возера ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл. У бас.р. Ушача, за 21 км на ПдЗ ад г.п. Ушачы. Пл. 0,15 км², даўж. 490 м, найб. шырыня 430 м, найб.глыб. 32,5 м, даўж. берагавой лініі 1,55 км. Пл. вадазбору 0,5 км². Катлавіна эварзійнага тыпу. Схілывыш. 10—15 м (на ПнЗ — 5 м), спадзістыя, пад лесам. Берагі абрывістыя, пясчаныя. Дно да глыб. 7—9 м пясчанае, ніжэй сапрапелістае. Празрыстасць 4,2 м. Выцякае ручай у воз. Царкавішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫВО́ЛЖСКАЕ ЎЗВЫ́ШША.
На УУсх.-Еўрап. раўніны, уздоўж правага берага р. Волга ад г. Ніжні Ноўгарад да г. Валгаград. Выш. 375 м (Жыгулі). Складзена з мезазойскіх і палеагенавых пяскоў, глін, мергеляў, мелу, апокаў. Усх. і паўн.схілы стромкія, зах. — спадзістыя. Пераважае эразійны рэльеф, месцамі развіты карст. Асобныя часткі наз. гарамі (Змеевыя, Жыгулі і інш.). На Пн шыракалістыя лясы, якія б.ч. змяняюцца лесастэпам, на Пд стэп. Тэр. П.ў. пераважна ўзараная. Радовішчы нафты, гаручых газаў і сланцаў, фасфарытаў, вапнякоў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПСУ́Я,
возера ў Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Шоша, за 30 км на У ад г. Глыбокае. Пл. 0,65 км², даўж. 2,28 км, найб.шыр. 500 м, найб.глыб. 10,5 м, даўж. берагавой лініі 5,9 км. Пл. вадазбору 3,6 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілывыш. да 12 м, пераважна разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, задзернаваныя, пад хмызняком. Дно сапрапелістае, пясчанае. Зарастае слаба, найб. моцна ў паўд. заліве. Выцякае ручай у воз. Доўгае. На беразе П. Псуеўскі парк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗЫ́РСКАЯ ГРАДА́,
краявое ледавіковае ўтварэнне ў межах Мазырскага Палесся на правабярэжжы ніжняга цячэння р. Прыпяць, у Мазырскім р-не Гомельскай вобл. Працягваецца з ПнЗ (раён вусця р. Пціч) на ПдУ да в. Барбароў прыблізна на 50 км. Шыр. 3—14 км. Выш. 160—200 м, найб. 221 м. Канчаткова ўтворана дняпроўскім ледавіком у час мазырскага стадыялу. Складзена з марэны (супескі, суглінкі, гліны, пяскі, жвірова-галечны матэрыял), якая перакрыта водна-ледавіковымі пяскамі з рэдкай галькай і жвірам (магутнасць 10 м), на паўн. і паўн.-ўсх. схілах — лёсападобнымі супескамі (магутнасць 11 м). Трапляюцца гляцыядыслакацыі з палеагенавых і неагенавых парод. М.г. мае выгляд слабавыгнутых у паўд.-зах. напрамку палос дробных град і ўзгоркаў. Перавышэнне над урэзам вады Прыпяці 94 м.Паўн. і ўсх.схілы звернуты да Прыпяці, стромкія, абрывістыя, адносныя выш. над урэзам вады 50—70 м.Паўд.схілы пакатыя, паступова зліваюцца з водна-ледавіковай раўнінай. Града моцна расчлянёная (гушчыня 1000—1800 м/км²). Глыбіня яроў да 40—60 м (каля г. Мазыр, ландшафтны заказнік Мазырскія Яры). На схілах тэрмакарставыя і суфазійныя западзіны. Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя і дзярнова-палева-падзолістыя. Пад лесам 36% тэр., пераважна на ПдУ. Лясы хваёвыя, дубровы. Пад ворывам 22% тэр. Праводзяцца мерапрыемствы па ахове глеб ад воднай эрозіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБЫ́НІЧЫ,
возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Нача, за 15 км на ПдЗ ад Полацка. Пл. 0,6 км², даўж. 1,87 км, найб.шыр. 0,43 км, найб.глыб. 5 м, даўж. берагавой лініі 4,5 км. Пл. вадазбору 67,5 км².
Схілы катлавіны выш. да 40 м, разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, на ПнЗ і З сплавінныя. Дно плоскае, мелкаводдзе пясчанае, глыбей сапрапелістае. Моцна зарастае да глыб. 2,5 м. Праз возера цячэ р. Быстрыца. Злучана пратокай з воз. Бабына.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХАВА́НЫ ГРУНТ,
зямельныя ўчасткі, якія маюць збудаванні для вырошчвання агароднінных, дэкар. і пладовых культур, іх расады і саджанцаў (цяпліцы, парнікі, уцеплены грунт). У іх ствараецца спрыяльны для раслін мікраклімат, магчыма штучнае абаграванне. Цяпліцы эксплуатуюць увесь год, парнікі — з ранняй вясны да позняй восені. Для стварэння ўцепленага грунту выкарыстоўваюць прыродную ахову (узгоркі, паўд.схілы, дрэвавыя насаджэнні і інш.), плёначныя ўкрыцці, біял. абаграванне і інш. сродкі аслаблення замаразкаў. Ахаваны грунт дае магчымасць атрымліваць ураджай агародніны на 7—25 сут раней, чым у полі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Ушача, за 6 км на ПдЗ ад г.п. Ушачы. Пл. 0,21 км², даўж. 750 м, найб.шыр. 460 м, найб.глыб. 5,1 м. Пл. вадазбору каля 1 км².
Схілы катлавіны разараныя, на У і ПнУ пад лесам і хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі сплавінныя. У цэнтры невял. востраў. Зарастае да глыб. 4 м; у флоры рэдкі для Беларусі від — наяда марская. На ПдЗ злучана ручаём з воз. Ясна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РЦА,
возера ў Беларусі, у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Абабіца, за 20 км на ПнУ ад г. Браслаў. Пл. 0,42 км², даўж. 1,35 км, найб.шыр. 520 м, найб.глыб. 3,7 м, даўж. берагавой лініі 3,83 км. Пл. вадазбору 9 км².
Схілы катлавіны ў ніжняй частцы стромкія, пясчаныя, парослыя лесам. Берагі зліваюцца са схіламі, на Пн і Пд нізкія, пад лесам. Дно плоскае, да глыб. 2 м пясчанае, глыбей сапрапелістае. Зарастае слаба. Упадае ручай, пратокай злучана з воз. Дубра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РШТАЎСКАЕ ВО́ЗЕРА, Бярштанскае возера,
у Беларусі, у Шчучынскім р-не Гродзенскай вобл., у бас.р. Котра, за 36 км на ПнЗ ад г. Шчучын. Пл. 1,68 км², даўж. 3,36 км, найб.шыр. 800 м, найб.глыб. 17 м. Пл. вадазбору 43 км².
Схілы тэрасаваныя, разараныя, месцамі парэзаныя ярамі, частка пад хваёвым лесам. Берагі стромкія, паўд.-ўсх. спадзістыя. Дно сапрапелістае. З астравы агульнай пл. 0,09 га. Каля берагоў і на водмелях зарастае. Пратокай злучана з р. Котра, упадаюць р. Рудна і меліярац. канал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКУНЁВА,
возера ў Беларусі, у Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Мнюта. Пл. 0,49 км², даўж. 0,97 км, найб.шыр. 0,6 км, найб.глыб. 11,8 м, даўж. берагавой лініі 2,7 км. Пл. вадазбору 1,4 км². Схілывыш. да 4 м, на ПдУ да 10—11 м. Берагі нізкія, пясчаныя і галечныя, на Пн і ПнУ тарфяністыя, дно пясчанае, глыбей за 2 м глеістае. Злучана меліярац. каналам з воз. Пліса. На зах. і паўн.-зах. схілах крыніцы грунтавых водаў.