сістэма фінл. доўгатэрміновых фартыфікацыйных збудаванняў і загарод на Карэльскім перашыйку ўздоўж граніцы з СССР. Пабудавана ў 1927—39 пры ўдзеле ням., англ., франц. і бельг. спецыялістаў, завершана падкіраўніцтвамбельг.ген. Баду — удзельніка стварэння «Мажыно лініі». Названа імем К.Г.Э.Манергейма. Агульная працягласць «М.л.» 135 км (ад Фінскага заліва да Ладажскага воз.), глыбіня да 90 км; уключала паласу забеспячэння, гал. паласу абароны, 2-ю і тылавую палосы. Мела больш за 2 тыс. доўгатэрміновых і гранітна-дрэваземляных агнявых збудаванняў. Чырв. Арміі двойчы давялося з баямі і пры значных стратах у жывой сіле і тэхніцы пераадольваць «М.л.» ў час савецка-фінляндскай вайны 1939—40 і ў ходзе Выбаргскай аперацыі 1944. Пасля вайны ўсе збудаванні «Мл.» разбураны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРГУ́НСКІ Сцяпан Парфёнавіч (6.1. 1912, г. Чавусы Магілёўскай вобл. — 26.12.1978),
бел. правазнавец. Чл.-кар.АН Беларусі (1953). Д-рюрыд.н. (1970), праф. (1972). Скончыў Маскоўскі ун-т (1946), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦКВКП(б) (1951). З 1945 у ЦККПБ. З 1951 гал. вучоны сакратар прэзідыума АН Беларусі, з 1956 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі. Асн.навук. працы па пытаннях тэорыі і гісторыі станаўлення і развіцця бел.сав. дзяржаўнасці. Пад яго кіраўніцтвам выдадзена «Гісторыя дзяржавы і права Беларускай ССР» (т. 1—2, 1970—76).
Тв.:
Создание и упрочение белорусской государственности 1917—1922. Мн., 1958;
Государственное строительство БССР в годы восстановления народного хозяйства (1921—1925). Мн., 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ЎСАН (Mawson) Дуглас (5.5.1882, г. Брадфард, Вялікабрытанія — 14.10.1958),
аўстралійскі геолаг, падарожнік, даследчык Антарктыкі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1923). Скончыў Сіднейскі ун-т (1904). З 1905 у Адэлаідскім ун-це, у 1920—54 праф., заг. кафедры. У 1907—09 удзельнічаў у англ. экспедыцыі падкіраўніцтвам Э.Г.Шэклтана, якая дасягнула Паўд. магнітнага полюса. У 1911—14 кіраўнік аўстрал. экспедыцыі на караблі «Аўрора», у 1929—31 — англа-аўстрала-новазеландскай экспедыцыі на караблі «Дыскаверы». У Антарктыцы М. адкрыў і пазначыў на карце больш за 200 геагр. аб’ектаў. Навук. працы па вывучэнні геалогіі і гляцыялогіі Усх. Антарктыкі і Паўд. Аўстраліі (стратыграфія дакембрыю, геахімія, мінералогія). Імем М. ў Антарктыцы наз. палярная станцыя, паўвостраў, бераг, мора і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯСІ́ШЧАЎ Уладзімір Міхайлавіч (11.10.1902, г. Яфрэмаў Тульскай вобл., Расія — 14.10.1978),
расійскі авіяканструктар. Д-ртэхн.н. (1959), праф. (1947). Засл. дз. нав. і тэхн. РСФСР (1972). Ген.-м.-інжынер (1944). Герой Сац. Працы (1957). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча імя М.Баўмана (1926). З 1925 у Цэнтр, аэрагідрадынамічным ін-це (ЦАП). З 1939 узначальваў спец. канструктарскае бюро (КБ); з 1942 гал. канструктар з-да па выпуску пікіруючых бамбардзіроўшчыкаў Пе-2. Пасля вайны ген. канструктар, кіраўнік КБ; у 1960—67 узначальваў ЦАГІ. Пад яго кіраўніцтвам створаны бамбардзіроўшчыкі з турбарэактыўнымі рухавікамі 201М і 203М, на мадыфікацыях якіх устаноўлена каля 20 сусв. рэкордаў. Ленінская прэмія 1957.
Літ.:
Пономарев А.Н. Советские авиационные конструкторы. 2 изд. М., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́РШАЯ БЕЛАРУ́СКАЯ ВЕЧАРЫ́НКАў Вільні.
Адбылася 12.2.1910 у клубе чыгуначнікаў. Арганізавана А.Бурбісам пры падтрымцы рэдакцыі газ. «Наша ніва». Мела значны грамадскі рэзананс, садзейнічала развіццю бел.прафес. і аматарскага тэатр. мастацтва. У П.б.в. ўдзельнічала каля 100 чал., прысутнічала каля 1000 гледачоў. У праграме спектакль «Па рэвізіі» М.Крапіўніцкага (пастаноўка Бурбіса, сярод удзельнікаў Я.Арлоўскі, Ф.Мурашка, Ч.Родзевіч і інш.); харавыя творы «А хто там ідзе?» (муз. Л.Рагоўскага на словы Я.Купалы), «Чаму ж мне не пець» і інш.бел.нар. песні (дырыжор Рагоўскі); нар. танцы «Лявоніха», «Мяцеліца», «Юрка», «Верабей» (падкіраўніцтвам І.Буйніцкага).
Літ.:
Няфёд У.І. Гісторыя беларускага тэатра. Мн., 1982;
Гісторыя беларускага тэатра. Т. 1—2. Мн., 1983—85.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЖА́НСКІ Дзмітрый Апалінаравіч (1.9.1882, Кіеў — 27.9.1936),
расійскі фізік, заснавальнік навук. школы па радыёфізіцы і радыётэхніцы. Чл.-кар.АНСССР (1933). Брат М.А.Ражанскага. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1904). З 1911 праф. Харкаўскага ун-та, з 1923 у ленінградскім Фізіка-тэхн. ін-це АНСССР. Навук. працы па радыёфізіцы і радыётэхніцы, вывучэнні прыроды хвалевых працэсаў і эл. разрадаў у газах. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны і створаны першыя ў СССР кароткахвалевыя перадатчыкі і імпульсныя радыёлакатары.
Тв.:
Физические основания теории распространения коротких волн. Л.;
М., 1934;
Акустика и оптика. Л.;
М. 1935;
Физика газового разряда. Л.;
М., 1937.
Літ.:
Кобзарев Ю.Б., Сена Л.А., Тучкевич В.М. Д.А.Рожанский (1882—1936) // Успехи физ. наук. 1982. Т. 138, вып. 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́КРЭ (Suere) Антоніо Хасэ (3.2.1795, г. Кумана, Венесуэла —4.6.1830),
адзін з кіраўнікоў вайны за незалежнасць ісп. калоній у Амерыцы 1810—26. Маршал (1824). У 1810 далучыўся да арміі Ф.Міранды. Бліжэйшы паплечнік С.Балівара. Узначаліў паход паўстанцкай арміі ў Эквадор і Перу; пад яго кіраўніцтвам армія перамагла іспанцаў у бітвах пры Пічынчы (1822) і Аякуча (1824). Садзейнічаў стварэнню ў 1825 на тэр. Верхняга Перу рэспублікі Балівія, у 1826—28 яе часовы прэзідэнт. У выніку антыўрадавага мяцяжу ў 1828 пакінуў Балівію. Узначаліў войскі Вял. Калумбіі, якія перамаглі 1829 перуанцаў у бітве пры Хуніне. У пач. 1830 абраны прэзідэнтам Нац. кангрэса Вял. Калумбіі. Забіты паліт. праціўнікамі. Імем С. названы горад у Балівіі, штат у Венесуэле, грашовая адзінка ў Эквадоры.
узбекская танцоўшчыца. спявачка, балетмайстар. Нар.арт.СССР (1956). Скончыла Цэнтр.тэатр. тэхнікум у Маскве (1925). З 1919 у агітбрыгадзе падкіраўніцтвам Х.Хамзы, з 1926 у канцэртна-этнагр. ансамблі М.Кары-Якубава. У 1929—34 салістка і адна з арганізатараў Узб.муз.-драм.т-ра. З 1936 салістка, у 1941—69 маст. кіраўнік арганізаванага ёю ансамбля Узб. філармоніі. Збіральніца песеннага і танц. фальклору народаў свету. Рэфарматар выканальніцкага стылю узб. жаночага танца. Удзельнічала ў станаўленні узб. балетнага т-ра. У рэпертуары песні і танцы многіх народаў свету. Дзярж. прэмія СССР 1941.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУМА́НАЎ (сапр.Туманішвілі) Іосіф Міхайлавіч
(15.1.1909, Тбілісі — 8.7.1981),
расійскі рэжысёр, педагог. Нар.арт.СССР (1964). Скончыў драм. курсы падкіраўніцтвам Ю.Завадскага (1929). З 1936 рэжысёр, з 1938 гал. рэжысёр Муз.т-ра імя Станіслаўскага і Неміровіча-Данчанкі, у 1946—53 маст. кіраўнік Маскоўскага т-ра аперэты. З 1961 гал. рэжысёр Крамлёўскага Палаца з’ездаў, адначасова ў 1964—70 — Вял.т-ра ў Маскве. З 1951 выкладчык (з 1965 праф.) Дзярж. ін-та тэатр. мастацтва імя А.Луначарскага. Сярод пастановак аперэта «Трэмбіта» Г.Мілюціна (1949), оперы «Дон Карлас» Дж.Вердзі (1963), «Аптымістычная трагедыя» А.Холмінава (1967), «Пскавіцянка» М.Рымскага-Корсакава (1971), «Хаваншчына» і «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага (1967, Мілан). Дзярж. прэмія СССР 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРАЛО́Ў Валерый Васілевіч (21.3.1941, г. Крычаў Магілёўскай вобл. — 18.8.1991),
бел. габаіст, педагог. Засл. арт. Беларусі (1980). Скончыў Бел. кансерваторыю (1967, кл. Ю.Цёмкіна). З 1964 артыст канцэртна-эстр. аркестра Бел. тэлебачання і радыё, адначасова бас-гітарыст эстр. гуртоў «Арбіта-67» і «Лявоны» (падкіраўніцтвам У.Мулявіна); з 1968 канцэртмайстар групы габояў Дзярж.акад.сімф. аркестра Беларусі. Адзін з заснавальнікаў і артыст ансамбля «Кантабіле». У 1970—87 (з перапынкамі) выкладаў у Мінскім муз. вучылішчы імя Глінкі. Яго выкананню характэрны мяккае, спеўнае гучанне інструмента, тонкае ансамблевае пачуццё, дасканалая тэхніка. Аўтар аранжыровак і транскрыпцый старадаўняй замежнай і бел. музыкі, у т. л.«Полацкага сшытка» (з Г.Гедыльтэрам). Першы выканаўца многіх твораў бел. кампазітараў.