МАГІЛЁЎСКІ САЎГА́С-ТЭХНІКУМЗасн. ў 1963 у г.п. Клічаў (Клічаўскі р-н) як Магілёўскі тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі, з 1974 — саўгас-тэхнікум, з 1998 Клічаўскі с.-г. тэхнікум. Спецыяльнасці (1998/99 навуч.г.): механізацыя сельскай гаспадаркі, электрыфікацыя і аўтаматызацыя сельскай гаспадаркі. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНІТАПРАВО́Д,
частка электратэхнічных машын, апаратаў і прыстасаванняў, якая канцэнтруе, павялічвае і размяркоўвае (з наданнем патрэбнай канфігурацыі) магнітны паток. Робіцца з ферамагнітных матэрыялаў (гл.Ферамагнетыкі), звычайна з лістоў электратэхн. сталі. М. служаць ротары і статарыэл. рухавікоў і генератараў, асяродкі (Ш- або П-падобнай замкнёнай формы) эл.трансфарматараў, электрамагнітаў, электрамагн. рэле і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́СГРЭЙВ (Musgrave),
горы ў цэнтр.ч. Аўстраліі, на УЗах.-Аўстралійскага пласкагор’я. Працягласць зЗ на У каля 200 км. Сярэднія выш. 800—1000 м, найб. — 1440 м (г. Вудраф). Складзены з гранітаў дакембрыю; моцна расчлянёныя сухімі далінамі часовых рэк. На схілах рэдкія зараснікі эўкаліптаў, хмызняковых акацый (мальгаскрэб) і дзярніны злака спініфекс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТАМО́РАС (Matamoros),
горад на ПнУ Мексікі, каля граніцы з ЗША. Засн. ў 1824. Нас. 303 тыс.ж. (1990). Трансп. вузел. Порт і цэнтр буйнога раёна земляробства і арашальнага баваўнаводства, каля вусця р. Рыо-Бравадэль-Нортэ. Цэнтр гандлю з ЗША. Прам-сць: бавоўнаачышчальная, баваўняная, хім., харчовая. Зборачныя з-ды і прадпрыемствы па вытв-сці спажывецкіх тавараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ ШПАЛЕ́РНАЯ ФА́БРЫКА.
Засн. ў 1910 у Мінску. У Вял.Айч. вайну разбурана. Адноўлена ў 1946. У 1965 рэканструявана і расшырана. З 1968 у складзе вытв. аб’яднання «Белпаперапрам», з 1989 яго галаўное прадпрыемства. З 1994 адкрытае акц.т-ва «Беларускія шпалеры». Асн. прадукцыя (1999): шпалеры (ціснёныя, столевыя, воданепранікальныя, дэкаратыўныя, глыбокага спосабу друку, дуплексныя, пенашпалеры).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРУ́ЦКІ (Дзяніс Сільвестравіч) (18.10.1904, в. Пагост Салігорскага р-на Мінскай вобл. —4.10.1960),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Арлоўскую бранятанк. школу (1932). У Чырв. Арміі з 1926. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч вайну на фронце з 1941. Самаходны артыл. полк на чале зпалк. Н. вызначыўся 14—17.1.1945 пры вызваленні Польшчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ЕР, Неэр (Neher) Эрвін (н. 20.3.1944), нямецкі біяфізік. З 1972 у Ін-це біяфіз. хіміі Планка ў г. Гётынген (з 1983 кіраўнік аддзела). Навук. працы па малекулярнай біялогіі клеткі. Распрацаваў метады тэстыравання тэсціравання* і класіфікацыі іонных каналаў, вызначэння іх структуры і накіраваных змен у клетачных мембранах. Нобелеўская прэмія 1991 (разам з Б.Закманам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«О́ПЕЛЬ»
(Opel),
сям’я легкавых аўтамабіляў ням. фірмы «Адам Опель». Выпускаюцца з 1898 (з 1929 фірма ў складзе «Джэнерал мотарс»). Легкавыя аўтамабілі асабліва малога, малога і сярэдняга класаў маюць рухавікі магутнасцю 33—155 кВт, найб. скорасць да 240 км/гадз. Некаторыя мадэлі «О.» уніфікаваны з«Воксхал».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯНІ́ЦА,
у беларусаў булка хлеба, звычайна з пшанічнай мукі круглай формы. Пяклі таксама з жытняй, грэцкай або ячнай мукі, такую П. перад выпечкай абкачвалі ў муцэ. Вядома на Магілёўшчыне, Гомельшчыне, Цэнтр. і Усх. Палессі. П. наз. таксама прэсны корж або печыва з хлебнага цеста, спечаныя пры агні. Вядома на Віцебшчыне, Цэнтр. Палессі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАМЕТЫЛІ́РАВАННЕ, трансметыліраванне,
ферментатыўная рэакцыя міжмалекулярнага пераносу метыльных груп; этап біясінтэзу біялагічна актыўных рэчываў (напр., крэаціну, халіну, адрэналіну). Адна з важных функцый П. звязана з метабалізмам і абясшкоджваннем чужародных злучэнняў, у т. л. лякарстваў. Парушэнне працэсаў П. (напр., пры недастатковым паступленні ў арганізм метыяніну зхарч. прадуктамі) прыводзіць да ўзнікнення функцыян. расстройстваў (тлушчавая дэгенерацыя печані).