МО́ТУЗ (Уладзімір Іванавіч) (18.2.1924, в. Бяланавічы Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. — 5.9.1996),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч.вайну з 1942 на Данскім, Паўд.-Зах., 2-м і 3-м Укр. франтах. Камандзір аддз. разведкі сяржант М. вызначыўся ў ліст. 1943 пры вызваленні Украіны, у жн. 1944 — Малдовы, у сак. 1945 — Венгрыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРАЎЁЎ (Міхаіл Васілевіч) (15.5.1919, в. Нараўшчызна Мазырскага р-на Гомельскай вобл. — 19.5.1981),
Герой Сав. Саюза (1944). У Вял.Айч.вайну з 1941 на Паўн., Варонежскім, 1-м Укр., Бел., 1-м Бел. франтах. Камандзір батарэі мал. лейтэнант М. вызначыўся ў кастр. 1943 у баі каля г. Пераяслаў-Хмяльніцкі (Украіна). Пасля вайны на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́ШЫНА,
вёска ў Мсціслаўскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 12 км на ПдЗ ад г. Мсціслаў, 96 км ад Магілёва, 17 км ад чыг. ст. Ходасы. 525 ж., 219 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯГУ́НЫ,
вёска ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., каля аўтадарогі Паставы — Лынтупы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 27 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Паставы, 277 км ад Віцебска. 298 ж., 99 двароў (1999). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Капліца. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВІ́ЦКАВІЧЫ,
вёска ў Камянецкім р-не Брэсцкай вобл., каля р. Лясная. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на ПнУ ад г. Камянец, 47 км ад Брэста, 36 км ад чыг. ст. Жабінка. 391 ж., 160 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРУ́ЦКІ (Дзяніс Сільвестравіч) (18.10.1904, в. Пагост Салігорскага р-на Мінскай вобл. —4.10.1960),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Арлоўскую бранятанк. школу (1932). У Чырв. Арміі з 1926. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч вайну на фронце з 1941. Самаходны артыл. полк на чале з палк. Н. вызначыўся 14—17.1.1945 пры вызваленні Польшчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАСАВІ́ЧЫ,
вёска ў Калінкавіцкім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр Зеляноцкага с/с і калгаса. За 31 км на ПнУ ад г. Калінкавічы, 104 км ад Гомеля, 12 км ад чыг. ст. Гарочычы. 354 ж., 147 двароў (1999). Піларама. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЎГАРО́ДЫ,
вёска ў Новапагосцкім с/с Міёрскага р-на Віцебскай вобл. Цэнтр калгаса. За 14 км на Пд ад горада і чыг. ст. Міёры, 194 км ад Віцебска. 257 ж., 115 двароў (2000). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕМАНІ́ЦА,
вёска ў Барысаўскім р-не Мінскай вобл., каля аўтадарогі Мінск—Орша. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на ПнУ ад горада і 13 км ад чыг. ст. Барысаў, 84 км ад Мінска. 880 ж., 306 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́СЦЕРАЎШЧЫНА,
вёска ў Тумілавіцкім с/с Докшыцкага р-на Віцебскай вобл. Цэнтр калгаса. За 18 км на ПнУ ад г. Докшыцы, 176 км ад Віцебска, 29 км ад чыг. ст. Параф’янава. 324 ж., 106 двароў (2000). Базавая школа Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.