСЕ́ЛЬ (Roussel) Альбер Шарль Поль Мары (5.4.1869, г. Туркуэн, Францыя — 23.8.1937),
французскі кампазітар, педагог. Скончыў «Схола канторум» (1898, у 1902—14 выкладаў у ёй, з 1913 праф.), вучыўся ў В. д’Эндзі. Раннія творы вытрыманы ў імпрэсіяністычных традыцыях, пазней адзін з буйн. прадстаўнікоў неакласіцызму ў франц. музыцы. Значнае месца ў яго творах заняла ант. тэматыка. Адным з першых выкарыстаў у еўрап. музыцы кіт., інд. і інш. лады. Сярод твораў: оперы, у т. л. опера-казка «Нараджэнне ліры» (1924), опера-балет «Падмаваці» (паст. 1923); балеты, у т. л. «Баляванне павука» (1913), «Вакх і Арыядна» (1930); сімфоніі, камерна-інстр. творы і інш. З 1935 прэзідэнт Нар.муз. федэрацыі. Сярод вучняў Э.Саці, Б.Марціну і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАВЕ́НСКІ [Slavenski; сапр.Штоль цар
(Stolcer)] Іосіп (11.5.1896, г. Чакавец, Харватыя — 30.11.1955),
югаслаўскі кампазітар; адзін з заснавальнікаў сучаснай нац. кампазітарскай школы. Вучань З.Кодая і В.Новака. У 1925—26 удасканальваў майстэрства ў Парыжы. Працаваў у Бялградзе, з 1949 праф.Муз. акадэміі. Для творчасці характэрны ўвасабленне фалькл. матываў у розных муз. жанрах, выкарыстанне сучаснай тэхнікі пісьма. Зазнаў уплывы франц. імпрэсіяністаў. Сярод твораў: «Усходняя сімфонія» («Рэлігіяфанія») для салістаў, хору і арк. (1934); кантаты; сімфонія з хорам «Сімфанічны эпас» (1945), сімф. сюіта Балканафанія (1927), 4 балканскія танцы і інш. для арк.; Слав. саната для скр. з фп. (1924); камерна-інстр. ансамблі, фп. творы, у т. л. «Танцы і песні з Балкан»; хары, песні і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСЦІ́НАВА Ніна Мікалаеўна (н. 20.11.1949, г. Беліц, Германія),
бел.кампазітар. Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1974). З 1974 выкладчык Віцебскага муз. вучылішча. Працуе ў розных жанрах камерна-інстр. і вак.-харавой музыкі, значнае месца займае музыка для дзяцей. Сярод твораў: опера для дзяцей «Трыццаць два волаты» (паст. 1983), «Партыі» для хору і сімф.арк. на вершы В.Стрыжонка (1982), «Дзіцячая кантата» на вершы А.Пракоф’ева (1973), лірычная кантата для хору і сімф.арк. «Тысячагадовы горад мой» на вершы Д.Сімановіча (1987); сімф. паэма «Уваходжанне» (1979), «Беларускія карцінкі» для стр.арк. (1979), п’есы «Накцюрн» і «Скерца» (абедзве 1986) для нар.арк.; творы для фп., хары а капэла, музыка да драм. спектакляў, песні і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАПО́РЫН Юрый Аляксандравіч (8.11.1887, г. Глухаў Сумскай вобл., Украіна — 9.12.1966),
расійскі кампазітар, педагог. Нар.арт.СССР (1954). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1913) і Петраградскую кансерваторыю (1918). У 1919—34 узначальваў муз. частку драм. т-раў у Ленінградзе, з 1939 праф. Маскоўскай кансерваторыі. Працягваў героіка-патрыят. традыцыі рус. класічнай музыкі. Сярод твораў: опера «Дзекабрысты» (паст. 1953), сімфонія-кантата «На полі Куліковым» (1939), араторыі «Паданне пра бітву за рускую зямлю» (1944), «Дакуль каршуну кружыць» (1963), сімфонія для хору і арк. (1932), рамансы на вершы рус. паэтаў. Сярод вучняў Я.Святланаў, А.Фляркоўскі, Р.Шчадрын і інш.Дзярж. прэміі СССР 1941, 1946, 1952. Дзярж. прэмія Расіі 1966.
Тв.:
Литературное наследие: статьи, письма... М., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЧЫНО́ЎСКАЯ (Кімант-Ячыноўская, Ячыноўская-Кімонт, Кімант-Яцына) Марыя (1858?, г. Шаўляй, Літва — 1922), піяністка, кампазітар і грамадскі дзеяч. Скончыла Пецярбургскую кансерваторыю. У 1914 арганізавала (з В.Ратасэпам) у Вільні канцэрт-баль чатырох народаў (беларусаў, палякаў, літоўцаў і рускіх), скампанавала музыку аперэты «Залёты» на лібрэта В.Дуніна-Марцінкевіча (паст. з А.Бурбісам у 1915). Кіравала бел. хорам (пасля І.Шыдлы) і рыхтавала муз. аддзелы ў Беларускім музычна-драматычным гуртку. Да 1986 дзейнасць Я. памылкова прыпісвалася яе дачцэ Марцаліне Кімант-Яцыне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГІ́НСКІ Міхал Клеафас (7.10.1765, Гузаў каля Варшавы — 15.10.1833),
дзярж. дзеяч Рэчы Паспалітай, кампазітар, літаратар. З роду Агінскіх. З 1789 надзвычайны пасол у Галандыі, выконваў дыпламат. місію ў Лондане. У 1791 у Магілёве прысягнуў Кацярыне II, чым захаваў маёнткі ва ўсх. Беларусі. Падтрымаў Канстытуцыю 3 мая 1791. Пасля перамогі Таргавіцкай канфедэрацыі 1792 эмігрыраваў у Прусію, яго маёнткі былі канфіскаваны; вяртанне на радзіму і зварот маёмасці былі абумоўлены яго ўступленнем у канфедэрацыю. Дэпутат Чатырохгадовага (1788—92) і Гродзенскага (1793) соймаў. У 1793—94 падскарбі вял. літоўскі. У час паўстання 1794 увайшоў у склад Найвышэйшай літ. рады. Сфарміраваў на свае сродкі батальён стралкоў і камандаваў ім у некалькіх бітвах. У жн. 1794 зрабіў рэйд да Дынабурга (цяпер Даўгаўпілс). Змагаўся супраць прускіх войскаў. Пасля задушэння паўстання жыў у Вене, Венецыі, Парыжы. У 1802 вярнуўся ў свой маёнтак Залессе каля Смаргоні. У 1810 атрымаў званне сенатара. Прапанаваў імператару Аляксандру I праект аднаўлення ВКЛ у складзе Рас. імперыі (гл.Агінскага план 1811). Пасля адышоў ад паліт. дзейнасці. З 1823 жыў у Італіі. Вядомы як кампазітар. Ігры на фп. вучыўся ў Ю.Казлоўскага, на скрыпцы — у Дж.Б.Віёці. Кампазітарскую дзейнасць пачаў у 1790-я г. стварэннем маршаў і баявых песень, пашыраных сярод паўстанцаў 1794. Аўтар папулярных паланэзаў, у т. л. паланэза ля-мінор «Развітанне з Радзімай», фп. п’ес, рамансаў, адметных лірызмам, меладычнасцю, нар.-песеннымі традыцыямі, а таксама аднаактовай оперы «Зеліс і Валькур, або Банапарт у Каіры» на ўласнае лібрэта (1799). Агінскаму належаць трактат «Лісты пра музыку» (1828, выд. на польск. мове ў 1956), «Мемуары пра Польшчу і палякаў з 1788 да 1815 г.» (т. 1—4, 1826—27, на франц. мове).
Літ.:
Бэлза И. Михал Клеофас Огиньский. 2 изд. М., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЗІВІ́Л Антоні Генрык (13.6.1775, Вільня — 7.4.1833),
палітычны дзеяч, мецэнат, кампазітар-аматар, спявак (тэнар). Сын Міхала Гераніма Радзівіла (гл. ў арт.Радзівілы). Вучыўся ў Гётынгенскім ун-це (да 1794). У 1796 ажаніўся з Фрэдэрыкай Луізай, прынцэсай Брандэнбургскай, пляменніцай прускага караля, і застаўся ў Прусіі. Пасля паўстання 1794 падтрымліваў планы адраджэння польскай дзяржавы на чале з каралём Прусіі Гогенцолернам, дзе сам разлічваў стаць віцэ-каралём, а Т.Касцюшка — галоўнакамандуючым. Выступаў за кааліцыю Прусіі, Расіі і Аўстрыі супраць Напалеона, стварэнне асобнай арміі з ураджэнцаў б. Рэчы Паспалітай. Ардынат нясвіжскі і алыцкі (1814). У 1815—33 намеснік прускага караля ў Вял.кн. Пазнанскім, ген.-паручнік. Трымаў у Берліне і Познані артыстычныя салоны. Быў выдатным віяланчэлістам і гітарыстам, іграў на інш.муз. інструментах, пісаў музыку, спяваў у аматарскіх спектаклях («Вялікі дзень у замку, альбо Сцэны трубадураў з 1148 года»; паст. у час Венскага кангрэса 1815). Пісаў рамансы (у т. л. з «Вільгельма Майстэра» І.В.Гётэ), вак. дуэты і трыа, фп. творы (вальсы, паланэзы), хары (у сучасным рэпертуары хар. калектываў Берлінскай акадэміі музыкі). Набыў вядомасць як кампазітар оперы «Фауст» (лібрэта Гётэ). Падтрымліваў кантакты з вядомымі кампазітарамі. Свае творы яму прысвяцілі Л.Бетховен («Імянінная» уверцюра), Ф.Мендэльсон (фп. квартэт), Ф.Шапэн (фп. трыо g-moll), М.Шыманоўская (серэнада для фп. і віяланчэлі). На Беларусі фрагменты оперы «Фауст» упершыню паказаны ў 1995 у Нясвіжы «Беларускай капэлай», у 1999 цалкам Нац.акад. т-рам оперы, запісана на радыё.
Літ.:
Скорабагатаў В. Беларускі «Фауст» // Спадчына. 1995. № 1;
Яго ж. Лёс падарыў Гётэ музыку Радзівіла // Мастацтва. 1995. № 4;
Собалева Н. Агмень родавы, агмень культурны: (Жыцьцё, дзейнасць і атачэньне Антонія Генрыка Радзівіла) // Там жа. № 8;
Яе ж. «Геніяльная парывістая кампазіцыя...» // Там жа. № 9;
Jachimecki Z., Pozniak W. Antoni Radziwilł i jego muzyka do Fausta. Kraków, 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛІ́НІ (Bellini) Вінчэнца (3.11.1801, г. Катанія, Італія — 23.9.1835),
італьянскі кампазітар. Вучыўся ў неапалітанскай кансерваторыі «Сан-Себасцьяна» (1819—25 ці 27) у Н.А.Цынгарэлі. Музыцы Беліні ўласцівы рамант. ўзнёсласць, мяккі лірызм. У яе аснове экспрэсіўная вак. мелодыка шырокага дыхання, неперарыўнасць развіцця, віртуозны бляск. Зрабіў вял. ўклад у развіццё опернага жанру, стылю бельканта, імкнуўся да натуральнага ўвасаблення ў музыцы моўных інтанацый, надаў драм. выразнасць опернаму рэчытатыву. Аўтар 11 опер, у т. л. «Пірат» (1827), «Чужаземка» (1829), «Капулеці і Мантэкі» (1830), «Самнамбула», «Норма» (1831), «Беатрычэ ды Тэнда» (1833), «Пурытане» (1835), кантаты «Ісмена», 7 сімфоній (1818—24), духоўнай музыкі, рамансаў, канцанет і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́НЖУРА (Wanžura, Vančura) Эрнест (1750?, Вамберк, Чэхія — студз. 1802), кампазітар і клавесініст. Па паходжанні чэх. Барон. Служыў у войсках аўстр. імператара Іосіфа II. У 1780 запрошаны графам С.Г.Зорычам у прыдворны т-р у Шклове. Аўтар лібрэта, музыкі і дэкарацый «Пантамімы з алегорыямі», паст. у Шклове 30.5.1780 у прысутнасці Кацярыны II і Іосіфа II. З 1783 муз. кіраўнік у выхаваўчым доме, інспектар муз. класаў Пятроўскага т-ра ў Маскве, у 1786—97 у дырэкцыі імператарскіх т-раў у Пецярбургу, капельмайстар і прыдворны клавесініст. Сярод твораў: камічныя оперы «Храбры і смелы віцязь Архідэіч» (паст. 1787), «Апякун падмануты»; З сімфоніі на слав. тэмы (на ўкр., рус. і польск.). У 1785—94 выдаваў муз. часопіс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́РАСАЎ Дзмітрый Мікалаевіч (1909, Смаленшчына — 25.11.1985),
бел.кампазітар. У 1920-я г. пакінуў Беларусь. Тэорыі кампазіцыі вучыўся на Украіне. Пасля 2-й сусв. вайны ў эміграцыі, спачатку ў Германіі ў лагеры для перамешчаных асоб, потым пераехаў у ЗША. Удзельнічаў у рабоце бел. грамадскіх арг-цый, з 1952 кіраваў хорам пры царкве імя св. Ефрасінні Полацкай у г. Саўт-Рывер. Аўтар 60 муз. твораў, сярод іх оперы «Вешчы Алег» паводле А.Пушкіна, «На край святла» паводле М.Сяднёва, «Прывіды» паводле І.Тургенева, 5 сюіт для тэатра, 5 сімфоній, 8 царк. твораў, 2 санаты для раяля, канцэрт для трубы, каля 20 песень на словы М.Кавыля, Сяднёва, А.Змагара, П.Глагольскага, А.Валошкі, Н.Арсенневай і інш.