у старажытнарымскай міфалогіі багі-захавальнікі і апекуны хатняга ачага, пазней — усяго рым. народа. Разам з ларамі (з якімі іх часам атаясамлівалі) П. былі сімваламі роднага дому. Кожная сям’я мела звычайна двух П., іх выявы змяшчалі каля ачага. Месцам знаходжання агульнадзярж. П. лічыўся храм Весты ў Рыме, дзе вярх. жрэц прыносіў ім ахвяры. У пераносным сэнсе П. — хатні ачаг, родны дом (адсюль выраз «вярнуцца да сваіх пенатаў»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
П’ЕР-СЕН-МАРТЭ́Н (Pierre-Saint-Martin),
карставы правал у сумежным раёне Францыі і Іспаніі, у Зах. Пірэнеях. Глыб. 1350 м (адзін з самых глыбокіх у свеце). Выпрацаваны ў вапняках. Складаецца з верт. натуральнай шахты (глыб.каля 350 м), некалькіх вял. залаў, размешчаных на розных узроўнях. Найб. значная — ніжняя зала (Верна). Агульная даўж. залаў, пераходаў і калодзежаў 32,6 км. Выяўлены ў 1950 франц. спелеолагам Ж.Лепінё.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЁТРКАЎ-ТРЫБУНА́ЛЬСКІ (Piotrków Trybunalski),
горад у цэнтр. частцы Польшчы, у Лодзінскім ваяводстве. Вядомы з 1217. Каля 100 тыс.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: шкляная (1-е месца ў краіне), маш.-буд. (горныя, шкларобчыя, дарожныя машыны), харч. (малочная, мукамольная, піваварная, па перапрацоўцы агародніны), дрэваапр., буд. матэрыялаў, швейная, папяровая. Філіял Лодзінскага ун-та. Музеі. Арх. помнікі 14—18 ст.: каралеўскі замак (1511—19), касцёлы, кляштары, капліцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРО́РВА,
рака ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Дрысвята (бас.р.Зах. Дзвіна). Даўж. 12 км. Вадазбор (пл. 716 км²) на зах. ускраіне Браслаўскай грады. Выцякае з воз.Дрысвятыкаляв. Дрысвяты, цячэ праз азёры Ставок і Аболе, вусце за 0,5 км на ПдЗ ад в. Абалікшты. Рэчышча слабазвілістае. Паміж азёрамі Ставок і Аболе на рацэ ў 1953 пабудавана міжкалгасная ГЭС «Дружба народаў».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУТЫ́РСКІ (Лявон Восіпавіч) (1901, Мінск — 7.5.1920),
удзельнік партыз. руху на Беларусі ў грамадз. вайну. З 1911 працаваў на гуце, з 1916 слесар чыг. майстэрняў у Мелітопалі (Украіна). З 1917 у Чырв. гвардыі, потым у Чырв. Арміі. У час акупацыі Беларусі польск. войскамі на падп. рабоце ў Мінску. Вясной 1920 у партыз. атрадзе, які дзейнічаў у ваколіцах Мінска. Схоплены карнікамі і расстраляны ў Камароўскім лесе каля Мінска.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯ́СІНА,
рака ў Таймырскай (Даўгана-Ненецкай) аўт. акрузе Расіі. Даўж. 818 км, пл. басейна 182 тыс.км². Выцякае з воз. Пясіна, цячэ па Паўн.-Сібірскай нізіне, у нізоўях прарываецца цераз горы Быранга. Упадае ў Пясінскі зал. Карскага м., утварае эстуарый. Гал. прытокі: Дудыпта (справа), Агапа (злева). Сярэдні расход у ніжнім цячэнні каля 2,6 тыс.м³/с. Ледастаў ад канца вер. — пач.кастр. да чэрвеня. Рыбалоўства. Суднаходная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́ВІЦКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА.
Каляв. Пятровічы у Смалявіцкім р-не Мінскай вобл., за 15 км на Пд ад г. Смалявічы. Створана на р. Волма ў 1978. Пл. 4,8 км², даўж. 11,5 км, найб.шыр. 2 км, найб.глыб. 8,2 м, аб’ём вады 15 млн.м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 3,5 м. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-r. угоддзяў, воднага добраўпарадкавання прылеглых вёсак, рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДНІКІ́,
вёска ў Шылавіцкім с/с Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл., каляр. Навумка, на аўтадарозе Ваўкавыск — Вял. Бераставіца. Цэнтр саўгаса. За 17 км на З ад г. Ваўкавыск, 85 км ад Гродна, 6 км ад чыг. ст. Мсцібава. 333 ж., 122 двары (2001). Пач. школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЭ́ЗІІ І НЬЯСАЛЕ́НДА ФЕДЭРА́ЦЫЯ (Federation of Rhodesia and Nyasalend),
адм.-паліт. ўтварэнне ў 1953—63, створана Вялікабрытаніяй у выніку аб’яднання яе афр. калоній: Радэзіі Паўднёвай, Радэзіі Паўночнай і Ньясаленда. Мела ўнутр. самакіраванне, але ўлада амаль цалкам належала еўрап. каланістам пераважна з Паўд. Радэзіі (каля 3% насельніцтва). Афр. насельніцтва выступала супраць федэрацыі, у выніку з яе выйшлі Ньясаленд (1962) і Паўн. Радэзія (1963). Фармальна скасавана 31.12.1963.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗДЗЯ́ЛАВІЧЫ,
вёска ў Хатыніцкім с/с Ганцавіцкага р-на Брэсцкай вобл., на р. Бобрык, каляаднайм. вадасховішча. Цэнтр калгаса. За 26 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Ганцавічы, 272 км ад Брэста. 1825 ж., 540 двароў (2001). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Малітоўны дом хрысціян веры евангельскай. Брацкія магілы сав. воінаў і ахвяр фашызму.