газета Беларускай часовай рады (БЧР) — паліт. аб’яднання польскай арыентацыі ў Зах. Беларусі. Выдавалася штотыднёва з 22.6.1924 да 28.1.1926 у Вільні на бел. мове. Крытычна ставілася да эміграцыйнага ўрада Бел.Нар. Рэспублікі і ўрада Сав. Беларусі, прапагандавала ідэю згуртавання грамадскіх сіл, адзінага нац. фронту. Памяркоўна крытыкавала палітыку польск. ўрада, асвятляла праблемы царквы на Беларусі. Змяшчала матэрыялы пра творчасць Я.Купалы, М.Багдановіча, пра стан бел. мастацтва, дзейнасць Бел. аб’яднанага т-ра, аб праблемах бел. мовы. Публікавала маст. творы і пераклады на бел. мову з інш. моў. З уздымам нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі спыніла сваё існаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАМА́ДЧАНКА (Таіса Канстанцінаўна) (н. 1.12.1951, р.п. Градзянка Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. крытык і літ.-знавец. Канд.філал.н. (1980). Скончыла БДУ (1976). У 1979—92 у Ін-це л-ры АН Беларусі, з 1992 у Бел.дзярж.пед. ун-це імя М.Танка. Друкуецца з 1979. Даследуе творчасць бел. пісьменнікаў 1920—30-х г. (Б.Мікуліч, В.Каваль), сучасных бел. празаікаў (манаграфія пра І.Чыгрынава «Жывая памяць народа», 1984; кн. «Перад праўдай высокай і вечнай: Беларуская проза сёння», 1991, і інш.). Аўтар даследавання «Праблемы сучаснай беларускай крытыкі» (1996, з Л.Гарэлік і А.Гурскай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУДА́ВІЧУС ((Gudavičius) Эдвардас) (н. 6.9.1929, г. Каўнас, Літва),
літоўскі гісторык. Д-ргіст.н. (1989), праф. (1991). Скончыў Вільнюскі ун-т (1968). З 1974 у Ін-це гісторыі АН Літвы. Даследуе сац.-эканам. і паліт. гісторыю, матэрыяльную і духоўную культуру Літвы, этнагенез і этнічную гісторыю балтаў, гістарыяграфію Прыбалтыкі феад. перыяду, праблемы крыніцазнаўства, дыпламатыкі і інш.Асн. працы прысвечаны праблемам узнікнення і фарміравання ВКЛ, ваен.-паліт. адносінам Літвы з Тэўтонскім ордэнам, Статутам ВКЛ. Аўтар манаграфій «Меткі ўласнасці і знакі ў Літве ў XVII—XX стст.» (1980), «Войны крыжакоў у Прыбалтыцы і Літве ў XIII ст.» (1989), «Узнікненне гарадоў у Літве» (1991).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВШТУНІ́ (Азат) (сапр.Маміканян Азат Сетавіч; 17.7.1894, г. Ван, Турцыя — 26.3.1958),
армянскі паэт. Вучыўся ў Стамбуле, у 1911—14 слухач літ.-філас. ф-та Сарбоны. З 1914 жыў у Тбілісі, потым у Ерэване. У творах Вштуні драматызм падзей 1-й сусв. вайны (кн. нарысаў «З дзённіка добраахвотніка», 1915), асуджэнне варварскай палітыкі знішчэння арм. народа (зб. вершаў «Струны майго сэрца», 1915), працоўны энтузіязм, праблемы перабудовы вёскі (зб. «Новы Усход», 1923; «Вершы і паэмы», 1936, «Сачыненні», 1956), падзеі Вял.Айч. вайны (зб. «Каханне і нянавісць», 1946). У яго творах актуальнасць тэматыкі, новае асэнсаванне ўсх.паэт. вобразаў, муз. гучанне верша. Пісаў для дзяцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯРГЕ́Й (Валянціна Сяргееўна) (н. 28.9.1946, г. Петрыкаў Гомельскай вобл.),
бел. археолаг. Канд.гіст.н. (1984). Скончыла БДУ (1968). Працавала ў БДУ, Гродзенскім пед. ін-це, з 1978 у Ін-це гісторыі АН Беларусі. Асн. кірунак дзейнасці — гістарыяграфія археалогіі Беларусі і гісторыя насельніцтва Бел. Палесся жал. веку. Адзін з аўтараў кн. «Беларуская археалогія» (1987).
Тв.:
Археалагічная навука ў БССР, 1919—1941 гг.Мн., 1992;
Актуальныя праблемы археалогіі славян 5—10 ст. у Беларускім Палессі // Актуальныя пытанні гісторыі Беларусі ад старажытных часоў да нашых дзён. Мн., 1992;
Раннеславянское поселение Струга 1 на нижней Горыни // Archaeoslavica. 1993. № 2;
Западный ареал милоградской культуры // Гіст.-археалагічны зб. 1995. № 7.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЙДУ́ЧЫК (Сяргей Міронавіч) (20.1.1915, г. Брэст — студзень 1984),
бел. мовазнавец-германіст. Д-рфілал.н. (1973), праф. (1978). Скончыў Вышэйшае камерцыйнае вучылішча ў Кракаве (1936), дзярж.пед. курсы для выкладчыкаў ням. мовы ў Варшаве (1937) і Мінскі пед.ін-т замежных моў (1963). Настаўнічаў, выкладаў у Гродзенскім (1946—55) і Мінскім (1962—83) пед. ін-тах замежных моў. Даследаваў праблемы тэорыі ням. мовы (пераважна фонастылістыкі), распрацоўваў методыку выкладання замежных моў. Аўтар прац: «Прасадычная сістэма сучаснай нямецкай мовы» (1972), «Тэарэтычная фанетыка нямецкай мовы» (1972). Сааўтар «Практычнай фанетыкі нямецкай мовы» (ч. І, 1984). Пад яго навук. кіраўніцтвам падрыхтавана цэлае пакаленне бел. вучоных-германістаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГА́ЙДЭНС»
(англ. guidance ад guide весці, кіраваць, накіроўваць),
псіхолага-педагагічная кансультатыўная служба ў сістэме адукацыі ЗША. У шырокім сэнсе «Гайдэнс» — дапамога ў любой складанай сітуацыі, калі асоба стаіць перад неабходнасцю выбару, прыняцця рашэння або адаптацыі да новых умоў. У вузкім сэнсе — дапамога асобе ў самапазнанні, пазнанні навакольнага асяроддзя з мэтай выкарыстання ведаў для паспяховай вучобы, выбару прафесіі і развіцця сваіх здольнасцей. Узнікла ў канцы 19 ст. Пашырылася ў канцы 1910-х г. На працягу дзейнасці канцэпцыі «Гайдэнса» мяняліся. Сучасныя канцэпцыі накіраваны на выхаванне асобы, здольнай паспяхова выконваць сац. ролі работніка, грамадзяніна, сем’яніна, спажыўца, на фарміраванне ўмення вырашаць праблемы, кіраваць групай і творча падыходзіць да любой дзейнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Д’ЭСТУРНЕ́ЛЬ ДЭ КАНСТА́Н ((d’Estournelles de Constant) Поль) (22.11.1852, Шато-дэ-Клермон-Крэан, дэпартамент Сарта, Францыя — 15.5.1924),
французскі дзярж. дзеяч. Барон. Юрыст. З 1876 на дыпламат. службе. З 1895 чл. палаты дэпутатаў, з 1904 — сената. Удзельнік 1-й (1899) і 2-й (1907) Гаагскіх мірных канферэнцый, канферэнцыі Міжпарламенцкага саюза (1921), чл.Міжнар. трацейскага суда ў Гаазе (з 1907). У 1905 заснаваў Асацыяцыю міжнар. прымірэння, пазней узначаліў Аддзяленне Фонду Карнегі ў Еўропе. Аўтар кн. «Французская палітыка ў Тунісе» (1891, прэмія Франц. акадэміі), «Амерыка і яе праблемы» (1913), а таксама кнігі пра Стараж. Грэцыю. Нобелеўская прэмія міру 1909 (разам з А.Беернарам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖО́НСАН ((Johnson) Ліндан Бейнс) (27.8.1908, каля г. Стонуал, штат Тэхас, ЗША — 22.1.1973),
палітычны і дзярж. дзеяч ЗША. Чл.Дэмакр. партыі. Дэп. палаты прадстаўнікоў (1937—48), сенатар ад штата Тэхас (1949—60) і лідэр дэмакратаў (1953—60) у сенаце кангрэса ЗША. Віцэ-прэзідэнт (1961—63), пасля забойства Дж.Ф.Кенэдзі прэзідэнт ЗША (1963—69). Прэзідэнцтва Дж. адзначана ўцягваннем ЗША ў вайну ў В’етнаме (з 1964—65), інтэрвенцыяй у Дамініканскую Рэспубліку (1965), абвастрэннем адносін з Францыяй, падтрымкай Ізраіля ў араба-ізраільскую (Шасцідзённую) вайну 1967, унутр. расавымі і сац. хваляваннямі, спробамі сац. рэформаў. Напярэдадні адстаўкі пачаў працэс мірнага ўрэгулявання в’етн.праблемы, садзейнічаў паляпшэнню адносін з СССР (Дагавор аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУРЭ́ВІЧ (Эсфір Саламонаўна) (н. 22.11.1921, мяст. Татарск Манастыршчынскага р-на Смаленскай вобл., Расія),
бел.літ.-знавец і крытык. Д-рфілал.н. (1973). Скончыла Маскоўскі пед.ін-т (1941). З 1950 у Ін-це л-ры АН Беларусі. Друкуецца з 1948. Даследуе гісторыю бел. л-ры (творчасць Я.Купалы, Я.Маўра, М.Лынькова, В.Віткі, Я.Брыля і інш.), праблемыбел. дзіцячай л-ры («Беларуская дзіцячая літаратура (1917—1967)», 1970; «Дзіцячая літаратура Беларусі», 1982; «Янка Маўр», 1983).
Тв.:
Творчая гісторыя раманаў Мікалая Астроўскага. Мн., 1957;
Пафас гераізму: Сучасная сав. проза аб Вялікай Айчыннай вайне. Мн., 1979;
Боль и тревога наши: Дети, война, литература. Мн., 1986.