ПРЫШЧЭ́ПА (Сяргей Леанідавіч) (н. 2.1.1956, г. Маладзечна Мінскай вобл.),
бел.фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1996), праф. (2000). Скончыў Маскоўскі інж.фіз. ін-т (1979). З 1982 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па фізіцы звышправаднікоў і звышправадніковых нізкаразмерных структур, тэхналогіі вырабаў мікраэлектронікі. Даследаваў звышправаднікі 2-га роду і танкаплёначныя структуры на іх аснове, а таксама ўласцівасці звышправаднікоў пры наяўнасці магн. парадку тыпу спінавага шкла.
Тв.:
Новые эффекты в сверхпроводящих вихревых мостиках (разам з А.М.Лыкавым) // Физика низких температур. 1984. Т. 10, вып. 1;
Критические токи в слоистых структурах на основе ниобия (разам з В.І.Дзедзю, А.М.Лыкавым) // Журн. эксперимент. и теорет. физики. 1990. Т. 97, вып. 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫШЫВА́ЛКА (Анатоль Пятровіч) (3.11.1924, в. Нізгалава Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл. — 16.10.1997),
бел.фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1981), праф. (1984). Скончыў БДУ (1955). З 1955 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі (у 1963—70 нам. дырэктара, у 1982—94 заг. лабараторыі). Навук. даследаванні па оптыцы рассейвальных і паглынальных асяроддзяў. Распрацаваў метады разліку рассеяння і паглынання святла (у т. л. лазернага выпрамянення) неаднароднымі часцінкамі з улікам іх награвання і разбурэння.
Тв.:
Отражение света от поглощающих сред. Мн., 1963;
Оптические и тепловые поля внутри светорассеивающих частиц. Мн., 1983;
Рассеяние и поглощение света неоднородными и анизотропными сферическими частицами. Мн., 1984 (разам з В.А.Бабенкам, У.М.Кузьміным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБУ́ШКА (Антон Пятровіч) (н. 17.1.1929, Мінск),
бел. матэматык і фізік-тэарэтык. Д-рфіз.-матэм.н. (1972), праф. (1974). Засл. работнік нар. асветы Беларусі (1991). Скончыў БДУ (1954), дзе і працаваў. З 1970 ў Бел.агр.тэхн. ун-це (у 1972—98 заг. кафедры вышэйшай матэматыкі). Навук. працы па вывучэнні руху цел і яго ўстойлівасці ў агульнай тэорыі адноснасці. Распрацаваў тэорыю рэлятывісцкага руху цел з уласным вярчэннем, эл. зарадамі і магн. момантамі, выявіў шэраг новых заканамернасцей і сфармуляваў умовы іх эксперым. праверкі.
Тв.:
Движение тел в общей теории относительности. Мн., 1979;
Проблема устойчивости движения тел в общей теории относительности. Мн., 1987;
Индивидуальные задания по высшей математике. [Ч. 1—2]. 2 изд. Мн., 2000 (у сааўт.).
расійскі фізік, заснавальнік навук. школы па радыёфізіцы і радыётэхніцы. Чл.-кар.АНСССР (1933). Брат М.А.Ражанскага. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1904). З 1911 праф. Харкаўскага ун-та, з 1923 у ленінградскім Фізіка-тэхн. ін-це АНСССР. Навук. працы па радыёфізіцы і радыётэхніцы, вывучэнні прыроды хвалевых працэсаў і эл. разрадаў у газах. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны і створаны першыя ў СССР кароткахвалевыя перадатчыкі і імпульсныя радыёлакатары.
Тв.:
Физические основания теории распространения коротких волн. Л.;
М., 1934;
Акустика и оптика. Л.;
М. 1935;
Физика газового разряда. Л.;
М., 1937.
Літ.:
Кобзарев Ю.Б., Сена Л.А., Тучкевич В.М. Д.А.Рожанский (1882—1936) // Успехи физ. наук. 1982. Т. 138, вып. 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́НКІН, Рэнкін (Rankine) Уільям Джон Макуарн (5.7.1820, г. Эдынбург, Вялікабрытанія — 24.12.1872), шатландскі інжынер і фізік, адзін са стваральнікаў тэхн. тэрмадынамікі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1853). Скончыў Эдынбургскі ун-т (1838). Працаваў на буд-ве партоў і чыгунак. З 1855 праф. ун-та ў Глазга. Навук. працы па тэрмадынаміцы, малекулярнай фізіцы, тэорыі пругкасці і ваганняў. Разам з Р.Ю.Э.Клаўзіусам распрацаваў ідэальны тэрмадынамічны цыкл паравога рухавіка (гл.Ранкіна цыкл). Заклаў асновы тэорыі цеплавых машын, што працуюць ад нагрэтага паветра, вывеў формулу ккдз паравой машыны, прапанаваў адну з тэмпературных шкал (гл.Градус Ранкіна).
Літ.:
Радциг А.А. История теплотехники. М.; Л., 1936;
Гельфер Я.М. История и методология термодинамики и статистической физики. 2 изд. М., 1981.
расійскі фізік і вынаходнік, заснавальнік электроннага тэлебачання. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1891). У 1894—1918 і з 1924 у ВНУ Ленінграда, з 1931 у Архангельскім лесатэхн. ін-це. Адначасова з 1924 у Ленінградскай эксперым. эл.-тэхн. лабараторыі, у 1928—31 у Цэнтр. лабараторыі правадной сувязі. Навук. працы па электрадынаміцы і радыёфізіцы. Вынайшаў першую электронную сістэму стварэння і перадачы тэлевізійнага відарыса (1907), дзе выкарыстаў электронна-прамянёвую трубку і безынерацыйны фотаэлемент. Здзейсніў перадачу тэлевізійнага відарыса на адлегласць і прадэманстраваў яго прыём (1911). Стварыў больш за 120 розных схем і сістэм тэлевізійнай апаратуры.
Літ.:
Горохов П.К. Б.Л.Розинг — основоположник электронного телевидения. М., 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САДО́ЎСКІ (Аляксандр Іванавіч) (6.12.1859, г. Віцебск — 26.12.1923),
расійскі фізік і педагог. Праф. (1894). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1881). Працаваў у ВНУ Пецярбурга. З 1894 у Юр’еўскім (Тартускім) ун-це, з 1916 заг. кафедры фізікі Мікалаеўскай марской акадэміі (Пецярбург), адначасова з 1915 супрацоўнік вайскова-прамысл. камітэта. З 1919 у Празе. Навук. працы па оптыцы і электрамагнетызме. У кн. «Пандэраматорныя дзеянні электрамагнітных і светлавых хваль на крышталі» (1898) тэарэтычна даказаў вярчальнае дзеянне палярызаваных эл.-магн. хваль (гл.Садоўскага эфект). Адзін з арганізатараў і ўдзельнік першага ў Расіі з’езда выкладчыкаў фізікі (1902).
Літ.:
Развитие физики в России. Т. 2. М., 1970;
Процька Т. Даследчык таямніцаў святла: Аляксандр Садоўскі. Мн., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМСО́Н (Андрэй Міхайлавіч) (30.10.1932, г. Давыд-Гарадок Брэсцкай вобл. — 18.1.1997),
бел.фізік, пачынальнік тэарэт. даследаванняў дынамікі лазернай генерацыі святла ў Беларусі. Д-р фіз.матэм. н. (1972), праф. (1977). Скончыў БДУ (1955). З 1955 у Ін-це фізікі АН Беларусі (у 1973—96 заг. лабараторыі). Навук. працы па лазернай фізіцы і оптыцы. Распрацаваў тэарэт. метады разліку нестацыянарных рэжымаў лазераў і распаўсюджвання выпрамянення ў нелінейна-аптычных і рассейвальных асяроддзях. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Нестационарная генерация // Методы расчета оптических квантовых генераторов. Мн., 1968. Т. 2;
Высокочастотная автомодуляция излучения лазеров и генерация сверхкоротких импульсов // Проблемы современной оптики и спектроскопии. Мн., 1980;
Автоколебания в лазерах. Мн., 1990 (разам з Л.А.Катомцавай, Н.А.Лойка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РНАЛ ((Bernal) Джон Дэсманд) (10.5.1901, г. Ніна, Ірландыя — 15.9.1971),
англійскі фізік, філосаф, грамадскі дзеяч; адзін з заснавальнікаў навуказнаўства. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (з 1937) і АН шэрагу краін, у т. л.СССР. Скончыў Кембрыджскі ун-т (1922). Аўтар навук. прац у галіне фізікі, крышталяграфіі, біяхіміі, філас. праблем прыродазнаўства. У працах «Сацыяльная функцыя навукі» (1938), «Навука і грамадства» (1953), «Навука ў гісторыі грамадства» (1954) і інш. абагульніў дасягненні навукі ў цэлым, раскрыў яе філас. значэнне і ролю ў гісторыі чалавецтва, узаемасувязь навукі, тэхнікі і сац. умоў жыцця грамадства. Увёў у навук. ўжытак паняцце «навукова-тэхнічная рэвалюцыя», распрацаваў цэласную канцэпцыю дыялектыкі і перспектыў яе развіцця. У кн. «Свет без вайны» (1958) паказаў перспектывы мірнага выкарыстання дасягненняў навукі на карысць чалавецтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ГУШ (Андрэй Аляксандравіч) (н. 11.7.1925, г.п. Карэлічы Гродзенскай вобл.),
бел.фізік-тэарэтык. Чл.-кар.АН Беларусі (1994), д-рфіз.-матэм.н. (1975), праф. (1983). Скончыў БДУ. З 1957 у Ін-це фізікі АН Беларусі, адначасова з 1961 выкладае ў БДУ. Навук. працы па тэорыі элементарных часціц, фізіцы высокіх энергій і матэм. фізіцы. Распрацаваў агульную методыку канечных пераўтварэнняў геам., дынамічнай і квантавай сіметрыі, метад абагульненых сімвалаў Кронекера. Сфармуляваў паслядоўную класічную палявую тэорыю электраслабых узаемадзеянняў. Аўтар вучэбных дапаможнікаў «Уводзіны ў калібровачную палявую тэорыю электраслабых узаемадзеянняў» (1987) і «Нарысы па гісторыі фізікі мікрасвету» (1990). Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
Тв.:
Введение в теорию классических полей. Мн., 1968 (разам з Л.Р.Марозам);
Введение в полевую теорию элементарных частиц. Мн., 1981.