КЕ́НДАЛ ((Kendall) Эдвард Калвін) (8.3.1886, г. Саўт-Норуалк, ЗША — 4.5.1972),
амерыканскі біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША (1950). Скончыў Калумбійскі ун-т (1910). З 1952 у Прынстанскім ун-це. Навук. працы па даследаванні гармонаў кары наднырачнікаў. Адкрыў картызон. Нобелеўская прэмія 1950 (разам з Т.Рэйхштэйнам, Ф.Хенчам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́ЦАЛА (Яўген Піліпавіч) (14.1.1937, с. Новажыватаў Вінніцкай вобл., Украіна — 5.7.1995),
украінскі пісьменнік. Скончыў Нежынскі пед.ін-т (1959). Друкаваўся з 1961. Аўтар зб-каў апавяданняў і навел «Людзі сярод людзей» (1962), «Яблыкі з восеньскага саду» (1964), «Выкупаная ў любісце» (1965), «Хусцінка шоўку зялёнага» (1966), «Пах кропу» (1969), лірыка-псіхал. аповесцей «Дзяўчаты на выданні» (1971), «Двое на свяце кахання» (1973), «З агню ўваскрэслыя» (1978), гумарыстычна-гратэскавага рамана-трылогіі «Пазычаны муж», «Прыватнае жыццё феномена», «Парад планет» (1982—84); зб-каў вершаў «Пісьмо зямлі» (1981), «Час і прастора» (1983), «Жывём на зары» (1984) і інш. Яго творы адзначаны мяккім лірызмам, тонкім моўным жывапісам, глыбокай народнасцю і філас. асэнсаваннем рэчаіснасці. За кн. прозы «Арламі аранае» (1977), «Што мы ведаем пра любоў» (1979), «Паляванне з гончым сабакам» (1980) і цыкл «Апавяданні з Цярноўкі» (1981) Літ.прэмія Ю.Яноўскага 1982; за зб-кі «Сайёра» (1980) і «Праляцелі коні» (1984) Дзярж.прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1985. За цыкл нарысаў-памфлетаў «Ментальнасць арды» (1994—95) прэмія імя І.Агіенкі 1996. На бел. мову асобныя творы Гуцалы пераклалі М.Дубянецкі, М.Лужанін, А.Мажэйка, М.Прашковіч, Л.Салавей, А.Чаркасаў, А.Шарахоўская, Б.Сачанка і інш.
расійскі артыст балета, балетмайстар, педагог. Нар.арт.СССР (1953). Герой Сац. Працы (1976). Ганаровы чл. Акадэміі танца ў Парыжы (1955). Скончыў Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча (1924). У 1924—39 характарны танцоўшчык і балетмайстар Вял.т-ра ў Маскве. З 1937 арганізатар, кіраўнік і пастаноўшчык усіх праграм Ансамбля народнага танца Расіі. Сярод пастановак: «Палавецкія танцы» і «Свята працы» (1978), «На катку» (1980, экранізацыя ТБ 1982), «Ноч на Лысай гары» на муз. М.Мусаргскага (1984), «Таверна» (1986), «Па краінах свету» (1960—89), цыкл з 30 замежных танцаў (1960—91), «Грэчаская сюіта» на муз. М.Тэадаракіса (1991), «Яўрэйская сюіта» (1994) і інш. Аўтар харэаграфічнай рэдакцыі бел.нар. танца «Бульба»; паставіў танец «Юрачка» і вак.-харэаграфічную карцінку «Як той Зосі давялося» ў Дзярж.акад.нар. хоры Беларусі (1952). Стваральнік (1966) і першы маст. кіраўнік (да 1970) харэаграфічнага канцэртнага ансамбля «Малады балет». Аўтар артыкулаў па пытаннях танц. мастацтва. Яго творчасці прысвечаны дакумент. фільм «Вечны рух» («Perpetuum mobile», 1967), тэлефільм «Балет Ігара Майсеева» (1982). Ленінская прэмія 1967. Дзярж. прэміі СССР 1942, 1947, 1952, 1985. Дзярж.прэмія Расіі 1995. Незалежная прэмія «Трыумф» 1997.
Літ. тв.: Я вспоминаю...: Гастроль длиною в жизнь. М., 1996.
Літ.:
Луцкая Е. Воплощение мечты // Муз. жизнь. 1986. №1;Андроников И. Торжество танца // Андроников И. К музыке. М., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГА́ЦІКАЎ (Юрый Іосіфавіч) (н. 28.2.1932, г. Янакіева Данецкай вобл., Украіна),
украінскі эстрадны спявак. Нар.арт. Украіны (1973), нар.арт.СССР (1985). Скончыў Харкаўскае муз. вучылішча (1959). З 1964 саліст Варашылаўградскай, з 1974 — Крымскай філармоній. Лаўрэат міжнар. конкурсу эстраднай песні «Залаты Арфей» (1969, Балгарыя). Прэмія Ленінскага камсамола 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНГЕ́ЛІНА (Праскоўя Мікітаўна) (12.1.1913, в. Старабешава Данецкай вобл. — 21.1.1959),
трактарыстка, арганізатар (1933) і брыгадзір першай у СССР жаночай трактарнай брыгады. Скончыла Маскоўскую с.-г. акадэмію імя К.А.Ціміразева (1940). Двойчы Герой Сац. Працы (1947, 1958). Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1937—58. Дзярж.прэміяСССР 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКУ́ЛАЎ (Мікалай Сяргеевіч) (25.12.1900, г. Арол — 21.9.1976),
бел. фізік. Акад.АН Беларусі (1940), д-р фізіка-матэм. н., праф. (1935). Скончыў Маскоўскі ун-т (1926). У 1931—54 у Маскоўскім ун-це. З 1959 у Фізіка-тэхн. ін-це, у 1963—67 заг. Аддзела фізікі неразбуральнага кантролю АН Беларусі. У 1928 сфармуляваў закон анізатрапіі, які ўстанаўлівае сувязь паміж магн. і мех. ўласцівасцямі ферамагнетыкаў. Аўтар прац па тэорыі хім. дынамікі і ланцуговых працэсаў, стат. тэорыі дыслакацыі, тэорыі пластычнасці і трываласці. Прапанаваў метады аналізу ферасплаваў і спосабы выяўлення дэфектаў у метал. вырабах. Дзяржаўная прэміяСССР 1941, Дзяржаўная прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Ферромагнетизм. М.; Л., 1939;
Основы химической динамики. М., 1940;
Теория цепных процессов. М.; Л., 1951;
Дислокации и пластичность. Мн., 1961.
Літ.:
Н.С.Акулов // Весці АНБССР. Сер. фізіка-тэхн. навук. 1976. № 4.
рускі артыст балета, балетмайстар. Нар.арт.СССР (1973). Скончыў Маскоўскае харэагр. вучылішча (1958). У 1958—88 саліст Вял.т-ра, з 1995 яго маст. кіраўнік — дырэктар. Творчасць Васільева вылучаецца сілай і прыгажосцю скачкоў і вярчэнняў, чысцінёй ліній, пластычнай дасканаласцю. Сярод партый: Базіль («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Пятрушка («Пятрушка» І.Стравінскага), Шчаўкунок-Прынц» («Шчаўкунок» П.Чайкоўскага); першы выканаўца партыі Спартака («Спартак» А.Хачатурана»; Ленінская прэмія 1970) і інш. Пастаянны партнёр К.Максімавай (жонка Васільева). Сярод пастановак: «Макбет» К.Малчанава (1980, і выканаўца гал. партыі), «Папялушка» С.Пракоф’ева (1991), опера «Травіята» Дж.Вердзі (рэжысёр-пастаноўшчык; 1996). Першыя прэміі міжнар. конкурсаў артыстаў балета ў Вене (1959) і Варне (1964, Балгарыя), прэмія В.Ф.Ніжынскага (Парыж, 1964). З 1980-х г. выступае за рубяжом у спектаклях балетмайстраў М.Бежара, Р.Пці і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЛГАПЛО́СК (Барыс Аляксандравіч) (12.11.1905, в. Лукомль Чашніцкага р-на Віцебскай вобл. — 18.7.1994),
савецкі хімік-арганік. Акад.АНСССР (1964; чл.-кар. 1958). Герой Сац. Працы 1963. Скончыў Маскоўскі ун-т (1931). У 1946—63 у НДІАНСССР, з 1963 у Ін-це нафтахім. сінтэзу Рас.АН. Навук. працы па тэорыі полімерызацыі і сінтэзу каўчукоў. Адкрыў і даследаваў з’яву аксідарэдукцыйнага ініцыіравання радыкальных працэсаў (1939), новы тып ланцуговых рэакцый пад уплывам карбенавых комплексаў пераходных металаў (1980). Распрацаваў асновы сінтэзу каўчукоў метадам эмульсійнай полімерызацыі. Ленінская прэмія 1984, Дзярж.прэміяСССР 1941, 1949.
Тв.:
Генерирование свободных радикалов и их реакции. М., 1985 (разам з А.І.Ціняковай);
Металлоорганический катализ в процессах полимеризации. 2 изд. М., 1985 (з ёй жа).
Літ.:
Б.А.Долгоплоск (1905—1994): (К 90-летию со дня рождения) // Высокомолекулярные соединения. Сер. А. 1996. Т. 38, № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАСПІ́ЦКІ (Андрэй Міхайлавіч) (н. 16.2.1924, г. Мазовец, Польшча),
бел. скульптар. Засл. дз. маст. Беларусі (1977). Вучыўся ў Ін-це жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе (1940—41). Стварыў партрэты Цёткі (А.Пашкевіч; 1957), Ф.Шапэна (1960); бюст А.Міцкевіча (1995); станковыя творы «У полі» (1958), «Гімнасткі» (1971), кампазіцыі «Партызан-падрыўнік» (1957), «Дружба» (1964), «Рэквіем» (1996); і інш. Яго манум. творам характэрны дакладныя суадносіны маштабаў і масы, узбагачаныя кантрастамі святлаценяў, выразным лінейным рытмам: помнікі Ф.Скарыну ў Полацку (1973; па эскізу А.К.Глебава), Я.Купалу ў Мінску (1972; з А.Анікейчыкам і Л.Гумілеўскім; Дзярж.прэмія Беларусі 1974), у гонар вызвалення Віцебска (1989; з М.Рыжанковым) ў Віцебску, манумент у гонар маці-патрыёткі (Дзярж.прэміяСССР 1977), мемар. знак у памяць ахвяр фашызму ў Стоўбцах (1992) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗУЛЬФІЯ́ (сапр.Ісраілава Зульфія; н. 14.3.1915, Ташкент),
узбекская паэтэса. Нар. паэтэса Узбекістана (1965). Герой Сац. Працы (1984). У паэт. зб-ках «Старонкі жыцця» (1932), «Блізкія сэрцу майму» (1958), «Сэрца ў дарозе» (1966), «Спатканне» (1972), «Радкі памяці» (1974; Дзярж.прэміяСССР 1976), «Роздум і пачуцці» (1982) і інш. вострае адчуванне сучаснасці, услаўленне жанчыны-працаўніцы, гуманістычны пафас. Змест кн. «Размова з сяброўкамі» (1953) — асэнсаванне ролі ўзб. жанчыны ў сям’і і ў грамадскім жыцці. Дзярж.прэмія Узбекістана імя Хамзы 1970, Міжнар. прэміі імя Дж.Нэру 1968 і «Лотас» 1970. Пераклала на ўзб. мову творы Я.Купалы, Я.Коласа, П.Броўкі, М.Танка, Э.Агняцвет, Е.Лось. На бел. мову асобныя творы З. пераклалі Э.Агняцвет, Р.Барадулін, А.Вярцінскі, С.Грахоўскі, А.Грачанікаў, В.Іпатава, А.Лойка і інш.