БЯРША́ЦКІ Аляксандр Львовіч (25.10.1885, г. Адэса — 16.9.1972),
бел.вучоны ў галіне дрэваапрацоўкі. Д-ртэхн.н. (1952), праф. (1935). Скончыў Пецярбургскі тэхнал.ін-т (1913). У 1944—56 у Бел. лесатэхн. ін-це. Навук. даследаванні па распрацоўцы фізіка-тэхнал. метадаў разліку аптымальных рэжымаў рэзання драўніны і іх практычным выкарыстанні. Аўтар вучэбных дапаможнікаў «Даведнік па разліку рэжымаў рэзання драўніны» (1962) і «Рэзанне драўніны» (1975, разам з Н.І.Цвятковай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЭСЬ Аркадзь Аляксандравіч (н. 20.11.1941, в. Жабінцы Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел.вучоны ў галіне уралогіі. Д-рмед.н. (1984), праф. (1986). Скончыў Гродзенскі мед.ін-т (1964). З 1971 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1991 заг. кафедры). Навук. працы па лячэнні неўрагенных расстройстваў мочаспускання, запаленчых хвароб нырак, прастаты.
Тв.:
Неврогенный мочевой пузырь (разам з М.Я.Саўчанкам, В.А.Мохартам) // Уродинамика. София, 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУБКО́ Аляксандр Аляксандравіч (5.11.1936, в. Хадзяўляны Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл. — 10.6.1993),
бел.вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі. Д-рмед.н. (1983), праф. (1984). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1959). З 1967 працаваў у ім, адначасова кіраўнік артапеда-траўматычнай клінікі на базе 6-й клінічнай бальніцы Мінска. Навук. працы па лячэнні адкрытых пераломаў доўгіх трубчастых касцей, інфіцыраваных пераломах, незрашчэнні касцей, метадах дыягностыкі і лячэння артапеда-траўматычных хворых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЗО́РЦАВА Гнэся Львоўна (31.12.1901, г.п. Карма Гомельскай вобл. — 14.8.1966),
бел.вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-рмед.н. (1945), праф. (1946). Скончыла БДУ (1927). У 1931—34 дырэктар, у 1954—58 навук. кіраўнік Бел.НДІ аховы мацярынства і дзяцінства. Навук. працы пра біял. і біяхім. фактары і функцыян. дыягностыку хвароб жаночых палавых органаў.
Тв.:
Функциональная диагностика в акушерстве и гинекологии на основе цитологических исследований. Мн., 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІКУ́ШЫН Уладзімір Іванавіч (8.8.1902, г. Самара, Расія — 12.1.1979),
савецкі вучоны ў галіне машынабудавання. Акад.АНСССР (1953, чл.-кар. 1943). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1928). З 1933 працаваў у Эксперым.НДІ металарэзных станкоў. Гал. інжынер праекта першага аўтаматызаванага з-да поршняў (уведзены ў дзеянне ў 1950). Пад яго кіраўніцтвам распрацавана сістэма агрэгатавання станкоў для апрацоўкі цел вярчэння ў аўтам. лініях. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФО́НІН Міхаіл Іванавіч (11.11.1908, Масква — 7.11.1990),
бел.вучоны ў галіне раслінаводства. Д-рс.-г.н.(1970), праф. (1971). Засл. дз. нав. Беларусі (1973). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію (1932). З 1945 дырэктар Усесаюзнага НДІ лёну, з 1952 у Бел.НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па біялогіі, селекцыі і агратэхніцы лёну-даўгунцу (пад яго кіраўніцтвам выведзена 11 сартоў). Распрацаваў новыя спосабы вырошчвання лёну, тэхналогію яго камбайнавай уборкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ЕЎ Аляксей Кузьміч (н. 21.3.1932, с. Новастарбеева Мічурынскага р-на Тамбоўскай вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне фізікахіміі. Д-рхім.н. (1978), праф. (1979). Скончыў Ленінградскі ун-т (1957). З 1966 у Бел.тэхнал. ун-це. Навук. працы па тэрмадынаміцы і тэрмахім. кінетыцы элементаарган. злучэнняў, хіміі комплексных злучэнняў. Чл. Нью-Йоркскай АН (1994).
Тв.:
Структура и энергетика карбонилов металлов. Мн., 1986;
Химия газогетерогенных систем элементоорганических соединений. Мн., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЗХАР (аль-Азхар, аль-Джамі аль-Азхар),
комплекс мусульм.рэліг. і свецкіх вышэйшых навуч. і н.-д. устаноў у Каіры. Засн. ў 10 ст. пры мячэці аль-Азхар. Уключае: Вышэйшы вучоны савет Азхар.; Акадэмію ісламазнаўства; ун-т аль-Азхар з ф-тамі мусульм. права, багаслоўскім, арабскай мовы, інж., с.-г., мед., адм. і мусульм.жан. каледжам; ін-ты і спец.рэліг. ўстановы ў Каіры і цэнтрах правінцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕКСАНДРО́ВІЧ Якуб Мустафавіч (н. 15.1.1934, г. Клецк),
бел.вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1990), праф. (1991). Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1957). У 1961—67 у Ін-це эканомікі АН Беларусі. З 1968 у НДІ эканомікі Мін-ва эканомікі Рэспублікі Беларусь. Асн. кірунак навук. дзейнасці — праблемы рэгіянальнай эканомікі, распрацоўка эканам. прагнозаў і комплексных праграм.
Тв.:
Региональное планирование: Вопр. развития и размещения производительных сил БССР. Мн., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЭ́ (Allais) Марыс (н. 1911),
французскі вучоны-эканаміст. Скончыў Парыжскую вышэйшую нац. горную школу (1936). Праф. (1944). З 1946 дырэктар Нац. цэнтра навук. даследаванняў, з 1948 праф. Парыжскай вышэйшай нац. горнай школы. Навук. даследаванні па эканам. кіраванні, рэгуляванні даходаў і падаткаабкладанні, грашовай палітыцы, эканоміцы энергетыкі, транспарту і здабыўных галін, тэорыі выбару ва ўмовах рызыкі. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1988 за ўклад у тэорыю рынку і за работы па эфектыўным выкарыстанні рэсурсаў.