РО́ЎЛІНСАН (Rawlinson) Генры Крэсвік (11.4.1810, Чэдлінгтан, Вялікабрытанія — 5.3.1895),
англійскі дыпламат, усходазнавец. Адзін з заснавальнікаў асірыялогіі. У 1827—39 афіцэр брыт. Ост-Індскай кампаніі (у Індыі і Іране). У 1840—60-я г. прадстаўнік брыт. ўрада ў г. Кандагар (Афганістан), консул у Багдадзе, пасол у Тэгеране. У 1835—47 скапіраваў, пазней у асноўным прачытаў Бехістунскі надпіс (гл.Бехістун), дэшыфраваў перс. і вавілона-асірыйскія (акадскія) клінапісы. Вёў археал. раскопкі стараж. гарадоў Двухрэчча Барсіпы і Сіпара (цяпер тэр. Ірака). Прэзідэнт Азіяцкага (1878—81) і Геагр. (1871—72, 1874—75) каралеўскіх т-ваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІ́НХУВУД (Svinhufvud) Пер Эвінд (15.12.1861, г. Сяксмякі, Фінляндыя — 29.2.1944),
фінляндскі паліт. і дзярж. дзеяч. Юрыст. Уваходзіў у партыю младафінаў. З 1894 дэп. сейма, у 1907—12 яго старшыня. Выступаў за незалежнасць Фінляндыі ад Рас. імперыі, за што ў 1914 высланы рас. ўладамі ў Сібір (вярнуўся пасля Лют. рэвалюцыі 1917). З ліст. 1917 першы прэм’ер-міністр незалежнай Фінляндыі. У 1918 часовы кіраўнік дзяржавы. У ліп. 1930 — лют. 1931 прэм’ер-міністр (падтрымліваў нацыяналіст. лапуаскі рух; назва ад г. Лапуа), у 1931—37 прэзідэнт Фінляндыі. Пазней адышоў ад паліт. дзейнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́РГІЕЎ Пётр Рыгоравіч (10.7.1893, с. Срэценскае Кіраўскай вобл., Расія — 12.7.1973),
расійскі вучоны ў галіне паразіталогіі і эпідэміялогіі. Акад.АМНСССР (1944). Герой Сац. Працы (1963). Скончыў Казанскі ун-т (1918). З 1927 у Ін-це мед. паразіталогіі і трапічнай медыцыны (у 1934—69 дырэктар). У 1937 нарком аховы здароўя Расіі. У 1957—60 віцэ-прэзідэнтАМНСССР. Навук. працы па эпідэміялогіі малярыі і арганізацыі барацьбы з ёй. Кіраваў распрацоўкай комплекснай сістэмы мерапрыемстваў, якія забяспечылі ліквідацыю малярыі ў СССР як масавага захворвання. Дзярж. прэмія СССР 1946, 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ЦЯЛЯ (Setälä) Эміль Нестар (27.2.1864, г. Кокемякі, Фінляндыя — 8.2.1935),
фінскі мовазнавец, дзярж. дзеяч; заснавальнік фіна-угорскага параўнальна-гіст. мовазнаўства. У 1913—14 прэзідэнтФінл. акадэміі навук і л-ры, у 1893—1929 праф. Хельсінкскага ун-та. У 1925 міністр асветы, адначасова ў 1925—26 міністр замежных спраў Фінляндыі. З 1926 канцлер ун-та ў г. Турку. У 1888—90 ажыццявіў паездкі да ліваў, вотаў, вепсаў, вывучаў іх мовы і этнаграфію. Упершыню выкарыстаў метад аналогіі ў фіна-угразнаўстве. Распрацаваў транскрыпцыю для фіна-угорскіх моў. Вывучаў фальклор, гісторыю, этнаграфію фіна-угорскіх народаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУРТА́ Іван Захаравіч (22.11.1893, в. Бяседавічы Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл. — 20.12.1937),
бел.дзярж. дзеяч; адзін з арганізатараў аховы здароўя на Беларусі. Акад.АН Беларусі (1936). Скончыў 2-і Маскоўскі ун-т (1918), Ін-тчырв. прафесуры (1932). У 1933 нам. наркома асветы Беларусі, з 1933 нарком аховы здароўя Беларусі, у 1936—37 прэзідэнтАН Беларусі. Навук. працы па пытаннях метадалогіі і гісторыі прыродазнаўства. Рэпрэсіраваны ў 1937 і расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956.
Тв.:
І.П.Паўлаў і яго вучэнне // Зап.Бел.Акад.навук. 1936. Кн. 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́ЙНІКАЎ Уладзімір Іванавіч (н. 23.6.1959, в. Худава Крупскага р-на Мінскай вобл.),
бел. спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ; дыстанцыі 500 і 1000 м). Засл. майстар спорту СССР (1978). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1981). З 1998 прэзідэнт Федэрацыі веславання на байдарках і каноэ Мінскай вобл., з 2002 дырэктар вучэбна-спарт. базы Бел.дзярж. акадэміі фіз. культуры. Чэмпіён свету сярод юніёраў (1977) на байдарцы-адзіночцы і байдарцы-чацвёрцы. Чэмпіён свету (1978), сярэбраны прызёр (1979), бронз. прызёр (1978, 1979). Чэмпіён СССР (1977, 1978, 1979, 1980).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТОД (Todd) Александэр (2.10.1907, г. Глазга, Вялікабрытанія — 10.1.1997),
англійскі хімік-арганік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1942), у 1975—80 яго прэзідэнт. Замежны чл.АНСССР (1982). Вучыўся ва ун-тах г. Глазга, Франкфурта-на-Майне і Оксфардскім ун-це. З 1938 праф. Манчэстэрскага, у 1944—71 — Кембрыджскага ун-таў. У 1952—64 старшыня ўрадавага Кансультатыўнага савета Вялікабрытаніі па навук. палітыцы. Навук. працы па хіміі нуклеатыдаў, нуклеатыдных каферментаў і нуклеінавых кіслот. Устанавіў асн. прынцып хім. будовы рыбануклеінавых кіслот (1953). Ажыццявіў першы сінтэз дынуклеатыда (1955). Нобелеўская прэмія 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРА́ЙКАЎСКІ Борыс (н. 25.6.1956, г. Струміца, Македонія),
македонскі паліт. і дзярж. дзеяч. Юрыст. Скончыў ун-т у г. Скоп’е. Працаваў юрысконсультам. З 1992 саветнік па знешнепаліт. справах лідэра руху за незалежнасць Македоніі Л.Георгіеўскага, кіраўнік камісіі па знешняй палітыцы Усемакед. рэв. арг-цыі — Дэмакр. партыі макед.нац. адзінства (да 1998), адказны за размеркаванне міжнар.гуманіт. дапамогі сярод албанскіх бежанцаў з Косава, саветнік мэра г. Скоп’е (з 1997), нам. міністра замежных спраў Македоніі. Са снеж. 1999 прэзідэнт Македоніі. Праводзіць курс на інтэграцыю краіны ў Еўрап. Саюз і НАТО.
чэшскі кампазітар, педагог. Нар.арт. Чэхаславакіі (1945). Скончыў Арганную школу ў Празе (1882). З 1903 праф. Новай кансерваторыі ў Вене, з 1919 — Пражскай кансерваторыі. У 1931—39 прэзідэнтЧэш. акадэміі навук і мастацтваў. Сярод твораў: оперы, у т. л. «Ева» (паст. 1899), меладрамы; 5 сімфоній (1888—1929); 2 араторыі; 4 кантаты (1889—1946), у т. л. «1945» (1945); камерна-інстр. ансамблі; рамансы, у т. л. на вершы М.Лермантава, А.Пушкіна і інш. Аўтар кніг пра Э.Грыга, Б.Сметану, успамінаў.
ісландскі дзярж. дзеяч, філолаг. Скончыла Ісландскі ун-т у Рэйк’явіку, вывучала мовы і л-ры ва ун-тах Францыі, Даніі і Швецыі. Выкладала ў Рэйк’явікскіх гімназіі і ў каледжы, працавала ў турыстычным бюро і ўзначальвала курсы гідаў-перакладчыкаў. З 1972 дырэктар Нац.т-ра ў Рэйк’явіку, адначасова з 1978 старшыня К-та па культ. супрацоўніцтве Паўночнага савета. У 1980—96 прэзідэнт Ісландыі; першая ў Еўропе жанчына — кіраўнік дзяржавы з рэсп. ладам. Аўтар п’ес, кнігі «Адна на прэзідэнцкай вахце» (1988). Прэмія імя Д.Я.Хамаршэльда за мір (1980).