ЛЮ́ДВІГ ((Ludwig) Карл Фрыдрых Вільгельм) (29.12.1816, г. Вітцэнгаўзен, Германія — 24.4.1895),
нямецкі фізіёлаг, стваральнік школы фізіёлагаў. Скончыў Марбургскі ун-т (1839), працаваў у ім (з 1846 праф.). З 1849 праф. ун-та ў г. Цюрых (Швейцарыя), з 1855 — Ваенна-мед. акадэміі ў Вене. З 1865 узначальваў Ін-т фізіялогіі ў г. Лейпцыг. Прапанаваў фіз. тэорыю мочааддзялення, адкрыў сакраторныя нервы слінных залоз, даследаваў дзейнасць сардэчна-сасудзістай сістэмы, газаабмен. Адкрыў цэнтраімклівы нерв, які адыходзіць ад дугі аорты, паказаў яго ролю ў рэгуляванні дзейнасці сардэчна-сасудзістай сістэмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮДО́ВІК XVI (Louis; 23.8.1754, г. Версаль, Францыя —21.1.1793),
кароль Францыі [1774—92]. З дынастыі Бурбонаў. Унук Людовіка XV [1715—74]. Правіў ва ўмовах вострага эканам. і сац.-паліт. крызісу. У час Французскай рэвалюцыі 1789—99 вымушана супрацоўнічаў з Устаноўчым сходам і Заканадаўчым сходам. У 1791 няўдала спрабаваў уцячы за мяжу. Скінуты з прастола ў выніку нар. паўстання 10.8.1792. Абвінавачаны ў дзярж. здрадзе (тайныя зносіны з урадамі краін антыфранц. кааліцыі, выдача ім ваен. планаў Францыі ў 1792) і паводле прыгавору суда Канвента пакараны смерцю (гільяцінаваны).
Пабудаваны ў 1929—32 у Магілёве як трубаліцейны. У 1937 уведзены ў эксплуатацыю лістапракатны цэх. У Вял.Айч. вайну абсталяванне эвакуіравана на Урал, вытв. карпусы разбураны. У 1947 адноўлены. З 1953 металургічны з-д. З 1997 адкрытае акц.т-ва «Магілёўскі металургічны завод». Асн. цэхі: трубаліцейны, лістапракатны, ацынковачны, тэхн. шроту. Асн. прадукцыя (1999): трубы чыгунныя напорныя, стальныя: профільныя высокай дакладнасці, водагазаправодныя, электразварныя прамашоўныя, з ацынкаванай тонкаліставой сталі; шрот чыгунны тэхн. і тавары нар. ўжытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКЕ́НЗІ ((Mackenzie) Уільям Лаян) (12.3.1795, г. Данды, Вялікабрытанія — 29.8.1861),
канадскі паліт. дзеяч, публіцыст. З 1820 у Канадзе. З 1824 выдаваў тут газ. «Colonial Advocate» («Каланіяльны абаронца»), у якой крытыкаваў брыт.калан. рэжым, выступаў за правядзенне дэмакр. рэформ. У 1828—36 чл. парламента, з 1834 мэр г. Таронта. Арганізатар і адзін з кіраўнікоў «Канадскага саюза» (засн. ў 1834). Узначальваў антыбрыт. паўстанне 1837—38 у Верхняй Канадзе; пасля яго паражэння жыў у ЗША (да 1850). У 1851—58 чл.Заканад. асамблеі прав. (калоніі) Канада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЛЬБАРА (Marlborough) Джон Чэрчыл
(Churchill; 26.5.1650, Аш, Вялікабрытанія — 16.6.1722),
англійскі палкаводзец і паліт. дзеяч, ген.-фельдцэйхмайстар (1702), герцаг (1702). У арміі з 1667, удзельнічаў у англа-галандскай вайне 1672—74. З 1685 пасол у Францыі. У 1690 кіраваў барацьбой з якабітамі (антыангл. рух) у Ірландыі. З 1701 галоўнакамандуючы англ. войскамі на кантыненце ў час вайны за іспанскую спадчыну 1701—1714, атрымаў шэраг перамог. У 1711 адхілены ад камандавання, у эміграцыі. У 1714—16 на службе ў англ. караля Георга I.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРГРЭ́ТЭ II (Margrethe; н. 16.4.1940, Капенгаген),
каралева Даніі (з 1972). З дынастыі Шлезвіг-Гольштэйн-Сёнерборг-Глюксбургаў. Дачка Фрэдэрыка IX. Д-р права Кембрыджскага (1975) і Лонданскага (1980) ун-таў. Вучылася ў Капенгагенскім, Орхускім (Данія), Кембрыджскім (Вялікабрытанія), Парыжскім (Сарбона) ун-тах, Лонданскай школе эканомікі і паліт.навук. Паводле канстытуцыйнай змены 1953 аб магчымасці перадачы дацкага прастола ў спадчыну па жаночай лініі з 1958 наследная прынцэса. На прастоле пасля смерці бацькі (п. 14.1.1972). У адпаведнасці з канстытуцыяй з’яўляецца і вярх. галоўнакамандуючым узбр. сіламі Даніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСЛО́ЎСКАЯ (Ганна Іванаўна) (6.1. 1920, в. Курсевічы Пастаўскага р-на Віцебскай вобл. — 11.11.1980),
Герой Сав. Саюза (1944). У Вял.Айч. вайну зчэрв. 1941 у Чырв. Арміі. Трапіўшы ў акружэнне, наладзіла сувязь з партызанамі, сакратар Пастаўскай падп. камсам. арг-цыі. З 1942 у партызанах, з мая 1943 нам. камісара па камсам. рабоце партыз. атрада імя А.Пархоменкі, потым чл. Пастаўскага падп. райкома ЛКСМБ, удзельнічала ў дыверсійных аперацыях. Пасля вайны стала прыёмнай маці 15 сірот, бацькі якіх загінулі ад рук фашыстаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЎНТБЕ́ТЭНА ПЛАН,
план прадастаўлення незалежнасці Брыт. Індыі, які прапанаваў яе віцэ-кароль Л.Маўнтбетэн. Абнародаваны брыт. урадам 3.6.1947. Прадугледжваў падзел Брыт. Індыі на 2 дамініёны — Інд. Саюз (пераважна з індуісцкім насельніцтвам) і Пакістан (пераважна змусульм. насельніцтвам). Правінцыі Пенджаб і Бенгалія падзяляліся паміж імі паводле вынікаў галасавання ў мясц. асамблеі. Правіцелі княстваў мелі права далучыцца да аднаго з дамініёнаў або захаваць ранейшыя адносіны з Вялікабрытаніяй. 15.8.1947 працэдура падзелу была скончана, а М.п. зацверджаны каралём Вялікабрытаніі як Закон пра незалежнасць Індыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛЬЁНШЧЫКАЎ (Міхаіл Дзмітрыевіч) (16.1.1913, г. Грозны, Расія — 27.5.1973),
расійскі вучоны ў галіне механікі і прыкладной фізікі. Акад.АНСССР (1962, чл.-кар. 1953). Герой Сац. Працы (1967). Скончыў Грозненскі нафтавы ін-т (1932). З 1934 у Маскоўскім авіяц. ін-це, з 1944 у Ін-це механікі, з 1949 у Ін-це атамнай энергіі АНСССР. З 1962 віцэ-прэзідэнт АНСССР. Навук. працы па механіцы, ядз. энергетыцы, газавай дынаміцы і фізіцы плазмы. Дзярж. прэміі СССР 1951, 1954. Ленінская прэмія 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЦКЕ́ВІЧ Юльян Аляксандр
(ахрышчаны 23.8.1801, г. Навагрудак Гродзенскай вобл. — 16.11.1871),
гісторык права. Брат А.Міцкевіча. Скончыў дамініканскую школу ў Навагрудку, Віленскі ун-т (1825 ці 1826). Чл.т-вафіларэтаў, з 1822 у т-ве філадэльфістаў. Арыштаваны па справе філарэтаў, у 1823—24 зняволены. З 1828 выкладаў права ў Крамянецкім ліцэі, з 1835 прафесар Кіеўскага, з 1840 — Харкаўскага ун-таў. У 1859 вярнуўся ў Беларусь, тут напісаў «Энцыклапедыю права» і «Курс рымскага права» (захаваліся ў рукапісах). У 1863 дапамагаў паўстанцкаму атраду Р.Траўгута.