РЭФЛЕ́КС (ад лац. reflexus павернуты назад, адлюстраваны) у жывапісе і графіцы, водсвет, адлюстраванае святло і колер на якой-н. паверхні ад крыніцы святла, у т. л. неба, або суседніх прадметаў, што выклікае змены тону і колеру. Р. — з’ява ў прыродзе і здаўна вядомая мастакам (апісана Леанарда да Вінчы). Разнастайнасць Р. выявілася ў жывапісе ў 19 ст. з пачаткам работы мастакоў на адкрытым паветры і набыла сістэматычны характар у імпрэсіяністаў і творах мастакоў, якія працавалі на пленэры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭФРЫЖЭРА́ТАР (франц. réfrigérateur ад лац. refrigerare ахалоджваць),
транспартны сродак з цеплаізаляванымі камерамі і халадзільнымі ўстаноўкамі для перавозкі хуткапсавальных грузаў. У якасці Р. выкарыстоўваюць спец. ізатэрмічныя аўтамабілі і прычэпы, вагоны і паязды, судны. Ізатэрмічныя аўтамабілі маюць кузаў з цеплаізаляцыяй, якая абмяжоўвае цеплаабмен паміж унутр. і вонкавымі паверхнямі. Адрозніваюць аўтамабілі-лядоўнікі, аўтамабілі-Р. (з аўтам. халадзільнымі ўстаноўкамі) і з эл. ацяпленнем (забяспечвае т-ру ад +10 да -15 °C). Рэфрыжэратарныя судны бываюць грузавыя (сухагрузы) або грузапасажырскія; пашыраны рэфрыжэратарныя рыбапрамысловыя судны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАНЦЫ́,
глебы засушлівых абласцей, якія на невял. глыб. (20—80 см) утрымліваюць значную колькасць соды і інш. лёгкарастваральных солей. Фарміруюцца ва ўмовах непрамыўнога воднага рэжыму або пры рассаленні саланчакоў, пераважна ў комплексе з інш. глебамі.
Характарызуюцца вязкасцю і набраканнем у вільготным стане, моцным ушчыльненнем і цвёрдасцю ў сухім, слупкаватай, прызматычнай ці глыбістай структурай ілювіяльнага гарызонту, высокай рухомасцю калоідаў, малой водапранікальнасцю, маюць 0,5—8% гумусу ў верхнім гарызонце. Пакрыты саланцовай расліннасцю. Малаўрадлівыя, патрабуюць прамыўкі, гіпсавання і ўнясення арган. угнаенняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЛІ ((Sully) Томас) (19.6.1783, г. Хорнкасл, Вялікабрытанія — 5.11.1872),
амерыканскі жывапісец. Вучыўся ў Бостане у Г.Сцюарта (1808) і ў Лондане ў Б.Уэста (1809). Працаваў пераважна ў Філадэльфіі. Пісаў партрэты, якім уласцівы рамант. адкрытасць вобразаў, мяккасць: партрэты маёра Томаса Бідла (1818), Томаса Джэферсана, «Парваны капялюш» (1820), а таксама карціны на тэмы амер. гісторыі («Вашынгтон на беразе Дэлавэра», 1818). Познім партрэтам уласцівы рысы салоннасці («Фані Кэмл у ролі Беатрычэ», 1833) або тэатралізаванага пафасу (партрэт каралевы Вікторыі, 1838).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМАЛЁТАВАДЖЭ́ННЕ,
комплекс аперацый па кіраванні самалётам. Забяспечвае дакладнасць, надзейнасць і бяспеку палёту. Непасрэднае пілатаванне самалёта ажыццяўляецца чалавекам або комплексам бартавых аўтам. прыстасаванняў; бывае ручное, паўаўтаматычнае і аўтаматычнае. Манеўраванне самалётам у розных плоскасцях для выканання пэўных фігур наз.пілатажам. Метады, спосабы і сродкі С. распрацоўвае навігацыя паветраная. С. ажыццяўляецца па зямных арыенцірах, картах, з дапамогай компасаў, паказчыкаў скорасці, вышынямераў і інш. прылад, наземных навігацыйных сістэм і бартавых навігацыйных комплексаў, сродкаў радыёнавігацыі і астранамічнай навігацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНІТАРЫ́Я (ад лац. sanitas здароўе),
практычныя мерапрыемствы, накіраваныя на аздараўленне жыцця, працы і адпачынку насельніцтва. Тэарэт. асновы С. і сан. нарматывы распрацоўвае гігіена. Падзяляецца на жыллёва-камунальную (сан. добраўпарадкаванне нас. месцаў, жылых і грамадскіх будынкаў) і вытв. (прадухіленне або памяншэнне ўздзеяння на працуючых шкодных вытв. фактараў). Правядзенне сан. мерапрыемстваў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва» (2000). Кантроль за правядзеннем сан. і проціэпідэмічных мерапрыемстваў ажыццяўляе санітарна-эпідэміялагічная служба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРДЭ́ЧНЫЯ ГЛІКАЗІ́ДЫ,
арганічныя лекавыя сродкі, якія паляпшаюць работу сэрца. У прыродзе ёсць у раслінах 45 відаў (лілейных, казяльцовых, бабовых і інш), таксама ў скурным ядзе некат. рапух. Найб. пашыраны прэпараты наперстаўкі (дыгітаксін, лантазід, цэланід), ландыша (настойка, карглікон), светніку (экстракт сухі, аданізід), страфанту (страфанцін) і інш.
Павялічваюць сілу і скорасць сардэчных скарачэнняў, запавольваюць рытм, памяншаюць вянозны ціск крыві і ацёкі. Ужываюць для лячэння хранічнай або вострай сардэчнай недастатковасці, асабліва эфектыўныя пры артэрыяльнай гіпертэнзіі, клапанных пароках сэрца, атэрасклератычным кардыясклерозе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́РЫЯў мастацтве,
шэраг твораў (больш за 3) станковага мастацтва, звязаных адзінствам задумы. Работы адной С. часцей выконваюцца ў адным стылі і маштабе. З часоў імпрэсіянізму С. — група станковых работ, звязаных адзінствам прадмета выяўлення, напр., колеравае вырашэнне, асвятленне або дынаміка прасторавага ўспрыняцця. Гэта ідэя перанята ў яп. мастакоў (К.Утамара, К.Хакусай і інш.). У мастацтве постмадэрнізму і сучасным, асабліва ў графіцы, папулярныя С., якія складаюцца з блізкіх варыянтаў адной тэмы. С. — больш вузкае паняцце цыкла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЁРФІНГ (англ. surfing слізганне па хвалях),
спаборніцтвы на скорасць, далёкасць перамяшчэння па вял. прыбойных хвалях на спец. коркавай або пенапластавай дошцы стоячы, без мацаванняў; адзін з водных відаў спорту.
Дошку робяць паводле індывідуальнага заказу, звычайна даўж. 1,8—2,3 м, масай 10—12,5 кг. Заплывы працягваюцца 15—25 мінут, фінальны — 30—45 мінут. Ацэнкі бальныя (ад 0,1 да 10). Пашыраны пераважна ў Аўстраліі, Новай Зеландыі, на Гавайскіх а-вах і ў прыморскіх раёнах ЗША, Інданезіі, Кітая і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СІТРАЭ́Н»
(Citroen),
сям’я аўтамабіляў аднайм.франц. фірмы (з 1976 «Пежо-Сітраэн»; гл.«Пежо»), Выпускаецца з бензінавымі або дызельнымі рухавікамі з 1919. Пярэднепрывадныя легкавыя аўтамабілі розных класаў маюць рухавік магутнасцю ад 33 да 147 кВт, 2-ці 4-месны (у мікрааўтобусаў — да 8) кузаў хэтчбэк ці універсал, найб. скорасць да 222 км/гадз. Грузавыя аўтамабілі асабліва малой і малой (ад 0,5 да 2 т) грузападымальнасці маюць рухавік магутнасцю да 76 кВт.
Грузапасажырскі аўтамабіль «Сітраэн»: серыя ZX мадэль Брэк.