машына для апрацоўкі матэрыялаў у розных вытв-сцях. Для апрацоўкі металаў выкарыстоўваюць металарэзныя станкі, у тэкст. вытв-сці — ткацкія станкі, мех. апрацоўку драўніны выконваюць на дрэварэзальных станках. Ёсць С. для апрацоўкі каменю (дыскавыя, рамныя, канатныя С. ў каменеапрацоўцы), пластмас, інш. матэрыялаў. Часам С. наз. таксама падтрымнае прыстасаванне (напр., для замацавання гарматы, кулямёта, калясачнага кузава), прыстасаванне для чарцёжных (чарцёжны С., гл.Чарцёжна-канструктарская тэхніка), фатаграфавальных (капіравальны станок) работ і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАХЕІ́ДЫ (ад трахея + грэч. eidos выгляд),
мёртвыя адраўнелыя клеткі раслін, якія праводзяць ваду з растворанымі ў ёй рэчывамі і выконваюць мех. функцыю. Трапляюцца ў ксілеме (драўніне) вышэйшых раслін, за выключэннем некат. пакрытанасенных (напр., злакаў, асок). У папарацепадобных і ў большасці голанасенных раслін Т. — адзіныя праводныя элементы драўніны.
Даўж. 0,5—10 мм (агава), дыям. да 0,1 мм. Клеткі замкнёныя, моцна выцягнутыя, звужаныя і завостраныя на канцах, шматвугольныя, з патоўшчанымі сценкамі. Размешчаны верт. радамі, злучаюцца аблямаванымі порамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАСЦЫЯ́ЦЫЯ (ад лац. fascia павязка, палоска),
пачварная дэфармацыя раслін, пры якой іх органы ператвараюцца ў шырокія і пляскатыя шабле- ці раменепадобныя ўтварэнні. Выклікаецца вірусамі, мікаплазмамі, бактэрыямі, мікраскапічнымі грыбамі, фітагельмінтамі, іанізавальным выпрамяненнем, хім. мутагенамі, стымулятарамі росту, пестыцыдамі, мех. парушэннямі і інш. У выніку зрастаюцца некалькі пунктаў росту, назіраецца скрыўленне, перакручванне, зрастанне, разрастанне сцёблаў, лісця, кветак, суквеццяў, пладоў і інш. З’яву Ф. выкарыстоўваюць у селекцыі некат. с.-г. раслін (напр., пры вывядзенні буйназярністых дыплоідных сартоў грэчкі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХВА́ЛЕВЫ ПАКЕ́Т,
1) суперпазіцыя плоскіх монахраматычных хваль з блізкімі значэннямі частот і хвалевых вектараў. Займае абмежаваную вобласць прасторы. Можа ўзнікнуць у хвалях адвольнай прыроды (гукавых, эл.-магн. і інш.). Гл. таксама Салітон. 2) У квантавай механіцы — хвалевая функцыя, што апісвае свабодную рухомую часціцу, магчымая лакалізацыя якой у кожны зададзены момант часу абмежавана пэўнай вобласцю каардынат. Скорасць цэнтра Х.п. супадае з мех. скорасцю такой часціцы. Паступова Х.п. расплываецца, што адпавядае павелічэнню вобласці лакалізацыі дадзенай часціцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯ́ЎДЗІН Пётр Уладзіміравіч (н. 21.12.1943, г. Саратаў, Расія),
бел. вучоны ў галіне буд. механікі і буд. канструкцый. Д-ртэхн.н. (1993), праф. (1994). Акад.Бел.інж. акадэміі (2000). Скончыў БПІ (1966). З 1969 у Брэсцкім інж.-буд. ін-це. З 1974 у Бел.нац.тэхн. ун-це. Навук. працы па разліках і аўтаматызаваным аптымальным праектаванні буд. канструкцый і падмуркаў, нягладкай механіцы цвёрдых дэфармуемых цел, нясучых мех. сістэмах павышанай надзейнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЛІКО́ВАЕ ПРЫСТАСАВА́ННЕвымяральнай прылады,
частка прылады, прызначаная для адліку яе паказанняў. Адліковае прыстасаванне аналогавай прылады складаецца са шкалы і паказальніка (стрэлка, прамень святла), пры гэтым рухомымі могуць быць паказальнік або шкала. Адліковае прыстасаванне лікавай прылады дае паказанні непасрэдна ў лікавай форме з дапамогай мех., эл. і электрамех. індыкатараў.
Светлавое адліковае прыстасаванне: 1 — крыніца святла; 2 — аптычнае прыстасаванне з ніткай або кап’ём (3); 4 — люстэрка, замацаванае на рухомай частцы вымяральнага механізма; 5 — шкала з спраектаваным на яе відарысам ніткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАГАДА́РНЫ Уладзімір Маркавіч (н. 26.4.1937, в. Стараверава Харкаўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1989), праф. (1991). Скончыў Ленінградскі тэкстыльны ін-т (1960). З 1962 — у Ін-це машыназнаўства АН Беларусі, з 1969 у Магілёўскім машынабуд. ін-це. Навук. працы па надзейнасці мех. сістэм лятальных апаратаў, праектаванні і вырабе драбнамодульных прыборных зубчастых перадач і механізмаў.
Тв.:
Ускоренные ресурсные испытания приборных зубчатых приводов. М., 1980;
Расчет мелкомодульных зубчатых передач на износ и прочность. М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРБАЦЭ́ВІЧ Аляксандр Канстанцінавіч (н. 30.1.1953, Мінск),
бел. фізік-тэарэтык. Д-р фізіка-матэм.н. (1991), праф. (1995). Скончыў Іенскі ун-т імя Ф.Шылера (Германія; 1976). З 1976 у БДУ. Навук. працы па квантавай механіцы і агульнай тэорыі адноснасці. Распрацаваў тэорыю разліку квантава-мех. эфектаў для часціц са спінам 1/2 у неінерцыяльных сістэмах адліку і знешніх гравітацыйных палях.
Тв.:
Квантовая механика в общей теории относительности: Основные принципы и элементарные приложения. Мн., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІГРАФІ́ТЫ [ад гігра... + ...фіт(ы)],
расліны, якія жывуць ва ўмовах залішняга ўвільгатнення. Да гіграфітаў адносяцца травяністыя расліны вільготных трапічных лясоў, балот (гелафіты), вільготных глеб. Па ўмовах жыцця і асаблівасцях будовы да гіграфітаў вельмі блізкія расліны з паглыбленым у ваду або плаваючым лісцем — гідатафіты, гідрафіты. У адрозненне ад ксерафітаў у гіграфітах няма прыстасаванняў, якія абмяжоўваюць расходаванне вады. Маюць пераважна тонкія вял. ліставыя пласцінкі са слабаразвітой кутыкулай. Сцёблы доўгія, мех. тканкі амаль не развітыя, каранёвая сістэма слабая, таму нязначны недахоп вады выклікае ў іх завяданне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНІЛЬКЕ́ВІЧ Мечыслаў Іванавіч (н. 14.10.1935, в. Міхнаўшчына Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1991), праф. (1993). Скончыў БДУ (1958), там і працаваў. З 1996 у Ін-це электронікі Кашалінскага тэхн. ун-та (Польшча). Навук. працы па магн., эл., мех. уласцівасцях цвёрдых цел. Атрымаў і даследаваў шырокадыяпазонныя дыэлектрычныя спектры ферытаў; прапанаваў метад вызначэння трываласці крышталёў праз энергію крышт. рашоткі.
Тв.:
Диэлектрические свойства оксидных феррошпинелей с различным магнитным разбавлением // Неорганические материалы. 1997. Т. 33, № 3.