вадасховішча ў Магілёўскім р-не, за 32 км на ПдУ ад Магілёва, каля в. Зарэсце. Створана на р. Раста ў 1981. Пл. 0,71 км², даўж. 2,4 км, найб.шыр. 400 м, найб.глыб. 5,3 м, аб’ём вады 1 млн.м³. Ваганні ўзроўню на працягу года 2 м. Выкарыстоўваецца для арашэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХО́ДНІ ПРАХО́Д,
паўночна-заходні праход Карэйскага прал. паміж а-вамі Цусіма і п-вам Карэя. Шыр. 52 км. Глыб. 56—184 м, у вузкім жолабе да 230 м. Цячэнні ў асноўным накіраваны на ПнУ, скорасць каля 1 км/гадз. Уздоўж паўн.-ўсх. берага часта цячэнне зваротнага напрамку. Порт Пусан (Паўд. Карэя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЯЛО́ЎЕ,
балота ў Івацэвіцкім і Бярозаўскім р-нах Брэсцкай вобл., у вадазборы р. Жыгулянка. Нізіннага тыпу. Пл. 8,6 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 7,1 тыс.га. Глыб. торфу да 5,3 м, сярэдняя 1,5 м. Ёсць сапрапель. Балота часткова асушана, выкарыстоўваецца пад сенажаць. На неасушанай ч. пераважае імхова-асаковая расліннасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ЖКАВА,
вадасховішча ў Горацкім р-не Магілёўскай вобл., каля в. Нежкава. Створана ў 1989 на р. Парасіца. Пл. 0,5 км², даўж. 3,6 км, найб.шыр. 180 м, найб.глыб. 6 м, аб’ём вады 1,3 млн.м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 2,4 м. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСЬЕ́ТА ЗАЛІ́Ў Каля зах. берагоў зал. Пятра Вялікага ў Японскім м., каля берагоў Прыморскага краю Расіі. Даўж. каля 50 км, глыб. 17—25 м. Падзяляецца п-вам Крабе на бухту Рэйд «Палады» на З і Кітовы зал. на ПнЗ. Зімой замярзае. Прылівы няправільныя паўсутачныя (да 0,5 м). На ўзбярэжжы — пас. Пасьет.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛУ́КСКАЕ МО́РА,
міжастраўное мора Ціхага ак., у Малайскім архіпелагу. Знаходзіцца паміж а-вамі Мінданао, Сангіхе, Сулавесі, Сула, Малукскімі і Талаўд. Пл. 274 тыс.км². Найб.глыб. 4970 м. Т-ра вады на паверхні 27—28 °C. Салёнасць 34%. Прылівы няправільныя паўсутачныя (да 2,2 м). Гал. порт Давао на в-ве Мінданао.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛАСЛА́ВІЦКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА.
У Клімавіцкім р-не Магілёўскай вобл., каля в. Мілаславічы. Створана на р. Іпуць у 1981. Пл. 1,43 км², даўж. 5 км, найб.шыр. 400 м, найб.глыб. 2,6 м, аб’ём вады 1,8 млн.м³. Ваганні ўзроўню на працягу года 0,6 м. Выкарыстоўваецца для ўвільгатнення с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі, адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯ́СТРА,
возера ў Мядзельскім р-не Мінскай вобл., у бас.р. Нарач, каля г. Мядзел, у межах Нарачана-Вілейскай нізіны. Пл. 13,1 км², даўж. 5,8 км, найб.шыр. 4,5 км, найб.глыб. 11,3 м, даўж. берагавой лініі 20,2 км, аб’ём вады 70,2 млн.м³. Пл. вадазбору 130 км². Уваходзіць у Нарачанскую групу азёр, нац. парк Нарачанскі. Катлавіна падпруднага тыпу. 2 мысы (горы Конеўка і Галыжына), якія далёка ўразаюцца ў возера, аддзяляюць паўн. і паўд. плёсы. Схілы выш. 2—3 м (на Пн і ПнУ 6—10 м), спадзістыя, разараныя, на Пд і ПдЗ укрытыя лесам. Берагавая лінія ўтварае некалькі паўастравоў і заліваў (Панасаўка, Мядзельская лука, Паўн. лука і інш). Берагі на Пн і ПнУ абразіўныя, зліваюцца са схіламі, астатнія нізкія, пясчаныя, на Пд і У забалочаныя. На асобных участках уздоўж берагоў цягнецца берагавы вал выш. да 1 м. Дно паўн. плёса са шматлікімі пясчанымі і пясчана-жвіровымі падняццямі і ўпадзінамі (глыб. 8—11 м). У паўд. плёсе глыб. да 8 м. Зона мелкаводдзя пясчаная, на асобных участках пясчана-галечная, завалуненая. Глыбей пашыраны сапрапелі і ілы гляі*. Сярэдняя магутнасць асадкаў 4—5 м, у залівах да 7—8 м. Ваганні ўзроўню вады да 40 см за год. Ледастаў з 1-й дэкады снеж. да 2-й дэкады красавіка; найб. таўшчыня лёду 75 см. Вял. колькасць кіслароду, мінералізацыя вады да 250 мг/л, празрыстасць 1,5 м. Эўтрофнае. Расліннасць утварае ўздоўж берагоў некалькі палос (шыр. да 300 м). Падводная расліннасць да глыб. 4 м. Іхтыяфауна ляшчова-судаковая, водзіцца вугор. Зарыбленне (судак, сазан і інш.). Багатая арнітафауна. М. злучана пратокамі з азёрамі Баторына, Скрыпава, Шастакова. Сцёк праз пратоку Скема (даўж. 200 м) у воз.Нарач. Рыбалоўства. Курортная зона. Гідралагічныя назіранні з 1961. На паўд. беразе гідралагічны заказнік Чарэмшыца, на У паміж азёрамі М. і Баторына помнікі прыроды Качаргінская ірада, вял. камень Качаргінскі.
Літ.:
Боровик Е.А. Рыбопромысловые озера Белоруссии. Мн., 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРМУ́ЗСКІ ПРАЛІ́Ў, Хармузскі праліў,
паміж Аравійскім п-вам і мацерыковай часткай Азіі. Злучае Персідскі і Аманскі залівы. Даўж. 150 км, найменшая шыр. 55,6 км. Глыб. ад 71 м да 219 м, на фарватэры 27,5 м. Шмат невял. скал і астравоў (Кешм, Армуз, Ларак і інш.). Транспартная магістраль па перавозе нафты. Порт — Бэндэр-Абас (Іран).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРТЭЗІЯ́НСКІ КАЛО́ДЗЕЖ,
калодзеж або свідравіна, з якіх атрымліваюць артэзіянскія воды. Артэзіянскі калодзеж звычайна замацоўваюць трубамі, выкарыстоўваюць помпы, у зоне ваданоснага пласта абсталёўваюць фільтрамі. Многія нас. пункты Беларусі бяруць ваду з артэзіянскага калодзежа. Водазабеспячэнне Мінска часткова грунтуецца на сістэмах артэзіянскіх свідравін глыб. у некалькі дзесяткаў метраў, часам больш за 100 м (дэбіт 50—100 м³/гадз).