МАЛАФЕ́ЕЎ Эдуард Васілевіч (н. 2.6.1942, г. Краснаярск, Расія),
бел. і рас. спартсмен і трэнер па футболу. Майстар спорту СССРміжнар. класа (1966), засл. майстар спорту СССР (1967). Засл. трэнер СССР (1989), засл. трэнер Беларусі (1979). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1972), Вышэйшую школу трэнераў (1977, Масква). У 1963—72 у мінскім «Дынама». У складзе зборнай каманды СССР (з 1963) бронз. прызёр чэмпіянату свету (1966, Лондан), сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы (1964, Мадрыд). У складзе каманды «Дынама» (Мінск) бронз. прызёр чэмпіянату СССР (1963), фіналіст Кубка СССР (1965). З 1972 на трэнерскай рабоце. Пад яго кіраўніцтвам каманда мінскага «Дынама» — чэмпіён СССР (1982), бронз. прызёр чэмпіянату СССР (1983). З 1983 ст. трэнер алімп. зборнай каманды СССР па футболе, з 1991 трэнер у рас. футбольных клубах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛІБРА́Н (Malibran) Марыя Фелісіта (24.3.1808, Парыж — 23.9.1836),
французская спявачка (каларатурнае мецца-сапрана); адна з буйнейшых спявачак 1-й пал. 19 ст. Сястра П.Віярдо-Гарсія. З 1816 вучылася падкіраўніцтвам бацькі — вак. педагога М.Гарсіі. З 1825 выступала на оперных сцэнах Лондана, Парыжа, гарадоў Італіі. Гастраліравала разам з мужам — Ш.Берыо. Валодала голасам вял. дыяпазону, асабліва выразным і прыгожым у ніжнім рэгістры. Яе выкананне вылучалася імправізацыйнай свабодай, артыстызмам, тэхн. дасканаласцю. Сярод лепшых партый: Норма, Аміна («Норма», «Самнамбула» В.Беліні), Леанора («Фідэліо» Л.Бетховена), Джульета («Рамэо і Джульета» Н.Цынгарэлі), Дэздэмона, Разіна («Атэла», «Севільскі цырульнік» Дж.Расіні). Аўтар накцюрнаў для фп., рамансаў і інш. Ёй прысвечана опера амер. кампазітара Р.Р.Бенета «Марыя Малібран» (1935).
М.Малібран у касцюме Дэздэмоны. Партрэт работы мастака Л.Педрацы. 1834.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦЮХО́Ў Ігар Гаўрылавіч (н. 28.4.1957, г. Магнітагорск, Расія),
бел. харавы дырыжор. Засл. дз. маст. Беларусі (1994). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1981). З 1981 кіраўнік хар. капэлы БДУ, адначасова ў 1983—88 (з перапынкамі) — хору хлопчыкаў Муз. ліцэя пры Бел. кансерваторыі. Арганізатар (1988) і маст. кіраўнік Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь. Яго ўдумлівыя адносіны да хар. партытур, эмацыянальнасць, гукавы сінтэз усх.- і зах.-еўрап.вак. школ дазваляюць хору выконваць творы кампазітараў розных эпох, стыляў і жанраў. Пад яго кіраўніцтвам хор выканаў прэм’еры буйных твораў бел. кампазітараў С.Бельцюкова, У.Дарохіна, А.Залётнева, Ш.Ісхакбаевай і В.Шлеянкова, В.Капыцько, С.Картэса, І.Лучанка і інш., запісаў першы ў свеце кампакт-дыск з творамі бел. духоўнай музыкі (1992).
кіруючыя парт. органы на акупіраванай ням. фашыстамі тэр. Баранавіцкай і ч. Мінскай абл. у 1942—43. Ствараліся і працавалі падкіраўніцтвамЦККП(б)Б і абл.падп. к-таў КП(б)Б. У сувязі з недахопам парт. кадраў гар. і раённага звёнаў вялі работу адначасова ў замацаваных за імі раёнах. Выконвалі тыя ж задачы, што і міжраённыя падпольныя камітэты КП(б)Б. У Баранавіцкай вобл. таксама ажыццяўлялі парт. кіраўніцтва антыфашысцкімі арганізацыямі. Дзейнічала 6 міжрайпартцэнтраў: Івянецкі (14.4—19.12.1943), Лідскі (25.4—19.12.1943), Слонімскі (14.8 — снеж. 1943), Стаўбцоўскі (2.10—19.12.1943), Шчучынскі (18.4 — снеж. 1943) Баранавіцкай і Барысаўскі (6.10.1942 — ліп. 1943) Мінскай абл. Са стварэннем раённых падпольных камітэтаў КП(б)Б М.п.п.ц. расфарміроўваліся.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАВІ́ЦЦЕЎСКАЯ ПРАЧЫ́СЦЕНСКАЯ ЦАРКВА́, царква Раства Багародзіцы,
помнік драўлянага дойлідства ў в. Павіцце Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл. Пабудавана ў 1912 з брусоў (18 × 18 см) падкіраўніцтвамчэш. майстра Гута. У плане традыц. 4-часткавая схема: званіца, трапезная, асн. аб’ём, апсіда. Да асн. аб’ёму з 4 бакоў прымыкаюць прыбудовы: з 3 два ўваходы, з У дзяканнік з асобным уваходам і ахвярнік, аб’яднаныя гал. алтаром. У інтэр’еры 2-ярусны разны іканастас пач. 20 ст. Ў арх.-стылявой структуры спалучаюцца рысы традыц.нар. драўлянага дойлідства (разьба на навесах ганкаў, барабанах і інш.), рэтраспектыўна-рус. (планіроўка, форма і канструкцыя званіцы, 5-купалле асн. аб’ёму, выкарыстанне 3-лопасцевых какошнікаў і інш.) і неарускага (ламаныя абрысы завяршэння гал. барабана, падзораў цвінтара) стыляў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНО́ФСКІ (Panofsky) Вольфганг Курт Герман (н. 24.4.1919, Берлін),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1954), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1962). Замежны член Рас.АН (1988). З 1934 у ЗША. Скончыў Прынстанскі ун-т (1938). З 1951 праф. Стэнфардскага ун-та (з 1953 дырэктар Лабараторыі фізікі высокіх энергій, у 1961—84 дырэктар лінейнага паскаральнага цэнтра). Навук. працы па ядз. фізіцы, паскаральнай тэхніцы, фізіцы элементарных часціц. Вызначыў спін і цотнасць пі-мезона (1950—52, разам з Дж.Штэйнбергерам), назіраў нараджэнне мю-мезонных пар фатонамі (1956). Развіў метад сустрэчных пучкоў. Падкіраўніцтвам П. ў 1966 запушчаны буйнейшы (на 22 ГэВ) Стэнфардскі лінейны паскаральнік электронаў. Прэмія імя Э.Фермі 1978.
Тв.:
Рус.пер. — Классическая электродинамика. М., 1963 (разам з М.Філіпсам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРА́ДАЎ Уладзімір Восіпавіч (14.2.1892, Варшава — 20.4.1954),
дырыжор, педагог. Нар.арт. Казахстана (1943). Нар.арт. Украіны (1947). Скончыў Тбіліскае муз. вучылішча (1914). Працаваў у оперных т-рах Тбілісі, Баку, Ташкента, Масквы. З 1949 праф. Беларускай, з 1950 Кіеўскай кансерваторый. У 1936—41 дырыжор, у 1950—54 гал. дырыжор Кіеўскага т-ра оперы і балета імя Шаўчэнкі. У 1948—50 гал. дырыжор і маст. кіраўнік Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, дзе пад яго кіраўніцтвам пастаўлены оперы «Князь Ігар» А.Барадзіна, «Прададзеная нявеста» Б.Сметаны, «Алека» С.Рахманінава (усе 1949), «Іван Сусанін» М.Глінкі, «Царская нявеста» (1950) і балет «Іспанскае капрычыо» (1949) на муз. М.Рымскага-Корсакава. Творчасць П. як дырыжора вылучалася яркім тэмпераментам і высокай культурай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМА́ШКА Мікалай Аляксандравіч (20.9.1874, с. Лівенскае Арлоўскай вобл., Расія — 18.5.1949),
расійскі дзярж. дзеяч, адзін з арганізатараў сістэмы аховы здароўя ў СССР. Акад.АМНСССР (1944) і АПН Расіі (1945). Скончыў Казанскі ун-т (1901). У 1918—30 нар. камісар аховы здароўя Расіі, адначасова з 1921 у Маскоўскім ун-це, з 1930 праф., заг. кафедраў 1-га Маскоўскага мед. ін-та, з 1945 дырэктар Ін-та школьнай гігіены. У 1928—36 гал. рэдактар Вял.мед. энцыклапедыі. Навук. працы ў галіне сац. гігіены, арганізацыі аховы здароўя. Пад яго кіраўніцтвам праводзілася работа па барацьбе з эпідэміямі, створана сістэма аховы мацярынства і дзяцінства і інш.
Тв.:
Избр. произв. 2 изд. М., 1967.
Літ.:
Петров Б.Д. Н.А.Семашко — основоположник советского здравоохранения // Сов. здравоохранение. 1977. № 10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СЯМІБАЯ́РШЧЫНА»,
баярскі ўрад у Расіі, створаны пасля адлучэння ад пасады 27.7.1610 цара Васіля Іванавіча Шуйскага. У яго склад увайшлі 7 чал. (адсюль назва): кн. Ф.І.Мсціслаўскі, І.М.Варатынскі, А.В.Трубяцкой, А.В.Галіцын, Б.М.Лыкаў, баяры І.Н.Раманаў, Ф.І.Шарамецеў. Баючыся антыфеад. руху, урад «С.» заключыў 27.8.1610 дагавор з гетманам С.Жалкеўскім аб прызнанні рус. царом каралевіча Уладзіслава (гл.Уладзіслаў IV). 1.10.1610 «С.» патаемна пусціла польска-літ. войскі ў Маскву і фактычна перадала ўладу ў рукі кіраўнікоў акупац. гарнізона (гл.Вайна Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—18, «Смута»), «С.» існавала (намінальна) да вызвалення Масквы 2-м апалчэннем (гл.Народнае апалчэнне 1612) падкіраўніцтвам К.М.Мініна і Дз.М.Пажарскага. Земскі сабор 3.3.1613. выбраў царом Міхаіла ФёдаравічаРаманава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУМА́НСКІ Сяргей Канстанцінавіч (21.5.1901, Мінск — 9.9.1973),
расійскі вучоны ў галіне машынабудавання, канструктар авіяц. рухавікоў. Акад.АНСССР (1968, чл.-кар. з 1964). Герой Сац. Працы (1957). Скончыў Ваенна-паветр. акадэмію (1931). З 1931 у Цэнтр. ін-це авіяц. маторабудавання, з 1943 у Доследна-канстр. бюро (з 1956 ген. канструктар авіяц. рухавікоў); адначасова з 1933 у Маскоўскім авіяц. ін-це. Навук. працы па праблемах газадынамікі, гарэння, аўтаматыцы і рэгуляванні, прыкладной механіцы, тэорыі трываласці, тэорыі і канструяванні поршневых і рэактыўных авіяц. рухавікоў. Пад яго кіраўніцтвам створаны турбарэактыўныя рухавікі для самалётаў розных тыпаў. Дзярж. прэмія СССР 1946. Ленінская прэмія 1957.
Літ.:
Сеничкин Г. Академик С.К.Туманский // Авиация и космонавтика. 1974. № 2;
Пономарев А.Н. Советские авиационные конструкторы. 2 изд. М., 1980.