ЯРО́МІН Ігар Пятровіч (18.4.19.04, Талін — 17.9.1963),
рускі літаратуразнавец. Д-р філал. н. (1937). Праф. (1938). Скончыў Ленінградскі ун-т (1924), выкладаў у ім стараж.-рус., укр. і бел. л-ры. Даследаваў стараж.-рус. л-ру, яе жанравыя асаблівасці, маст. спецыфіку, праблемы ўсх.-слав. публіцыстыкі 16—17 ст., гісторыю нар. тэатра. Падрыхтаваў і апублікаваў тэксты твораў Сімяона Полацкага (1953), Івана Вішанскага (1955) і Кірылы Тураўскага (1955—58, 1962) з навук. каментарыямі, даў характарыстыку іх літ. стылю і паэт. майстэрству. Высока ацэньваў пераклады Я.Купалы «Слова аб паходзе Ігаравым». Рэдактар «Хрэстаматыі па старажытнай беларускай літаратуры» (Мн., 1959). Асабістая бібліятэка Я. паводле яго завяшчання перададзена ў Цэнтр. навук. б-ку імя Я.Коласа АН Беларусі.
Тв.:
Литература древней Руси: (Этюды и характеристики). М.; Л., 1966;
Лекции по древней русской литературе. Л., 1968.
Літ.:
Дмитриев Л.А. Игорь Петрович Еремин // Актуальные задачи изучения русской литературы XI—XVII вв. Л., 1964;
Демкова Н.С. Хронологический список научных трудов И.П.Еремина (1904—1963) // Там жа;
Лихачев Д.С. И.П.Еремин // Прошлое — будущему. Л., 1985.
В.А.Чамярыцкі.
т. 18, кн. 1, с. 303
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ШЫН (сапр. Папоў) Аляксандр Якаўлевіч
(27.3.1913, в. Блуднова Нікольскага р-на Валагодскай вобл., Расія — 11.7.1968),
рускі пісьменнік Скончыў Літ. ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1941). Друкаваўся з 1928. Першы зб. вершаў «Песні Поўначы» (1934). У зб-ках «На Балтыцы» (1942), «Горад гневу» (1943) пройдзенае і перажытае ў Вял. Айч. вайну. Асн. тэмы твораў — любоў да роднага краю, роздум пра жыццё і смерць, маральныя каштоўнасці, прызванне творцы: зб-кі вершаў «Землякі» (1946), «Сумленне» (1961), «Басанож па зямлі» (1965), «Дзень тварэння» (1968), паэма «Алёна Фаміна» (1949). Аўтар аповесцей «Сірата», «Валагодскае вяселле» (абедзве 1962), цыклаў апавяд. «Разам з Прышвіным» (1963—74), «Салодкі востраў» (1969), кнігі крытыкі «Рагаты Пегас» (1976), дзённікаў і інш. Дзярж. прэмія СССР 1950. Яго апавяд. «Частую рабінамі» на бел. мову пераклаў А.Кудравец.
Тв.:
Собр. соч. Т. 1—3. М., 1984—86;
Границы души: Стихи из дневников. Строфы. Лирические записи. Поэмы. М., 1982.
Літ.:
Михайлов А.Л. Александр Яшин. М., 1975;
Рулева А.С. Александр Яшин: Личность. Поэт. Прозаик. Л., 1980.
Л.В.Календа.
т. 18, кн. 1, с. 325
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЖА́НАЎ Уладзімір Аляксандравіч (н. 27.2.1946, г. Таганрог, Расія),
бел. гісторык, палітолаг. Д-р гіст. н. (1998), праф. (2003). Скончыў Ун-т дружбы народаў імя П.Лумумбы ў Маскве (1974). З 1974 на камсам. і парт. рабоце ў Мінску, выкладчык Мінскай Вышэйшай парт. школы. З 1989 у Ін-це паліталогіі і сац. кіравання, БДУ, з 1996 заг. кафедры паліталогіі, дэкан сац.-эканам. ф-та Акадэміі парламентарызму і прадпрымальніцтва, з 1998 праф. кафедры паліталогіі і сацыялогіі Рэсп. ін-та вышэйшай школы БДУ. З 2001 заг. кафедры паліталогіі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Даследуе органы дзярж. улады, у т. л. Рэспублікі Беларусь, правы чалавека.
Тв.:
Восхождение к абсолютной власти: (большевики и сов. государство в 20-е гг.). Мн., 1995;
Органы государственной власти Республики Беларусь: Метод. пособие. Мн., 1999;
Политическая система общества. Мн., 2001;
Конституция Республики Беларусь и права человека. Мн., 2001;
Конституция Республики Беларусь: политол. анализ: Учеб.-метод. пособие. Мн., 2001;
Политология: Курс лекций. Мн., 2002 (у сааўт.);
История белорусской государственности: Учеб. пособие. Мн., 2002 (разам з В.Я.Астапоўскім, У.І.Маліноўскім);
Методология современной политической науки. Мн., 2004.
т. 18, кн. 1, с. 341
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛЬСКІ Алесь (Аляксандр Іванавіч; н. 23.7.1963, в. Цімкавічы Капыльскага р-на Мінскай вобл.),
бел. літаратуразнавец, пісьменнік. Д-р філал. н. (1998), праф. (2002). Скончыў БДУ (1986), працуе ў ім (з 1999 праф.). Адначасова з 2001 гал. рэдактар час. «Беларуская мова і літаратура». Даследуе гісторыю бел. л-ры 20 ст., праблемы сучаснага літ. працэсу, пытанні індывідуальнага маст. майстэрства, нац. спецыфікі мастацкага слова, развіццё сучаснай бел. паэзіі. Аўтар манаграфіі «Жывая мова краявідаў: Пейзаж у беларускай паэзіі» (1997), зб. літ.-крыт. артыкулаў «Пакуль баліць душа» (1995), навуч. дапаможнікаў «Сучасная беларуская літаратура: Станаўленне і развіццё творчых індывідуальнасцей (80—90-я г.)» (1997), «Свет ад травы да зор: Беларуская паэзія: Сістэма вобразаў прыроды, паэтыка пейзажу» (1998), «Краса і смутак», «Сучасная літаратура Беларусі» (абодва 2000). Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай літаратуры XX ст.» (т. 4, кн. 2, 2003) і інш. Пад псеўд. Алесь Ветах піша прозу. Яго творам уласцівы лірыка-драматычны пачатак, містыфікацыя рэчаіснасці. Аўтар зб-каў прозы «Ружовая знічка» (1994), «Хроніка смутку» (1999, Літ. прэмія імя І.Мележа 2000), аповесці «Час акселерацыі» (1994).
А.У.Бельская.
т. 18, кн. 1, с. 350
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАХАНО́ВІЧ Уладзімір Сямёнавіч (2.7.1929, в. Бранавічы Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 27.3.1992),
бел. вучоны ў галіне энергетыкі; стваральнік навук. школы па энергет. інфарм.-вымяральных сістэмах. Д-р тэхн. н. (1990), праф. (1991). Акад. Бел. інж.-тэхнал. акадэміі (1991). Засл. вынаходнік Беларусі (1970). Скончыў БПІ (1953), дзе і працаваў. З 1958 у Ін-це цепла- і масаабмену АН Беларусі. З 1964 заг. лабараторыі Бел. філіяла Энергет. ін-та імя Кржыжаноўскага. З 1981 заг. кафедры БПА, нам. гал. рэдактара час. «Известия вузов. Энергетика». Навук. працы па распрацоўцы і ўкараненні аўтаматызаваных інфарм.-вымяральных сістэм уліку і кантролю эл. і цеплавой энергіі на базе адзіных інтэгральных масіваў інфармацыі і мікрапрацэсарнай тэхнікі. Прапанаваў шэраг метадаў вызначэння ўсярэдненай магутнасці патокаў энергіі на зменным прамежку часу, аператыўнага кантролю праходжання пікаў нагрузкі на электрастанцыях.
Тв.:
Измерение расхода вещества и тепла при переменных параметрах. М., 1970;
Учет и контроль расхода энергоносителей и тепловой энергии: (Методы и приборы). М., 1980;
Измерение и учет электрической энергии. М., 1982 (разам з Ф.А.Зыкіным).
т. 18, кн. 1, с. 404
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІМЕ́НКА Валерый Адамавіч (н. 19.5.1960, зернесаўгас імя Ушакова Акломінскай вобл., Казахстан),
бел. сацыёлаг. Д-р сацыялаг. н. (1998), канд. эканам. н. (1991). Скончыў Бел. політэхн. ін-т (1984). З 1984 у Бел. філіяле Усесаюзнага н.-д. і праектнага ін-та працы Дзяржбуда СССР. З 1990 у Ін-це сацыялогіі Нац. АН Беларусі (у 1990—93 вучоны сакратар, з 2002 заг. сектара сац. стратыфікацыі). У 1999—2000 нач. упраўлення па рабоце з дыпламат. корпусам і замежнымі ўстановамі Гал. ўпраўлення «Дыпсервіс» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па сацыялогіі адукацыі, праблемах сац. стратыфікацыі і сац. мабільнасці ў пераходным грамадстве, каштоўнасных арыентацый моладзі.
Тв.:
Современная белорусская молодежь: социальные ориентации, положение, тенденции и перспективы развития. Мн., 1993 (у сааўт.);
Кваліфікацыя працаўніка ва ўмовах рынку // Весці АН Беларусі. Сер. грамад. навук. 1995. №3;
Образование в трансформируемом обществе. Мн., 1996;
Применение социологических методов в учебно-воспитательном процессе. Мн., 2000 (у сааўт.);
Система образования Беларуси на пороге XXI века // Социология. 2000. №1—2;
Динамика ценностных ориентаций молодежи в трансформируемом обществе. Мн., 2001 (у сааўт.).
т. 18, кн. 1, с. 406
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ВШ (Levine) Філіп (10.8.1900, r. Клецк Мінскай вобл. — 18.10.1987),
амерыканскі імунолаг і бактэрыёлаг; адзін з заснавальнікаў імунагематалогіі. Чл. Нац. АН ЗША (1966), Амер. т-ва клінічнай паталогіі (1942). Ганаровы чл. Міжнар. т-ва пералівання крыві (1978), Нью-Йоркскай АН (1978) і інш. З 1908 у ЗША. Скончыў Корнелскі ун-т (г. Ітака, 1925). З 1925 у Ракфелераўскім ін-це мед. даследаванняў (Нью-Йорк), з 1932 ва ун-це штата Вісконсін, з 1935 у шпіталі Бетс Ісраел (г. Ньюарк), з 1944 у Даследчым фондзе Орта ў г. Рарытан (у 1944—65 кіраўнік імунагематалагічнай лабараторыі, з 1965 носіць яго імя). Навук. працы па бактэрыялогіі, гематалогіі, імуналогіі. Адкрыў (з К.Ландштайнерам) групы крыві M, N і P у чалавека (1928). Раней і незалежна ад Ландштайнера і А.С.Вінера адкрыў (з Р.Стэтсанам) рэзус-фактар у крыві чалавека (1939), выявіў сувязь паміж рэзус-фактарам і гемалітычнай хваробай нованароджаных (разам з інш., 1941). Устанавіў эфект т.зв. ABO-несумяшчальнасці груп крыві (1958), адкрыў шэраг рэдкіх груп крыві.
М.М.Касцюковіч.
т. 18, кн. 1, с. 418
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́НЧУ ТУМ (Menchu Tum) Рыгаберта (н. ў 1959, в. Чымель, Гватэмала),
дзеяч індзейскага нацыянальнага руху ў Гватэмале. З малалецтва працавала на плантацыях і прыслугай у багатых дамах. Бацька М.Т., лідэр індзейскай арг-цыі К-т сял. адзінства Вісенце Менчу, загінуў, калі на чале групы паплечнікаў захапіў у студз. 1980 пасольства Швецыі ў Гватэмале з мэтай прыцягнуць увагу сусв. грамадскасці да злачынстваў урадавых войск супраць індзейцаў; два яе браты забіты карнікамі. У 1981, ратуючыся ад праследавання, уцякла ў Мексіку, дзе стала вядомым індзейскім лідэрам, узначаліла «Нар. фронт 31 студзеня імя Вісентэ Менчу». У 1982 франц. журналістка Б.Дэбрэ выдала на падставе сведчанняў М.Т. кнігу «Сведчанне. Мяне завуць Рыгаберта Менчу», якая зрабіла вял. ўплыў на сусв. грамадскую думку і схіліла яе да падтрымкі барацьбы індзейцаў Гватэмалы за свае правы. У 1996, пасля заканчэння грамадз. вайны ў Гватэмале, вярнулася на радзіму, дзе лічыцца адным з найб. уплывовых індзейскіх лідэраў. Нобелеўская прэмія міру 1992.
Літ.:
Гончарова Т.В. Ригоберта Менчу Тум — индейский лидер Гватемалы // Латинская Америка. 2002. № 10.
В.У.Адзярыха.
т. 18, кн. 1, с. 428
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКУ́ЛІЧ (імя невядома),
бел. пісьменнік-палеміст 1-й трэці 17 ст. Належаў да уніяцкага брацтва Св. Тройцы ў Вільні. У 1630 выдаў у Святатроіцкай друкарні «Сняданак віленскім брацкім схізматыкам...», напісаны адразу пасля Львоўскага сабора 1629. У ім М. адлюстраваў складаную рэліг.-дзярж. сітуацыю ў 1-й трэці 17 ст., калі «грэчаскае» набажэнства Русі было падзелена на тры часткі (віленскія і кіеўскія русіны грэч. абраду, што падпарадкоўваліся канстанцінопальскаму патрыярху, русіны, якія знаходзіліся ў адзінстве з рымска-каталіцкім касцёлам, — рымскаму папу). М. лічыў, што ўсе правы і прывілеі, дадзеныя праваслаўным у папярэднім стагоддзі, законна належаць уніятам, а тыя, хто прызнае духоўную ўладу канстанцінопальскага патрыярха, знаходзяцца па-за законам у дзяржаве. Правасл. выданні, у т. л. творы М.Сматрыцкага і Л.Карповіча, лічыў ератычнымі; сцвярджаў, што яны спрыялі бунтам і непаслушэнству прастакоў, што з-за іх быў забіты уніяцкі архіепіскап І.Кунцэвіч, прыняў пакутніцкую смерць прапаведнік А.Граковіч. На старонках «Сняданка...» шмат біягр. звестак пра тагачасных пісьменнікаў, нетрадыц. трактоўкі гіст. падзей у дзяржаве.
Літ.:
Кароткі У.Г. ...І памёр, і ўваскрос // ЛІМ. 2001. 5 кастр.
У.Г.Кароткі.
т. 18, кн. 1, с. 429
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕМІРО́ЎСКІ Яўген Львовіч (н. 21.4.1925, г. Кіраваград, Украіна),
расійскі гісторык-славіст, даследчык бел. л-ры. Д-р гіст. н. (1972), праф. (1975). Чл.-кар. Рас. акадэміі прыродазнаўчых навук (1991), замежны чл. АН Рэспублікі Чарнагорыя (1996). Скончыў Маскоўскі завочны паліграф. ін-т (1950). Працаваў ва Усесаюзным НДІ паліграф. машынабудавання (1950—73), у 1973—82 у Дзярж. б-цы СССР імя Леніна, у 1982—93 ва Усесаюзнай кніжнай палаце. З 1993 гал. навук. супрацоўнік Рас. дзярж. б-кі. Даследуе гісторыю слав. кнігадрукавання, тэорыю кнігазнаўства. Аўтар кніг «Узнікненне кнігадрукавання ў Маскве: Іван Фёдараў» (1964), «Пачатак славянскага кнігадрукавання» (1971), «Пачатак кнігадрукавання на Украіне: Іван Фёдараў» (1974), «Пачатак кнігадрукавання на Беларусі і ў Літве: Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны» (1978), «Іван Фёдараў на Беларусі» (1979), «Іван Фёдараў. Каля 1510—1583» (1985), «Іаган Гутэнберг. Каля 1399—1468» (1989), «Францыск Скарына: Жыццё і дзейнасць беларускага асветніка», «Па слядах Францыска Скарыны» (абедзве 1990). Дзярж. прэмія Беларусі 1994.
Тв.:
Gesamtkatalog der Fruhdrucke in kyrillischer Schrift. Bd. 1—3. Baden-Baden, 1996—98;
Почеци штампарства ў Црној Гори. Цетинье, 1996.
Літ.:
Евгений Львович Немировский: Биобиблиогр. М., 1991.
т. 18, кн. 1, с. 434
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)