найменшы зарад электрычны (дадатны ці адмоўны), роўны па абс. значэнні зараду электрона. Абазначаецца e і роўны 1,60211733(49)∙1019Кл (упершыню вымераны Р.Мілікенам у 1911). Усе элементарныя часціцы маюць зарад 0 (напр., нейтроны), +е (пратоны, пазітроны) або-е (электроны, антыпратоны); выключэнне — некаторыя рэзанансы, зарад якіх кратны е. Часціцы з дробавымі З.э. не назіраліся, аднак у тэорыі моцных узаемадзеянняў (гл.Квантавая хромадынаміка) мяркуецца існаванне часціц з зарадам, кратным (1/3)e (гл.Кваркі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАСТА́ВА,
1) падраздзяленне, якое выконвае задачы аховы. Вылучаецца войскамі на маршы (паходная З.), пры размяшчэнні на месцы (вартавая З.).
2) Падраздзяленне (каманда) пагранічнай вартавой службы ў Расіі 16—19 ст. Пазней — пагранічная З.
3) Месца ўезду ў горад або выезду з яго ў 16—19 ст., якое ахоўвалася вартай, дзе правяраліся дакументы і збіралася пошліна. У пач. 20 ст. некат. назвы З. замацаваліся за гар. ўскраінамі, напр., Нарвенская З. ў Санкт-Пецярбургу, Рагожская З. ў Маскве і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕЛЯНУ́ШКА [Symphodus (Crenilabrus) tinca],
рыба сям. губанавых атр. акунепадобных. Пашырана ў морах паўд. і зах. ўзбярэжжаў Еўропы. Жыве ў прыбярэжнай зоне, сярод скал і водарасцей.
Зелянушка: 1 — самец; 2 — самка.
Даўж. цела 10—15 см (зрэдку да 30 см), маса да 290 г. Афарбоўка яркая, асн. колер зялёны або зеленаваты (адсюль назва). На целе і плаўніках шматлікія чырв. і блакітныя з розным адценнем плямы і палосы. Зрэдку самцы будуюць гнёзды. Корміцца двухстворкавымі малюскамі і дробнымі ракападобнымі. Аб’ект аматарскага лову.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЛУЧЭ́ННЕ ВАЙСКО́ВАЕ,
ваеннае фарміраванне, якое складаецца з некалькіх часцей або злучэнняў меншага складу, звычайна розных родаў войск (сіл), спец. войск (службаў), а таксама часцей (падраздзяленняў) забеспячэння і абслугоўвання. Існуюць З.в. пастаяннай і непастаяннай (часовай) арганізацыі. У залежнасці ад складу і задач, якія належыць вырашаць, адрозніваюць аператыўныя (напр., авіяносныя ўдарныя злучэнні ў ВМС ЗША), аператыўна-тактычныя (армейскія, стралк., механізаваныя, танк., кавалерыйскія і інш. карпусы, часам эскадры надводных караблёў), у гады 2-й сусв. вайны тактычныя (розныя дывізіі, брыгады і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЯЛЁНЫЯ БАКТЭ́РЫІ.
хлорабактэрыі, група фотасінтэзавальных бактэрый. 2 сям.: Chlorobiaceae — аднаклетачныя невял. нерухомыя бактэрыі ў выглядзе палачак, вібрыёнаў, некат. ўтвараюць ланцужкі клетак або сеткаватыя калоніі, і Chloroflexaceae — ніткаватыя арганізмы, здольныя да слізгання. З.б. ўваходзяць у састаў серабактэрый, маюць пігменты бактэрыяхларафілы і караціноіды, якія афарбоўваюць бактэрыі ў зялёны ці жаўтавата-карычневы колер. Грамадмоўныя, анаэробныя арганізмы, размнажаюцца дзяленнем. Фотасінтэз адбываецца без выдзялення малекулярнага кіслароду. Насяляюць прэсныя і салёныя вадаёмы, садзейнічаюць назапашванню ў іх рэчыва і ўдзельнічаюць у кругавароце серы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАНО́К (Mustela sibirica),
млекакормячае сям. куніцавых атр. драпежных. Пашыраны ў Азіі і Усх. Еўропе. Насяляе тайгу і лесастэп, пераважна каля рэк і азёр, у гарах падымаецца да альпійскай зоны. Жыве ў норах або сярод камянёў.
Даўж. цела да 40 см, хваста каля 20 см, маса да 820 г. Прыземісты, гібкі. Поўсць густая, пушыстая, светла-рыжая, губы і падбародак белыя, каля вачэй чорная маска. Корміцца дробнымі грызунамі. Каштоўны пушны звярок (выкарыстоўваецца футра, з валасоў хваста робяць пэндзлі для жывапісу).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МЕРА ДЭЗІНФЕКЦЫ́ЙНАЯ,
збудаванне аботэхн. абсталяванне, прызначаныя для дэзінфекцыі. Асн.ч. — памяшканне ці ёмістасць, куды змяшчаюць вопратку, абутак, пасцельныя і інш. рэчы, якія неабходна апрацаваць. Бываюць К.д. газавыя (выкарыстоўваюць газападобныя дэзінфіцыруючыя сродкі — вокіс этылену, бромісты метыл і інш.), гарачапаветраныя (апрацоўваюць паветрам з т-рай 80—110 °C), парааўтаномныя (маюць абсталяванне для стварэння вадзяной пары), паравыя (апрацоўваюць вадзяной парай атм. ці павышанага ціску), парапаветрана-фармалінавыя (маюць фарсунку для распылення фармаліну), эл. (параўтварэнне адбываецца з дапамогай эл. награвальных прылад) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМУ́НА (франц. commune ад лац. communis агульны),
1) у сярэдневяковай Зах. Еўропе гарадская або сельская абшчына, якая дамаглася правоў самакіравання.
2) У шэрагу сучасных дзяржаў (Францыя, Італія, Бельгія, Сенегал і інш.) назва ніжэйшай адм.-тэр. адзінкі ў гарадах і сельскай мясцовасці. Узначальваецца пераважна выбарным муніцыпальным саветам, яго рашэнні выконвае мэр, якога выбірае савет ці прызначае ўрад. Мэр (адначасова з’яўляецца ўрадавым чыноўнікам і выконвае распараджэнні ўрада) і муніцыпальны савет вырашаюць асн. пытанні мясц. жыцця, але працуюць пад урадавым кантролем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНСІ́ЛІУМ (ад лац. consilium нарада, абмеркаванне),
нарада ўрачоў адной ці некалькіх спецыяльнасцей для ўдакладнення ці ўстанаўлення дыягназу хваробы і спосабаў лячэння. Неабходны ў выпадках няўпэўненасці ў дыягностыцы або спосабах лячэння, пры цяжкім стане хворага, пры накіраванні яго ў спецыялізаваныя ўстановы аховы здароўя. Найчасцей склікаецца па ініцыятыве ўрача, які лечыць, просьбе хворага і яго блізкіх, а таксама на аснове пастановы суд.-мед. органаў. Праводзіцца ў бальніцы, амбулаторна-паліклінічных і санаторных установах. Заключэнне К. заносіцца ў адпаведны мед. дакумент.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНТРА́КЦЫЯ (лац. contractio) у мовазнаўстве, сцяжэнне двух або некалькіх гукаў у адзін; адзін з відаў камбінаторных змяненняў гукаў. Часцей узнікае пры словаўтварэнні на стыку кораня, які заканчваецца гукамі «к», «ч», «ц», «т», і суфіксаў, што пачынаюцца з «с», у выніку частковай асіміляцыі і К. ўтвараецца зычны «ц» (напр., «казак + скі — казацкі», «ткач + ства — ткацтва», «купец + скі — купецкі»). К. галосных узнікае радзей, у некаторых бел. гаворках утвараюцца кароткія прыметнікі ў выніку выпадзення «й» (напр., «чырвонайа → чырвонаа → чырвона»).