1) у Стараж. Рыме салдат, які адслужыў тэрмін у арміі. Ветэранаў надзялялі зямлёй (у Італіі ці правінцыях) або ім давалі грашовае ўзнагароджанне, вызвалялі ад павіннасцей, давалі права на рым. грамадзянства.
2) Вопытны воін, у мінулым удзельнік вайны.
3) Чалавек, які даўно працуе ў якой-небудзь галіне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛУ́ШСКІ ШКЛОЗАВО́Д,
акцыянернае аб’яднанне «Шкло-Глуша». Дзейнічае з 1896 (у маёнтку Глуша Бабруйскага павета — зараз г.п.Глуша Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл.). З 1920 шклозавод «Камінтэрн», з 1995 акц. аб’яднанне «Шкло-Глуша». У час Вял. Айч. вайны разбураны. Адноўлены ў 1945. Выпускае бутэлькі для малака, алею, каньяку, пепсі-колы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНА́НГ (Đa Nãng),
горад у цэнтр.ч. В’етнама. Адм. ц. правінцыі Куангнам-Дананг. Каля 450 тыс.ж. (1995). Буйны порт у бухце Дананг Паўднёва-Кітайскага м., чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: металаапр., гумавая, хім., буд. матэрыялаў, баваўняная, харчовая. Музей. У час вайны ЗША у В’етнаме (1964—1973) у Д. размяшчалася буйная амер. база.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІНБУ́РНСКАЯ КАСА́,
нізінная пясчаная каса паміж Дняпроўскім і Егарлыцкім ліманамі Чорнага м., у Херсонскай вобл. Украіны. Даўж. каля 40 км, шыр. 8—10 км. Па берагах прэсных і салёных азёр месцы гнездавання птушак; частка тэр. Чарнаморскага запаведніка. У час рус.-тур.вайны 1787—91 рус. войскі А.В.Суворава разграмілі на К.к. тур. дэсант.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РЫГАН ((Corrigan) Мейрыд) (н. 27.1.1944, г. Белфаст, Вялікабрытанія),
паўночнаірландскі грамадскі дзеяч, удзельніца пацыфісцкага руху. У 1976 разам з Э.Уільямсзасн. жаночы Рух міру (пазней наз. Згуртаванне мірных людзей), мэтай якога было аб’яднанне католікаў і пратэстантаў у сумесным змаганні супраць насілля, за спыненне грамадз.вайны ў Паўн. Ірландыі. Нобелеўская прэмія міру 1976 (разам з Уільямс).
дзеяч філіпінскага нац.-вызв. руху. У час амерыкана-філіпінскай вайны 1899—1901 галоўнакамандуючы філіпінскай арміяй, з 1899 пам.ваен. міністра. Прыхільнік рашучай барацьбы за незалежнасць, арыштаваў міністраў філіпінскага ўрада, якія схіляліся да кампрамісу з ЗША. Забіты асабістай аховай прэзідэнта Э.Агінальда, які абвінаваціў Л. ў намеры «узурпіраваць уладу».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА,
у рэлігійных уяўленнях стараж. народаў Малой Азіі багіня зямлі і ўрадлівасці, маці багоў. Яе культ, блізкі да культу Кібелы, у 1 ст. да н.э. быў уведзены ў Стараж. Рыме дыктатарам Сулам. У рымлян вобраз М. злучыўся з вобразам рым. багіні вайны Белоны, і М. шанавалася імі пад двайным імем (Ма-Белона).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКІ́ (ад франц. maquis зараснікі вечназялёнага калючага цяжкапраходнага кустоўя),
адна з назваў франц. партызан, якія ў час 2-й сусв.вайны ў 1940—44 дзейнічалі супраць ням.-фаш. акупантаў; састаўная частка Руху Супраціўлення Францыі. Базіраваліся пераважна ў лясах і горных раёнах. У некаторых атрадах М. змагаліся сав. ваеннапалонныя, што ўцяклі з ням. канцлагераў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРО́ЗАЎ (Аляксандр Кліменцьевіч) (23.1.1906, в. Якубова Полацкага р-на Віцебскай вобл. — 9.9.1984),
поўны кавалер ордэна Славы. Удзельнік сав.-фінл.вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на фронце, потым у партызанах, дзе пусціў пад адхон 3 варожыя эшалоны. З 1944 на фронце, разведчык, агнямётчык. Вызначыўся ў баях на тэр. Прыбалтыкі і Усх. Прусіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРАЎЁЎ (Міхаіл Васілевіч) (15.5.1919, в. Нараўшчызна Мазырскага р-на Гомельскай вобл. — 19.5.1981),
Герой Сав. Саюза (1944). У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўн., Варонежскім, 1-м Укр., Бел., 1-м Бел. франтах. Камандзір батарэі мал. лейтэнант М. вызначыўся ў кастр. 1943 у баі каля г. Пераяслаў-Хмяльніцкі (Украіна). Пасля вайны на гасп. рабоце.