АСАНАЛІ́ЕЎ (Джумаш) (10.5.1923, с. Атуз-Уул Ак-Суйскага р-на Ісык-Кульскай вобл., Кыргызстан — 25.6.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Наводчык кулямёта яфрэйтар Асаналіеў 24.6.1944 адзін з першых пераправіўся цераз Зах. Дзвіну каля в. Лабейкі Сіроцінскага р-на (цяпер у Шумілінскім раёне); калі загінуў разлік кулямёта, адзін адбіваў атакі ворага; акружаны фашыстамі, апошняй гранатай падарваў іх і загінуў сам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТО́Н ФРА́ЙЗІНГЕНСКІ (Otto von Freising; пасля 1111 — 22.9.1158),
нямецкі гісторык-храніст. Епіскап Фрайзінгенскага манастыра ў Баварыі (з 1138), удзельнік 2-га крыжовага паходу (1147—49). Паміж 1143 і 1146 напісаў «Хроніку», у якой падзеі сусв. гісторыі (да 1146) разглядаў у духу яе тэалагічнага тлумачэння як ажыццяўленне задумы Бога. У «Дзеяннях імператара Фрыдрыха I» (1157—58) падаў гісторыю Германіі з часоў Генрыха IV (1050—1106) да 1156.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАХВО́СЦІКАЎ (Аляксандр Яфімавіч) (падп.псеўд.Альдэмар; 10.8.1914, в. Ляхавік Лёзненскага р-на Віцебскай вобл. — 5.5.1943),
удзельнікВіцебскага патрыятычнага падполля ў Вял.Айч. вайну. Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1938). Працаваў у Віцебскім аблвыканкоме, пазаштатным сакратаром Кастрычніцкага райкома ЛКСМБ Віцебска. Паводле рашэння гаркома ЛКСМБ пакінуты ў горадзе для падп. работы. У ліп. 1941 — крас. 1943 кіраўнік разведвальна-дыверсійнай групы. У маі схоплены фашыстамі і расстраляны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛУШКЕ́ВІЧ (Уладзімір Сяргеевіч) (2.1.1898, г. Мсціслаў Магілёўскай вобл. — 2.2.1964),
генерал-лейтэнант (1962). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1939). Удзельнікграмадз., сав.-фінл. 1939—40 войнаў. З лют. 1918 у 3-м Магілёўскім атрадзе Чырв. гвардыі, з 1934 у штабе арміі і Генштабе РСЧА. У Вял.Айч. вайну на Цэнтр., Зах. франтах: нач. аператыўнага аддзела, нам.нач. штаба фронту. Пасля вайны ў Ваенна-навук. упраўленні Генштаба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДНІ́ЧЫ (Антон Ягоравіч) (каля 1848, в. Касцяневічы Вілейскага р-на Мінскай вобл. — 1917?),
удзельнікрэв. руху ў Расіі. З 1871 працаваў на з-дах Пецярбурга, дзе вёў рэв. прапаганду; чл. «Паўночнага саюза рускіх рабочых». У 1874 арыштаваны. З 1876 жыў у Пецярбургу пад тайным наглядам паліцыі. У 1879 зноў арыштаваны, сасланы на радзіму, потым у г. Мезень Архангельскай губ. Пасля ад паліт. дзейнасці адышоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНІЛІ́ЦКІ (Антон Пятровіч) (н. 1.1.1922, в. Бобрык Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Бабруйскі тэхнікум мех. апрацоўкі дрэва (1940), Ваен. акадэмію бранятанк. войск (1954). У Чырв. Арміі з 1940. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Удзельнік вызвалення Украіны, Польшчы, Берлінскай і Пражскай аперацый. Камандзір танка Д. вызначыўся ў ліп.—жн. 1944 у Львоўска-Сандамірскай аперацыі. Да 1972 у Сав Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛУШАНКО́Ў (Нічыпар Эмануілавіч) (14.3.1902, в. Зубры Горацкага р-на Магілёўскай вобл. — 20.12.1959),
генерал-лейтэнант авіяцыі (1944). Скончыў пях. школу (1921), школу лётчыкаў (1929), курсы ўдасканалення камсаставу ВПС (1939). У Чырв. Арміі з 1921. Удзельнік вайны ў Іспаніі 1936—39. У Вял.Айч. вайну на Крымскім і Закаўказскім франтах: нам. камандуючага, камандуючы ВПС. Да 1954 камандуючы ВПСваен. акругі, да 1958 у ваен.-навуч. установах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАВА́ДСКІ (Уладзімір Георгіевіч) (13.1.1919, г. Орша Віцебскай вобл. — 20.6.1992),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Энгельскае ваен.авіяц. вучылішча (1940), Харкаўскі інж.-эканам.ін-т (1976). У Чырв. Арміі з 1939. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Сцяпным, 2-м Укр. франтах у бамбардзіровачнай і разведвальнай авіяцыі. Удзельнік Маскоўскай, Курскай бітваў, вызвалення Украіны, Румыніі, Венгрыі, Аўстрыі, Чэхаславакіі. Зрабіў 152 баявыя вылеты. Да 1956 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХА́РАЎ (Канстанцін Фёдаравіч) (крас. 1919, г. Іванава, Расія — 13.1.1944),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Пермскую авіяц. школу (1939). З 1941 на Зах., Цэнтр., Бел. франтах. Лётчык-знішчальнік, камандзір авіяэскадрыллі капітан З. зрабіў 190 баявых вылетаў, збіў 15 самалётаў ворага. 13.1.1944 у баі каля г. Мазыр Гомельскай вобл. падбіты, ахоплены полымем самалёт З. скіраваў на калону варожых войск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗО́РГЕ ((Sorge) Фрыдрых Адольф) (9.11.1828, Бетаў, Германія — 26.10.1906),
дзеяч міжнар. рабочага руху. Дзед Р.Зорге. УдзельнікБадэнска-Пфальцкага паўстання 1849. Эмігрыраваў у Швейцарыю, потым у Бельгію, Вялікабрытанію; з 1852 у ЗША, дзе прапагандаваў марксізм, уваходзіў у кіраўніцтва шэрагу рабочых і сацыяліст. арг-цый. Арганізатар секцый Інтэрнацыянала 1-га ў ЗША, у 1872—74 яго ген. сакратар. Удзельнічаў у заснаванні Сацыяліст. рабочай партыі Паўн. Амерыкі (1876—77).