ПАЛІКЛЕ́Т (Polykleitos) з Аргаса, старажытнагрэчаскі скульптар і тэарэтык мастацтва 2-й пал. 5 ст. да н.э. Адзін з вядучых прадстаўнікоў высокай класікі. Працаваў у Аргасе. Творчасць вызначаецца імкненнем да маст. нарматыўнасці, што выявілася ў яго сачыненні «Канон» (захаваліся 2 фрагменты). Пад уплывам Піфагора спрабаваў матэматычна абгрунтаваць і ўвасобіць ідэальныя прапарцыянальныя суадносіны фігуры чалавека, стварыць узвышаны гарманічны вобраз грамадзяніна поліса. Статуі, якія вызначаліся цяжкавагавасцю прапорцый, унутр. дынамікай, абагульненасцю і класічнай яснасцю пластыкі, свабоднай ураўнаважанай кампазіцыйнай пабудовай, не захаваліся і вядомы паводле рым. копій і сведчанняў ант. аўтараў: «Дарыфор» («Кап’яносец», каля 440 да н.э.), «Параненая амазонка» (каля 440—430 да н.э.), «Дыядумен» (каля 420—410 да н.э.), хрысаэлефанцінная статуя Геры ў свяцілішчы Гераён у Аргасе і інш.
Паліклет. Параненая амазонка. Рымская мармуровая копія. Каля 440—430 г. да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́РКІН Навум Саламонавіч (15.2.1912, г.п. Тураў Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл. — 2.10.1976),
бел.літ.-знавец і крытык. Д-рфілал.н. (1964), праф. (1965). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1936). З 1946 у Ін-це л-ры АН Беларусі. Аўтар кніг «Аркадзь Куляшоў» (1951), «Творчасць Петруся Броўкі» (1952), «Шляхі развіцця беларускай савецкай літаратуры 20—30-х гг.» (1960), «У сям’і братніх літаратур» (1967), «Нацыянальнае і інтэрнацыянальнае ў літаратуры» (1971), «Чалавек у савецкім рамане» (1975). Аўтар падручнікаў для 9—10-га кл. (з Ю.С.Пшырковым) «Беларуская савецкая літаратура»; аўтабіягр. аповесцей «Я стаў партызанам» (выд. 1979), «Хлопчык з мястэчка» (выд. 1981). За ўдзел у 2-томным даследаванні «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (1977, на рус. мове). Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Коласа 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЗНЯК (Poźniak) Тэлесфар (н. 28.11.1932, в. Трапалава Вілейскага р-на Мінскай вобл.),
польскі літаратуразнавец, крытык. Д-рфілал.н. (1969). Скончыў Вроцлаўскі ун-т (1955), з 1983 яго праф., заг. аддзела рус. і інш.слав. л-р Ін-та слав. філалогіі. Даследуе ўсх.-слав. л-ры. Аўтар манаграфій «Дастаеўскі ў коле рускіх сімвалістаў» (1969), «Дастаеўскі і Усход» (1992), артыкулаў пра М.Гогаля, А.Астроўскага, А.Чэхава, М.Шолахава, Л.Лявонава і інш. Вывучае творчасць К.Чорнага, бел.сав. паэзію ваен. часу, польск. матывы ў творчасці Я.Купалы, польска-бел. літ. сувязі, рэцэнзуе працы бел.літ.-знаўцаў. Аўтар «Анталогіі беларускай літаратуры XIX — пачатку XX ст.» (1993), «Анталогіі беларускай паэзіі XX ст.» (1997), гіст. нарыса «Беларуская літаратура» ў кн. «Гісторыя еўрапейскіх літаратур» (т. 3, ч. 1, 1989).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРОТАРЭНЕСА́НС (ад прота... + Рэнесанс),
этап у гісторыі італьян. мастацтва 13 — пач. 14 ст., які падрыхтаваў глебу для культуры эпохі Адраджэння. Вытокі П. адносяцца да 11—12 ст. і звязаны з уздымам свабодных італьян. гарадоў, дзе хутка развіваліся рамяство і гандаль. Найб. раннія формы выявіліся ў архітэктуры Тасканы, дзе дойліды надавалі формам готыкі ўраўнаважанасць і спакой. Мастацтву П. характэрны тэндэнцыі нагляднага адлюстравання рэчаіснасці, свецкі пачатак і цікавасць да ант. спадчыны, пераканаўчасць прасторавых пабудоў, эмац. выразнасць вобразаў. Сярод прадстаўнікоў П.Арнольфа ды Камбіо, Джота ды Бандоне, П.Каваліні, Н.Пізана і інш. Тэндэнцыі П. часта спалучаліся з традыцыямі т.зв. італа-візант. мастацтва і готыкі (творчасцьДуча ды Буанінсенья, С.Марціні, братоў Ларэнцэці і інш.).
Літ.:
Алпатов М.В. Итальянское искусство эпохи Данте и Джотто. М.; Л., 1939;
Лазарев В.Н. Происхождение итальянского Возрождения. Т. 1. Искусство Проторенессанса. М., 1956.
казахскі кампазітар, педагог. Нар.арт. Казахстана (1975). Нар.арт.СССР (1981). Скончыў Алма-Ацінскую кансерваторыю (1957, кл. кампазіцыі Я.Брусілоўскага), з 1960 выкладаў у ёй (у 1967—75 рэктар, з 1979 праф.). З 1959 маст. кіраўнік Казахскай філармоніі. З 1961 нач.Гал. ўпраўлення па справах мастацтва Мін-ва культуры Казахстана. З 1966 дырэктар Казахскага т-ра оперы і балета. Творчасць адметная спалучэннем рыс еўрап.прафес. мастацтва і казахскай нац. культуры. Сярод твораў: оперы, у т. л. «Алпамыс» (1973), «Песня пра цаліну» (1980), «Майра» (1985); творы для салістаў, хору і арк.; канцэрты для скрыпкі з арк. (1986), для трубы (1984); камерна-інстр. творы; песні, музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў і інш. Аўтар кн. «Час і музыка» (1986). Дзярж. прэмія Казахстана 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЎЦІ (Southey) Роберт (12.8.1774, г. Брысталь, Вялікабрытанія —21.3.1843),
англійскі паэт-рамантык; прадстаўнік «азёрнай школы». Вучыўся ў Оксфардскім ун-це (1792—94), дзе зблізіўся з С.Т.Колрыджам. Паэт.творчасць пачаў з жанру нар. балады. Аўтар вершаванай драмы «Уот Тайлер» (1794, апубл. 1817) і паэмы «Жанна д’Арк» (1796), напісаных пад уплывам франц. рэвалюцыі 1789—93. Вядомасць прынеслі рамант. балады «Бленгеймскі бой» (1798) і «Суд божы над епіскапам» (1799). У паэмах на фантаст. сюжэты «Талаба-разбуральнік» (1801), «Мэдак» (1805), «Родэрык, апошні з готаў» (1814) выявілася эвалюцыя С. ад бунтарскіх настрояў да захаплення фальклорам і містыкай, да рэліг. пакорлівасці. Аўтар наратыўнай паэмы «Пракляцце Кехамы» (1810), біягр. працы «Жыццё Нельсана» (1813), кніг па гісторыі, эсэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЎРУКО́Ў Мікалай Іванавіч (н. 28.6.1947, г. Дальні, Кітай),
бел. баяніст, педагог. Засл. арт. Беларусі (1983). Праф. (1990). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1971). З 1966 выкладчык муз. школы ў Ленінградзе, з 1972 — Мінскага муз. вучылішча імя М.Глінкі, з 1973 саліст Бел. філармоніі, адначасова выкладчык Бел. акадэміі музыкі (з 1981 заг. кафедры). Яго выканальніцкі стыль адметны глыбокім пранікненнем у аўтарскую задуму, віртуозным валоданнем інструментам, раскрываючы яго тэхн. і тэмбравыя магчымасці. У рэпертуары творы кампазітараў-класікаў (у пералажэннях) і сучасных аўтараў, у т. л.бел. Я.Глебава, В.Войціка, В.Іванова, В.Помазава, Л.Шлег і інш. Лаўрэат Міжнар. конкурсу баяністаў у ГДР (1971). Пра творчасць С. зняты тэлефільм «Іграе Мікола Сеўрукоў». Сярод вучняў Б.Біёчыч, Г.Вінаградскі, І.Квашэвіч, А.Мацкевіч, Н.Слюсар, Ю.Тарасёнак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЗКО́ Вера Аляксандраўна (2.3.1916, г. Верхнядзвінск Віцебскай вобл. — 25.3.1999),
бел. музыказнавец, педагог. Скончыла Ленінградскую кансерваторыю (1948). У 1948—74 выкладчык Мінскага муз. вучылішча імя М.І.Глінкі (з перапынкам), адначасова ў 1948—68 — Бел. кансерваторыі (з перапынкам), у 1959—64 на Рэсп. радыё (маст. кіраўнік, гал. рэдактар муз. вяшчання, старшыня муз.-рэпертуарнай камісіі). У 1974—89 выкладчык Бел.тэатр.-маст. ін-та. Даследавала бел. опернае мастацтва, творчасцьбел. кампазітараў. Складальнік зб-каў арт. пра Р.Шырму «Песня на ўсё жыццё», песень «Спадчына» на вершы Я.Купалы і Я.Коласа (абодва 1983), аўтар муз. радыё- і тэлеперадач.
Тв.:
Белорусская советская опера. Мн., 1959;
И.М.Лученок // Они пишут для детей. М., 1980. Вып. 3;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМО́ЛЬСКІ Браніслаў Сільвестравіч (н. 19.3.1909, Мінск),
бел. музыказнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1969). Засл. дз. маст. Беларусі (1979). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1936), Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва імя А.Луначарскага (1960). У 1928—29 муз. рэдактар Белрадыёцэнтра. Выкладаў у Бел. (1936—41) і Узб. кансерваторыях. У 1943—82 працаваў ва Упраўленні па справах мастацтваў СМ Беларусі, ін-тах л-ры і мастацтва, мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Даследчык гісторыі бел.муз.т-ра і бел.муз. культуры. Аўтар кн. «Беларуская музыка за 40 гадоў» (1957), «Беларускі музычны тэатр», «Беларускі дзяржаўны ордэна Леніна Вялікі тэатр оперы і балета» (абедзве 1963), раздзелаў у кн. «Гісторыя беларускай савецкай музыкі» (1971), «Гісторыя музыкі народаў СССР» (т. 1—5, 1970—74), артыкулаў пра творчасцьбел. спевакоў, рэцэнзій на муз. спектаклі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУКМА́НАЎ Вадзім Мікалаевіч (17.11.1938, с. Ваздзвіжанка Усурыйскага р-на Прыморскага краю, Расія — 28.9.1995),
бел. кінарэжысёр. Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1961). З 1961 на Мінскай студыі навук.-папулярных і хранік.-дакумент. фільмаў, з 1968 на кінастудыі «Беларусьфільм». Творчасць адметная арган. спалучэннем публіцыстычнай завостранасці і вобразнай выразнасці, разнастайнасцю тэматыкі. Сярод работ: «Дачка партыі» (1961, пра В.Харужую), «Праз дзесяць гадоў, або Надзеі і трывогі 10 «А» (1973, з Р.Ясінскім; прэмія Ленінскага камсамола Беларусі; спец. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Ньёне, Швейцарыя; усе 1974), «Вялікая дыяганаль» [1976, прызы міжнар. кінафестываляў спарт. фільмаў, Блетчлэй (Англія), Будапешт, абодва 1977], «Дзядзька Якуб» (1981), «Астравы капітана Маўра» (1983), «Вяртанне ў першы снег» (1985) «Леў Сапега, канцлер» (з Ясінскім), «Пад знакам Пагоні» (абодва 1992), «Вечны выгнаннік» (1993), «Віленскі зборнік» (1994) і інш.