КАНТРАЦЭ́ПЦЫЯ (ад лац. contraceptio літар. процізачацце),
метады і сродкі папярэджання цяжарнасці. Адрозніваюць К. фізіял. і штучную. Фізіял. К. заснавана на палавым устрыманні ў авуляцыйны перыяд (з 12-га да 16-га дня пры 28-дзённым менструальным цыкле), калі зачацце найб. верагоднае. Тэрміны авуляцыі могуць вар’іраваць, што робіць К., заснаваную на фізіял. асаблівасцях, не вельмі надзейнай. Часовая стэрыльнасць (немагчымасць зачацця) бывае ў многіх жанчын пры кармленні грудзьмі, асабліва ў першыя месяцы пасля родаў. Штучная К. ўключае мех., хім., біял., хірург. і камбінаваныя сродкі і метады. К. мае значнае сац. значэнне як адзін з асн. метадаў прафілактыкі аборту, планавання сям’і, рэгулявання росту народанасельніцтва і інш.Гл.таксамаПроцізачаткавыя сродкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЦЭНТРА́ЦЫЯ КАПІТА́ЛУ,
сканцэнтраванне і нарошчванне капіталу шляхам злучэння розных яго ўладальнікаў, уласнікаў, а таксама за кошт ператварэння ў капітал прыбыткаў, капіталізацыі даходаў. Дзякуючы К.к. ўдаецца рэалізаваць буйныя, перспектыўныя праекты з устойлівым прыбыткам. Асабліва моцны штуршок К.к. дало ў свой час развіццё такіх відаў вытв-сці, якія патрабуюць велізарных адначасовых затрат, матэрыяльных рэсурсаў і рабочай сілы (напр., буд-ва чыгункі). К.к. суправаджаецца павелічэннем памераў прадпрыемстваў і вядзе да стварэння манаполій і буйных капіталаў. Ва ўмовах сучаснай навукова-тэхн. рэвалюцыі выкарыстанне навукі ў вытв-сці і прыкладных даследаванняў вядзе да далейшага росту К.к. Найб. высокі ўзровень К.к. характэрны для такіх галін прамысловасці, як электронная, атамная, аўтамабільная, авіяцыйная, аэракасмічная і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАНЯЕ́Д БУРАКО́Ў,
хвароба праросткаў і ўсходаў буракоў, якая выклікаецца пераважна паразітычнымі грыбамі. Яго ўзбуджальнікі — грыбы з родаў Pythium, Aphanomyces, Phoma, Rhizoctonia, розныя віды Fusarium, а таксама бактэрыі. Пашкоджваюць цукр., кармавыя і сталовыя сарты, зрэджваюць усходы, змяншаюць ураджайнасць на 10—40%. Хвароба праяўляецца завяданнем і пажаўценнем раслін у фазе семядолей і 1-й пары лісцікаў; на карэньчыках маладых праросткаў паяўляюцца бурыя плямы, падоўжаныя палосы, на падсемядольным калене — кальцавая перацяжка загнілых і пачарнелых тканак. Пры інтэнсіўным развіцці хваробы корань гніе і расл ша гіне. Інфекцыя захоўваецца на раслінных рэштках у глебе, на каляплодніках насення.
Да арт.Караняед буракоў: 1 — узбуджальнік хваробы ў культуры; 2 — здаровая расліна; 3 — пашкоджаны праростак; 4 — пашкоджаная расліна (перацяжка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТАКО́МБЫ (італьян. catacomba ад позналац. catacumba падземная грабніца),
падземныя памяшканні прыроднага або штучнага паходжання. Выкарыстоўваліся ў старажытнасці пераважна для правядзення рэліг. абрадаў (яўрэямі і раннімі хрысціянамі) і пахаванняў. Вядомы ў Італіі у наваколлі Рыма (лабірынты вузкіх галерэй даўж. каля 900 км з невял. заламі 2—4 ст.), у Неапалі, на в-ве Сіцылія, Егіпце (Александрыя), Венгрыі, Германіі, Паўн. Афрыцы, Кіеве, на Балканах і інш. Звычайна ўпрыгожваліся размалёўкай. Тэрмін «К.» ўжываецца ў адносінах да спецыфічных пахаванняў бронз. веку (гл.Катакомбавая культура) паўд.-рус. стэпаў. К. таксама называюць і пакінутыя б. падземныя каменяломні. Яны выкарыстоўваліся ў час рэв. і ваен. падзей падпольшчыкамі і партызанамі (г. Адэса, Керч на Украіне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЦ (Арнольд Міхайлавіч) (н. 18.9.1924, Баку),
расійскі дырыжор. Засл. дз. маст. Расіі (1970). Нар.арт.СССР (1988). Скончыў Ін-тваен. дырыжораў (1945), Ленінградскую кансерваторыю па класах скрыпкі (1949) і дырыжыравання (1951). З 1956 маст. кіраўнік і гал. дырыжор сімф. аркестра Новасібірскай філармоніі. З 1957 выкладае ў Новасібірскай кансерваторыі (з 1980 праф.). У рэпертуары творы рус. і зах.-еўрап.муз. класікі, сучасных айч. і замежных аўтараў (Л.Бетховен, М.Глінка, П.Чайкоўскі, М.Мусаргскі, С.Рахманінаў, А.Скрабін, І.Стравінскі, А.Анегер, М.Равель, Б.Брытэн, Б.Бартак, С.Пракоф’еў, Дз.Шастаковіч, Р.Шчадрын, А.Хачатуран, Г.Свірыдаў і інш.). Выступае таксама як оперны дырыжор. Дзярж. прэмія Расіі 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАШТО́ЎНЫЯ ПАПЕ́РЫ,
дакументы, якія даюць іх уладальніку маёмасныя правы і права на атрыманне пэўных грашовых сум, даходаў. У залежнасці ад зафіксаваных у іх правоў адрозніваюць К.п. грашовыя (аблігацыі, вэксалі, чэкі і інш.), таварныя (канасаменты, складскія пасведчанні і інш.) і тыя, што замацоўваюць права ўдзельніцтва ў якой-н. кампаніі (акцыі, сертыфікаты на акцыі і інш.). У залежнасці ад спосабу вызначэння правамоцнасці асобы вылучаюць К.п. на прад’яўніка (уласнікам К.п. прызнаецца асоба, якая валодае дакументам), імянныя (у тэксце дакумента пазначана імя ўласніка), ордэрныя (прадугледжваюць магчымасць быць перададзенымі інш. асобе праз перадатачны надпіс на абаротным боку дакумента — індасамент). К.п. могуць быць аб’ектам куплі-продажу. Афармленне і рэквізіты К.п. павінны адпавядаць вызначаным патрабаванням. Гл.таксамаДзяржаўныя каштоўныя паперы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́ПЛЕРА ЗАКО́НЫ,
тры законы руху нябесных цел, выведзеныя І.Кеплерам на аснове звестак Ц.Браге паводле назіранняў бачнага руху планет. 1-ы К.з.: кожная планета рухаецца па эліпсе, у адным з фокусаў якога знаходзіцца Сонца. 2-і: кожная планета рухаецца ў плоскасці, якая праходзіць праз цэнтр Сонца, прычым радыус-вектар, праведзены ад Сонца да планеты, у роўныя прамежкі часу апісвае роўныя плошчы (S1=S2). 3-і: квадраты перыядаў абарачэння планет вакол Сонца адносяцца як кубы іх сярэдніх адлегласцей ад Сонца. К.з. спрыялі адкрыццю І.Ньютанам сусветнага прыцягнення закону, на аснове якога яны былі абагульнены і ўдакладнены. К.з. карыстаюцца пры знаходжанні масы планет, разліку арбіт спадарожнікаў і інш.Гл.таксамаНябесная механіка.
навука пра сабак; аснова сабакагадоўлі. Вывучае анатомію і фізіялогію сабак, у т. л. заканамернасці іх вышэйшай нерв. дзейнасці і паводзін, паходжанне і эвалюцыю парод, магчымасці выкарыстання для палявання, службовых і дэкаратыўных мэт, навук. эксперыментаў, распрацоўвае метады і спосабы іх гадоўлі, селекцыі, выхавання і дрэсіроўкі, прафілактыкі хвароб, лячэння. Існуе Міжнар. кіналагічная федэрацыя (г. Цюэн, Бельгія), у яе складзе працуе навук. камісія па К. Бел. кіналагічная федэрацыя створана ў 1992, аб’ядноўвае 40 клубаў.
Большасць сучасных парод сабак выведзена ў сярэднія вякі. Узнікненне К. звязана з утварэннем клубаў сабакаводаў у канцы 19 ст. (1873, Англія). Пазней клубы сталі аб’ядноўвацца ў кіналагічныя т-вы. Гл.таксамаДэкаратыўна-пакаёвыя сабакі, Паляўнічыя сабакі, Службовыя сабакі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРГІ́ЗСКАЯ МО́ВА,
адна з цюркскіх моў. Мова кіргізаў, дзярж. мова Кыргызстана. Пашырана таксама на сумежных тэр. Узбекістана, Таджыкістана, Казахстана, Кітая, у Манголіі, Афганістане, Пакістане. У Кыргызстане вылучаюць паўн. і паўд. групы дыялектаў. У фанетыцы 8 пар кароткіх і доўгіх галосных, сярод іх пярэднія губныя «ö» і «ü»; 21 зычная фанема, у т. л. «дж», «нг»; паслядоўны сінгарманізм складу і слова. Марфалогія паслядоўна аглюцінатыўная. У лексіцы на агульнацюрк. аснове з 15—18 ст.араб. і іранскія, з 19 ст.рус. запазычанні. Літ. мова склалася ў пач. 20 ст.; пісьменства спачатку на аснове араб. алфавіта, з 1928 — лац., з 1940 — рус. графікі.
Літ.:
Грамматика киргизского литературного языка. Ч. 1. Фонетика и морфология. Фрунзе, 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІ́НІКА (ад грэч. klinikē догляд ляжачага хворага, лячэнне),
спецыялізаваная лячэбна-прафілакт. ўстанова, дзе лячэнне хворых спалучаецца з падрыхтоўкай, перападрыхтоўкай, павышэннем кваліфікацыі ўрачэбных кадраў і правядзеннем навук. даследаванняў ін-тамі навуч., н.-д., удасканалення ўрачоў.
Першая К. адкрыта ў г. Страсбур (Германія) у 1728, дзе ўрачы набывалі тэарэт. і практычную мед. падрыхтоўку. У Расіі першы Ген. шпіталь адкрыты ў 1707 (Масква). У БССР у 1930-я г. бальніцы і інш. лячэбна-прафілакт. ўстановы выкарыстоўваліся як вучэбныя базы мед. ф-та БДУ і Ін-та ўдасканалення ўрачоў. К. ўваходзяць у склад мед.ВНУ ці н.-д. ўстановы і функцыянуюць у Віцебску, Гомелі, Гродне, Мінску. К., або клінічнай карцінай наз.таксама сукупнасць праяўленняў хваробы.