ХІ́ЛЬДЭБРАНТ, Гільдэбрант (Hildebrandt) Іаган Лукас фон (14.11.1668, г. Генуя, Італія — 16.11.1745), аўстрыйскі архітэктар; адзін з вядучых прадстаўнікоў аўстр. барока. Вучыўся ў Рыме ў К.Фантаны. Служыў інжынерам у арміі прынца Яўгена Савойскага (з 1701 прыдворны інжынер). У манум. пабудовах Х. багатыя рытмічныя чляненні працяглых фасадаў і пышная арнаментыка спалучаліся са строгай сіметрычнасцю планіроўкі: палацы Даўн-Кінскі (1713—16), Бельведэр Ніжні (1714—16) і Верхні (1721—22; усе ў Вене).
т. 17, с. 18
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)