сям’я аўтамабіляў і аўтобусаў японскага канцэрна «Міцубісі мотарс карпарэйшэн». Легкавыя аўтамабілі выпускаюцца з 1917 (масавая вытв-сцьз 1964), грузавыя — з 1935, аўтобусы — з 1936. Выпускаюцца легкавыя аўтамабілі асабліва малога, малога і сярэдняга класаў (магутнасць рухавіка 32—219 кВт, найб. скорасць да 220 км/гадз), грузавыя аўтамабілі рознага прызначэння і кар’ерныя самазвалы (магутнасць рухавіка 51—115 кВт), аўтобусы пасажыраўмяшчальнасцю да 50 чал.
Да арт.Міцубісі: а — легкавы аўтамабіль «Міцубісі-Экліпс»; б — мікрааўтобус «Міцубісі-Спейс Геар»; в — грузавы аўтамабіль «Міцубісі-Дэліка».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МНАГАПЁРАПАДО́БНЫЯ (Polypteriformes),
атрад ганоідных рыб. Вядомы з эацэну (каля 40 млн.г. назад). 1 сям. (мнагапёравыя—Polypteridae), 2 роды (мнагапёры—Polypterus і каламаіхты—Calamoichthis), 11 відаў. Пашыраны ў прэсных стаячых вадаёмах трапічнай Афрыкі. Актыўныя ўначы.
Даўж. да 1,2 м. Цела падоўжанае, цыліндрападобнае. Луска ганоідная. Спінны плаўнік складаецца з асобных плаўнічкоў (да 18). Грудныя плаўнікі з мясістай лопасцю ў аснове. Плавальны пузыр вялікі, двухкамерны, часткова выконвае дыхальную функцыю. Кормяцца беспазваночнымі і рыбай. Лічынкі з вонкавымі шчэлепамі. Аб’ект промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУГА́БЕ ((Mugabe) Роберт Габрыэль) (н. 21.2.1924, в. Кутама каля г. Харарэ, Зімбабве),
палітычны і грамадскі дзеяч Зімбабве. Скончыў ун-ты Форт-Хейр (Паўн.-Афр. Рэспубліка) і Лонданскі. У 1942—60 настаўнічаў у Паўд. Радэзіі, Гане і Замбіі. Адзін з заснавальнікаў Афр.нац. саюза Зімбабве (ЗАНУ, з 1984 ЗАНУ — Патрыят. фронт, ЗАНУ-ПФ). Ген. сакратар ЗАНУ (з 1963), 1-ы сакратар ЗАНУ-ПФ (з 1984). У 1964—74 арыштаваны ўладамі Паўд. Радэзіі. У 1980—87 прэм’ер-міністр, са студз. 1988 прэзідэнт Зімбабве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРО́ДНЫ РУХ ЗА ВЫЗВАЛЕ́ННЕ АНГО́ЛЫ (партуг. Movimento Popular de Libertacão de Angola; МПЛА),
ангольская паліт. партыя. Створана ў 1956. Злют. 1961 вяла ўзбр. барацьбу супраць партуг. панавання ў Анголе. З моманту абвяшчэння ў 1975 незалежнасці Анголы — кіруючая партыя, лідэры МПЛА займаюць пасаду прэзідэнта краіны (у 1975—79 — А.Нета, з 1979 — Ж.Э.Душ Сантуш). На 1-м з’ездзе ў 1977 перайменавана ў Партыю працы, ідэалогіяй якой быў марксізм-ленінізм. У 1990 афіцыйна адмовілася ад марксізму-ленінізму, з 1992 адноўлена б. назва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ЎРЫ,
курганны могільнік 11—12 ст. каля в. Наўры Мядзельскага р-на Мінскай вобл.; мае крывіцка-дрыгавіцую этнічную прыналежнасць. Складаецца з 2 груп; 10 і 67 насыпаў. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на гарызонце галавой на 3, частка на попельнай падсыпцы. Пры даследаванні выяўлены жал. нажы, сякера, рэшткі драўлянага посуду, ганчарная кераміка, пацеркі (шкляныя, бурштынавыя, з горнага хрусталю), падвескі, бронзавыя пярсцёнкі, спражкі, вітая грыўня, сярэбраная бляшка з арнаментам, зорчатая фібула, бразготкі, крыжык, медныя залачоныя пласцінкі-драбніцы з выемчатай эмаллю чырв. колеру і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕМЕ́ЙСКІЯ ГУ́ЛЬНІ,
спаборніцтвы, якія адбываліся ў Стараж. Грэцыі ў Немейскай даліне (у Аргалідзе, Пелапанес) каля храма Зеўса. Паводле падання засн. Адрастам, які ўзначаліў паход семярых супраць г. Фівы, ці Гераклам. Вядомы з 573 да н.э. Праходзілі адзін раз у 2 гады ў маладзік чэрвеня. У праграму гульняў уваходзілі спарт. і муз. спаборніцтвы. Арганізатарамі Н.г. былі жыхары г. Клеон, з 460 да н.э. — г. Аргас. Пераможцы ўзнагароджваліся вянкамі з аліўкавых галін, пазней — з сельдэрэю. Н.г. спыніліся ў 4 ст.н.э. пасля ўсталявання хрысціянства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕРАЎНАВА́ЖНЫ СТАНу тэрмадынаміцы,
стан сістэмы, выведзенай зраўнавагі тэрмадынамічнай (у стат. фізіцы — з стану статыстычнай раўнавагі). Вывучаецца ў тэрмадынаміцы нераўнаважных працэсаў і фіз. кінетыцы.
У сістэме, што знаходзіцца ў Н.с., адбываюцца неабарачальныя працэсы пераносу, якія імкнуцца вярнуць яе ў стан раўнавагі пры адсутнасці перашкаджальных фактараў, напр., адвядзення (ці падвядзення) энергіі або рэчыва з сістэмы. У процілеглым выпадку магчымы стацыянарны стан, калі павелічэнне энтрапіі ў сістэме кампенсуецца яе адвядзеннем ад сістэмы. Н.с. з часам існавання, многа большым за час рэлаксацыі, наз.метастабільным станам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКІ́ФАР I (Nikēphoros; ?—26.7.811),
візантыйскі імператар [802—811]. Быў скарбнікам пры двары імператрыцы Ірыны. Пасля яе звяржэння абвешчаны імператарам. Для ўмацавання фін. становішча дзяржавы ўвёў новыя падаткі, у т. л.з царкоўнай маёмасці. Умацаваў флот, развіваў гандаль шляхам прадастаўлення купцам дзярж. пазыкі. Задушыў паўстанне славян у г. Патры (Пелапанес) і пачаў іх хрысціянізацыю. З 802 ваяваў зараб. халіфам Харунам-ар-Рашыдам, у 804 пацярпеў паражэнне ў Фрыгіі, у 807 падпісаў зневажальны для Візантыі мір. Забіты ў час вайны 809—11 з Балгарыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКУ́ЛКІН (Якаў Пракопавіч) (29.4.1913, с. Падбужжа Хвастовіцкага р-на Калужскай вобл., Расія —3.12.1983),
дзяржаўны дзеяч БССР. Ген.-лейт. (1970). Скончыў Бранскі тэхнікум шляхоў зносін (1934). З 1940 у органах дзяржбяспекі. Да 1940 працаваў тэхнікам праектнага бюро Упраўлення на Д.-Усходняй чыг.З 1960 старшыня КДБ пры СМ Башкірскай АССР. З 1962 у апараце КДБ пры СМСССР. З 1969 нам.нач. ўпраўлення КДБ пры СМСССР па г. Масква і Маскоўскай вобл. У 1970—80 старшыня КДБ пры СМБССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯКЛЮ́ДАЎ (Валянцін Леанідавіч) (30.7.1910, г. Омск, Расія — 20.5.1979),
адзін з кіраўнікоў партыз. руху ў Віцебскай і Вілейскай абл. у Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Новасібірскі камуніст.ін-т (1931). З 1933 у органах НКДБ. У Вял.Айч. вайну з 1941 на фронце. Злют. 1942 камісар, са жн. камандзір партыз. спецатрада НКДББССР «Баявы», які дзейнічаў на тэр. Асвейскага, Дрысенскага, Полацкага, Расонскага, Ашмянскага, Докшыцкага, Мядзельскага р-наў. У 1944—58 у органах Мін-вадзярж. бяспекі БССР, МУС Малдовы.