ІАВА́НАВІЧ (Јовановић) Слабадан (21.11.1869, г. Нові-Сад, Сербія — 12.12.1958),

сербскі дзярж. дзеяч, гісторык. Скончыў юрыд. ф-т у Жэневе (1890). У 1897—1941 праф. Бялградскага ун-та. У 1941 нам. прэм’ер-міністра ва ўрадзе Д.​Сімовіча. У студз. 1942 — чэрв. 1943 кіраўнік эмігранцкага каралеўскага ўрада ў Лондане. З мая 1946 старшыня эмігранцкай арг-цыі Югаслаўскага нац. к-та. Аўтар шэрагу прац па гісторыі Сербіі з 1838 да 1903.

т. 7, с. 137

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАДЫ́РАЎ Міхаіл Анатолевіч (н. 28.1.1951, г. Ельск Гомельскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне селекцыі і насенняводства. Д-р с.-г. н. (1991). Скончыў БСГА (1976). З 1976 у Бел. НДІ земляробства і кармоў (з 1995 нам. дырэктара). Навук. працы па аптымізацыі селекцыйнага працэсу самаапыляльных культур і сістэмы насенняводства ў сучасных умовах, метадах стварэння рэсурсаэканомных, экалагічна бяспечных сартоў ячменю і жыта, селекцыйных, генетыка-фітапаталаг. аспектах канцэпцыі адаптыўнага раслінаводства. Дзярж. прэмія Беларусі 1994.

т. 7, с. 407

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЁНІГСБЕРГ Якаў Эмануілавіч (н. 4.8.1939, г. Мазыр Гомельскай вобл.),

бел. вучоны-імунолаг. Д-р біял. н. (1982), праф. (1993). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1962). З 1970 у БелНДІ эксперым. ветэрынарыі, з 1988 у Н.-д. клінічным ін-це радыяцыйнай медыцыны і эндакрыналогіі (нам. дырэктара). Навук. працы па радыяцыйнай медыцыне, гігіене, ахове арганізма ад уздзеяння радыяцыі.

Тв.:

Pathway analysis and dose distributioris: Final report. Brussels;

Luxembourg, 1986 (у сааўт.).

т. 8, с. 229

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРЫЛО́Ў Уладзімір Пятровіч (н. 22.8.1936, в. Бібікі Мазырскага р-на Гомельскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне кардыялогіі. Д-р мед. н. (1984), праф. (1989). Скончыў Чыцінскі мед. ін-т (1959). З 1969 у Бел. НДІ кардыялогіі (у 1992—97 нам. дырэктара). Навук. працы па хірург. лячэнні сімптаматычных артэрыяльных гіпертэнзій.

Тв.:

Клиническая реография. Киев, 1977 (у сааўт.);

Реография. Импедансная плетизмография. Мн., 1978 (у сааўт.);

Ишемическая болезнь сердца. Мн., 1997 (у сааўт.).

т. 8, с. 509

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЛА́НДЗІН Герман Капітонавіч (15.12.1894, г. Нолінск Кіраўскай вобл., Расія — 27.10.1961),

удзельнік абарончых баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, ген. арміі (1948). Скончыў Ваен. акадэмію Генштаба (1938). У Чырв. Арміі з 1918. З чэрв. 1941 нач. штаба Зах. фронту і войск Зах. напрамку, нам. нач. штаба Зах. фронту. З ліст. 1941 нач. кафедры Ваен. акадэміі Генштаба. З 1943 на фронце Пасля вайны на камандных пасадах у Сав. Арміі.

т. 10, с. 9

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МА́ЛЬЦАЎ Мікалай Анатолевіч (н. 11.10.1933, Масква),

бел. вучоны і канструктар у галіне выліч. тэхнікі. Скончыў Маскоўскі энергет. ін-т (1957). З 1960 на Мінскім з-дзе ЭВМ, у 1972—96 у НДІ ЭВМ. Навук. працы па асновах канструявання ЭВМ, выліч. комплексаў і прылад выліч. тэхнікі. Гал. канструктар ЭВМ «Мінск-26», працэсара ЭВМ ЕС-1020, нам. гал. канструктара ЭВМ «Мінск-27» і ЕС-1022. Дзярж. прэмія СССР 1970.

М.​П.​Савік.

т. 10, с. 48

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САМУЭ́ЛЬ Софія Пятроўна (н. 20.2.1941, в. Еськавічы Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.),

гісторык. Засл. работнік культуры Беларусі (1988). Скончыла БДУ (1966). З 1969 у выд-ве «Беларуская Энцыклапедыя»; заг. рэдакцый, у 1992—96 нам. гал. рэдактара. Аўтар артыкулаў па гісторыі Беларусі, адзін з рэдактараў і складальнікаў шэрагу энцыклапедычных выданняў, у т. л. гісторыка-дакументальных хронік «Памяць». Дзярж. прэмія Беларусі 1990 за выданне «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі».

т. 14, с. 142

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЕМЯНІ́ХІН Уладзімір Сяргеевіч (9.2.1918, г. Сумы, Украіна — 27.11.1990),

расійскі вучоны ў галіне аўтаматыкі і тэлемеханікі. Акад. АН СССР (1972; чл.-кар. 1968). Герой Сац. Працы (1981). Скончыў Маскоўскі энергет. ін-т (1941). З 1963 кіраўнік шэрагу НДІ. Адначасова з 1966 праф. Маскоўскага ін-та радыётэхнікі, электронікі і аўтаматыкі. У 1971—74 нам. міністра радыёпрамысловасці. Навук. працы ў галіне аўтаматызаваных сістэм кіравання і спец. прыладабудавання. Дзярж. прэміі СССР 1970, 1976.

У.С.Семяніхін.

т. 14, с. 322

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТАЛАЛІ́ХІН Віктар Васілевіч (18.9.1918, с. Цяплоўка Вольскага р-на Саратаўскай вобл., Расія — 28.10.1941),

лётчык-знішчальнік. Герой Сав. Саюза (1941). Скончыў Барысаглебскую ваен. авіяц. школу лётчыкаў (1938). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну камандзір звяна, нам. камандзіра эскадрыллі. У 1941 упершыню здзейсніў таран у начным паветр. баі, знішчыў бамбардзіроўшчык ворага на подступах да Масквы. У наступных баях збіў яшчэ 5 самалётаў праціўніка. Загінуў у баі.

т. 15, с. 398

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХАДАНО́ВІЧ Леў Сяргеевіч (н. 15.11.1923, в. Струмень Кармянскага р-на Гомельскай вобл.),

поўны кавалер ордэна Славы. Скончыў Гомельскі рачны тэхнікум (1950). У Вял. Айч. вайну з 1942 падрыўнік 1-й Гомельскай партыз. брыгады, з 1943 на Бел., 2-м Бел. франтах. Нам. камандзіра ўзвода разведкі ст. сяржант Х. вызначыўся ў 1944 у час аперацыі «Баграціён» і ў 1945 у баях на тэр. Польшчы. Пасля вайны да 1983 у рачным флоце Беларусі.

т. 16, с. 516

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)