СТРЭ́ЧНА,
возера ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Дзісна, за 34 км на ПдУ ад г. Міёры. Пл. 0,52 км², даўж. 1 км, найб. шыр. 830 м, найб. глыб. 3,2 м, даўж. берагавой лініі 3,2 км, пл. вадазбору 2,19 км². Катлавіна рэшткавага тыпу, размешчана на верхавым балоце Стрэчна. Схілы невыразныя. Берагі выш. 0,4—0,5 м, тарфяныя, параслі асакой. Дно тарфяністае. У цэнтры і залівах асобныя экзэмпляры гарлачыка жоўтага. Сцёк па меліярац. канаве.
т. 15, с. 218
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)