Аляхновіч М. М. (фізік) 5/117; 9/264; 12/464, 465, 466
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Соколов А. А. (фізік) 4/331; 8/331; 9/132; 11/45
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БУШУ́К (Барыс Анатолевіч) (н. 2.10.1946, Берлін),
бел.фізік. Д-р фізіка-матэм. н. (1992). Скончыў БДУ (1968). З 1968 у Ін-це фізікі АН Беларусі. Навук. працы па лазернай фізіцы і фатоніцы малекул. Распрацаваў метады даследавання механізмаў звышхуткіх міжмалекулярных працэсаў складаных арган. структур у кандэнсаваных асяроддзях. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́НКІН (Барыс Васілевіч) (н. 16.7.1922, с. Аксінніна Маскоўскай вобл.),
савецкі фізік. Акад.АНСССР (1974, чл.-кар. 1968). Двойчы Герой Сац. Працы (1958, 1982). Скончыў Маскоўскі авіяц.Ін-т (1947). З 1950 у Маскоўскім фізіка-тэхн. ін-це. Навук. працы па радыётэхніцы і электроніцы. Дзярж. прэмія СССР 1970. Ленінская прэмія 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛО́ВІЧ (Валянцін Антонавіч) (н. 2.1.1947, в. Краснае Маладзечанскага р-на Мінскай вобл.),
бел.фізік. Д-р фізіка-матэм. н. (1990), праф. (1992). Скончыў БДУ (1969). З 1969 у Ін-це фізікі АН Беларусі. Распрацаваў новыя метады кагерэнтнай спектраскапіі камбінацыйнага рассеяння святла, даследаваў уплыў квантавых шумаў на нелінейна-аптычныя працэсы, стварыў высокаэфектыўныя цвердацельныя і газавыя лазеры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛЭК ((Black) Джозеф) (16.4.1728, г. Бардо, Францыя — 10.11.1799),
шатландскі хімік і фізік, адзін з заснавальнікаў аналітычнай хіміі. Ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1783). Скончыў Эдынбургскі ун-т (1754). Праф. ун-таў у Глазга (з 1756) і Эдынбургу (1766—97). Адкрыў дыаксід вугляроду (вуглякіслы газ, 1756), існаванне скрытай цеплаты плаўлення і параўтварэння (1757); увёў паняцце цеплаёмістасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІН ((Wien) Вільгельм) (13.1.1864, Гафкен, Германія, цяпер у Калінінградскай вобл., Расія — 30.8.1928),
нямецкі фізік. Чл. Берлінскай АН. Скончыў Берлінскі ун-т (1886). З 1892 праф. у розных ун-тах Германіі. Навук. працы па тэрмадынаміцы, гідрадынаміцы, оптыцы і электрычнасці. Тэарэтычна вывеў закон выпрамянення абсалютна чорнага цела (гл.Віна закон выпрамянення). Вызначыў даўжыню хвалі рэнтгенаўскага выпрамянення. Нобелеўская прэмія 1911.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРО́НАЎ (Аляксандр Аляксандравіч) (11.4.1901, Масква — 31.10.1952),
савецкі фізік, стваральнік навук. школы па тэорыі нелінейных ваганняў. Акад.АНСССР (1946). Скончыў Маскоўскі ун-т (1925). Праф. Горкаўскага ун-та (1931). Першы прапанаваў матэм. апарат для тэорыі нелінейных ваганняў. Стварыў асновы тэорыі аўтаваганняў. Вырашыў шэраг важных нелінейных задач тэорыі радыётэхнікі, аўтам. рэгулявання і агульнай дынамікі машын.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НДЭРСАН ((Anderson) Карл Дэвід) (3.9.1905, Нью-Йорк — 1991),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН (1938). Скончыў Каліфарнійскі тэхнал.ін-т (1927), дзе і працаваў (у 1939—78 — праф.). Навук. працы па фізіцы рэнтгенаўскіх і касм. прамянёў, элементарных часціц. Адкрыў пазітрон (1932), з’яву нараджэння электронна-пазітроннай пары з гама-кванта (1933), мюон (1936) і вызначыў яго масу. Нобелеўская прэмія 1936.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НДЭРСАН ((Anderson) Філіп Варэн) (н. 13.12.1923, г. Індыянапаліс, штат Індыяна, ЗША),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН (1967). Скончыў Гарвардскі ун-т (1943). З 1967 — праф. Кембрыджскага, з 1975 Прынстанскага ун-таў. Навук. працы па фізіцы цвёрдага цела, магнетызме, звышправоднасці, квантавай хіміі, ядз. фізіцы. Стварыў тэорыі ферамагнетызму (1950), звышправоднасці (1958), выявіў стацыянарны эфект Джозефсана (1963). Нобелеўская прэмія 1977.