ЮХО́ Іосіф (Язэп) Аляксандравіч (н. 19.3.1921, Мінск),
бел. юрыст, гісторык права. Д-р юрыд. н. (1982), праф. (1983). Скончыў Мінскі юрыд. ін-т (1949). У 1949—51 нар. суддзя Варашылаўскага р-на Мінска. З 1952 у Ін-це філасофіі і права АН БССР. У 1961—64 нам. старшыні юрыд. камісіі пры СМ БССР. У 1956—60 і з 1964 у БДУ (праф., заг. кафедры). Заснавальнік навук. школы па вывучэнні гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Адзін з ініцыятараў і аўтараў перавыдання энцыкл. даведніка «Статут Вялікага княства Літоўскага 1588» (1989), адзін з аўтараў першага «Юрыдычнага энцыклапедычнага даведніка» на бел. мове (1992), каментарыяў да выдання «Статута Вялікага княства Літоўскага 1566» (2003). Распрацаваў гістарыяграфію дзяржавы і права Беларусі дасавецкага перыяду, удзельнічаў у распрацоўцы праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994, інш. заканад. актаў. Навук. працы па праблемах тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, структуры і кампетэнцыі дзярж. устаноў, прававога становішча народа, крыніц права і прававых сістэм, што дзейнічалі на тэр. Беларусі ад стараж. часоў да нашых дзён. Абгрунтаваў, што статуты ВКЛ былі першымі ў Еўропе дасканалымі зборамі законаў. Пачаў распрацоўку дзярж.-прававых поглядаў Ф.Скарыны, якія прапанаваў уключыць пры складанні і рэдагаванні Статута ВКЛ 1529. Даследаваў жыццё і дзейнасць А.Т.Б.Касцюшкі. Распрацаваў канцэпцыю паходжання дзяржаў на тэр. Беларусі і назвы «Беларусь».
Тв.:
Правовое положение населения Белоруссии в XVI в. Мн., 1978: За вольнасць нашу і вашу: Тадэвуш Касцюшка. Мн., 1989;
Крыніцы беларуска-літоўскага права. Мн., 1991;
Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1992;
«Нарадзіўся я ліцьвінам...»: Тадэвуш Касцюшка. Мн., 1994 (разам з У.П.Емяльянчыкам);
Дзяржаўнасць і права Беларусі са старажытных часоў да канца XVI ст. Ч. 1. Гістарыяграфія гісторыі дзяржавы і права феадальнай Беларусі. Мн., 1999;
Гісторыя дзяржавы і права Беларусі (1917—1945 гг.). 2 выд. Мн., 2000 (разам з В.А.Круталевічам);
Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Ч. 1. Мн., 2000;
История юридической науки Беларуси. Мн., 2000 (разам з С.Ф.Сокалам);
Гісторыя канстытуцыйнага права Беларусі. Мн., 2001 (разам з Р.А.Васілевічам і Т.І.Доўнар);
Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах. 2 выд. Мн., 2003 (разам з А.Ф.Вішнеўскім).
Г.А.Маслыка.
т. 18, кн. 1, с. 222