ЛІСІ́ЦЫН Пётр Сцяпанавіч (н. 9.3. 1927, г. Полацк Віцебскай вобл.),
бел.пісьменнік. Скончыў Латвійскі ун-т (1955). Працаваў у Рызе. З 1968 у Гродне, у 1978—85 упаўнаважаны Усесаюзнага агенцтва па аўтарскіх правах па Гродзенскай вобл. Друкуецца з 1962. Піша на рус. мове. Аўтар кніг Прозы «Лютаўскі шарпак» (1978), «Росныя травы» (1981), «Трое розных» (1985), у якіх адлюстроўвае партыз. барацьбу ў Вял.Айч. вайну, паказваючы складаны ўнутр. свет герояў у драм. сітуацыях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУК’Я́НАЎ Мікола (Мікалай Піліпавіч; н. 20.7.1924, в. Лешчанка Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел.пісьменнік. Засл. работнік сац. забеспячэння Беларусі (1981). У 1944 на фронце быў паранены і страціў зрок. У 1948—68 настаўнік у Бабруйску, у 1969—89 старшыня Магілёўскага абл. праўлення т-ва сляпых. Друкуецца з 1963. У аповесцях «І цемра адступіла» (1987), «Яго боль» (1992), «Цяжкія дарогі» (1993) пранікненне ў свет чалавечых пачуццяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕСЯЛО́ЎСКІ Казімір (1676—1752),
польскі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Жыў у вёсках Варонча і Ясянцы на Навагрудчыне. Пасол на сейм Рэчы Паспалітай (1722). Маршалак навагрудскі (1733), камісар гродзенскі (1738). Прыхільнік палітыкі Пятра I, у 1737 наведаў Пецярбург. Пісаў і на лац. мове. Апублікаваў у Пінску кампілятыўныя зб-кі «ўсякай усячыны» — «Публічныя забаўкі» (1743) і «Хатнія забаўкі» (1752; Супрасль, 1783), у якія апрача сваіх барочных вершаў уключыў прамовы, пасланні, эпітафіі, легенды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАХІ́М-ЗАДЭ́ Бакі (15.5.1910, Сарбог, Таджыкістан — 1980),
таджыкскі пісьменнік. Нар. паэт Таджыкістана (1974). Скончыў Душанбінскі пед.ін-т (1941). Друкаваўся з 1936. Аўтар паэт. зб-каў «Фронту» (1945), «Свята Перамогі» (1946), «Жыццё і слова» (1955), «Пройдзены шлях» (1966), «Горная легенда» (1970), «Натхненне» (1973), п’ес, апавяданняў (зб. «Прыгоды Сакі», 1973) і інш. Пісаў для дзяцей, перакладаў творы рус. і замежных паэтаў. На бел. мову яго асобныя вершы пераклаў С.Гаўрусёў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЎЦО́Ў Іван Кузьміч (27.12.1922, в. Бакунавічы Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл. —9.11.1959),
бел.пісьменнік. Скончыў Рэсп.парт. школу пры ЦККП(б)Б (1948). Працаваў заг. сектара друку Магілёўскага абкома КП(б)Б (1948—50), у час. «Бярозка» (1950—52) і «Беларусь» (з 1952). Аўтар артыкулаў, нарысаў, апавяданняў, аповесці для дзяцей «Самыя юныя» (1949), прысвечанай тэме партыз. барацьбы супраць ням.-фаш. захопнікаў на Беларусі, і рамана «Нягоды і радасці» (1960) пра пасляваен. будаўніцтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРКО́Ў Іван Кірэевіч (4.1.1929, в. Пакалюбічы Гомельскага р-на — 27.5.1998),
бел.пісьменнік. Скончыў БДУ (1962). Працаваў у Гомельскай раённай газеце, на Гомельскай студыі тэлебачання, з 1977 адначасова сакратар Гомельскага абл. аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Друкаваўся з 1957. У аповесцях «Мы з Санькам у тыле ворага» (1968), «Мы — хлопцы жывучыя» (1970), «Мы з Санькам у артылерыі» (1988) паказаў, як вясковыя падлеткі змагаліся супраць ням.-фаш. акупантаў. Аўтар сцэнарыя тэлефільма «Мы — хлопцы жывучыя» (паст. 1974).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́РБА Іван Канстанцінавіч (21.3.1921, с. Беслахуба Ачамчырскага р-на, Абхазія — 1994),
абхазскі пісьменнік. Скончыў Сухумскі пед.ін-т (1947). Друкаваўся з 1937. Аўтар вершаў, паэм «На суд таварышаў» (1954), «Праз дзесяць гадоў» (1955), раманаў «Вядомае імя» (1963), «Вочы маёй маці» (1979). На бел. мову яго раман «Сонца ўзыходзіць у нас» пераклаў М.Парахневіч (1979).
Тв.:
Рус.пер. — Избр. произв.Т. 1—2. М., 1981;
Дорога. которой нет конца...: Стихи, поэмы. М., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЛЬМА́НАЎ Іван Ігнатавіч (5.9.1936, в. Каромка Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл. — 10.7.1993),
бел.пісьменнік. Скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1983). Працаваў на прадпрыемствах Мінска, у газ. «Связист Белоруссии», у Мінскім абл. Доме нар. творчасці; у 1968—75 і з 1981 на Бел. радыё. Друкаваўся з 1960. У зб-ках апавяданняў «Дзень пачаўся» (1969) складаныя вытв. і асабістыя адносіны людзей. Аповесці «Зарыва ўначы» (1968), «Цагельня» (1976) пра маладых рабочых. Пісаў нарысы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РКАЎ Георгій Макеевіч (19.4.1911, с. Новакускова Асінаўскага р-на Томскай вобл., Расія — 26.9.1991),
расійскі пісьменнік. Герой Сац. Працы (1974, 1984). Вучыўся ў Томскім ун-це (1930—32). Друкаваўся з 1936. Раман «Строгавы» (кн. 1—2, 1939—46; Дзярж. прэмія СССР 1952) прысвечаны гісторыка-рэв. тэме. Пра далейшы лёс дынастыі Строгавых раман «Соль зямлі» (кн. 1—2, 1954—60). Аўтар раманаў «Бацька і сын» (ч. 1—2, 1963—64; аднайм. фільм 1980), «Сібір» (кн. 1—2, 1969—73; Ленінская. прэмія 1976), «Наступнаму стагоддзю» (1981—82), аповесцей «Арлы над Хінганам» (1947—48; першапачатковая назва «Салдат пяхоты»), «Запавет» (1975), «Мая ваенная пара» (1979), зб-ка нарысаў і апавяданняў «Ліст у Марэеўку» (1952), п’есы «Выклік» (разам з Э.Ю.Шымам, паст. 1980), зб-каў літ.-крытычных артыкулаў «Жыццё. Літаратура. Пісьменнік» (1971), «У пошуках паэзіі і праўды» (1983) і інш. Творчасці М. ўласціва ўвага да цэльных характараў людзей з народа, умелае ўзнаўленне дэталей побыту. Асобныя творы М. на бел. мову пераклалі Л.Салавей, Т.Мартыненка і інш. Старшыня праўлення СП СССР (19-77—89).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІМЕНО́Н (Simenon) Жорж (13.2.1903, г. Льеж, Бельгія — 4.9.1989),
французскі пісьменнік. Чл.Бельг. каралеўскай акадэміі (з 1952). З 1922 жыў у Францыі, з 1955 — у Швейцарыі. Падарожнічаў па Еўропе і Афрыцы, займаўся журналістыкай. Як пісьменнік фарміраваўся пад уплывам рус. л-ры. Друкаваўся з 1919. Славу прынеслі дэтэктыўныя раманы з сусв. вядомым героем камісарам Мегрэ: «Запіскі Мегрэ» (1950), «Мегрэ падарожнічае» (1958), «Мегрэ і бадзяга» (1963), «Мегрэ сумняваецца» (1968), «Мегрэ і мсье Шарль» (1972) і інш. У сац.-псіхал. раманах «Дом на канале» (1933), «Негрыцянскі квартал» (1935), «Бруд на снезе» (1948), «Браты Рыко» (1952), «Сын» (1957), «Прэзідэнт» (1958), «Турма» (1968), «І ўсё ж такі арэшнік зелянее» (1969) і інш. выкрываў расізм і галечу, каланіялізм і фашызм. Яго проза адметная ўважлівым стаўленнем да дэталі, дакладнай матывацыяй паводзін персанажаў, іх моўнай індывідуалізацыяй, псіхалагізмам у спалучэнні з займальнай інтрыгай і сюжэтным дынамізмам. Аўтар цыкла ўспамінаў «Я дыктую» (т. 1—21, 1975—81), літ.-крытычных прац, аўтабіягр. кніг, аповесцей і апавяданняў. Некат. яго творы экранізаваны. На бел. мову асобныя творы С. пераклалі Н.Мацяш, А.Асташонак.
Тв.:
Бел.пер. — Першая справа Мегрэ. Мн., 1982;
Пад страхам смерці: Раман, аповесці. Мн., 1992;
Рус.пер. — Собр. соч.Т. 1—20. М., 1991.
Літ.:
Шрайбер Э.Л. Жорж Сименон: Жизнь и творчество. Л., 1983.