БЮ́ХНЕР ((Büchner) Людвіг) (29.1.1824, г. Дармштат, Германія — 1.5.1899),
нямецкі ўрач і філосаф, прыродазнавец, прадстаўнік вульгарнага матэрыялізму. З 1843 вывучаў медыцыну ў Гесене, Страсбуры, Вюрцбургу, Вене. У філасофіі Бюхнера зыходным было паняцце матэрыі, якая тоесная рэчыву і валодае шэрагам уласцівасцей. Свядомасць, на думку Бюхнера, — люстэркавае (пасіўнае) адлюстраванне рэчаіснасці і з’яўляецца прадуктам высокаарганізаванай матэрыі — мозга; да сукупнасці функцый мозга зводзіў усе духоўныя з’явы. Адмаўляў дыялектыку і сац. прыроду чалавека, падзяляў ідэі т.зв.сацыяльнага дарвінізму, адначасова абгрунтоўваў наяўнасць у жывёл грамадскай арг-цыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРША́ДСКІ (Сяргей Аляксандравіч) (18.3.1850, г. Бярдзянск Запарожскай вобл., Украіна — 1896),
юрыст, гісторык. Магістр дзярж. права (1883). Скончыў Новарасійскі ун-т (Адэса, 1872). З 1878 выкладчык Пецярбургскага ун-та, адначасова Ваенна-юрыд. акадэміі і імператарскага Аляксандраўскага ліцэя. Нам. старшыні гіст.т-ва пры Пецярбургскім ун-це. Вывучаў па першакрыніцах (пераважна акты Метрыкі ВКЛ) гісторыю яўрэяў Літвы і Беларусі. Асн. працы: «Руска-яўрэйскі архіў: Дакументы і матэрыялы для гісторыі яўрэяў у Расіі» (т. 1—2, 1882), «Літоўскія яўрэі: Гісторыя іх юрыдычнага і грамадскага становішча ў Літве ад Вітаўта да Люблінскай уніі, 1388—1569 г.» (1883), «Лекцыі па гісторыі філасофіі права» (1885).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРО́Ў (Іван Іванавіч) (5.3.1905, в. Малыгіна Кашынскага р-на Цвярской вобл., Расія — 1.11.1943),
адзін з кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. З 1930 на парт. рабоце ў Ленінградзе. З сак. 1941 сакратар Брэсцкага абкома КП(б)Б. У пач.Вял.Айч. вайны ў палітупраўленні Зах., Цэнтр. франтоў. Са жн. 1942 у ЦШПР, з ліст. 1942 у распараджэнні БШПР. З сак. 1943 пам. упаўнаважанага БШПР па Брэсцкай вобл., з крас. 1943 сакратар Брэсцкага падп. абкома КП(б)Б, адначасовачл. штаба і нам. камандзіра Брэсцкага партыз. злучэння. Загінуў у баі каля в. Бялавічы Івацэвіцкага р-на, ратуючы моладзь ад вывазу ў Германію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАДЗІ́Н (Грузенберг) Міхаіл Маркавіч
(9.7.1884, г.п. Янавічы Віцебскага р-на — 29.5.1951),
рэвалюцыянер, сав.дзярж. і паліт. дзеяч. У рэв. руху з 1900, чл. Бунда. У 1907—18 у ЗША: стварыў у Чыкага спец. школу для эмігрантаў, удзельнічаў у рабоце сацыяліст. партыі Амерыкі, быў казначэем Т-ва дапамогі рус. палітвязням. З 1919 ген. консул РСФСР у Мексіцы, адначасова працаваў у Камінтэрне. У 1923—27 у Кітаі — паліт. саветнік ЦВК, нац.рэв. партыі Гаміньдана, потым у СССРнам. наркома працы, нам. дырэктара ТАСС, з 1932 гал. рэдактар газ. «Moscow News» («Маскоўскія навіны»), у Вял.Айч. вайну ў рэдакцыі Саўінфармбюро. У 1951 рэпрэсіраваны, рэабілітаваны пасмяротна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРЫЯ́НАЎ (Кузьма Андрыянавіч) (28.12.1904, в. Кандакова Цвярской вобл., Расія — 13.3.1978),
савецкі хімік-арганік. Акад.АНСССР (1964; чл.-кар. 1953). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Маскоўскі ун-т (1930). З 1930 ва Усесаюзным электратэхн. ін-це, з 1954 у Ін-це элементаарган. злучэнняў АНСССР, адначасова з 1959 у Ін-це тонкай хім. тэхналогіі. Асн.навук. даследаванні па сінтэзе і распрацоўцы прамысл. тэхналогій новых высокамалекулярных злучэнняў, асабліва тэрмаўстойлівых крэмнійарган. палімераў, і матэрыялаў на іх аснове для электратэхн., лакафарбавай і буд. вытв-сці. Ленінская прэмія 1963. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1946, 1950, 1953.
савецкі патамарфолаг. Акад.АНСССР (1939), АМНСССР (1944). Скончыў Ваенна-мед. акадэмію ў Пецярбургу (1909). У 1920—46 праф. гэтай акадэміі, адначасова з 1920 у Ін-це эксперым. медыцыны АМНСССР. У 1946—53 прэзідэнт АМНСССР. Навук. працы па эксперым. паталогіі і патафізіялогіі, якія стварылі аснову сучасных уяўленняў пра атэрасклероз, аўтаінфекцыю, рэтыкула-эндатэліяльную сістэму. Ганаровы чл.АН Румыніі (1948), чл.АН ГДР (1962). Дзярж. прэмія СССР 1942. Прэмія імя І.І.Мечнікава АНСССР 1952.
Тв.:
Учение о ретикуло-эндотелиальной системе. М.; Л., 1930;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПЕ́ЙКА (Фёдар Аляксандравіч) (21.2.1908, Мінск — 29.4.1970),
бел. вучоны ў галіне механікі тарфяных машын. Чл.-кар.АН Беларусі (1950), Акадэміі с.-г. навук Беларусі (1959—1961), д-ртэхн.н. (1949), праф. (1950). Скончыў Маскоўскі тарфяны ін-т (1932). Працаваў у Маскве, у 1938—41 і з 1949 у Ін-це торфу АН Беларусі, з 1949 адначасова ў БПІ. Навук. працы па прыкладной механіцы, разліку тарфяных машын і с.-г. тэхнікі, па тэорыі пластычнасці, кантактавай трываласці. Стварыў матэм. тэорыю трэння, спрошчаную тэорыю дакладнасці механізмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́САЎ (Мікалай Генадзевіч) (н. 14.12.1922, г. Усмань Ліпецкай вобл., Расія),
расійскі фізік, адзін з заснавальнікаў квантавай электронікі. Акад. Расійскай АН (1966, чл.-кар. 1962). Замежны чл.АН Беларусі (1995). Двойчы Герой Сац. Працы (1969, 1982). Скончыў Маскоўскі інж.-фіз.ін-т (МІФІ; 1950). З 1950 у Фіз. ін-це Расійскай АН, у 1973—80 яго дырэктар, адначасова выкладае ў МІФІ. Навук. працы па квантавай электроніцы і яе дастасаваннях. Разам з А.М.Прохаравым вынайшаў першы квантавы генератар (мазер). Выказаў ідэю і распрацаваў метады стварэння паўправадніковых лазераў. Ленінская прэмія 1959. Нобелеўская прэмія 1964.
Тв.:
О квантовой электронике: Ст. и выступления. М., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАДЗЕ́Д (Іван Канстанцінавіч) (29.8.1906, с. Успенка Ануфрыеўскага р-на Кіраваградскай вобл., Украіна — 21.9.1981),
украінскі мовазнавец. Акад.АН УССР (1957) і АНСССР (1972). Засл. дз. нав. Украіны (1966). Скончыў Харкаўскі ун-т (1932). З 1961 дырэктар Ін-та мовазнаўства імя А.А.Патабні АН УССР, адначасова ў 1962—78 віцэ-прэзідэнт АН УССР. Даследаваў праблемы ўсх.-слав. моў, у т. л.бел. моўны матэрыял («Кантакты ўкраінскай мовы з іншымі славянскімі і уніфікацыя яе вуснай літаратурнай формы», 1968; «Лінгвастылістычная характарыстыка перакладу твораў К.Крапівы на ўкраінскую мову», 1972), агульнае мовазнаўства і сацыялінгвістыку. Дзярж. прэміі УССР 1971 і СССР 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ НАРО́ДНЫ УНІВЕРСІТЭ́Т.
Працаваў у Маскве з 11 ліп. да 12 жн. 1918. Арганізаваны культ.-асв. аддзелам Беларускага нацыянальнага камісарыята. Загадчык ун-та П.А.Урбановіч. Заняткі наведвалі 57 чал., пераважна школьныя настаўнікі Беларусі. Яны праслухалі лекцыі па бел. гісторыі, л-ры, мове, эканоміцы, геаграфіі і інш. Сярод лектараў Дз.М.Анучын («Да пытання аб тэрыторыі Беларусі»), У.І.Пічэта («Гісторыя беларускага народа»), А.М.Ясінскі («Гісторыя адукацыі на Беларусі»), П.А.Растаргуеў («Беларуская мова»), З.Х.Жылуновіч («Агляд беларускай літаратуры») і інш. Слухачы адначасова наведвалі лекцыі на Усерас. настаўніцкіх курсах, арганізаваных Наркамасветы РСФСР. Частка прачытаных лекцый выдадзена пад назвай «Курс беларусазнаўства» (1918—20).