павелічэнне даўжыні хвалі эл.-магн. выпрамянення (рэнтгенаўскага і γ-выпрамянення) пры рассеянні яго на свабодных або слаба звязаных электронах. Назіраецца таксама і пры рассеянні эл.-магн. хваль на пратонах, нейтронах, атамных ядрах. Адкрыты А.Комптанам у 1923.
Закон захавання энергіі-імпульсу пры дастасаванні да працэсу рассеяння на вугал v фатона на электроне масы m дае магчымасць вызначыць павелічэнне даўжыні хвалі фатона: Δλ= λ0(1−cosv), дзе λ0 — комптанаўская даўжыня хвалі электрона. Δλ не залежыць ад першапачатковай даўжыні хвалі λ і найбольшая пры рассеянні назад (ν = π). Доследы Комптана, якія пацвердзілі гэтыя вывады, сталі доказам квантавай прыроды святла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРТУА́ЗНАЯ ЛІТАРАТУ́РА,
прыдворна-рыцарскі кірунак у еўрап. л-ры 12—14 ст.; прадстаўлена лірыкай трубадураў і трувераў у Францыі, мінезінгераў у Германіі і рыцарскімі раманамі. Пафас Кл. — ідэалы саслоўнага гонару і доблесці не ў імя рода ці краіны, як у гераічным эпасе, а асабістай славы і маральнага ўдасканалення. Куртуазная лірыка ўзбагаціла паэзію новымі тэмамі, жанравымі формамі, вершаванымі памерамі, рыфмай; рыцарскі раман і навела распрацоўвалі ант. і візант. сюжэты, тэматыку кельцкіх сказанняў аб легендарным каралю Артуру. У Кл. вылучаецца фігура творцы, з чым звязана ўслаўленне індывід. якасцей, паглыбленне псіхал. характарыстык, больш тонкае ўспрыняцце прыроды, устаноўка на займальнасць, авантурнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУСЯНКО́Ў (Мікола) (Мікалай Сяргеевіч; н. 11.2.1935, в. Перарост Добрушскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1971), БДУ (1982). У 1956—69 у Гомельскай лесаўпарадчай экспедыцыі. З 1971 працаваў у газетах і часопісах, на кінастудыі «Беларусьфільм», з 1985 у выд-ве «Мастацкая літаратура». Друкуецца з 1955. Піша пра родны край, асабіста перажытае. Аўтар зб-каў вершаў «Жывіца» (1966), «Без прывалу» (1969), «Дуброва» (1990, Літ. прэмія імя А.Куляшова, 1991), апавяданняў «Завязь» (1987); раманаў «Явар з калінаю» (1994), «Арляк і зязюля» (1997). У творах — трывога за лёс роднай зямлі, яе людзей і прыроды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУПСЯКО́Ў (Мікола) (Мікалай Радзівонавіч; 4.3.1919, Масква — 12.2.1972),
бел. пісьменнік. Скончыў Мінскі пед.ін-т (1941). Друкаваўся з 1935. У апавяданнях і аповесцях (кн. «Першая атака», 1946; «Мост», 1947; «Дружба», 1952; «Чырвоны бераг», 1954; «Паядынак», 1957; «У вераб’іную ноч», 1958; «Ля пераправы», 1959; «Прырэчча», 1961; «На берагах Дняпра», 1966) любоў да людзей працы, роднай прыроды. У нізцы «Вясковыя паданні» (1958) паказаў псіхалагічна глыбокія чалавечыя характары, яскравыя малюнкі складанага жыцця. Аўтар кніг апавяданняў для дзяцей «Разведчыкі» (1949), «На вірах» (1974), аповесці «Я помню...» (1964).
рускі хімік. Скончыў Пецярб.ун-т (1862), дзе і працаваў з 1865 (з 1869 праф.), з 1902 у Пецярб.політэхн. ін-це. Навук. працы па кінетыцы арган. рэакцый. Даследаванні М. па ўплыве прыроды растваральніка і будовы малекул рэагентаў на скорасць хім. пераўтварэнняў (1887—90) ляглі ў аснову класічнай кінетыкі хімічнай. Адкрыў рэакцыю алкіліравання трацічных амінаў алкілгалагенідамі з утварэннем амоніевых солей (рэакцыя М.; 1890). Аўтар падручніка «Аналітычная хімія» (1871; 16-е выд. 1931).
Літ.:
Старосельский П.И., Соловьев Ю.И. Н.А.Меншуткин, 1842—1907. М., 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЧВА́РНАСЦЬ, тэратаморфа,
крайняя форма анамаліі развіцця, стойкія марфал., біяхім. і функцыян. парушэнні антагенезу, пераважна эмбрыягенезу. Вывучае тэраталогія. Да П. ў чалавека адносяць заечую губу, нераздзеленых блізнят, шасціпальцасць і інш. Бывае спадчынная (абумоўлена мутацыямі, неразыходжаннем храмасом, інш. зменамі генет. апарату) і неспадчынная (узнікае пад уздзеяннем тэратагенаў — агентаў хім., фіз. і біял.прыроды — на зародак у час развіцця). У жывёл трапляюцца двухгаловыя цяляты, парасяты; цяляты з двайным тулавам ці 2 парамі задніх канечнасцей; рыбы з падвоеным хвастом ці галавой; пчолы з недаразвітымі крыламі і інш.У раслін да П. адносяць анамальнае развіццё каранёў, лісця, кветак, суквеццяў, пладоў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ШЫНСКІЯ ДВА ВАЛУНЫ́,
геалагічны помнік прыродырэсп. значэння (з 1995). Каля в. Пашына Аршанскага р-на Віцебскай вобл., на левым беразе р. Дняпро. Першы валун буйназярністага граніту рапаківі з крышталямі палявога шпату. Даўж. 2,5 м, шыр. 2,1 м, выш. 1,3 м, у абводзе 7 м, аб’ём 6,8 м³, маса каля 18 т. Другі валун сярэднезярністага гнейсу з крышталямі палявога шпату і гранатаў альмандзінаў, зернямі кварцу. Даўж. 3,1 м, шыр. 2,1 м, выш. 1,4 м, у абводзе 8 м, аб’ём 9 м³, маса каля 22 т. Прынесены ледавіком каля 150 тыс.г. назад з тэр. Ленінградскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДАСЛО́ЎНАЕ ДРЭ́ВАў біялогіі,
філагенетычнае дрэва, дрэвападобная выява роднасных сувязей пэўнай прыроднай групы арганізмаў ці ўсяго арган. свету (гл.Філагенез). Адлюстроўвае сістэму арган. цел у выглядзе дрэва. Прапанаваў у 1766 вучоны П.С.Палас, які даказаў, што лінейнаступеньчатае размяшчэнне арганізмаў не адпавядае суадносінам паміж класамі жывёл. Гэта ідэя набыла папулярнасць пасля выхаду ў свет працы Ч.Дарвіна «Паходжанне відаў» (1859). Р.д. будуюць толькі для адлюстравання монафілітычнай карціны развіцця жывой прыроды (гл.Монафілія). Ідэю поліфілітычнага паходжання арган. свету ў выглядзе дрэва адлюстраваць немагчыма (гл.Поліфілія). Пры дапамозе двухмернага адлюстравання дэманструюць філагенетычныя сувязі прыблізна. Для больш дакладнага адлюстравання будуюць Р.д. ў 3 вымярэннях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДКЕ́ВІЧ (Усевалад Анатолевіч) (6.6.1926, г. Віцебск — 5.8.1999),
бел. вучоны ў галіне энтамалогіі і экалогіі. Сын Радкевіча А.І. Д-рбіял.н. (1971), праф. (1976). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1954) і працаваў у ім (у 1962—68 дэкан, у 1970—74 прарэктар, у 1973—86 заг. кафедры і праблемнай н.-д. лабараторыі). Навук. працы па энтамалогіі, ахове раслін ад шкоднікаў, агульнай экалогіі, ахове прыроды, акліматызацыі і селекцыі дубовага шаўкапрада ў Беларусі, методыцы выкладання біялогіі.
Тв.:
Кольчатый шелкопряд. Мн., 1970 (разам з Т.М.Раменка);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМА́ДЗІН (Мікалай Міхайлавіч) (19.5.1903, г. Самара, Расія — 10.4.1987),
расійскі жывапісец. Нар. мастак СССР (1971). Правадз.чл.АМСССР (1967). Вучыўся ў маск. Вышэйшых маст.-тэхн. майстэрнях — ін-це (1923—30). У 1930-я г. працаваў пераважна ў гіст.-рэв. жанры («Прыфрантавы рэўком», 1934—37). Вядомасць набылі лірычныя пейзажы, якім уласцівы свежасць успрыняцця прыроды, эпічная казачнасць, праца пры вячэрнім асвятленні. Сярод твораў: «Сяло Хмялёўка» (1944), серыі «Волга — руская рака» (1944 45), «Рускія мелодыі» (1946—57), «Чатыры пары года» (1952—53), «Кудзінскае возера» (1974—78) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1946.