венгерскі архітэктар. Скончыў Тэхн.ун-т у Будапешце (1895), вучыўся таксама ў Італіі, Германіі і інш.зах.-еўрап. краінах. З 1901 працаваў у Будапешце. У пошуках выразных прасторавых і канстр. вырашэнняў спрошчваў і геаметрызаваў формы, паступова перайшоў ад стылю мадэрн да функцыяналізму: будынкі камерцыйнага вучылішча (1910—12), прытулку для бедных (1911), дом Рожавёльдзьі (1911—12) — усе ў Будапешце, будынак банка ў Эржэбетвараш (1911).
французскі архітэктар эпохі Адраджэння. Працаваў у Парыжы (пераважна са скульпт. Ж.Гужонам). Творы Л. адметныя багаццем ордэрных чляненняў, вытанчанага скульпт. дэкору, тонкасцю прафілёўкі дэталей: драўляны амбон царквы Сен-Жэрмен л’Аксеруа (каля 1542—44), праект перабудовы Луўра (часткова ажыццяўляўся з 1546), атэль Ліньеры (цяпер Музей Карнавале; пачаты ў 1544, скончаны ў 1661 Ф.Мансарам) у Парыжы, замак Валеры каля Санса (з Ф.Дэлормам, 1549).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУТНІ́ЦКІ Лявон, бел.архітэктар 18 ст. Быў прыдворным архітэктарам і будаўніком кн. Радзівілаў у канцы 18 ст. Прадстаўнік архітэктуры барока. Удзельнічаў у рэканструкцыі Альбінскага палацава-паркавага ансамбля, дзе пабудаваў палац «Кансаляцыя», альтанку, сістэму каналаў. Зрабіў праект Каралеўскай залы для Нясвіжскага палаца (гл. ў арт.Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс), рэстаўрыраваў палац у Слуцку (гл. ў арт.Слуцкія замкі), касцёл св. Міхала і драўляную царкву ў Нясвіжы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯВІ́ЦКІ Іван Іванавіч (1830, С.-Пецярбург — ?),
расійскі і бел.архітэктар і інжынер-будаўнік. Скончыў Пецярбургскае буд. вучылішча (1855). Працаваў у Гродзенскім (1857—62) і Віленскім (1862—84) буд.-дарожных к-тах. У канцы 19 ст. пабудаваў на Беларусі настаўніцкія семінарыі ў Маладзечне, Полацку, Свіслачы, мужчынскую гімназію ў Віцебску (1876—80, з арх. М.Карчэўскім), рэальнае вучылішча ў Магілёве (1884—85, з арх. У.Міляноўскім) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯШУ́К Алег Васілевіч (н. 22.7.1949, г. Брэст),
бел.архітэктар. Скончыў БПІ (1971). Працаваў у Брэсцкім буд. тэхнікуме, з 1971 у ін-це «Брэстграмадзянпраект». Асн. работы ў Брэсце: будынкі дзіцячага сада-ясляў з плавальным басейнам па вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці (1977), фізкультурна-аздараўленчага камбіната (1982, у сааўт.), дзіцячага кафэ «Казка» (1985), аблвыканкома (1991), аэравакзала (1986, у сааўт.), забудова Усходняга жылога раёна (1990, у сааўт.) і інш.Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́КІНТАШ (Mackintosh) Чарлз Рэні (7.6.1868, г. Глазга, Шатландыя — 10.12.1928),
шатландскі архітэктар; прадстаўнік стылю мадэрн. Вучыўся ў Школе мастацтва ў Глазга (1885—92). Працаваў у Глазга і Лондане. Для работ характэрны пластычная выразнасць геаметрызаваных аб’ёмаў, фактурныя эфекты (будынак Школы мастацтва ў Глазга, 1898—1909), функцыян. мэтазгоднасць кампазіцыі і дэкору. Афармляў інтэр’еры, канструяваў мэблю. Творчасць М. істотна паўплывала на развіццё нац.-рамант. плыней і фарміраванне функцыяналізму ў архітэктуры Вялікабрытаніі, Германіі і Аўстрыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕНЕЛА́С Адам Адамавіч (1753—1831),
расійскі архітэктар, прадстаўнік класіцызму. Паводле паходжання англічанін. З 1784 працаваў у Расіі. Пад кіраўніцтвам і паводле праектаў М.А.Львова будаваў саборы ў г. Таржок і ў Магілёве. Аўтар сядзібы Разумоўскага (1799—1802, магчыма, пры ўдзеле Львова; класіцызм), планіровак паркаў і паркавых збудаванняў у псеўдагатычным стылі — парк «Александрыя» (1826—29) у г. Петрадварэц, а таксама «Арсенал» і «Белая вежа» (1830) у Аляксандраўскім парку г. Пушкін Ленінградскай вобл.
італьянскі архітэктар і тэарэтык архітэктуры, прадстаўнік ранняга барока. З 1563 працаваў у Рыме, з 1592 у Неапалі. Сярод пабудоў: Латэранскі палац у Рыме (1586—90), Палацца Рэале ў Неапалі (1600—02) і інш. Распрацаваў план рэканструкцыі Рыма, устанавіў некалькі арыенціраў-абеліскаў, у т. л. каля сабора св. Пятра (1585—87). Горадабуд. работы Ф. спрыялі станаўленню барочнай канцэпцыі Рыма як сістэмы парадных ансамбляў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІ́ЛЬДЭБРАНТ, Гільдэбрант (Hildebrandt) Іаган Лукас фон (14.11.1668, г. Генуя, Італія — 16.11.1745), аўстрыйскі архітэктар; адзін з вядучых прадстаўнікоў аўстр. барока. Вучыўся ў Рыме ў К.Фантаны. Служыў інжынерам у арміі прынца Яўгена Савойскага (з 1701 прыдворны інжынер). У манум. пабудовах Х. багатыя рытмічныя чляненні працяглых фасадаў і пышная арнаментыка спалучаліся са строгай сіметрычнасцю планіроўкі: палацы Даўн-Кінскі (1713—16), Бельведэр Ніжні (1714—16) і Верхні (1721—22; усе ў Вене).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЗА́НА (Pisano),
мянушка шэрагу італьянскіх скульптараў і архітэктараў 13—14 ст.Нікало П. (каля 1220, Апулія, Італія — паміж 1278 і 1284), скульптар; адзін з заснавальнікаў Протарэнесансу. Зазнаў уплывы паўд.-італьян., тасканскай і стараж.-рым. скульптуры. Сцвярджаў пластыку як мастацтва, тэктанічна раўнапраўнае з архітэктурай. Творы вызначаюцца велічнасцю, пластычнай магутнасцю і адчувальнасцю скульпт. формы: кафедры баптыстэрыя ў Пізе (1260) і сабора ў Сіене (з Арнольфа ды Камбіо, Джавані П. і Лапа), рака св. Дамініка ў царкве Сан-Дамініка ў Балонні (1264—67, з Арнольфа ды Камбіо, Фра Гульельма і інш.). Джавані П. (каля 1245—50, г. Піза, Італія — пасля 1314), скульптар і архітэктар; прадстаўнік Протарэнесансу. Сын і вучань Нікало П. Зазнаў уплыў франц. готыкі. Творы адметныя эмац. напружанасцю, спалучэннем традыцый протарэнесансавай пластыкі з гатычнай ламанасцю контураў: 4 мармуровыя статуі мадонны (каля 1276, 1295, 1305—06, 1312), статуя мадонны са слановай косці (1299), статуі на фасадзе сіенскага сабора (1284—99), кафедры ў царкве Сант-Андрэа ў Пістоі (1301) і ў пізанскім саборы (1302—10), фрагменты надмагілля Маргарыты Люксембургскай (1313) і інш.Арх. творчасць развівалася ў рэчышчы готыкі (ніжняя частка фасада сіенскага сабора, 1284—99). Андрэа П. [сапр.Андрэа да Пантэдэра (Andrea da Pontedera); каля 1290, г. Пантэдэра, Італія — 1348—49], скульптар і архітэктар. Творы вызначаюцца спалучэннем яснасці кампазіцыі з вытанчанасцю форм, лінеарнасцю і мяккай плаўнасцю рытмаў (рэльефы паўд. дзвярэй фларэнційскага баптыстэрыя, 1330—36; рэльефы і статуі кампанілы фларэнційскага сабора 1337—43). У архітэктуры спалучаў познагатычныя і протарэнесансавыя тэндэнцыі (кіраваў буд-вам кампанілы фларэнційскага сабора 1337—43, сабора ў Арвіета, 1347—48). Ніна П. (каля 1315, г. Піза?, Італія — 1368), скульптар, ювелір, архітэктар. Сын і вучань Андрэа П. Зазнаў уплыў франц. готыкі. Для пластычных твораў характэрны S-падобны выгін фігур, ірацыянальнасць лінейных рытмаў. Аўтар скульптур «Мадонна» (1343—47), «Мадонна дэль Латэ», скульпт. групы на грабніцы дожа Марка Карнара ў царкве Санці-Джавані э Паала ў Венецыі, надмагілля Сальтарэлі ў царкве Санта-Катарына ў Пізе і інш. Пасля смерці бацькі працягваў буд-ва сабора ў Арвіета.
А.Пізана. Мадонна з дзіцем. Статуя кампанілы фларэнційскага сабора. 1337—43.Н.Пізана. Раство. Рэльеф кафедры баптыстэрыя ў Пізе. 1260.