горад на ПнЗ Мексікі, у штаце Ніжняя Каліфорнія Паўночная, каля граніцы з ЗША. Каля 800 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Гандл. цэнтр раёна арашальнага земляробства (бавоўна, фрукты, агародніца, збожжавыя). Прам-сць: харчасмакавая, у т. л. тытунёвая; бавоўнаачышчальная, тэкст., цэлюлозна-папяровая; прадпрыемствы кампаній ЗША па вытв-сці спажывецкіх тавараў. Цэнтр гандлю з ЗША. Транзітны пункт для амер. турыстаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́РАВІЦКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1926—31. Утвораны 8.12.1926 у складзе Рэчыцкай акр., уваходзілі 23 сельсаветы. Цэнтр — мяст.Юравічы. З 9.6.1927 да 26.7.1930 у Мазырскай акрузе. 10.11.1927 у выніку рэарганізацыі і ўзбуйнення сельсаветаў раёна замест 23 сельсаветаў зацверджаны местачковы Савет (у мяст. Юравічы) і 7 сельсаветаў. 8.7.1931 раён скасаваны, сельсаветы перададзены ў Мазырскі і Хойніцкі р-ны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРАГІ́ЧЫНСКІ РАЁН,
на Пд Брэсцкай вобл. Утвораны 15.1.1940 (у сучасных межах з 1965). Пл. 1,9 тыс.км². Нас. 52 тыс.чал. (1997), гарадскога 34%. Сярэдняя шчыльнасць нас. 27 чал. на 1 км². Цэнтр раёна — г.Драгічын, г.п.Антопаль, 133 сельскія населеныя пункты. Падзяляецца на пассавет Антопальскі і 14 сельсаветаў: Асавецкі, Бездзежскі, Брашэвіцкі, Вулькаўскі, Галоўчыцкі, Гутаўскі, Дзеткавіцкі, Драгічынскі, Закозельскі, Імянінскі, Немяржанскі, Папінскі, Радастаўскі, Хомскі. У выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС (1986) 22 населеныя пункты (1/6тэр.) забруджаны радыенуклідамі.
Раён у межах водна-ледавіковай раўніны Загароддзе, на Пн — ч.Прыпяцкага Палесся, на Пд — у межах Брэсцкага Палесся. Паверхня плоскараўнінная, 85% тэр. з вышынямі да 165 м. Найвыш. пункт 173 м (на ПнУ ад в. Крамно). Карысныя выкапні: торф, легкаплаўкія гліны, буд. пяскі. Сярэдняя т-растудз. -4,9 °C, ліп. 18,6 °C. Ападкаў 629 мм за год. Вегетац. перыяд 202 сут. На Пнраёнар. Ясельда з прытокамі Ласінцы, Плёса і інш., Дняпроўска-Бугскі канал, меліярац. каналы — Белаазерскі, Жыроўскі, Ляхавіцкі, Павіцкі і інш. У межах раёна вадасховішчы: Галоўчыцкае, Белін-Восаўцы і інш.; часткова размешчаны азёры Спораўскае і Белае. Глебы: дзярнова-падзолістыя забалочаныя (37,6%), дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя (34,5%), тарфяна-балотныя нізінныя (21,9%) і інш. Пад лесам 23% тэрыторыі. Найб. лясістасць на Пд; лясы хваёвыя, бярозавыя, чорнаальховыя і інш., чвэрць іх — штучныя насаджэнні. Балоты займаюць 15,8% тэр., 1/4 іх асушана. На тэр.раёна дзяржаўныя біялагічныя заказнікі Званец, Радастаўскі і часткова Спораўскі. Зоны адпачынку на р. Ясельда і Дняпроўска-Бугскім канале.
Агульная плошча с.-г. угоддзяў 96,9 тыс.га (51%), з іх асушана 41,9 тыс.га. На 1.1.1997 у раёне 22 калгасы, 1 саўгас, рыбгас «Навасёлкі», 23 фермерскія гаспадаркі. Асн. галіна сельскай гаспадаркі — малочна-мясная жывёлагадоўля. Разводзяць авечак і свіней, займаюцца пчалярствам і рыбагадоўляй. Вырошчваюць збожжавыя культуры: жыта, пшаніцу, ячмень, авёс, грэчку, гарох, бульбу, цукр. буракі, лён. Прадпрыемствы харч. (сыр, хлеб, спірт), лёгкай (ватна-прадзільная ф-ка) прам-сці; вытв-сцьбуд. матэрыялаў, камбікорму, безалкагольных напіткаў, гематагену. Па тэр.раёна праходзяць чыгунка Брэст—Гомель, аўтадарогі Брэст—Гомель і Драгічын—Бяроза, Дняпроўска-Бугскі канал, нафтаправод «Дружба». У раёне 23 сярэднія, 15 базавых, 15 пач. школ, 4 муз. школы, санаторная школа-інтэрнат, дзіцяча-юнацкая спарт. школа, прафес.-тэхн. вучылішча, 14 дашкольных устаноў, 46 клубаў, 61 б-ка, 6 бальніц, 3 амбулаторыі, 27 фельч.-ак. пунктаў. Помнікі архітэктуры: касцёл (да 1820) і Троіцкая царква (1784) у в. Бездзеж; царква Ушэсця (пач. 20 ст.) у в. Брашэвічы; царква Раства Багародзіцы (1737) у в. Вавулічы; Міхайлаўская царква (1780) у в. Восаўцы; Юр’еўская царква (1766) у в. Валавель; Пакроўская царква (1740) у в. Дзеткавічы; сядзіба Э.Ажэшка з капліцай-пахавальняй (1853) у в. Закозель (19 ст.); Троіцкая царква (1842) у в. Зёлава; Успенскія цэрквы ў в. Ласінцы (пач. 19 ст.) і ў в. Ліпнікі (1792); руіны сядзібы, дзе жыла Э.Ажэшка ў в. Людзвінова; царква Багародзіцы (19 ст.) у в. Ляхавічы; касцёл (19 ст.) у в. Новае Папіна; сядзіба (пач. 19 ст.) у в. Пярковічы; Праабражэнская царква (1810) у в. Папіна; Пакроўская царква (1862) у в. Радастава; царква Раства Багародзіцы (1797) у в. Субаты; Святадухаў касцёл (1750) у в. Язвіны. Выдаецца газ. «Драгічынскі веснік».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМАЛЯВІ́ЦКІ РАЁН Размешчаны ў цэнтр. частцы Мінскай вобл. Утвораны 17.7.1924, скасаваны 25.12.1962, адноўлены 6.1.1965. Пл. 1,4 тыс.км². Нас. 45,5 тыс.чал. (2001, без г.Жодзіна), гарадскога 33,9%. Сярэдняя шчыльн. 33 чал. на 1 км². Цэнтр — г.Смалявічы. На тэр.раёнаг.Жодзіна. Раён уключае р.п.Зялёны Бор, 197 сельскіх нас. пунктаў, Зеленаборскі пасялковы Савет, 11 сельсаветаў: Азярыцкаслабодскі, Драчкаўскі, Жодзінскі, Забалоцкі, Курганскі, Пекалінскі, Пліскі, Прылепскі, Пятровіцкі, Усяжскі, Юр’еўскі.
Зах. ч.раёна ў межах Мінскага ўзвышша, усх. — Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Паверхня ўзгорыста-раўнінная, 73% яе на выш. 180—250 м, найвыш. пункт 266 м (на ПнЗ ад в. Карпілаўка). Агульны нахіл з З на У і ПнУ. Карысныя выкапні: торф, сапрапель, пясчана-жвіровы матэрыял, буд. пяскі гліны, суглінкі. Сярэдняя т-растудз. -6,9 °C, ліп. 17,9 °C. Ападкаў 645 мм за год. Вегетац. перыяд 186 сут. Найб. рэкі: Гайна з прытокам Усяжа, Пліса, Уша, Волма. Азёры: Судабле, Вялікае, Малое, Связец. Вадасх. Пятровіцкае на р. Волма, Смалявіцкае, Дубраўскае, Чарніцкае. Пераважаюць глебы с.-г. угоддзяў: дзярнова-падзолістыя (69,3%), тарфяна-балотныя (15,2%), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (12,4%). Пад лесам 33%, найб. лясны масіў вакол г.п. Зялёны Бор. Пераважаюць лясы хваёвыя, яловыя, бярозавыя, дубовыя, чорнаальховыя, трапляюцца асінавыя, шэраальховыя, штучныя насаджэнні — каля 21%, пераважна хваёвыя. Пад балотамі 0,3% тэр.раёна, найб. Гайна-Бродня, Усяж, Студзёнка, Судабле. У межах раёна заказнікі рэсп. значэння: біялагічныя Пекалінскі, Валмянскі; заказнікі мясц. значэння: гідралагічны Гайна-Бродня, батанічныя мікразаказнікі Калюга, Каменка, Маяк. Ахоўныя тарфянікі: Падастрэўе, Радзем’е, Судабле, Чарот. Помнік прыроды мясц. значэння — парк Шыпяны.
Агульная пл.с.-г. угоддзяў 71,4 тыс.га, з іх асушаных 14.1 тыс.га. На 1.1.2002 у раёне 9 калгасаў, 2 саўгасы, 36 фермерскіх гаспадарак, эксперыментальная база «Жодзіна», Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка, племянныя гаспадаркі «Будагова», «Зарэчча». Сельская гаспадарка спецыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, свінагадоўлі, авечкагадоўлі, птушкагадоўлі, вырошчванні збожжавых, зернебабовых, бульбаводстве, насенняводстве збожжавых і бульбы. Прадпрыемствы прам-сці: эл.-тэхн. (нізкавольтная апаратура), машынабуд. і металаапр. (буд-ва дарожных машын, нестандартныя металаканструкцыі, шасцерні для Мінскага трактарнага з-да, рамонт с.-г. тэхнікі), паліўнай (перапрацоўка торфу, брыкет, нестандартнае абсталяванне для канцэрна «Белпалівагаз»), буд. матэрыялаў (бетон і жалезабетонныя вырабы, цэгла сілікатная), камбікормавай, харч. (малочная прадукцыя, віно); райпрамкамбінат (мэбля), лясгас (нарыхтоўка драўніны). Па тэр.раёна праходзяць чыгунка і аўтамагістраль Брэст — Масква, аўтадарогі на Смілавічы, Чэрвень, Лагойск і інш. Аэрапорт Мінск-2. У раёне 22 сярэднія, 2 базавыя, 4 пач., вячэрняя, муз., маст., спарт. школы, 4 школы-садкі, ПТВ, 28 дашкольных устаноў, 31 дом культуры і клуб, 38 б-к, 2 бальніцы, паліклініка, 8 амбулаторый, 11 фельч.-ак. пунктаў, санаторый-прафілакторый «Зубраня» (в. Волма). Раённы музей смалы і рамёстваў. Помнікі архітэктуры: будынкі бровара (пач. 20 ст.) у в. Алесіна, вадзяны млын (пач. 20 ст.) у в. Высокае, царква (сярэдзіна 19 ст.) у в. Дамашаны, Козьмадзям’янаўская царква (канец 19 ст.) у в. Драчкава, Георгіеўская царква (пач. 20 ст.) у в. Забалоцце, Благавешчанскі манастыр (2-я пал. 18—1-я пал. 19 ст.) у в. Ляды, царква Раства Багародзіцы (1904) у в. Пліса, Курган Славы Савецкай Арміі — вызваліцельніцы Беларусі (1969), парк (на мяжы 19—20 ст.) у в. Шыпяны. Гіст. камень-помнік у гонар агранамічнай школы Д.Манюшкі (19 ст.) у в. Алесіна. Выдаецца газ. «Край Смалявіцкі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ЙНІЦКІ РАЁН.
Размешчаны на ПдУ Гомельскай вобл. Утвораны 8.12.1926, у сучасных межах з 25.12.1962. Пл. 2 тыс.км². Нас. 25 тыс.чал. (2003), гарадскога 57,6%. Сярэдняя шчыльн. 13 чал. на 1 км². Цэнтр — г.Хойнікі. Раён уключае 95 сельскіх нас. пунктаў, 7 сельсаветаў: Алексіцкі, Барысаўшчанскі, Велікаборскі, Дварышчанскі, Казялужскі, Паселіцкі, Стралічаўскі. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у 1986 з раёна эвакуіравана і адселена 40% насельніцтва з 48 сельскіх нас. пунктаў, скасавана 6 сельсаветаў (Амелькаўшчынскі, Аравіцкі, Кажушкаўскі, Радзінскі, Рудакоўскі, Тульгавіцкі), 7 калгасаў і саўгасаў, з карыстання выведзены 88 тыс.га зямлі. За 1982—92 колькасць насельніцтва ў раёне скарацілася на 23 тыс. чал.
Тэр. раёна ў межах Гомельскага Палесся. Паверхня раўнінная з участкамі марэнных узгоркаў, цэнтр.ч. займаюць Хойніцка-Брагінскія вышыні. Амаль уся паверхня (98%) на выш. 110—140 м. Найвыш. пункт 160 м (на ПнУ ад в. Стралічава). Агульны нахіл паверхні з ПнУ на ПдЗ. Карысныя выкапні: торф, буд. пяскі. Сярэдняя т-растудз. -6,6 °C, ліп. 18,6 °C. Ападкаў 565 мм за год. Вегетац. перыяд 195 сутак. Найб.р. Прыпяць з прытокамі Віць і Тур’я; р. Несвіч (прыток Ніжняй Брагінкі). Меліярац. каналы: Амелькаўскі, Бонда, Варанец, Гарошкаўскі, Ізбынька, Кажушкаўскі, Кліўскі, Конанаўскі, Краснагорскі, Стралічаўскі, Шчэлбінскі і інш. Глебы с.-г. угоддзяў: дзярнова-падзолістыя (34,4%), тарфяна-балотныя (26,8%), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (17,8%), дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя (12,4%) і інш. Пад лесам 47,7% плошчы. Найб. пашыраны на Пнраёна. Пераважаюць хваёвыя, бярозавыя, дубовыя, асінавыя, грабавыя лясы; штучныя насаджэнні (23%) пераважна хваёвыя і дубовыя. Пад балотамі 3,8% тэрыторыі. На тэр.раёнаПалескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік (частка), Помнікі прыроды мясц. значэння: паркі «Барысаўшчына» і «Хойнікі», хвоя «Каралева» за 7 км ад г. Хойнікі каля аўтадарогі Хойнікі—Рэчыца.
Агульная плошча с.-г. угоддзяў 46,5 тыс.га, з іх асушаных 19,5 тыс.га. На 1.1.2003 у раёне 9 камунальных с.-г. унітарных прадпрыемстваў, у іх ліку агракамбінат «Віць», «Грачыхіна», «Барысаўшчына», «Веляцін», «Велікаборскі», «Мележа», «Судкова», «Хойніцкае»; рэсп.эксперым. база «Стралічава», падсобная гаспадарка «Дубровіца». Сельская гаспадарка спецыялізуецца на малочнай, камбінаванай і мясной жывёлагадоўлі, развіцці збожжавай гаспадаркі, нарыхтоўцы кармоў і бульбаводстве. Прадпрыемствы прам-сці: харч. (кансервы з агародніны і садавіны, сыр, малочныя прадукты і інш.), камбікормавай, буд. матэрыялаў (жалезабетонныя вырабы), металаапр. (гідраабсталяванне, рамонт рухавікоў і агрэгатаў аўтамабіляў, рамонт і абслугоўванне с.-г. машын), паліўнай (тарфяныя брыкеты), паліграф., дрэваапр. (мэбля); вытв-сцьмаст. вырабаў (швейныя вырабы і сувеніры з саломкі), лясгас. Па тэр.раёна праходзяць чыгунка Васілевічы—Хойнікі і аўтадарогі Калінкавічы—Хойнікі—Брагін, Хойнікі—Рэчыца і інш. У раёне 10 сярэдніх (у т. л. 3 школы-сады), 3 базавыя (у т. л. 2 школы-сады), муз., спарт. школы, ПТВ, Дом творчасці дзяцей і юнацтва, Дом рамёстваў, 9 дашкольных устаноў, 27 клубаў, 27 бібліятэк, 2 бальніцы, 3 амбулаторыі, 17 фельч.-ак. пунктаў. Хойніцкі краязнаўчы музей, філіял краязнаўчага музея імя І.П.Мележа ў в. Глінішча (радзіма нар. пісьменніка Беларусі). Помнікі архітэктуры: сядзіба (2-я пал. 19 — пач. 20 ст.) у в. Барысаўшчына. Выдаецца газ. «Ленінскі сцяг».
Літ.:
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Гомельская вобл.Мн., 1985;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МСЦІСЛА́ЎСКІ РАЁН Размешчаны на ПнУ Магілёўскай вобл. Утвораны 17.7.1924. Пл. 1,3 тыс.км². Нас. 32,8 тыс.чал. (1998), гарадскога 38%. Сярэдняя шчыльн. 25 чал. на 1 км². Цэнтр — г. Мсціслаў. Уключае 162 сельскія населеныя пункты, 13 сельсаветаў: Доўгавіцкі, Забалацкі, Капачоўскі, Лютненскі, Мазалаўскі, Мушынскі, Падсолтаўскі, Раздзельскі, Ракшынскі, Сапрынавіцкі, Сялецкі, Ходасаўскі, Чырванагорскі.
Тэр. раёна ў межах Горацка-Мсціслаўскай узвышанай раўніны Паверхня пласкахвалістая, 79% яе на выш. 180—220 м. Найвыш. пункт 239 м (за 6 км на З ад в. Раздзел). Агульны нахіл з Пн на Пд. Пашыраны яры і суфазійныя западзіны. Карысныя выкапні: торф, сапрапель, фасфарыты, мел, цагельныя гліны і суглінкі, цэментныя суглінкі, пясчана-жвіровы матэрыял, буд. пяскі. Сярэдняя т-растудз. -8,1 °C, ліп. 18 °C. Ападкаў 602 мм за год. Вегетац. перыяд 184 сут. Асн.р. Сож з прытокамі Віхра (з Чорнай), Малатоўка, Чорная Натапа (з Белай Натапай), Волчас. У зах.ч.раёна цячэ р. Кашанка (прыток Проні), у паўн.ч. — Рамясцвянка (прыток Быстрай). Пераважаюць глебы: дзярнова-падзолістыя (70,1%), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (15%). Пад лесам 15,8% тэр.раёна, пераважна на З і Пд. Лясы яловыя, хваёвыя, бярозавыя, асінавыя, дубовыя, альховыя і інш. Агульная пл. балот 7,3 тыс.га. Найб. балотны масіў Чорная Натапа. Ахоўваемыя тарфянікі Шырына і Падрэчча, Закружжа. Помнікі прыроды мясц. значэння: крыніцы Бялкова і Кагальная Студня.
Агульная пл.с.-г. угоддзяў 94,7 тыс.га, з іх асушаных 9,6 тыс.га. На 1.1.1999 у раёне 19 калгасаў, 5 саўгасаў, 2 фермерскія гаспадаркі. Сельская гаспадарка спецыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, вырошчванні збожжавых і кармавых культур, лёну, бульбы. Прадпрыемствы льняной (ільновалакно), харч. (масла, сыр, хлеб), камбікормавай і буд. матэрыялаў (цэгла, асфальт) прам-сці; буд. прадпрыемствы. Па тэр.раёна праходзяць: чыгунка Орша—Крычаў; аўтадарогі на Магілёў, Горкі, Крычаў, Чавусы, Хіславічы (Расія); нафтаправод Унеча—Полацк. У раёне 19 сярэдніх, 4 базавыя, 4 пачатковыя, музычная раённая і 3 яе філіялы, дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, дапаможная школа-інтэрнат, Дом дзіцячай творчасці, вышэйшае прафес. вучылішча буд. профілю, сярэдняе ПТВ сельскай гаспадаркі, 19 дашкольных устаноў, 26 клубаў, 57 б-к, 5 бальніц, паліклініка, урачэбная амбулаторыя, 20 фельч.-ак. пунктаў, санэпідэмстанцыя. Музеі: гісторыка-археалагічны (г. Мсціслаў), літаратурна-этнаграфічны (на радзіме пісьменніка М.І.Гарэцкага, в. Багацькаўка). Арх. помнікі: царква (канец 19 — пач. 20 ст.) у в. Басценавічы, царква (пач. 19 ст.) у в. Мазалава, Успенскі манастыр (засн. ў 1380; у пач. 17 ст. і ў канцы 18—19 ст. перабудаваны) за 2 км на Пд ад в. Пустынкі, царква Ільі Прарока (1-я пал. 19 ст.) у в. Слаўнае, царква (2-я пал. 18 ст.) у в. Сялец. Выдаецца газ. «Святло Кастрычніка».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСО́НСКІ РАЁН.
Размешчаны на Пн Віцебскай вобл. Утвораны 17.7.1924, скасаваны 25.12.1962, адноўлены 6.1.1965. Пл. 1,9 тыс.км². Нас. 14,9 тыс.чал. (2000), гарадскога 36,2%. Сярэдняя шчыльн. 8 чал. на 1 км². Цэнтр — г.п.Расоны. Уключае 142 сельскія населеныя пункты, 10 сельсаветаў: Альбрэхтаўскі, Гарбачэўскі, Дварышчанскі, Заборскі, Клясціцкі, Краснапольскі, Марачкоўскі, Сакалішчанскі, Юхавіцкі, Янкавіцкі.
Тэр. раёна (б.ч.) у межах Полацкай нізіны, на УНешчардаўскае ўзвышша. Паверхня пераважна плоская, забалочаная, з асобнымі ўчасткамі марэнных град, 50% яе на выш. да 125 м, 45% — 125—170 м. Найвыш. пункт 224 м (на З ад в. Забор’е). Нахіл паверхні з ПнУ на ПдЗ. Карысныя выкапні: торф, пяскі, гліны і суглінкі, пясчана-жвіровы матэрыял. Сярэдняя т-растудз. -7,5 °C, ліп. 17,4 °C. Ападкаў 583 мм за год. Вегетац. перыяд 182 сут. Найб.р. Дрыса з прытокамі Свольна, Нішча, Нешчарда. Шмат азёр (27 рыбапрамысловых); найб. Нешчарда, Усвечча, Валоба, Сіньша, Расона, Дрысы, Межава, Межна, Шэвіна, Белае. Вадасховішча Клясціцкае на р. Нішча. Пераважаюць глебы с.-г. угоддзяў (%): дзярнова-падзолістыя (55,4), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (19,6), дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя (11,8), тарфянабалотныя (10,9). Пад лесам 71% тэрыторыі. Лясы пераважна хваёвыя, бярозавыя, яловыя, альховыя. Пад балотамі 49% тэр.раёна. Найб. балотныя масівы: Заборскі Мох, Юхавіцкі Мох, Расонскі Мох, Межна. На тэр.раёна заказнікі рэсп. значэння: ландшафтныя — Сіньша, Чырвоны Бор (часткова), біял. — Фаміно. Ахоўныя тарфянікі: Вусце, Глаты, Круча Ждань.
Агульная пл.с.-г. угоддзяў 32,4 тыс.га, з іх асушаных 11,5 тыс.га. На 1.1.2001 у раёне 6 калгасаў, 8 саўгасаў, 14 фермерскіх гаспадарак. Сельская гаспадарка спецыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, вырошчванні збожжа, лёну, бульбы, кармавых культур. Прадпрыемствы буд. матэрыялаў (цэгла), дрэваапр. (піламатэрыялы, драўняны вугаль), харч. (цэльнамалочныя вырабы, казеін і інш.), кааператыўнай прам-сці, лясгас. Па тэр.раёна праходзяць аўтадарогі: Полацк—Апочка (Расія), Дзісна—Невель (Расія), Полацк—Расоны і інш. У раёне 7 сярэдніх школ-садкоў, 6 базавых (у т. л. 5 школ-садкоў), 2 пач. (у т. л. 1 школа-садок), 2 дзіцяча-юнацкія спарт., 2 муз. школы і школа мастацтваў, цэнтр пазашкольнай працы, 4 дашкольныя ўстановы, 19 клубаў, 21 б-ка, 3 бальніцы, паліклініка, амбулаторыя, 11 фельч.-ак. пунктаў. Музей баявой садружнасці ў г.п. Расоны. Помнікі архітэктуры: паркі каля в. Двор Чарэпіта (пач. 20 ст.) і ў в. Казімірава (2-я пал. 19 ст.) Гіст. помнікі: замчышча «Сокал» ва ўрочышчы Сокал, за 1,5 км ад в. Кульнёва пры зліцці рэк Дрыса і Нішча; мемарыяльны комплекс героям вайны 1812 і Вял.Айч. вайны 1941—45 г. (1991) у в. Клясціцы. Выдаецца газ. «Голас Расоншчыны».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРХІТЭКТУРА 1930—41.
Бел. архітэктура гэтага часу развівалася ў агульнасаюзным рэчышчы. Гэта быў час пошуку новых форм, які суправаджаўся проціборствам паміж старой творчай інтэлігенцыяй і новай — пралетарскай. Новая архітэктура страціла нац. каларыт і развівалася як частка шматнацыянальнай сав. архітэктуры. Мінск як сталіца рэспублікі стаў цэнтрам арх. жыцця, канцэнтрацыі вялікага маст. і інтэлектуальнага патэнцыялу. Рост эканомікі БССР актывізаваў будаўнічую дзейнасць, стымуляваў развіццё культуры. У 1933 створаны першы на Беларусі буйны праектны інстытут рэсп. маштабу «Белдзяржпраект» (дырэктар А.П.Воінаў), у 1936 — «Белпрампраект». У «Белдзяржпраекце» распрацаваны генпланы Магілёва (арх. М.Андросаў, Н.Трахтэнберг), Оршы і Мазыра (арх. П.Кірыенка), Полацка (арх. І.Рапапорт), Слуцка і Рэчыцы (арх. Г.Парсаданаў). У 1941 была завершана распрацоўка праекта генеральнай схемы планіроўкі рэканструкцыі Мінска да 1955 (арх. В.Мураўёў, І.Трудаў, Г.Якушка, інж. Д.Яскевіч); згодна са схемай планавалася капітальнае будаўніцтва на асноўных яго магістралях. Пры ўзвядзенні Дома ўрада (1930—34, арх. І.Лангбард) азначыўся адыход ад канструктывізму. На шляху пошуку новых форм працаваў І.Лангбард, ён выкарыстоўваў трохчвэртныя калоны, рытмічны лад якіх надаваў будынкам магутную выразнасць і кампазіцыйную завершанасць (Дом Чырвонай Арміі, комплекс Акадэміі навук, будынак тэатра оперы і балета, усе ў Мінску). У кірунку маст. перабудовы і крытычнага асваення класікі вылучаліся работы В.Батаева, І.Валадзько, У.Вараксіна, А.Воінава, М.Гілярава, В.Гусева, А.Крылова, А.Брэгмана, Р.Столера, М.Томаха, Г.Якушкі і інш. (у Мінску — будынкі ЦККПБ, партыйных курсаў, Палац піянераў, Ін-т фізкультуры, сярэдняя школа №4, гасцініцы Бел. ваеннай акругі, «Беларусь», 122-кватэрны жылы дом на Круглай пл., жылы дом гарсавета на вул. Савецкай; Дом гарсавета ў Гомелі). Стылістычныя змены часцей адлюстроўваліся ў дэкаратыўным убранні, а ў аб’ёмна-кампазіцыйных вырашэннях захоўваліся прынцыпы канструктывісцкай архітэктуры. Забудова 1930-х г. характарызавалася маштабнай цэласнасцю і ансамблевасцю, фарміравала новае архітэктурна-прасторавае і маст. асяроддзе (забудова Круглай пл., універсітэцкага гарадка, 1-й клінічнай бальніцы, політэхнічнага інстытута, усе ў Мінску). Вялікую ролю ў фарміраванні тэарэтычнай праблематыкі 1930-х г. адыгралі 1-ы (1935) і 2-і (1941) Усебеларускія з’езды Саюза архітэктараў, а таксама 1-ы з’езд Саюза архітэктараў СССР (1937). У гэты перыяд адбывалася станаўленне архітэктуры сацыяліст. рэалізму. У архітэктурнае жыццё актыўна ўваходзяць праблемы крытычнага асваення класічнай спадчыны. Практычныя пытанні, што абмяркоўваліся на з’ездах Саюза архітэктараў, сфарміравалі цэлыя блокі тэарэт. праблематыкі. У гэтых умовах вывучэнне пытанняў нац. своеасаблівасці бел. архітэктуры штучна прыпынена.
Касцёл у в. Сар’я Верхнядзвінскага раёна. 1852—57.Ільінская царква ў г.п. Бешанковічы. 1870.Андрэеўскі касцёл у г.п. Лынтупы Пастаўскага раёна. 1908—14.Царква ў в Мількаўшчына Гродзенскага раёна 1906—08.Палац у г.п. Жалудок Шчучынскага раёна. 1908.Былая гасцініца Беларускай ваеннай акругі ў Мінску. 1920-я г. Фота 2004.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІКАНЕ́Р,
горад на ПнЗ Індыі, у штаце Раджастхан. Засн. ў 1488. 415 тыс.ж. (1990). Чыг. і аўтамаб. вузел. Гандл. цэнтр (воўна, скуры, соль, збожжа) раёна арашальнага земляробства ў пустыні Тар. Хім.прам-сць; эл.-тэхн. і мех. прадпрыемствы, выраб шкла і керамікі. Саматужны выраб дываноў, шарсцяных хустак, пледаў, коўдраў, маст. вырабаў з слановай косці і каштоўнай драўніны. У наваколлі здабыча фасфарытаў, азбесту, гіпсу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАЦК,
горад у Расійскай Федэрацыі, цэнтр раёна ў Іркуцкай вобл. Узнік у 1955 у сувязі з буд-вам Брацкай ГЭС паблізу паселішча Брацк (засн. ў 1631 як астрог, затоплены водамі Брацкага вадасховішча). 259,6 тыс.чал. (1994). Порт на Брацкім вадасховішчы. Чыг. станцыя. Аэрапорт. Развіты лесапрамысл. комплекс, каляровая металургія (вытв-сць алюмінію), энергет. машынабудаванне, харч.прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Індустр.ін-т. Тэатр.