ТРА́ЙКАЎСКІ Борыс (н. 25.6.1956, г. Струміца, Македонія),
македонскі паліт. і дзярж. дзеяч. Юрыст. Скончыў ун-т у г. Скоп’е. Працаваў юрысконсультам. З 1992 саветнік па знешнепаліт. справах лідэра руху за незалежнасць Македоніі Л.Георгіеўскага, кіраўнік камісіі па знешняй палітыцы Усемакед. рэв. арг-цыі — Дэмакр. партыі макед. нац. адзінства (да 1998), адказны за размеркаванне міжнар. гуманіт. дапамогі сярод албанскіх бежанцаў з Косава, саветнік мэра г. Скоп’е (з 1997), нам. міністра замежных спраў Македоніі. Са снеж. 1999 прэзідэнт Македоніі. Праводзіць курс на інтэграцыю краіны ў Еўрап. Саюз і НАТО.
М.С.Даўгяла.
т. 15, с. 499
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)