найвышэйшы орган дзярж. улады ў ВКЛ. У раду ўваходзілі вышэйшыя асобы дзяржавы (маршалак, гетман, канцлер, падскарбі, ваяводы, кашталяны, некат. старосты і інш.), каталіцкія епіскапы, найбуйнейшыя феадалы. Узнікла як дапаможны орган пры вялікім князю, у 15 ст. набыла большую самастойнасць. Была пастаянна дзеючым выканаўча-распарадчым, заканадаўчым, кантралюючым і суд. органам. Да яе кампетэнцыі належалі: выбранне вял. князя, абарона дзяржавы, міжнар. справы, выданне законаў, разгляд найважнейшых суд. спраў. Для вырашэння гэтых пытанняў рада збіралася ў поўным складзе ці выносіла іх на разгляд сойма. Прававое становішча рады замацавана ў прывілеях 1492 і 1506; у Статуце ВКЛ 1588 яе паўнамоцтвы і парадак іх ажыццяўлення не атрымалі дастатковага замацавання і вызначаліся звычаямі.
Літ.:
Статут Вялікага княства Літоўскага 1588: Тэксты. Давед. Камент. Мн., 1989.
расійскі фізік, стваральнік навуковай школы фізікаў-оптыкаў і адзін з арганізатараў сав. аптычнай прам-сці. Акад.АНСССР (1929, чл.-кар. 1925). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1900) і з 1903 працаваў у ім (з 1916 праф.). З 1918 арганізатар і дырэктар, у 1932—38 заг. аддзела Дзярж. аптычнага ін-та. Навук. працы па фіз. і інструментальнай оптыцы, атамнай фізіцы і спектраскапіі. Распрацаваў метад даследавання анамальнай дысперсіі святла («метад крукоў» Р.), выкарыстанне якога спрыяла ўстанаўленню важных заканамернасцей у атамных спектрах. Даказаў вызначальную ролю інтэрферэнцыі святла пры ўтварэнні відарысаў у мікраскопе. Выказаў ідэю выкарыстання інтэрферэнцыі ў даследаваннях фіз. з’яў.
Тв.:
Избр. труды. М.; Л., 1964.
Літ.:
Основатели советской физики. М., 1970;
Гуло Д.Д., Осиновский А.Н. Д.С.Рождественский. М., 1980.
рэжысёр яўрэйскага тэатра, педагог. Нар.арт. Беларусі (1934). Вучыўся ў драм. школе кіеўскага т-ра «Салаўцоў» (з 1908). Працаваў акцёрам у т-рах Кіева, Харкава і інш., гастраліраваў у Мінску і Віцебску. У 1921 з аматараў арганізаваў у Мінску яўр.тэатр. трупу, на базе якой створана яўр. секцыя Бел.драм. студыі ў Маскве. З 1922 маст. кіраўнік гэтай секцыі, з 1926 — Дзярж.яўр.т-раБССР і адначасова ў 1933—35 студыі пры т-ры. Яго пастаноўкам уласцівы сац. абагульненасць, тыпізацыя псіхал. характарыстык, яркасць сцэн. відовішча, выкарыстанне фалькл. і этнагр. элементаў: «На пакаянным ланцугу» І.Перэца (1926), «Ботвін» А.Вявюркі (1928), «Глухі» Д.Бергельсона (1929), «На 62-м участку» І.Дабрушына (1931), «Бойтра» М.Кульбака (1937). У 1937 рэпрэсіраваны.
казахскі кампазітар, педагог. Нар.арт. Казахстана (1975). Нар.арт.СССР (1981). Скончыў Алма-Ацінскую кансерваторыю (1957, кл. кампазіцыі Я.Брусілоўскага), з 1960 выкладаў у ёй (у 1967—75 рэктар, з 1979 праф.). З 1959 маст. кіраўнік Казахскай філармоніі. З 1961 нач.Гал. ўпраўлення па справах мастацтва Мін-ва культуры Казахстана. З 1966 дырэктар Казахскага т-ра оперы і балета. Творчасць адметная спалучэннем рыс еўрап.прафес. мастацтва і казахскай нац. культуры. Сярод твораў: оперы, у т. л. «Алпамыс» (1973), «Песня пра цаліну» (1980), «Майра» (1985); творы для салістаў, хору і арк.; канцэрты для скрыпкі з арк. (1986), для трубы (1984); камерна-інстр. творы; песні, музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў і інш. Аўтар кн. «Час і музыка» (1986). Дзярж. прэмія Казахстана 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБАНЕ́НКА (Барыс Рафаілавіч) (29.8.1910, г. Самара, Расія — 6.5.1985),
расійскі архітэктар. Нар. архітэктар СССР (1980). Акад. Акадэміі буд-ва і архітэктуры СССР (1956) і АМСССР (1979). Чл.-кар. Акадэміі буд-ва ГДР (1975). Д-р архітэктуры (1967). Праф. (1970). Вучыўся ў ін-тах грамадз. інжынераў (1927—31) і жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе (1932—34). З 1963 дырэктар Цэнтр.НДІэксперым. праектавання жылля (Масква). Сярод работ: жылыя дамы ў С.-Пецярбургу (1932—47), Дом урада ў г. Алматы (Казахстан; 1958), забудова гарадоў Тальяці (1967), Набярэжныя Чаўны (1970, усе ў сааўт.) і інш. Работы на Беларусі: ансамбль Прывакзальнай пл. ў Мінску (1948—56), «Эскіз планіроўкі Мінска» (1944, у сааўт.). Аўтар даследавання па праблемах масавага жыллёвага буд-ва ў СССР. Дзярж. прэмія СССР 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУМЯ́НЦАЎСКІ ЛЕ́ТАПІС,
помнік бел.-літ. летапісання; спіс пашыранай рэдакцыі «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», аналагічны тэксту Альшэўскага летапісу. Асн. змест Р.л. — гісторыя ВКЛ ад легендарных часоў да 1567. Найб. разгорнута і дэталёва апісаны перыяд княжання Вітаўта, пададзены паводле «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх». Збярогся ў гіст. зборніку 2-й пал. 17 ст. рускага паходжання, які ў 18 ст. бытаваў у Падмаскоўі, пасля ў б-цы графа М.П.Румянцава (ад гэтага і назва), цяпер у Рас.дзярж. бібліятэцы. Апрача бел.-літ. хронікі ў зборніку змешчана шмат летапісных урыўкаў і гіст. твораў, прысвечаных важным падзеям сусв. і рас. гісторыі: пра падзенне Іерусаліма, узяцце Канстанцінопаля туркамі, Кулікоўскую бітву. Р.л. упершыню апубл. ў 1902 Б.А.Вахевічам, перавыдадзены М.М.Улашчыкам у т. 35 «Поўнага збору рускіх летапісаў».
венгерская актрыса. Нар.арт. Венгрыі (1969). Скончыла Вышэйшую школу т-ра і кіно (1953), выкладала ў ёй. На сцэне з 1945. З 1948 у Нац. т-ры, з 1951 у т-ры «Вігсінхаз». Сярод роляў: Луіза («Каварства і каханне» Ф.Шылера), Раксана («Сірано дэ Бержэрак» Э.Растана), Ніна Зарэчная («Чайка» А.Чэхава), Наташа Растова («Вайна і мір» паводле Л.Талстога), Джульета («Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра), Мэгі («Кошка на распаленым даху» Т.Уільямса) і інш. Творчасці ўласцівы вытанчанасць, глыбіня ўнутр. пераўвасаблення. З 1948 здымалася ў кіно: «Сабо» (у сав. пракаце «Ганна Сабо»), «Замужжа Каталіны Кіш» (у сав. пракаце «Шчасце Каталіны Кіш»), «Апоўначы», «Гісторыя майго глупства», «Сіндбад», «Лабірынт» і інш. Прэміі імя Ясаі 1950, 1955, 1965. Дзярж. прэмія імя Кошута 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫБА́К (Натан Самойлавіч) (3.1.1913, с. Іванаўка Новаархангельскага р-на Кіраваградскай вобл., Украіна — 11.9.1978),
украінскі пісьменнік. Вучыўся ў Кіеўскім хіміка-тэхнал. ін-це (1929—31). Друкаваўся з 1930. Аўтар зб-каў вершаў «Краіна працы» (1932), «Рабочы дзень» (1934), раманаў «Кіеў» (1936), «Дняпро» (кн. 1—2, 1937—38), «Памылка Анарэ дэ Бальзака» (1940, экранізацыя 1969), «Час спадзяванняў і здзяйсненняў» (ч. 1—3, 1960—65), «Салдаты без мундзіраў» (1968), эпапеі «Пераяслаўская рада» (т. 1—2, 1948—53), п’ес, зб-каў апавяданняў, у т. л. для дзяцей. На бел. мову асобныя творы Р. пераклаў М.Лужанін. Дзярж. прэмія СССР 1950.
Тв.:
Бел.пер. — Пераяслаўская рада. Т. 1—2. Мн., 1954—55;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭАБІЛІТА́ЦЫЯ (ад позналац. rehabilitatio аднаўленне),
аднаўленне ў правах. Паводле права Рэспублікі Беларусь Р. асобы, якая прыцягвалася ў якасці абвінавачанага ці была прызнана вінаватай паводле прыгавору суда, або прыцягвалася да адм. адказнасці і панесла адм. спагнанне, лічыцца вынясенне апраўдальнага прыгавору пры пераглядзе справы, пастановы (вызначэння) пра спыненне справы за адсутнасцю падзеі злачынства, за адсутнасцю саставу злачынства або за недаказанасцю ўдзелу ва ўчыненні злачынства, а таксама пастанова пра спыненне справы аб адм. правапарушэнні. Суправаджаецца кампенсацыяй шкоды, прычыненай незаконным прыцягненнем да адказнасці. Шэраг асаблівасцей мае Р. ахвяр паліт.рэпрэсій. Паводле заканадаўства рэабілітаваныя асобы аднаўляюцца ў страчаных імі ў сувязі з рэпрэсіямі сац.-паліт. і грамадзянскіх правах, воінскіх і спец. званнях, ім вяртаюцца дзярж. ўзнагароды, даюцца льготы, выплачваюцца кампенсацыі і да т.п. Гл. таксама Рэпрэсіі палітычныя ў СССР.
расійскі і эстонскі графік. Нар.маст.СССР (1969). Чл.-кар.АМСССР (1958). Вучыўся ў Пецярбургу ў вучылішчы Штыгліца (1905—13). З 1915 працаваў у Маскве і Петраградзе. З 1920 у Эстоніі, выкладаў у Талінскім маст.-прамысл. вучылішчы (1920—41) і Маст. ін-це Эстоніі (1950—58, з 1951 праф). У панарамных творах, для якіх характэрна каліграфічна-дасканалая прарысоўка дэталей, імкнуўся стварыць абагульнены вобраз эст. прыроды: «Будоўля судна на востраве Цютарсаар» (1926), «Яловы пень» (1938), «Вечар на востраве Вормсі» (1943), «Даліна ракі Сан» (1946), «Вечар над возерам» (1955—56), «Набліжаецца навальніца» (1959), «Фінляндыя Сібеліуса» (1962). Аўтар ілюстрацый да кніг І.Семпера, А.Пушкіна. Дзярж. прэмія Эстоніі 1949.
Літ.:
Бернштейн Б. Г.Рейндорф: Графика: Альбом. М., 1981.