першая Канстытуцыя БССР. Прынята 3.2.1919 на I Усебел. з’ездзе Саветаў. Створана на ўзор Канстытуцыі РСФСР 1918. Складалася з Дэкларацыі правоў прац. і эксплуатуемага народа і 3 раздзелаў. Замацавала афіц. назву дзяржавы — Сацыяліст.Сав.Рэспубліка Беларусі (ССРБ), абвясціла яе рэспублікай Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. Вызначыла асн. задачы дзяржавы — устанаўленне дыктатуры пралетарыяту, падаўленне супраціўлення звергнутых класаў, знішчэнне эксплуатацыі чалавека чалавекам, пабудова сацыялізму. Адмяніла прыватную ўласнасць на зямлю і інш. сродкі вытв-сці, якія абвяшчаліся нац. здабыткам. Замацоўвала роўныя правы і абавязкі грамадзян рэспублікі, абвяшчала дэмакр. свабоды — сумлення, выказвання поглядаў, сходаў, мітынгаў, шэсцяў, саюзаў. Праца прызнавалася абавязкам усіх грамадзян. Уводзіўся ўсеагульны воінскі абавязак. Вышэйшым органам дзярж. улады абвяшчаўся з’езд Саветаў Беларусі, у перыяд паміж з’ездамі паўната ўлады належала Цэнтр. Выканаўчаму Камітэту (ЦВК). Трэці раздзел прысвячаўся дзярж. сімвалам рэспублікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЭ́ЙСКАЯ МО́ВА,
мова карэйцаў, верагодна, адна з алтайскіх моў. Пашырана ў Карэі (КНДР, Рэспубліка Карэя), Кітаі (Яньбянь — Кар.аўт.акр.), Японіі, ЗША, таксама ва Узбекістане, Казахстане, Рас. Федэрацыі і інш. Мае 6 дыялектаў; паўн.-ўсх., паўн.-зах., цэнтр., паўд.-ўсх., паўд.-зах., дыялект в-ва Чэджудо.
К.м. аглюцінатыўная (з элементамі фузіі).
У фанетыцы перавага галосных і дыфтонгаў, наяўнасць 3 радоў шумных зычных, націск сілавы або музычны; у марфалогіі адсутнасць асабовых форм дзеяслова, адносных займеннікаў, катэгорыі грамат. роду, наяўнасць развітога разраду прэдыкатываў; у сінтаксісе шырокае ўжыванне дзеепрыметнікаў, дзеепрыслоўяў, інфінітываў, прэпазіцыя залежных слоў, адсутнасць дапасавання. Шмат запазычанняў з санскрыту, кіт., яп., манг., а таксама з рус., англ. і інш.еўрап. моў. Першыя кар. эпіграфічныя помнікі на ханмуне датуюцца пач. 5 ст. (гл.Кітайскае пісьмо). З сярэдзіны 15 ст. развіваецца літ. К.м. (гл.Карэйскае пісьмо).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАХАЛЁЎ Пётр Серапіёнавіч (5.10.1919, с. Мыльнікава Шадрынскага р-на Курганскай вобл., Расія — 15.7.1997),
бел. жывапісец, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1970). Праф. (1982). Скончыў Ленінградскі ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры (1952). У 1961—90 выкладаў у Бел.АМ. Творам характэрна абагульненасць жывапіснага апавядання, тыпізацыя і характарнасць у вобразным ладзе. Сярод жанравых карцін: «Рамонтныя работы ў МТС» (1954), «Партызанскія паходы» (1958), «Абаронцы Брэста» (1962), трыпціх «Год вялікага пералому» (1965—67), «Рудабельская рэспубліка» (1970), дыпціх «Аб вайне і міры» (1978—83), «Нашы прыйшлі» (1984). Значнае месца займаюць партрэты: «Калгасніца» (1960), «Дачка» (1964), «Ц.В.Канапацкі» (1980) і пейзажы: «Пачатак красавіка» (1962), «Вязынка» (1982). Адзін з аўтараў дыярамы «Мінскі кацёл» для Бел.дзярж. музея гісторыі Вял.Айч. вайны (1969—71).
Літ.:
Шныпаркоў А.М. П.С.Крахалёў. Мн., 1975.
П.Крахалёў. Трактарыста забілі. З трыпціха «Год вялікага пералому». 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЫ́ТНАЯ ПАЛІ́ТЫКА,
комплекс мер і кірункаў у сферы знешнеэканам. дзейнасці, якая ажыццяўляецца праз мытную сістэму. Мэты М.п. Рэспублікі Беларусь — забеспячэнне найб. эфектыўнага выкарыстання інструментаў мытнага кантролю і рэгулявання тавараабмену на мытнай тэрыторыі краіны, удзел у рэалізацыі гандл.-паліт. задач па абароне бел. рынку, стымуляванні развіцця нац. эканомікі, садзейнічанні ў правядзенні структурнай перабудовы і інш. задач эканам. палітыкі дзяржавы, таксама інш. мэты, што вызначаюцца яе кіраўніцтвам у адпаведнасці з мытным заканадаўствам. Рэспубліка Беларусь імкнецца актыўна ўдзельнічаць у міжнар. супрацоўніцтве ў галіне мытнай справы, якая развіваецца ў кірунку гарманізацыі і уніфікацыі з агульнапрынятымі міжнар. нормамі і практыкай. Асн. сродкамі рэалізацыі М.п. Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца: устанаўленне тарыфных і некаторых мер дзярж. мытнага рэгулявання; ажыццяўленне дзярж. мытнага кантролю мытнымі органамі краіны; удзел краіны ў мытных саюзах і інш. формах інтэграцыі эканам. сувязяў з інш. дзяржавамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕДАЛУЧЭ́ННЯ РУХ,
міжнароднае аб’яднанне дзяржаў, якія ў сваёй знешняй палітыцы кіруюцца недалучэння прынцыпам. Афіцыйна створаны ў вер. 1961 на канферэнцыі 25 дзяржаў Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі, пры ўдзеле І.Ціта (Броз Ціта), Сукарна, Дж.Нэру і Г.А.Насэра. У 1960—80-я г. рэгулярна склікаліся канферэнцыі кіраўнікоў дзяржаў — членаў Н.р., на якіх абмяркоўвалася і каардынавалася знешняя палітыка гэтых краін у адносінах да звышдзяржаў — ЗША і СССР. З пач. 1980-х г. назіраўся крызіс Н.р.: некаторыя з недалучаных краін знаходзіліся ў стане ўзбр. канфлікту паміж сабой (Іран і Ірак), некаторыя фактычна дзейнічалі ў альянсе з СССР або ЗША, што парушала прынцып недалучэння. З распадам СССР (1991) востра паўстала пытанне пра змену і ўдасканаленне прынцыпаў Н.р. У 1990-я г. пра ўдзел у Н.р. заявілі больш за 100 краін свету, у т. л. ў 1998 Рэспубліка Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛМА́РЫС (Palmares), Рэспубліка Палмарыс,
дзяржава збеглых неграў-нявольнікаў у пальмавых лясах (палмарах) Паўн.-Усх. Бразіліі (цяпер штат Пернамбуку) у 1630—97. Утварылася ў выніку аб’яднання ўмацаваных пасёлкаў (кіломбус) збеглых неграў. Цэнтр — пас. Макаку. Прымітыўная дзяржава з элементамі родаплем. арганізацыі і ваен. дэмакратыі. На чале П. стаялі выбарны пажыццёвы правадыр і савет старэйшын. Узбр. сілы — нар. апалчэнне. Насельніцтва (20 тыс.чал., негры, мулаты, індзейцы) займалася земляробствам, паляваннем, збіральніцтвам, менавым гандлем з індзейскімі плямёнамі; асн. маса вернікаў вызнавала афрахрысц. сінкрэтычны культ. Зямля належала дзяржаве, існавалі абшчынныя палі і сямейныя надзелы. У гаспадарцы выкарыстоўвалася праца нявольнікаў з ваеннапалонных. Насельніцтва П. адбіла шматлікія карныя экспедыцыі галандскіх і партуг. каланізатараў, у 1679 і 1692 пад кіраўніцтвам правадыра Зумбі нанесла буйныя паражэнні партугальцам. У лют. 1694 партуг. войскі захапілі пас. Макаку і знішчылі б.ч. насельніцтва П., у 1697 разбурылі апошнія пасёлкі.
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1961). Скончыла студыю пры т-ры «Чырвоны факел» (г. Новасібірск, 1974). Працавала ў т-рах Новасібірска, Якуцка, Златауста. У 1956—81 у Гомельскім абл.драм. т-ры. Выканаўца роляў травесці, характарных. Акцёрскай манеры ўласціва выразнасць знешняга малюнка і дынаміка ў раскрыцці ўнутранай сутнасці персанажа, удалае выкарыстанне сцэнічнай дэталі. Сярод роляў у Гомельскім т-ры: Рыгорка («У бітве вялікай» А.Маўзона), Ермаліцкая («Рудабельская рэспубліка» паводле С.Грахоўскага), Зося («Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна), Дунька («Любоў Яравая» К.Транёва), Клюка («Угрум-рака» паводле В.Шышкова), Марыя Іпалітаўна, Тузікава («Мана для вузкага кола», «Барабаншчыца» А.Салынскага), Ефрасіння Патапаўна («Беспасажніца» А.Астроўскага), Цвятаева («Мяшчане» М.Горкага), Дорка («Зімовая казка» У.Шэкспіра), Селія («Дурнічка» Лопэ дэ Вэгі), Канчэта («Каляды ў хаце сіньёра Куп’ела» Э.Дэ Філіпа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТО́РАЖАВА Людміла Іванаўна (н. 7.2.1925, г. Кіраў, Расія),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1966). Скончыла студыю пры Грозненскім рус.драм. т-ры (1945). Працавала у т-рах Грознага, Чэркеска, Клайпеды (1944—59), Арла (1974—81). З 1959 у Брэсцкім, з 1962 у Гродзенскім, у 1968—74 у Гомельскім абл.драм. т-рах. Выканаўца драм. і характарных роляў, творчасці ўласціва адчуванне часу і стылю драматург. твора, рамант. прыўзнятасць. Сярод роляў у Брэсцкім т-ры: Ганна Карэніна (аднайм. п’еса паводле Л.Талстога), Ірына («Тры сястры» А.Чэхава), Джудзіт («Вучань д’ябла» Б.Шоу), Катрын («Від з моста» А.Мілера); у Гродзенскім т-ры: Манахава («Варвары» М.Горкага), Клеапатра («Антоній і Клеапатра» У.Шэкспіра), Гарэцкая («Першы ўрок» К.Губарэвіча); у Гомельскім т-ры: Параска («Рудабельская рэспубліка» паводле С.Грахоўскага), Хрысціна («Грэшнае каханне» А.Дзялендзіка), Кукушкіна, Агудалава («Даходнае месца», «Беспасажніца» А.Астроўскага).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСХО́ДНЯЯ А́ЗІЯ,
прыродная краіна (часам разглядаецца як група прыродных краін) у Азіі, якая прымыкае да Ціхага ак. ва ўмераным, субтрапічным і трапічным паясах, на Пд ад 60°паўн. шыраты. У межах У.А. размешчаны ўсх.ч.тэр.Рас. Федэрацыі і Кітая, Японія, КНДР, Рэспубліка Карэя; часам да яе адносяць Філіпіны. У рэльефе сярэдневышынныя і высокія горы і нагор’і (Джугджур, Сіхатэ-Алінь, Маньчжура-Карэйскія, Паўд.-Кітайскія і інш.) чаргуюцца з буйнымі акумулятыўнымі раўнінамі (Прыамур’я, Паўн.-Усх. Кітая, Вял. Кітайская). Значная ч. У.А. ў межах Зах.-Ціхаакіянскага геасінклінальнага пояса. Характэрны вулканізм (на Камчатцы і горна-астраўных дугах), моцная сейсмічнасць. Клімат мусонны з вільготным летам і адносна сухой зімой. Летам і восенню бываюць тайфуны, навадненні. Натуральная расліннасць — пераважна лясы, на Пн — мяшаныя і таежныя, на Пд шыракалістыя субтрапічныя і трапічныя. У менш вільготных раёнах — лесастэпавыя і стэпавыя фармацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАДЫ́РА Вадзім Іосіфавіч (н. 1.3.1947, г. Пячора, Рэспубліка Комі, Расія),
бел. археолаг. Д-ргіст.н. (2003). Брат А.І.Шадыры. Скончыў БДУ (1972). З 1974 у Ін-це гісторыі Нац.АН Беларусі (з 1991 заг. аддзела археалогіі жал. веку). Вывучае жал. век басейна Зах. Дзвіны і этнакультурныя працэсы 1-га тыс.н. э. Адкрыў і даследаваў шэраг помнікаў ранняга жал. веку на Пн Беларусі. Прытрымліваецца думкі пра балцкую прыналежнасць асн. культур ранняга жал. веку на тэр. Беларусі. Адзін з аўтараў 4-томнай працы «Археалогія Беларусі» (т. 2, 1999).
Тв.:
Ранний железный век северной Белоруссии. Мн., 1985;
Да пытання аб ролі еўрапейскіх этнакультурных працэсаў I тыс.н.э. ў этнагенезе беларусаў // Славяне и их соседи: (Археология, нумизматика, этнология). Мн., 1998;
Белорусско-литовско-латышское порубежье в эпоху железного века и раннего средневековья: (этнокультурные аспекты) // Iš baltų kultūros istorijos. Vilnius, 2000.