РАЗЛІ́ЎКА
напаўненне вадкім металам (сплавам) уліўніцы ці лінейнай формы, дзе ён зацвердзявае, утварае злітак ці фасонную адліўку;
Пашыраны 2 спосабы Р. з каўша ва ўліўніцу: зверху і сіфонам. Р. зверху атрымліваюць зліткі для перапрацоўкі ў кавальскіх цэхах, Р. сіфонам (метал падаецца знізу адначасова ў некалькі ўліўніц) — зліткі якасных і высакаякасных сталей у мартэнаўскіх і электрасталеплавільных цэхах. Р. ў ліцейныя формы дае фасонныя вырабы. Для Р. выкарыстоўваюць адна- і двухстужачныя разліўныя машыны (тыпу ланцуговага канвеера), карусельныя машыны і механізаваныя разліўныя цялежкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)