ХА́ЎНСФІЛД (Hounsfield) Годфрэй Ньюбалд (н. 28.8.1919, г. Ньюарк, Вялікабрытанія),

англійскі інжынер-фізік; адзін з распрацоўшчыкаў камп’ютэрнай тамаграфіі. Скончыў Лонданскі каледж Фарадэя (1951). З 1951 працаваў у кампаніі EMI. Стварыў (1969) камп’ютэрны рэнтгенаўскі тамограф для сканіравання ўнутр. органаў (EMI-сканер). Нобелеўская прэмія 1979 (з А.М.Кормакам).

В.​Ф.​Ермакоў.

Г.Хаўнсфілд.

т. 18, кн. 1, с. 466

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)