ВЫПРАМЯНЕ́ННЕэлектрамагнітнае, свабоднае электрамагнітнае поле, якое існуе незалежна ад крыніц, што яго ствараюць; працэс утварэння свабоднага электрамагнітнага поля. Выпрамяненню ўласцівы т.зв.карпускулярна-хвалевы дуалізм. Асн. хвалевыя характарыстыкі выпрамянення — частата ν (або даўжыня хвалі ), дзе c — скорасць святла ў вакууме), а таксама хвалевы вектар
, дзе — адзінкавы вектар напрамку распаўсюджвання хвалі. Хвалевыя ўласцівасці выпрамянення праяўляюцца ў наяўнасці інтэрферэнцыі і дыфракцыі (гл.Дыфракцыя хваль, Інтэрферэнцыя хваль). Карпускулярныя ўласцівасці характарызуюцца тым, што кожнай асобнай хвалі з частатой ν і хвалевым вектарам адпавядае часціца (квант або фатон) з энергіяй і імпульсам
, дзе h — Планка пастаянная. Карпускулярныя ўласцівасці праяўляюцца ў квантавых з’явах, напр., фотаэфект, Комптана эфект і інш.
Праяўленне хвалевых ці карпускулярных (квантавых) уласцівасцей выпрамянення залежыць ад яго частаты, па значэннях якой выпрамяненне ўмоўна падзяляецца на дыяпазоны (гл.табл.). Для хваль вял. даўжыні (напр., ЗВЧ, радыёхвалі) энергія квантаў вельмі малая, таму карпускулярныя ўласцівасці выпрамянення практычна не праяўляюцца. З павелічэннем частаты расце энергія квантаў і з інфрачырвонага дыяпазону ўжо пачынаюць пераважаць карпускулярныя ўласцівасці.
Уласцівасці выпрамянення для малых частот апісваюцца класічнай электрадынамікай, для вялікіх — квантавай. Паводле класічных Максвела ўраўненняў выпрамяненне ў кожным пункце прасторы і ў кожны момант часу характарызуецца напружанасцямі электрычнага і магнітнага палёў і пераносіць энергію, аб’ёмная шчыльнасць якой
. У квантавай тэорыі ўраўненні Максвела поўнасцю захоўваюцца, аднак велічыні і маюць іншы сэнс. У гэтым выпадку сувязь паміж хвалевымі і карпускулярнымі ўласцівасцямі выпрамянення мае статыстычны характар: шчыльнасць энергіі эл.-магн. хвалі вызначаецца лікам квантаў у адзінцы аб’ёму
, для асобнага кванта імавернасць яго знаходжання ў пэўным аб’ёме прапарцыянальная шчыльнасці энергіі.
Выпрамяненне ўзнікае ў рэчыве пры нераўнамерным руху эл. зарадаў ці змене магн. момантаў, у выніку чаго рэчыва траціць энергію і адбываюцца працэсы выпрамянення. Да іх адносяцца выпрамяненне бачнага, ультрафіялетавага і інфрачырвонага святла атамамі і малекуламі, γ-выпрамяненне атамных ядраў, выпрамяненне радыёхваль антэнамі. Адваротныя працэсы выпрамянення — працэсы паглынання. Пры іх за кошт энергіі выпрамянення павялічваецца энергія рэчыва. Паводле законаў класічнай электрадынамікі сістэма рухомых зараджаных часціц неперарыўна траціць энергію ў выглядзе выпрамянення — адбываецца неперарыўны працэс утварэння эл.-магн. хваль. Аднак у квантавых сістэмах працэсы выпрамянення і паглынання дыскрэтныя і адбываюцца ў адпаведнасці з законамі квантавых пераходаў (гл.Вымушанае выпрамяненне, Спантаннае выпрамяненне).
М.А.Ельяшэвіч, Л.М.Тамільчык.
Дыяпазоны частот і даўжынь хваль электрамагнітнага выпрамянення (шкала электрамагнітных хваль)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЙНА́ 1812, Айчынная вайна 1812,
абарончая вайна Расіі супраць французскай агрэсіі; першы этап агульнаеўрапейскай антынапалеонаўскай вайны 1812—14.
У 1810-я г.франц. імператар Напалеон I Банапарт падпарадкаваў сабе амаль усе дзяржавы Еўропы. Пасля перамог над рус.-аўстр. войскамі пад Аўстэрліцам (1805) і рускімі пад Фрыдландам (1807) Напалеон навязаў нявыгадны для Расіі Тыльзіцкі мір 1807 і прымусіў яе далучыцца да кантынентальнай блакады Англіі, што цяжка адбілася на эканоміцы Расіі. Франка-рус. адносіны абвастрыліся з-за палітыкі Францыі на Б. Усходзе і асабліва са стварэннем Варшаўскага герцагства. З 1810 абодва бакі пачалі рыхтавацца да вайны. Выкарыстаўшы эканам., паліт. і ваен. націск, шчодрыя абяцанкі саюзнікам (Прыбалтыку — Прусіі, Валынь — Аўстрыі, Беларусь, Літву і частку Украіны ў межах 1772 — Польшчы), Напалеон фактычна стварыў супраць Расіі агульнаеўрап. кааліцыю. Была падрыхтавана вялізная на тыя часы 600-тысячная т.зв. «Вялікая армія». Набытыя арміяй вопыт, дысцыпліна і ваенны геній Напалеона зрабілі яе грознай сілай. Слабасцю арміі Напалеона была рознапляменнасць і чужыя салдатам мэты вайны.
Ваен. міністр Расіі М.Б.Барклай дэ Толі (з 1810) распрацаваў буйнамаштабную праграму павышэння баяздольнасці рус. арміі, ажыццявіў шэраг мер па падрыхтоўцы тэатра ваен. дзеянняў супраць Варшаўскага герцагства і Францыі. Рамантаваліся старыя крэпасці, будаваліся новыя, фарміраваліся новыя для рус. арміі пастаянныя злучэнні — пях. карпусы і кав. дывізіі. Аляксандр I з канца 1810 усё больш схіляўся да ідэі наступальнай вайны ў саюзе з Прусіяй, ліквідацыі Варшаўскага герцагства і абвяшчэння сябе польскім каралём. 17.10.1811 Расія і Прусія заключылі саюзную ваен. канвенцыю, якая прадугледжвала рус. акупацыю ўсх.ч. Варшаўскага герцагства. У хуткім часе пасля гэтага Аляксандр I аддаў загад аб гатоўнасці ўсіх карпусоў на зах. граніцы да паходу.
Усак. 1812 сфарміраваны 3 рус.зах. арміі: 1-я (каля 120 тыс.чал., галоўнакаманд. Барклай дэ Толі) у Літве і зах. Беларусі, 2-я (каля 49 тыс.чал., галоўнакаманд. П.І.Баграціён) у наваколлі Луцка (у маі 1812 набліжана да 1-й арміі і заняла пазіцыі ў раёне Ваўкавыск—Зэльва), 3-я рэзервовая (каля 44 тыс.чал., галоўнакаманд. А.П.Тармасаў) у раёне Жытоміра, потым перамешчана пад Луцк. Іх дапаўнялі 3 асобныя корпусы (каля 103 тыс.чал.) — П.К.Эсена каля Рыгі, П.І.Мелер-Закамельскага каля Тарапца і Ф.Ф.Эртэля каля Мазыра.
21.4.1812 Аляксандр I выехаў з Пецярбурга ў Вільню ў гал. кватэру 1-й арміі і прыняў вярх. камандаванне. Даведаўшыся пра гэта, Напалеон таксама накіраваўся да сваіх войск, якія разгортваліся ў раёне Віслы. 22.6.1812 Францыя аб’явіла Расіі вайну, і 24 чэрв. яе гал. сілы перайшлі рас.-польск. граніцу ў раёне Коўна. У ходзе Віленскай аперацыі 1812 французы без бою 28 чэрв. занялі Вільню; армія Барклая дэ Толі, якую праследаваў узмоцнены авангард І.Мюрата, пачала адступаць на Свянцяны ў напрамку на Дрысенскі лагер. Франц. войскі ўклініліся паміж 1-й і 2-й рус. арміямі і атрымалі магчымасць сканцэнтраваць амаль усе сілы супраць Баграціёна, на армію якога з фронту наступалі войскі Жэрома Банапарта, а шляхі адступлення адрэзала група Даву, што накіравалася з Вільні на Мінск. Аднак Баграціён здолеў адарвацца ад праціўніка і пачаў адступленне ад Мінска. Напалеон рушыў на Глыбокае, каб перарэзаць шлях адступлення 1-й арміі і прымусіць яе прыняць бітву. Але Барклай дэ Толі, выйшаўшы з Дрысенскага лагера, пакінуў П.Х.Вітгенштэйна прыкрываць Пецярбургскі напрамак, а сам пайшоў правым берагам Зах. Дзвіны да Полацка. Аляксандр I па патрабаванні вышэйшых саноўнікаў пакінуў армію, падпісаўшы адозву «Першапрастольнай сталіцы нашай Маскве» і маніфест пра збор апалчэння. Баграціён, які ад Навагрудка накіроўваўся да Міра, даведаўся, што Даву ўжо заняў Валожын і тым самым адрэзаў шлях на Мінск. У баях каля Міра (гл.Мірскі бой 1812) і Раманава ар’ергард 2-й арміі затрымаў прасоўванне праціўніка, і Баграціён бесперашкодна адступіў на Слуцк і Бабруйск, імкнучыся апярэдзіць французаў у руху да Магілёва. Але 20 ліп. Даву першы заняў горад. Спроба Баграціёна з боем прарвацца праз Магілёў, каб злучыцца з 1-й арміяй (бітва каля Салтанаўкі), не ўдалася. Гал. сілы 2-й арміі 24 ліп. пераправіліся цераз Дняпро каля Нова-Быхава і рушылі на Мсціслаў і Смаленск. Тым часам 1-я армія 23 ліп. перайшла на левы бераг Зах. Дзвіны і заняла пазіцыю за р. Лучоса, чакаючы падыходу Баграціёна з боку Оршы, каб даць Напалеону ген. бітву. У выніку бою каля Астроўна 25—26 ліп. наступленне французаў прыпынена. 30 ліп. — 1 жн. адбыліся Клясціцкія баі 1812 паміж войскам Вітгенштэйна і корпусам Ш.Удзіно. На крайнім левым флангу «Вялікай арміі» Ж.Макданальд накіраваў адну са сваіх дывізій на Рыгу, 1 жн. заняў Дынабург. 1-я і 2-я рус. арміі 3 жн. злучыліся ў Смаленску і, выкарыстаўшы раскіданасць напалеонаўскіх войск на фронце ад Веліжа да Магілёва, 7 жн. перайшлі ў наступленне на Віцебскім напрамку. Праз 5 дзён сустрэчнае наступленне пачаў Напалеон. 16—17 жн. адбылася першая ген. бітва (гл.Смаленская аперацыя 1812). Рускія вымушаны былі пакінуць Смаленск, але, маючы забяспечаны тыл, арганізавана адступілі па маскоўскай дарозе.
Марадзёрства, рабаванне і насілле чужынцаў выклікалі гнеў і нянавісць насельніцтва. Сяляне перашкаджалі франц. арміі нарыхтоўваць харчы і фураж, знішчалі салдат, часам ішлі ў лясы і стваралі партыз. атрады. Ствараліся і армейскія партыз. атрады Дз.В.Давыдава, І.С.Дорахава, Сяславіна, Фігнера, Кудашова і інш.
У гэты час Вітгенштэйн спрабаваў выцесніць войскі Удзіно з Полацка, але быў адкінуты і адышоў да Дрысы (гл.Полацкія бітвы 1812). Ваен. дзеянні на паўд. флангу вяліся самастойна, без непасрэднай сувязі з цэнтр. напрамкам. Армія Тармасава 18 ліп. рушыла з Луцка на Кобрын і 27 ліп. перамагла пях. брыгаду корпуса Ж.Рэнье (гл.Кобрынскі бой 1812). Карпусы К.Шварцэнберга і Рэнье 12 жн. атакавалі Тармасава каля Гарадзечна (гл.Гарадзечанская бітва 1812), нанеслі яму вял. страты і гналі да Луцка. З Прусіі і Варшаўскага герцагства карпусы К.Віктора і П.Ф.Ажэро рушылі на Вільню. Супраць гарнізона Бабруйскай крэпасці (гл.Бабруйская абарона 1812) і корпуса Эртэля з Магілёва была накіравана дывізія Я.Г.Дамброўскага, а ў склад корпуса Рэнье з герцагства — зводны атрад А.Касінскага.
Для кіравання акупіраванымі тэр. Беларусі і Літвы Напалеон зацвердзіў у Вільні Часовы ўрад Вялікага княства Літоўскага, улада якога пашыралася на Віленскую, Гродзенскую, Мінскую губ. і Беластоцкую вобл., ператвораныя ў дэпартаменты з мясц. і франц. адміністрацыяй. Аналагічна былі арганізаваны Віцебская, Магілёўская і Смаленская губ., хоць яны не падпарадкоўваліся Часоваму ўраду. Рабаўніцкая сістэма фуражных і харч. нарыхтовак для франц. арміі, спроба акупац. улад правесці рэкруцкі набор у «літоўскія» войскі паводле рас. закону, рашэнне Напалеона захаваць на Беларусі і ў Літве да канца вайны прыгоннае права прывялі да масавых сял. хваляванняў.
Пасля Смаленскай бітвы 1-я і 2-я рус. арміі (каля 111 тыс.чал.) рухаліся як адна армія. 20 жн. Аляксандр I прызначыў галоўнакаманд. усімі арміямі М.І.Кутузава. Наступленне французаў актывізавалася; Напалеон ірваўся да Масквы, каб тут прадыктаваць Расіі ўмовы міру. Кутузаў вырашыў даць ген. бітву за 110 км ад сталіцы каля в. Барадзіно. 7 вер. адбылася Барадзінская бітва 1812, у якой рускія, паводле слоў Напалеона, «здабылі славу быць непераможнымі». Абодва бакі мелі велізарныя страты (у рускіх каля 46 тыс.чал.), таму Кутузаў аддаў загад адступаць далей. На ваен. нарадзе ў Філях (13 вер.) было вырашана пакінуць Маскву без бою, каб захаваць армію. Адступіўшы ад Масквы, Кутузаў скрытна перавёў армію з Разанскай на Калужскую дарогу і размясціў пад Таруцінам (т.зв. Таруцінскі манеўр). Рус. армія выйшла з-пад удару ворага, атрымала магчымасць папоўніць войскі людскімі і матэрыяльнымі рэсурсамі. Пачаліся пажары, дэмаралізаваныя і галодныя акупанты рабавалі горад. 6 дзён, што правялі ў Маскве Напалеон і яго армія, былі вырашальным фактарам, які змяніў ход вайны на карысць Расіі. Узмацніўся патрыят. рух насельніцтва, якое перашкаджала французам у нарыхтоўцы харчавання і фуражу, парушала іх камунікацыі на лініі Масква—Смаленск.
Пераканаўшыся, што заключыць мір не ўдасца, Напалеон 19 кастр. пакінуў Маскву і вырашыў адступаць па Калужскай дарозе праз багатыя паўд. губерні. Але Кутузаў бітвай пад Малаяраслаўцам 24 кастр. прымусіў Напалеона адступаць па спустошанай Смаленскай дарозе. Голад, які пачаўся ў франц. войску, гібель коней узмацніліся з вял. маразамі. Рус. армія гнала ворага, б’ючы яго з флангаў і тылу. У баях каля Краснага 16—18 ліст. французы страцілі каля 25 тыс.чал., аднак усе іх карпусы (акрамя ар’ергарда М.Нея) прабіліся па дарозе на Дуброўну, перайшлі Дняпро і ўступілі ў Оршу.
Да гэтага часу змяніліся абставіны і на стратэг. флангах. На Валыні з 3-й арміяй Тармасава 19 вер. злучылася Дунайская армія П.В.Чычагова, што дало колькасную перавагу рус. арміі над праціўнікам (60 тыс.чал. супраць 43 тыс.). 30 кастр. армія Чычагова рушыла па пінскім шляху праз Пружаны на Слонім, 13 ліст. каля Новага Свержаня яна перайшла Нёман. Войскі Вітгенштэйна пасля Полацкай бітвы 18—20 кастр. адцяснілі французаў да Лепеля і Докшыц, пасля Чашніцкіх баёў 1812 — да Чарэі. Пераправай Напалеона (за ім і арміі Кутузава) цераз Дняпро пачалася Бярэзінская аперацыя 1812. У ёй рус. камандаванне планавала акружыць і знішчыць праціўніка канцэнтрычнымі дзеяннямі арміі Чычагова, Вітгенштэйна, 1-й і 2-й армій Кутузава. 16 ліст. войскі Чычагова ўзялі Мінск, а 21 ліст. — Барысаў, што абазначала поўнае перасячэнне шляхоў адступлення французаў. Толькі рашучыя і дакладныя дзеянні Напалеона, які, стрымліваючы націск Кутузава і Вітгенштэйна, выбіў Чычагова з Барысава і 26—28 ліст. пераправіў свае войскі цераз Бярэзіну, дазволілі рэшткам «Вялікай арміі» адступіць на Смаргонь і Вільню. Тым не менш вынікі бярэзінскай пераправы былі для Напалеона катастрафічныя. Пад яго камандаваннем заставалася не больш як 10 тыс.чал., і баявога значэння гэтая група практычна не мела. Пасля Маладзечанскага бою 1812 супраціўленне французаў па сутнасці спынілася. Галодныя і замёрзлыя салдаты кідалі зброю і неарганізаваным натоўпам рухаліся да Вільні. 5 снеж. ў Смаргоні Напалеон, даручыўшы камандаванне Мюрату, паехаў у Парыж. У Вільню Мюрат прывёў каля 4 тыс. баяздольных салдат. 10 снеж. іх выбіў з горада армейскі авангард Я.І.Чапліна, а рэшткі ўцяклі праз Коўна да прускай граніцы. Поўны разгром цэнтр. групоўкі Напалеона вызначыў і становішча войск на флангах, якія адступілі праз Беласток на Варшаву і праз Шаўлі ва Усх. Прусію. Прыбыццё 22 снеж. Аляксандра I угал. кватэру Кутузава ў Вільні і пераход да цара ўсёй паўнаты ваен.-паліт. кіраўніцтва азначалі завяршэнне абарончага перыяду вайны і курс на вайну ў Еўропе.
Руска-англа-шведскі саюз склаў аснову 6-й антыфранц. кааліцыі, да якой на працягу 1813 далучыліся Прусія і Аўстрыя. Вайна скончылася поўным падзеннем і паражэннем імперыі Напалеона, рэстаўрацыяй у Францыі каралеўскай улады і дынастыі Бурбонаў. У вызваленых краінах Еўропы аднаўляліся феад.-абсалютысцкія рэжымы, для іх падтрымкі ў 1815 створаны Свяшчэнны саюз. Паводле Парыжскага мірнага дагавору 1814 і пастаноў Венскага кангрэса 1814—15 Варшаўскае герцагства пераходзіла пад кіраванне Расіі, утворана Каралеўства Польскае. Аляксандр I адхіліў прапанову Кутузава аб канфіскацыі маёнткаў шляхты, якая выступіла на баку Напалеона, і абвясціў амністыю жыхарам зах. губерняў — удзельнікам вайны супраць Расіі пры ўмове, што яны вернуцца на радзіму на працягу 2 месяцаў (пазней гэты тэрмін быў прадоўжаны).
Вайна прынесла велізарныя страты абодвум бакам. Людскія страты напалеонаўскай арміі ацэньваюцца ў 80%, рус. — у 50% ад колькасці воінаў, што прымалі ўдзел у вайне. Скарацілася колькасць насельніцтва Беларусі, асабліва гарадскога. Матэрыяльныя страты 5 бел.-літ. губерняў і Беластоцкай вобл., паводле тагачасных падлікаў, склалі каля 160 млн.руб. серабром. Толькі добрыя ўраджаі 1813 і 1814 выратавалі ад масавага голаду і эпідэмій.
У гонар перамог рус. войск над арміяй Напалеона на тэр. Беларусі пастаўлены помнікі ў Брэсце, Верхнядзвінску, Віцебску, Кобрыне, Маладзечне, Полацку, Друі, у вёсках Астроўна, Капцэвічы, Клясціцы, Паддубна, Салтанаўка, Сапяжынка, Студзёнка і інш.
Літ.:
Богданович М. История Отечественной войны 1812 г. по достоверным источникам. Т. 1—3. СПб., 1859—60;
Харкевич В.Н. Война 1812 г. От Немана до Смоленска... Вильна, 1901;
Тарле Е.В. Нашествие Наполеона на Россию, 1812 г.М., 1992.
В.В.Антонаў.
Да арт. Вайна 1812. Атака данскіх казакаў М.І.Платава каля Нясвіжа. Чэрвень 1812. Хромалітаграфія 1912.Да арт. Вайна 1812. Пераправа рускай арміі цераз Нёман у снежні 1812.
вызваленчая вайна народаў СССР супраць фаш. Германіі і яе саюзнікаў (Італія, Румынія, Венгрыя, Фінляндыя); найважнейшая састаўная частка другой сусветнай вайны 1939—45. Працягвалася з 22.6.1941 да 9.5.1945, на тэр. Беларусі — з 22.6.1941 да 28.7.1944. Германія пачала падрыхтоўку да нападу на СССРу 1940. Яна ставіла перад сабой мэты: разгром і ліквідацыя Сав. дзяржавы, знішчэнне асн. часткі насельніцтва і германізацыя тэрыторыі да Урала. Германія выставіла супраць СССР (у адпаведнасці з «Барбароса планам») 153 дывізіі, яе саюзнікі — 37 дывізій; іх падтрымлівалі 4 паветр. флаты; усяго 5,5 млн.чал., 47,2 тыс. гармат і мінамётаў, каля 4,3 тыс. танкаў і штурмавых гармат, каля 5 тыс. баявых самалётаў, 192 баявыя караблі. Гэтыя сілы былі разгорнуты ў трох асн. напрамках: на Ленінград наступала група армій «Поўнач» (ген.-фельдмаршал В.Лееб), на Маскву — група армій «Цэнтр» (ген.-фельдмаршал Ф.Бок), на Кіеў — група армій «Поўдзень» (ген.-фельдмаршал Г.Рундштэт); у Фінляндыі былі сканцэнтраваны: ням. армія «Нарвегія» (ген.-палк. Н.Фалькенхорст) і 2 фін. арміі (маршал К.Манергейм). Ням. армія напярэдадні вайны была поўнасцю адмабілізавана, аснашчана сучаснай тэхнікай, мела двухгадовы вопыт вайны. Зах. граніцы СССР прыкрывалі ваен. акругі: Ленінградская (ген.-лейт. М.М.Папоў); асобыя Прыбалт. (ген.-палк. Ф.І.Кузняцоў), Зах. (ген. арміі Дз.Р.Паўлаў, гл.Заходняя Асобая ваенная акруга) і Кіеўская (ген.-палк. М.П.Кірпанос); Адэская (ген.-лейт. Я.Ц.Чаравічэнка). У першыя дні вайны на іх базе ўтвораны франты: Паўн., Паўн.-Зах., Зах. (гл.Заходні фронт 1941—44), Паўд.-Зах. і Паўднёвы. Марскія рубяжы на З ахоўвалі флаты: Паўн. (контр-адм. А.Р.Галаўко), Балт. (віцэ-адм.У.П.Трыбуц), Чарнаморскі (віцэ-адм. П.С.Акцябрскі); ваен. флатыліі: Пінская (контр-адм. Дз.Дз.Рагачоў, гл.Пінская ваенная флатылія) і Дунайская (контр-адм. М.В.Абрамаў). У войсках гэтых акруг, флатоў і флатылій было 170 дывізій і 2 брыгады (2,9 млн.чал.), 1540 баявых самалётаў новых канструкцый, 37,5 тыс. гармат і мінамётаў; 1800 цяжкіх і сярэдніх танкаў, у т. л. 1475 новых тыпаў і значная колькасць лёгкіх танкаў устарэлых канструкцый.
На Беларусь наступала самая магутная групоўка ням.-фаш. войск, якая наносіла гал. стратэгічны ўдар на Маскву — група армій «Цэнтр»у складзе 2-й і 3-й танк. груп (ген.-палк. Г.В.Гудэрыян, ген.-палк. Г.Гот), 4-й і 9-й палявых армій (ген.-фельдмаршал Г.Клюге, ген.-палк. А.Штраус); усяго 50 дывізій, у т. л. 15 танк. і матарызаваных, 2 матарызаваныя брыгады. Яе падтрымліваў 2-і паветр. флот (1,6 тыс. баявых самалётаў). Праз тыдзень сілы ворага на Зах. фронце павялічыліся да 60 дывізій. Уздоўж зах. граніцы (яе працягласць 470 км) ім процістаялі 3-я (ген.-лейт. В.І.Кузняцоў), 10-я (ген.-м. К.Дз.Голубеў) і 4-я (ген.-м. А.А.Карабкоў) арміі; усяго 11 стралк., 2 танк. і 1 кав. дывізіі. У іх тыле размяшчалася 13-я армія (ген.-лейт. П.М.Філатаў). Усяго ў Зах. Асобай ваен. акрузе было каля 50 дывізій, разгрупаваных на глыбіню 400—600 км. 22.6.1941 акруга ператворана ў Зах. фронт: 24 стралк., 12 танк., 6 матарызаваных, 2 кав., 6 авіяц. дывізій, 3 артыл.-супрацьтанк. брыгады, 2 брыгады супрацьтанк. абароны, 8 умацаваных раёнаў, значная колькасць асобных часцей і падраздзяленняў, усяго 671,9 тыс.чал. асабовага складу, 2202 танкі, 10087 гармат і мінамётаў, 1789 баявых самалётаў.
Баявая гатоўнасць войск акругі была на нізкім узроўні. Тэхніка, як правіла, знаходзілася ў парках на кансервацыі. Дывізіі і палкі мелі толькі 1 камплект боепрыпасаў і 1 запраўку паліва. Артылерыя дывізій і карпусоў, зенітныя часці злучэнняў акругі незадоўга да вайны былі накіраваны на палігоны, дзе праводзіліся вучэбныя стрэльбы. Лётныя экіпажы авіяпалкоў, якія атрымалі на ўзбраенне самалёты новых канструкцый, былі камандзіраваны для перавучвання ў спец.навуч. цэнтры, што размяшчаліся далёка ад раёнаў пастаяннага базіравання.
22.6.1941 у 4 гадз раніцы ням. войскі адкрылі масіраваны артыл. агонь па пагран. заставах, вайск. штабах, вузлах сувязі і раёнах размяшчэння часцей і злучэнняў Чырв. Арміі. Адначасова ням. самалёты ўварваліся ў паветр. прастору СССР на глыбіню 250—300 км і пачалі варварскія бамбардзіроўкі гарадоў Беларусі, Украіны, прыбалт. рэспублік і Малдавіі, ваен. аб’ектаў упагран. зоне. На Зах. фронце варожая авіяцыя нанесла масіраваныя бомбавыя ўдары па аэрадромах і гарадах Баранавічы, Беласток, Брэст, Ваўкавыск, Гродна і інш. За 5—10 мін да артпадрыхтоўкі спец.ням. каманды захапілі 6 мастоў цераз р. Буг, у т. л. 2 чыгуначныя. Ваен.-паветр. сілы Зах. акругі, якія знаходзіліся ў стадыі рэарганізацыі і пераўзбраення, не змаглі даць належны адпор ворагу і адбіць паветр. налёты. У 1-ы дзень вайны яны страцілі 738 самалётаў (47% іх баявога складу), у т. л. 528 самалётаў на аэрадромах. Войскі Зах. фронту з першых гадзін вайны і на доўгі час адступлення засталіся практычна без паветр. прыкрыцця. Становішча ўскладнялася тым, што камандаванне фронту страціла кіраванне войскамі і яны не здолелі затрымаць ворага ў прыгранічнай паласе і ліквідаваць яго глыбокія прарывы. Да канца 4-га дня вайны ням.танк. злучэнні групы армій «Цэнтр» прасунуліся да 200 км. У выніку больш за 60 акруговых (франтавых) складоў і баз з забеспячэннем і ўзбраеннем былі знішчаны ці захоплены ворагам, страчана да 90% нарыхтаваных у мірны час паліва, боепрыпасаў, аўтабранятанк. маёмасці, харчавання і інш.
З першага дня вайны Беларусь стала арэнай найвялікшых бітваў. Першымі ўдар ворага прынялі пагранічнікі і перадавыя падраздзяленні войск прыкрыцця. З усіх 485 пагран. застаў не было ніводнай, якая б здалася ворагу ці пакінула свой участак без загаду. Самаахвярна змагаліся пагранічнікі 86-га Аўгустоўскага, 87-га Ломжынскага, 88-га Шапятоўскага, 17-га Брэсцкага атрадаў, гарнізон Брэсцкай крэпасці (гл.Брэсцкай крэпасці абарона 1941). У першыя дні вайны лётчыкі Л.Г.Бутэлін, С.М.Гудзімаў, А.С.Данілаў, І.І.Іваноў, Дз.В.Кокараў, А.І.Макляк, Я.М.Панфілаў ажыццявілі таран варожых самалётаў; экіпажы капітана М.Ф.Гастэлы, капітана А.С.Маслава, капітан А.М.Аўдзееў, старшы лейт. І.З.Прэсайзен, лейт. П.П.Страленка свае падбітыя самалёты накіравалі на скопішчы варожых салдат і тэхнікі. Асабліва цяжкае становішча склалася на Зах. фронце. Перадавыя злучэнні 3, 10, 4-й армій, якія не паспелі заняць прадугледжаныя планам абарончыя рубяжы, вымушаны былі ўступаць у сустрэчныя баі з ходу, разрознена, весці абарончыя баі на непадрыхтаваных пазіцыях. На правым флангу часці 3-й арміі, якія панеслі вял. страты, вымушаны былі раніцай 23 чэрв. пакінуць Гродна. На левым флангу часці 4-й арміі 23 чэрв. пакінулі Кобрын, Бярозу, Пружаны, адышлі да Баранавіч і працягвалі адступаць унапрамку Мінска. 10-я армія, якая размяшчалася на беластоцкім выступе і знаходзілася ў цэнтры Зах. фронту, апынулася ў вельмі цяжкім становішчы: пасля няўдалай спробы камандуючага Зах. фронтам Дз.Р.Паўлава арганізаваць контрудар сіламі 6-га і 11-га механіз. і 6-га кав. карпусоў вымушана была адступаць. Ударным групоўкам ворага ўдалося адсекчы асн. сілы 3-й і 10-й армій і адрэзаць шляхі іх адступлення. 17 дывізій, што апынуліся ў акружэнні, працягвалі мужна змагацца ў раёнах Беластока і Навагрудка (гл.Навагрудскі «кацёл»). Практычна да 26 чэрв. ўсе тры арміі Зах. фронту апынуліся ў «катле» паміж Беластокам і Мінскам. Іх разрозненыя падраздзяленні вялі цяжкія баі па прарыве акружэння, скоўваючы значныя сілы ворага на гал.стратэг.напрамку. Упарта супраціўляліся сав. воіны на подступах да Мінска. Абарона Мінска была ўскладзена на войскі 44-га стралк. корпуса (камдыў В.А.Юшкевіч) 13-й арміі. Для прыкрыцця подступаў да горада 25 чэрв. перакінуты 2-і стралк. корпус (ген.-м. А.М.Ермакоў). Абарончая бітва пад Мінскам працягвалася 4 дні. Асабліва напружаныя баі ішлі ў раёнах Дзяржынска, Старога Сяла і Заслаўя (гл.Мінска абарона 1941). 26—27 чэрв. перадавыя атрады 2-й і 3-й ням.танк. груп, якія наносілі ўдары па сыходных напрамках, прарваліся ў прадмесце горада. 28 чэрв. яны захапілі Мінск і адрэзалі шляхі адступлення 11 сав. дывізіям. 29 чэрв.ням. войскі замкнулі чарговы «кацёл» вакол дывізій Зах. фронту, што абаранялі Мінск. Жорсткія баі разгарнуліся каля Барысава, дзе 1-я Маскоўская мотастралк. дывізія (ген.-м. Я.Р.Крэйзер) разам з курсантамі Барысаўскага танк. вучылішча і зводнай дывізіяй з воінаў, што адышлі з раёна Мінска, на 2 сутак затрымалі ворага і нанеслі контрудар у раёнах Барысава і Чарняўкі. 7-ы і 5-ы мех. карпусы, якія мелі каля 1 тыс. танкаў пераважна ўстарэлых канструкцый, нанеслі контрудар з раёна на ПнЗ ад Оршы па флангу 3-й танк. групы ворага, што наступала з Лепеля на Віцебск. Гэта была адна з буйнейшых танк. бітваў пачатку вайны. У ёй з абодвух бакоў удзельнічала каля 1,5 тыс. танкаў (гл.Лепельскі контрудар 1941). Але гэты контрудар не даў магчымасці развіць наступленне.
Не менш жорсткія баі разгарнуліся ў раёне Полацка, дзе дзейнічала 22-я армія (гл.Полацка абарона 1941), і ў раёне Віцебска, які абараняла 19-я армія (гл.Віцебска абарона 1941). 11 ліп. вораг захапіў Віцебск і плацдарм на Зах. Дзвіне. Пад Оршай сав. войскі ўпершыню выкарысталі магутную зброю — рэактыўныя мінамёты «кацюша». На Дняпры і Зах. Дзвіне вораг сустрэў арганізаванае супраціўленне войск 2-га стратэг. эшалона Чырв. Арміі, куды ўваходзілі 20-я (ген.-лейт. П.А.Курачкін), 21-я (ген.-лейт. В.П.Герасіменка), 22-я (ген.-лейт. П.А.Ершакоў) арміі. За імі, на У ад Віцебска і ў раёне Смаленска, былі сканцэнтраваны 19-я (ген.-лейт. І.С.Конеў) і 16-я (ген.-лейт. М.Ф.Лукін) арміі. У 1-м эшалоне знаходзілася 13-я армія (ген.-лейт. Ф.М.Рэмезаў). Асаблівае месца ў летніх бітвах 1941 займала Магілёва абарона 1941. Тут упартыя баі 3—15 ліп. вялі на подступах, а 15—26 ліп. ў асаджаным Магілёве воіны 61-га стралк. корпуса і 12-тысячная армія апалчэнцаў (гл.Магілёўскае народнае апалчэнне, Буйніцкае поле). 13 ліп. на Бабруйскім напрамку ў наступленне перайшла 21-я армія; 63-і стралк. корпус (ген.-лейт. Л.Р.Пятроўскі) вызваліў Рагачоў і Жлобін (гл.Рагачоўска-Жлобінская аперацыя 1941). У канцы ліп. праціўнік адбіў удары сав. войск на Бабруйск і прымусіў іх адысці за Дняпро. 10—11 ліп. 2-я танк. група ворага фарсіравала Дняпро, 16 ліп. захапіла Смаленск. Намаганнямі войск Зах. фронту наступленне гітлераўцаў тут было спынена на 2,5 месяца (гл.Смаленская бітва 1941), што мела вял. значэнне ў зрыве плана «маланкавай вайны», прымусіла гітлераўскае камандаванне прыняць новае рашэнне, не прадугледжанае першапачатковым планам (паварот часткі сіл правага крыла фаш. групы армій «Цэнтр» на Пд, у тыл гал. сілам Паўд.-Зах. фронту, якія ўтрымлівалі рубеж на Дняпры). У агні баёў на Смаленшчыне нарадзілася савецкая гвардыя. 18 вер. 4 праслаўленыя дывізіі Зах. фронту — 100, 127, 153 і 161-я — першыя атрымалі найменне гвардзейскіх. У 2-й пал.ліп. на цэнтр.напрамкусав.-герм. фронту вызначыліся 2 стратэгічна важныя ачагі ў раёнах Смаленска і Рагачова — Жлобіна. Рашэннем Стаўкі Вярх. камандавання Рагачоўска-Жлобінскі ўчастак быў вылучаны ў Цэнтральны фронт (ген.-палк. Ф.І.Кузняцоў), якому былі перададзены 13-я і 21-я арміі. Упач.жн. з акружэння ў Калінкавічах выйшаў штаб 3-й арміі. Каля 2 месяцаў ішлі абарончыя баі на Гомельскім напрамку, куды вораг вымушаны быў перакінуць значныя сілы з-пад Смаленска. Разам з чырвонаармейцамі гераічна змагаліся больш за 6700 апалчэнцаў Гомельшчыны (гл.Гомеля абарона 1941, Гомельскі полк народнага апалчэння). 19 жн. Гомель пакінуты сав. войскамі. Рэшткі 13, 21 і 3-й армій перададзены ў падпарадкаванне Бранскаму фронту. Абарончыя баі на тэр.БССР, якія працягваліся больш за 2 месяцы, закончыліся цяжкім паражэннем. Нягледзячы на мужнасць і гераізм, войскі Зах. фронту не здолелі затрымаць ворага, і ўся тэр. Беларусі да пач.вер. была акупіравана. Толькі на працягу першых 18 дзён баёў войскі Зах. фронту страцілі больш за 417 тыс.чал. забітымі, параненымі, палоннымі і тых, што прапалі без вестак. З 44 дывізій (без авіяцыйных), якія на пач. вайны ўваходзілі ў склад Зах. фронту, 24 былі разгромлены, астатнія 20 дывізій страцілі ад 30 да 70% сваіх сіл і сродкаў. Фронт страціў 9427 гармат і мінамётаў, больш за 4700 танкаў і 1797 самалётаў. Але і ворагу былі прычынены вял. страты ў людзях і баявой тэхніцы. Тэмпы яго наступлення з кожным днём зніжаліся. Хоць група армій «Цэнтр» дамаглася значных поспехаў, яна не здолела канчаткова зламаць супраціўленне войск Зах. фронту і прарвацца да Масквы. За адвагу і самаадданасць 18 воінам Зах. фронту прысвоена ганаровае званне Героя Сав. Саюза, сотні воінаў узнагароджаны ордэнамі і медалямі. Жорсткія прыгранічныя баі адбываліся і на інш. напрамках — у раёнах Лібавы (Ліепаі), Перамышля, Луцка, Бродаў, Роўна, Дубна і інш. Да сярэдзіны ліп. 1941 фаш. войскі прасунуліся ў глыбіню сав. тэрыторыі на 350—600 км, разграмілі да 100 дывізій з 170, якія знаходзіліся ў зах. прыгранічных акругах на пач. вайны. Чырв. Армія страціла не менш як 850 тыс.чал., каля 6 тыс. танкаў, 3,5 тыс. самалётаў, 9,5 тыс. гармат.
Трагедыя пач. перыяду вайны і паражэнне Чырв. Арміі былі абумоўлены не толькі аператыўнымі і тактычнымі памылкамі камандавання, але і паліт. і стратэг. пралікамі Сталіна і яго акружэння. Агульнай памылкай паліт. і ваен. кіраўніцтва была няправільная ацэнка стану Чырв. Арміі, якая заключалася ў перабольшванні яе магчымасцей. У выніку масавых рэпрэсій у перадваен. гады быў нанесены сур’ёзны ўдар па камандных кадрах. Сталін не паверыў данясенням разведчыкаў, якія называлі дакладную дату нападу Германіі на СССР. Усю віну за няўдачы ў першыя дні вайны Сталін усклаў на камандаванне франтоў і армій. Былі расстраляны камандуючы Зах. фронтам ген. арміі Дз.Р.Паўлаў, нач. штаба фронту ген.-м.У.Я.Клімаўскіх, камандуючы артылерыяй Зах. фронту ген.-лейт. М.А.Кліч, камандуючы 4-й арміяй ген.-м. А.А.Карабкоў і інш.
22 чэрв. Прэзідыум Вярх. Савета СССР выдаў указ аб мабілізацыі ваеннаабавязаных і ўвядзенні ваен. становішча ў шэрагу рэспублік і абласцей, у т. л. на Беларусі. 29 чэрв.СНКСССР і ЦКВКП(б) прынялі дырэктыву парт. і сав. арг-цыям прыфрантавых абласцей, якая стала праграмай барацьбы сав. народа супраць ням.-фаш. захопнікаў. Да 1.7.1941 было мабілізавана 5,3 млн.чал. Намер ням. камандавання разграміць Чырв. Армію да заканчэння мабілізацыі не меў поспеху. Да 1.12.1941 Чырв. Армія папоўнілася 291 дывізіяй і 94 брыгадамі, з іх нанава сфарміраваны 194 дывізіі і 94 брыгады. Ствараліся нар. апалчэнні (гл.Народнае апалчэнне ў Вял.Айч. вайну). 30.6.1941 створаны Дзярж.к-т абароны (ДКА), які аб’ядноўваў кіраўніцтва паліт., ваен. і эканам. жыццём СССР для арганізацыі перамогі над ворагам. 24 чэрв. створаны Савет па эвакуацыі. Да ліст. 1941 з зах. раёнаў на У эвакуіравана больш за 1500 з-даў пераважна ваен. значэння, у т. л. з Беларусі 124 буйныя прамысл. прадпрыемствы, 1,5 млн.чал. Для кіраўніцтва Узбр. Сіламі 23.6.1941 створана Стаўка Гал. Камандавання пад старшынствам С.К.Цімашэнкі, 10 ліп. пераўтворана ў Стаўку Вярх. Камандавання, а 8.8.1941 — уСтаўку Вярхоўнага Галоўнакамандавання на чале са Сталінам. За лета 1941 уБССР прызвана ў Чырв. Армію больш за 500 тыс.чал., вайск. часцям перададзена 2,5 тыс. аўтамашын, больш за 35 тыс. коней, 23 тыс. павозак і інш. Сотні тысяч мужчын, жанчын і падлеткаў былі мабілізаваны для буд-ва абарончых рубяжоў. Для барацьбы з варожымі дыверсантамі і парашутыстамі сфарміравана 78 знішчальных батальёнаў (больш за 13 тыс.чал.), створана больш за 200 фарміраванняў нар. апалчэння (больш за 33 тыс.чал.). Праграма барацьбы ў тыле ворага сфармулявана ў Дырэктывах ЦККП(б)Б ад 30.6.1941 «Аб падрыхтоўцы да пераходу на падп. работу партарганізацый раёнаў, якія знаходзіліся пад пагрозай фашысцкай акупацыі» і ад 1.7.1941 «Аб разгортванні партызанскай вайны ў тыле ворага», а таксама ў Пастанове ЦКВКП(б) ад 18.7.1941 «Аб арганізацыі барацьбы ў тыле германскіх войск». Пры Школе ЦККП(б)Б быў створаны Аператыўна-вучэбны цэнтр Зах. фронту, які займаўся падрыхтоўкай дыверсійна-разведвальных груп і перакідкай іх за лінію фронту. За ліп.—кастр. 1941 у тыл ворага накіравана 317 атрадаў (2605 чал.).
Ням.-фаш. група армій «Поўнач» імкнулася прарвацца да Ленінграда. У жорсткіх баях пад Лугай, каля воз. Ільмень, пад Старой Русай і інш.сав. войскі абаронай і контратакамі нанеслі яму значныя страты. Аднак ворагу ўдалося акупіраваць Эстонію і прарвацца на блізкія подступы да Ленінграда.
На паўд.-зах.напрамкусав. войскі ў ліп.—вер. 1941 у жорсткіх баях стрымлівалі націск ням.-фаш. групы армій «Поўдзень». Герм. камандаванне спадзявалася ўдарамі ў фланг і тыл знішчыць асн. сілы Паўд.-Зах. і Паўд. франтоў і прарвацца да гал.прамысл. раёнаў Украіны, а потым — да нафтаносных крыніц Каўказа. Частка сіл 1-й ням.танк. групы прарвалася на подступы да Кіева. Але сав. войскам удалося тут спыніць іх наступленне (гл.Кіеўская абарончая аперацыя 1941). Пад націскам ворага да жн.сав. войскі адступілі да Дняпра і вялі абарончыя баі на фронце ад Нікапаля да Херсона. У ходзе гераічнай абароны Адэсы (5 жн.—16 вер.) было скавана больш за 18 рум. і ням. дывізій. Сав. галоўнакамандаванне пераацаніла баявыя магчымасці выматаных цяжкімі баямі войск Паўд.-Зах. фронту і адхіліла просьбу яго камандавання адвесці войскі за Дняпро. У выніку яны былі акружаны ворагам пад Кіевам. 19 вер.сав. войскі пакінулі Кіеў. Пасля цяжкіх і ўпартых баёў укастр.—ліст. 1941 Чырв. Армія пакінула Данбас.
Намаганні сав. знешняй палітыкі летам — восенню 1941 былі накіраваны на з’яднанне антыфаш. краін і стварэнне антыгітлераўскай кааліцыі. 12 ліп. падпісана пагадненне паміж Вялікабрытаніяй і СССР аб сумесных дзеяннях у вайне супраць фаш. Германіі (гл.Савецка-англійскія пагадненні). 18 ліп. ў Лондане падпісана пагадненне паміж СССР і ўрадам Чэхаславакіі, 30 ліп. — з польск. эмігранцкім урадам. Упач.жн. ўстаноўлены кантакты з урадам ЗША, які прыняў рашэнне аказваць СССРэканам. дапамогу ў вайне (гл.Савецка-амерыканскія пагадненні). 8 снеж. ЗША і Англія аб’явілі вайну Японіі, 11 снеж. Германія і Італія аб’явілі вайну ЗША.
Да восені 1941 ням.-фаш. войскі акупіравалі значную ч.еўрап.тэр.СССР, выйшлі на блізкія подступы да Масквы, блакіравалі Ленінград (гл.Ленінградская бітва 1941—44). 30.9—2.10.1941 ням. камандаванне пачало аперацыю «Тайфун», каб да зімы авалодаць Масквой. Аслабіўшы ворага ў абарончых баях, на тэрыторыі Беларусі і пад Смаленскам, скрытна сканцэнтраваўшы буйныя рэзервы, 5—6.12.1941 сав. войскі пачалі контрнаступленне — першую ў Вял.Айч. вайне буйную аперацыю стратэг. значэння (гл.Маскоўская бітва 1941—42). Сав. войскі ўпершыню ў 2-й сусв. вайне нанеслі цяжкае паражэнне ням.-фаш. арміі, разграмілі 38 яе дывізій і развеялі міф аб яе непераможнасці. Нямецкі «Бліцкрыг» поўнасцю праваліўся. Разгарнулася агульнае зімовае наступленне на фронце ад Ленінграда да Чорнага м. Паводле задумы Стаўкі, яго мэтай было акружыць і знішчыць асн. сілы груп армій «Поўнач», «Цэнтр», «Поўдзень», каб у далейшым «забяспечыць... поўны разгром гітлераўскіх войск у 1942 г.». Ставячы такія звышзадачы, члены Стаўкі на той час яшчэ не валодалі неабходным ваен. майстэрствам для таго, каб выбраць час пачатку аперацыі, назапасіць сілы і сродкі для нанясення моцнага ўдару на гал.напрамку. У выніку не ўдалося стварыць дастаткова моцных груповак ні на адным стратэг.напрамку. Сав. войскі патрацілі створаныя з вял. цяжкасцямі восенню і ў пач. зімы рэзервы і не змаглі вырашыць пастаўленыя задачы. Неапраўданымі былі і надзеі на тое, што рэзервы Германіі скончацца да вясны 1942. Тым не менш у выніку наступлення Чырв. Армія адкінула ворага на 350—400 км, на Віцебскім напрамку наблізілася да граніцы Беларусі, наладзіла ўзаемадзеянне з партызанамі Віцебскай вобл. (гл.Віцебскія «вароты»).
На акупіраванай тэр.СССР, у т. л. на Беларусі, ням.-фаш. захопнікі ўстанавілі рэжым тэрору, «новы парадак» (гл.Лагеры смерці, Карныя аперацыі). У раёнах, захопленых фашыстамі, ствараліся партыз. атрады, групы, падп.парт., камсамольскія, антыфаш. арг-цыі. Партыз. рух перарос ва ўсенар. вайну супраць фашыстаў (гл.Партызанскі рух у Вялікую Айчынную вайну 1941—45, Патрыятычнае падполле, Антыфашысцкія арганізацыі, Абласныя падпольныя камітэты КП(б)Б, Абласныя падпольныя камітэты ЛКСМБ, Гарадскія падпольныя камітэты КП(б)Б, Гарадскія падпольныя камітэты ЛКСМБ). На працягу 1941—42 партызаны Беларусі ліквідавалі больш за 500 апорных пунктаў ворага, разграмілі 123 гарнізоны і паліцэйскія ўчасткі, падарвалі каля 850 эшалонаў праціўніка, 115 км рэек, разбурылі 179 мастоў. Партызанскія зоны ў канцы 1942 ахоплівалі каля 30% тэр. Беларусі.
Да ліст. 1942 становішча на сав.-герм. фронце было складанае. Вораг захапіў тэр.СССР, на якой да вайны жыло 42% насельніцтва, здабывалася 63% вугалю, выплаўлялася 71% чыгуну і 58% сталі. 8.5.1942 ням. войскі пачалі наступленне на поўдні. Да 20 мая яны захапілі Керчанскі п-аў, уліп. — Севастопаль (гл.Севастопальская абарона 1941—42). Сур’ёзнай няўдачай скончылася наступальная аперацыя сав. войск у раёне Харкава ў маі 1942. Жорсткія баі вяліся на Каўказскім напрамку (гл.Бітва за Каўказ 1942—43). Вораг падышоў да Варонежа і рваўся да Волгі. Цяжкія абставіны абумовілі з’яўленне загада № 227, вядомага пад назвай «Ні кроку назад», які прадугледжваў жорсткія рэпрэсіўныя меры ў адносінах да чырвонаармейцаў і камандзіраў, якія адступалі. 23 жн. на Пн ад Сталінграда гітлераўцы прарваліся да Волгі. Пачалася гераічная абарона Сталінграда. Дзякуючы намаганням усіх народаў СССР да канца 1942 у краіне была створана зладжаная ваен. гаспадарка, што дало магчымасць сав.Узбр. Сілам дасягнуць перавагі на напрамках гал. удараў. 19.11.1942 пачалося контрнаступленне пад Сталінградам, у выніку якога сав. войскі да лют. 1943 акружылі і разбілі 330-тысячную групоўку ням. войск (гл.Сталінградская бітва 1942—43). Гэта была найбуйнейшая перамога, якая стала карэнным пераломам у ходзе вайны. Стратэг. ініцыятыва перайшла да сав. войск. Пачалося масавае выгнанне захопнікаў з тэр.СССР. Зімой 1942—43 сав. войскі адкінулі праціўніка ад Волгі і Церака на 600—700 км, вызвалілі Паўн. Каўказ, Варонежскую, Сталінградскую, Растоўскую вобл., часткі Данбаса, Харкаўскай, Курскай, Арлоўскай, Смаленскай абласцей, прарвалі блакаду Ленінграда, разграмілі больш за 100 варожых дывізій. Спадзеючыся вярнуць стратэг. ініцыятыву, ням. камандаванне вырашыла летам 1943 правесці буйную наступальную аперацыю «Цытадэль» у раёне Курскага выступу (гл.Курская бітва 1943), але і тут вораг быў разгромлены. Сав. войскі пачалі шырокае летне-асенняе наступленне на фронце ў 2 тыс.км. Ужн.—вер. Калінінскі і Зах. франты правялі Смаленскую аперацыю 1943, у выніку якой вызвалілі Смаленск і выйшлі на подступы да Віцебска і Магілёва. Войскі Бранскага фронту 17 вер. вызвалілі Бранск і выйшлі да р. Сож. Чырв. Армія ўступіла на бел. зямлю і да пач. 1944 вызваліла ўсх. раёны Віцебскай, Магілёўскай, Гомельскай і Палескай абласцей (гл.Бранская аперацыя 1943, Гомельска-Рэчыцкая аперацыя 1943, Гарадоцкая аперацыя 1943). Войскі Цэнтральнага, Варонежскага, Сцяпнога, Паўд. і Паўд.-Зах. франтоў ужн.—вер. 1943 прайшлі на З да 300 км, вызвалілі Данбас, выйшлі да Дняпра ў паласе 700 км ад вусця Сажа да Запарожжа (гл.Бітва за Дняпро 1943). Войскі 1-га Укр. Фронту 6 ліст. вызвалілі Кіеў. 26 ліст. войскі Беларускага фронту вызвалілі Гомель. Усяго ад фашыстаў было вызвалена амаль 2/3 акупіраванай імі тэрыторыі.
Магутны размах набыла ўсенар. барацьба супраць ням.-фаш. захопнікаў на Беларусі. У 1943 тут дзейнічала больш за 153 тыс. партызан. Дзесяткі тысяч патрыётаў былі членамі падп. арг-цый. Барацьбу сав. людзей у тыле ворага накіроўвалі ЦК КП(б), рэспубліканскія, краявыя, абласныя парт. арг-цыі і падп.парт. органы. Цэнтралізаванае кіраўніцтва барацьбой у тыле ворага ажыццяўлялі рэсп. і абл. штабы партыз. руху. 30.6.1942 створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху (ЦШПР, нач. штаба П.К.Панамарэнка), 9.9.1942 — Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР, нач. штаба П.З.Калінін). У 1943—44 партызаны правялі вял. аперацыі па разбурэнні камунікацый ворага (гл.«Рэйкавая вайна», «Канцэрт»), У выніку іх толькі бел. партызаны ўзарвалі 211 тыс. рэек, пусцілі пад адхон больш за 2 тыс. эшалонаў, разбурылі каля 300 чыг. мастоў. Ваен. перавозкі ворага па чыгунках Беларусі скараціліся на 40%. Паміж партызанамі і гітлераўцамі часта адбываліся жорсткія баі (гл.Плешчаніцкая аперацыя 1943, Докшыцка-Крулеўшчынская аперацыя 1943, Бялыніцкія аперацыі 1943, Лепельская аперацыя 1943). Значную дапамогу Чырв. Арміі аказалі партызаны ў час Невельскай, Гарадоцкай, Чарнігаўска-Прыпяцкай і інш. аперацый.
У канцы 1943 ваен.-паліт. і стратэг. становішча карэнным чынам змянілася на карысць СССР. Павялічыўся выпуск ваен. прадукцыі. Абарончая прам-сцьу 1944 вырабляла танкаў і самалётаў у 5 разоў больш, чым у 1941. Становішча ж Германіі рэзка пагоршылася. 24.12.1943 Чырв. Армія пачала наступленне на Правабярэжнай Украіне, да крас. 1944 выйшла на дзярж. граніцу СССР і ўступіла на тэр. Румыніі. Устудз.—сак. 1944 у выніку наступлення Ленінградскага і Волхаўскага франтоў ва ўзаемадзеянні з 2-м Прыбалт. фронтам, Балт. флотам, авіяцыяй і партызанамі вызвалены Ленінградская і частка Калінінскай абласцей. У выніку наступлення 1-га Прыбалт. (ген. арміі І.Х.Баграмян), Зах. (ген.-палк. В.Д.Сакалоўскі) і Бел. (ген. арміі К.К.Ракасоўскі) франтоў устудз.—лютым 1944 вызвалена частка Усх. Беларусі (гл.Калінкавіцка-Мазырская аперацыя 1944, Рагачоўска-Жлобінская аперацыя 1944). У маі 1944 вызвалены Крым (гл.Крымская аперацыя 1944). 6.6.1944 высадкай дэсанта на Пн Францыі адкрыты другі фронт. Вырас міжнар. аўтарытэт СССР, што яскрава выявілася на Тэгеранскай канферэнцыі 1943, дзе кіраўнікі 3 дзяржаў (СССР, Вялікабрытаніі і ЗША) узгаднілі планы сумесных дзеянняў па разгроме фаш. Германіі.
Летам 1944 гал. ўдар Чырв. Армія нанесла на Беларусі (гл.Беларуская аперацыя 1944). З 23 чэрв. да 29 жн.сав. войскі прарвалі абарону праціўніка на фронце ў 500 км, акружылі і знішчылі яго найбуйнейшыя групоўкі ў раёне Віцебска (гл.Віцебска-Аршанская аперацыя 1944, Віцебскі «кацёл»), Бабруйска (гл.Бабруйская аперацыя 1944, Бабруйскі «кацёл»), Магілёва (гл.Магілёўская аперацыя 1944); 3.7.1944 вызвалілі сталіцу Беларусі Мінск (гл.Мінская аперацыя 1944, Мінскі «кацёл»), 8 ліп. — Баранавічы, 10 ліп. — Слонім, 13 ліп. — Вільню, 16 ліп. — Гродна, 28 ліп. — Брэст (гл.Вільнюская аперацыя 1944, Люблін-Брэсцкая аперацыя 1944). У ходзе Бел. аперацыі разгромлена ням. група армій «Цэнтр», поўнасцю вызвалена Беларусь, большая ч. Літвы, усх. Польшчы, сав. войскі падышлі да граніцы Усх. Прусіі. Чырв. Арміі актыўна дапамагалі бел. партызаны. Напярэдадні наступлення сав. войск у ноч на 20.6.1944 яны нанеслі масіраваны ўдар па асн.чыг. магістралях, узарвалі 40 тыс. рэек (да 29 чэрв. дадаткова ўзарвана 20 тыс. рэек), што парушыла перавозкі ворага і работу яго аператыўнага тылу. Партызаны перагароджвалі шляхі адступлення варожых войск, захоплівалі і ўтрымлівалі да падыходу сав. войск масты, пераправы, плацдармы, удзельнічалі ў баях за вызваленне гарадоў, у ліквідацыі акружаных варожых груповак. Усяго на акупіраванай тэр. Беларусі гераічна змагаліся з акупантамі 374 тыс. партызан; створаны і дзейнічалі 1255 партыз. атрадаў, з іх 258 асобна дзеючых, астатнія ў складзе 213 брыгад.
Да канца 1944 Чырв. Армія амаль поўнасцю вызваліла тэр.СССР і аднавіла дзярж. граніцы ад Баранцава да Чорнага м.; ваен. дзеянні перанесены за межы краіны (гл.Яска-Кішынёўская аперацыя 1944, Бялградская аперацыя 1944, Будапешцкая аперацыя 1944—45, Усходне-Пруская аперацыя 1945, Вісла-Одэрская аперацыя 1945, Балатонская абарончая аперацыя 1945, Берлінская аперацыя 1945, Пражская аперацыя 1945). 8.5.1945 у Карлсхорсце (прыгарад Берліна) ген.-фельдмаршал В.Кейтэль ад імя герм.вярх. галоўнакамандавання падпісаў акт аб безагаворачнай капітуляцыі. Вайна ў Еўропе была пераможна закончана.
Выконваючы саюзніцкія абавязацельствы, 8.8.1945 сав. ўрад аб’явіў вайну Японіі (гл.Савецка-японская вайна 1945). У ноч на 9 жн. войскі Забайкальскага, 1-га і 2-га Далёкаўсх. франтоў ва ўзаемадзеянні з Ціхаакіянскім флотам і Амурскай ваен. флатыліяй пачалі наступаць на фронце каля 4 тыс.км. У вайне ўдзельнічалі і войскі МНР. За 3 тыдні былі разгромлены гал. сілы Японіі — Квантунская армія, вызвалены Маньчжурыя, Паўд. Сахалін, Курыльскія а-вы, Паўн. Карэя. 2.9.1945 Японія падпісала акт аб безагаворачнай капітуляцыі. 2-я сусв. вайна была закончана.
Перамога над фаш. Германіяй і яе саюзнікамі атрымана сумеснымі намаганнямі краін антыгітлераўскай кааліцыі, барацьбітоў Руху Супраціўлення ў акупіраваных краінах. Але народы СССР і яго Узбр. Сілы адыгралі вырашальную ролю ў барацьбе супраць фашызму, вынеслі на сваіх плячах асн. цяжар вайны. Яны не толькі адстаялі свабоду і незалежнасць сваёй Радзімы, але і выратавалі ад фаш. прыгнёту многія краіны Еўропы і Азіі, пазбавілі чалавецтва ад фашызму. Гал. фронтам 2-й сусв. вайны быў сав.-германскі. Ён вызначаўся незвычайным прасторавым размахам. Упач. вайны яго працягласць складала каля 4 тыс.км, у 1942 — больш за 6 тыс.км. Глыбіня ваен. дзеянняў дасягала 2 тыс.км. З 1418 дзён існавання сав.-герм. фронту баявыя дзеянні вяліся 1320 дзён. Рашучасць і напружанасць ваен. дзеянняў выявілася і ў вял. беззваротных стратах у людзях з абодвух бакоў. Кожныя суткі толькі забітымі страчвалася каля 14 тыс. салдат і афіцэраў. На сав.-герм. фронце вораг страціў 607 дывізій (у баях супраць саюзнікаў 176 дывізій). Страты ў асабовым складзе, нанесеныя вермахту на сав.-герм. фронце, былі ў 4 разы большыя, чым на зах.-еўрап. і міжземнаморскім тэатрах ваен. дзеянняў, разам узятых, а па колькасці забітых і параненых — у 6 разоў. Тут страты ворага склалі каля 75% танкаў і штурмавых гармат, больш за 75% авіяцыі, 74% артыл. гармат ад агульных страт. Дарагой цаной заплацілі народы СССР за перамогу. Сав.Узбр. Сілы страцілі за час вайны 8,7 млн.чал. забітымі, памерлымі ад раненняў, трапіўшымі ў палон і прапаўшымі без вестак. Колькасць параненых, кантужаных і тых, што захварэлі, склала 18 млн.чал. Прамыя людскія страты СССРу вайне склалі больш за 27 млн.чал. (уключаючы цывільных асоб). На Беларусі загінуў амаль кожны 3-і яе жыхар. Фаш. Германія страціла ў 2-й сусв. вайне 7,4 млн. салдат і афіцэраў (на сав.-герм. фронце больш за 6 млн.), войскі яе саюзнікаў — 1,2 млн.чал. (на сав.-герм. фронце — больш за 1 млн.). Прамыя страты Германіі склалі каля 11 млн.чал. (без уліку мільёнаў скалечаных, інвалідаў). Матэрыяльныя страты СССР склалі 2600 млрд.руб.БССРу вайне страціла больш за палавіну свайго нац. багацця. Сума матэрыяльных страт склала 75 млрд.руб. (у цэнах 1941). Было разбурана і спалена 209 гарадоў і раённых цэнтраў (з 270), 9200 вёсак (4 420 995 дамоў), разбурана 100,5 тыс. прадпрыемстваў, 10 тыс. калгасаў, 92 саўгасы, 316 МТС, знішчаны тысячы ўстаноў асветы, аховы здароўя, навукі, культуры, у т. л. 8825 (з 12 294) школ, усе ВНУ, н.-д. цэнтры, АНБССР, 219 б-к, 5425 музеяў, т-раў і клубаў, 2187 бальніц і амбулаторый, 2651 дзіцячая ўстанова.
Больш за 7 млн. удзельнікаў вайны ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі СССР, больш за 11 тыс.чал. прысвоена званне Героя Сав. Саюза, у т. л. 462 беларусам і ўраджэнцам Беларусі. Званне Героя Сав. Саюза прысвоена 88 бел. партызанам. Ордэнамі і медалямі ўзнагароджаны 204 тыс. працаўнікоў тылу, 201 чал. прысвоена званне Героя Сац. Працы. Больш як 16 млн. узнагароджаны медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—45 гг.».
Літ.:
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл.Мн., 1990;
Гісторыя Беларускай ССР. Т. 4. Беларусь напярэдадні і ў гады Вялікай Айчыннай вайны Савецкага Саюза (1938—1945 гг.). Мн., 1975;
В непокоренном Минске: Документы и материалы о подпольной борьбе сов. патриотов в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 — июль 1944). Мн., 1987;
Всенародная борьба в Белоруссии против немецко-фашистских захватчиков в годы Великой Отечественной войны. Т. 1—3. Мн., 1983—85;
Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 — июль 1944): Документы и материалы. Т. 1—3. Мн., 1967—82;
Гриф секретности снят: Потери Вооруженных Сил СССР в войнах, боевых действиях и военных конфликтах: Стат. исслед. М., 1993;
История второй мировой войны, 1939—45. Т. 1—12. М., 1973—82;
Лемяшонак У.І. Вызваленне — без грыфа «Сакрэтна!». Мн., 1996;
Нямецка-фашысцкі генацыд на Беларусі (1941—1944). Мн., 1995;
Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 — июль 1944): Краткие сведения Об орг. структуре партиз. соединений, бригад (полков), отрядов (батальонов) и их личном составе. Мн., 1983;
Памяти павших: Великая Отечественная Война, 1941—1945. М., 1995;
Преступления немецко-фашистских оккупантов в Белоруссии, 1941—1944: [Документы и материалы]. 2 изд. Мн., 1965;
Освобождение Белоруссии, 1944. 2 изд. М., 1974;
Тимохович И.В. Битва за Белоруссию, 1941—1944. Мн., 1994;
Беларуская ССР у Вялікай Айчыннай вайне Савецкага Саюза (1941—1945 гг.): Бібліягр. паказ. [Ч. 1—2] Мн., 1980—90.
У.І.Лемяшонак.
Да арт.Вялікая Айчынная вайна Савецкага Саюза 1941—45. Каля спаленай хаты. Гомельшчына. 1941.Да арт.Вялікая Айчынная вайна Савецкага Саюза 1941—45. Салдаты СС рыхтуюць адпраўку насельніцтва ў Германію. Магілёў. Ліпень. 1943.Да арт.Вялікая Айчынная вайна Савецкага Саюза 1941—45. Клятва салдата-беларуса пры ўступленні на беларускую зямлю. Станцыя Крынкі Лёзненскага раёна. Кастрычнік 1943.Да арт.Вялікая Айчынная вайна Савецкага Саюза 1941—45. Бой у Лепелі 4.7.1944.Да арт.Вялікая Айчынная вайна Савецкага Саюза 1941—45. Пераправа савецкіх войск цераз Заходнюю Дзвіну каля Бешанковіч. Чэрвень 1944.Да арт.Вялікая Айчынная вайна Савецкага Саюза 1941—45. Партызаны разбіраюць чыгунку ў Бабруйскім раёне. 1943.Да арт.Вялікая Айчынная вайна Савецкага Саюза 1941—45. Гітлераўцы, якіх узялі ў палон у бабруйскім «катле». Чэрвень 1944.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯСЫ.
Агульная плошча ляснога фонду Беларусі ў 2001 складала 9247,5 млн.га. Лясы на тэр. краіны размешчаны нераўнамерна: у Брэсцкай вобл. 1118 тыс.га (14% ад агульнай плошчы лясоў), у Віцебскай — 1495 тыс.га (19%), Гомельскай — 1822 тыс.га (24%), Гродзенскай — 861 тыс.га (11%), Мінскай — 1502 тыс.га (19%), Магілёўскай — 1047 тыс.га (13%).
Агульная лясістасць (працэнт лясоў ад агульнай тэр. Беларусі) складае 37,8%, у т. л. ў Брэсцкай вобл. — 34,1%, Віцебскай — 37,4%, Гомельскай — 45,1%, Гродзенскай — 34,3%, Мінскай — 37,4%, Магілёўскай — 36%. Найбольшая лясістасць у Расонскім (65,5%) і Лельчыцкім (65,9%) раёнах, найменшая — у Нясвіжскім (10,1%) і Бераставіцкім (14,8%) раёнах. Найбольшыя лясныя масівы на раўнінах (напр., Цэнтральнабярэзінскай) і нізінах (Полацкай, Верхнебярэзінскай, Верхнянёманскай), у Прыпяцкім і Мазырскім Палессі. У мінулым лясістасць Беларусі складала: у 1600—60%, у 1900—37%, 1913—33%, 1922—22%, 1940—30%, 1944—18%, 1955—31%, 1992—34%.
Паводле прызначэння вылучаюць лясы, якія выконваюць выключна экалагічныя функцыі, напр., водаахоўныя лясы (1433 тыс.га), глебаахоўныя (1202 тыс.га), зялёныя зоны вакол гарадоў (1326 тыс.га), запаведнікі і нацыянальныя паркі (586 тыс.га); таксама лясы, асноўнае прызначэнне якіх — забеспячэнне нар. гаспадаркі драўнінай.
Землекарыстальнікамі дзярж. ляснога фонду з’яўляюцца лясгасы Камітэта па лясной гаспадарцы пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (больш за 85,9%), Упраўленне справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (каля 7%), міністэрствы абароны (3,7%) і па надзвычайных сітуацыях (больш за 2,3%) і інш.
У лясах Беларусі сустракаюцца 28 дрэвавых парод і каля 70 відаў кустоў. Асноўныя лесаўтваральныя пароды: хвоя (займае 50,2% ад агульнай плошчы лясоў), бяроза (20,8%), елка (10%), вольха чорная (8,2%), дуб (3,3%), вольха шэрая (2,3%), асіна (2,1%). На долю інш. дрэвавых відаў прыпадае 3,1%, сярод якіх ясень (0,4%), граб (0,2%), клён вастралісты, ліпа драбналістая. У дамешку да гал. лесаўтваральнікаў растуць вяз, бераст, груша, яблыня, рабіна; ёсць насаджэнні інтрадукаваных дрэў і кустоў — лістоўніц сібірскай і еўрапейскай, буку паўночнага і інш.
Паводле лесарасліннага раянавання лясы Беларусі падзяляюцца ў шыротным напрамку (з поўначы на поўдзень) на падзоны: дубова-цемнахвойных лясоў, грабава-дубова-цемнахвойных лясоў, шыракаліста-хваёвых лясоў. Тыповыя лясы: хвойныя (хваёвыя і яловыя), цвердалістыя (дубовыя), мяккалістыя (бярозавыя, асінавыя, чорнаальховыя).
Хваёвыя лясы размешчаны адносна раўнамерна, пераважаюць на водна-ледавіковых раўнінах і нізінах. Умовы іх росту разнастайныя — ад сухіх пясчаных дзюн да вярховых балот. Для бедных падзолістых і дзярнова-падзолістых пясчаных глеб характэрны бары (хваёвыя лясы, часта з дамешкам бярозы); на больш багатых глебах фарміруюцца субары (хвойнікі з дамешкамі елкі або дубу). Асноўныя тыпы хваёвых лясоў: імшыстыя, чарнічныя, верасовыя, арляковыя, даўгамошныя, сфагнавыя, якія разам складаюць амаль 85% ад агульнай плошчы хваёвых лясоў. Спелымі лічацца ў 81 год.
Яловыя лясы сканцэнтраваны ў паўн. і паўн.-ўсх. частках краіны (Бел. Паазер’е, Мінскае і Аршанскае ўзвышшы, Аршанска-Магілёўскае плато). Яны займаюць пераважна ўрадлівыя сугліністыя і супясчаныя глебы. Елка часта расце ў сумесі з бярозай і асінай, уцэнтр. частцы — з дубам. Асноўныя тыпы яловых лясоў (86% агульнай плошчы): кіслічны, чарнічны, імшысты. Спелымі лічацца ў 81 год.
Бярозавыя лясы пашыраны адносна раўнамерна на ўсёй тэр. Беларусі. Часта маюць дамешкі інш. парод: асіны, вольхі, хвоі і інш. Найчасцей трапляюцца бярэзнікі чарнічныя, кіслічныя, сніткавыя, імшыстыя і інш. Спелымі лічацца ў 61 год.
Дубовыя і інш. цвердалістыя лясы пашыраны пераважна на поўдні краіны. Яны займаюць урадлівыя глебы і ў сваім складзе звычайна маюць дамешак з мяккалістых і хвойных парод. Спелымі лічацца ў 101 год.
Асінавыя лясы займаюць найб. плошчы на поўначы і ўсходзе краіны пераважна на багатых глебах у сумесі з інш. пародамі. Асноўныя тыпы асіннікаў (92%): кіслічныя, сніткавыя, арляковыя, чарнічныя, імшыстыя. Спеласці дасягаюць у 41 год.
Чорнаальховыя лясы, ці алешнікі, пашыраны на нізінах, асабліва на Палессі і Верхнебярэзінскай нізіне. На ўзвышаных месцах сустракаюцца дамешкі бярозы, ясеню і інш. Асноўныя іх тыпы (70%): вятроўнікавыя, сніткавыя, крапіўныя, кіслічныя, асаковыя, папарацевыя. Спеласці дасягаюць у 51 год.
Запас драўніны ў лясах Беларусі складае каля 1340 млн.м³, з іх хвоі — 738 млн.м³, дубу — 43 млн.м³, бярозы — 233 млн.м³, чорнай вольхі — 98 млн.м³. Драўніны, прыдатнай на высечкі галоўнага карыстання (у спелых і перастойных дрэвастоях) — 137 млн.м³, у т. л. хвойных — 63 млн.м³, цвердалістых — 9 млн.м³, бярозы — 24 млн.м³, чорнай вольхі — 24 млн.м³, асіны — 14 млн.м³. Маецца вялікі запас прыспяваючых дрэвастояў — 104 млн.м³, цвердалістых — 9 млн.м³.
Агульны сярэдні прырост лясоў складае больш за 28 млн.м³, у т. л. хвойных — 17 млн.м³, мяккалістых — 10 млн.м³, цвердалістых — 1 млн.м³. Сярэдні ўзрост лясоў складае 48 гадоў (хвойных — 54, цвердалістых — 64, мяккалістых — 37).
Лясы Беларусі — не толькі рэсурс драўніны, але і крыніца каштоўнай лекавай, прамысловай і харчовай сыравіны: ягад, грыбоў, арэхаў, пладоў і інш. Сярэднегадавы запас ягад у лясах Беларусі — 50 тыс.т (экалагічна бяспечных — 21 тыс.т). Лясы таксама з’яўляюцца адным з вызначальных фактараў у стабілізацыі экалагічнай сітуацыі. Штогод лясы Беларусі звязваюць больш за 100 млн.т вуглякіслага газу і выдзяляюць больш за 80 млн.т атамарнага кіслароду. Лясы рэгулююць паверхневы сцёк, тым самым ачышчаюць ваду, ахоўваюць глебы ад воднай і ветравой эрозіі.
Літ.:
Юркевич И.Д., Голод Д.С., Адерихо В.С. Растительность Белоруссии, ее картографирование, охрана и использование. Мн., 1979;
Багинский В.Ф., Есимчик Л.Д. Лесопользование в Беларуси. Мн., 1996;
Багинский В.Ф. Рациональное использование лесных ресурсов и повышение их экологического потенциала // Стратегия устойчивого развития Беларуси: преемственность и обоснование. Мн., 2003.
У.Ф.Багінскі.
Бярозавыя насаджэнні.Грабавы лес.Яловы лес.Спелы хваёвы лес.Спелы дубовы лес.Лесапасадкі на забруджаных тэрыторыях у Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАНСПАРТ
Транспартная сістэма. На Беларусі развіты практычна ўсе віды сучаснага транспарту — чыгуначны, аўтамабільны, паветраны, рачны (унутр. водны), трубаправодны, гарадскі электрычны (гл. карту). Як адна з эканам. падсістэм нар.-гасп. комплексу ён служыць матэрыяльнай базай вытворчых сувязей паміж асобнымі рэгіёнамі ўнутры краіны і за яе межамі для абмену таварамі, выступае як фактар, які арганізуе агульную эканам. прастору і забяспечвае далейшую рэалізацыю тэр. падзелу працы. Транспарт агульнага карыстання задавальняе патрэбы ўсіх галін эканомікі і насельніцтва ў перавозках грузаў і пасажыраў, перамяшчае розныя віды прадукцыі паміж вытворцамі і спажыўцамі, ажыццяўляе агульнадаступнае транспартнае абслугоўванне насельніцтва. Транспарт неагульнага карыстання (ведамасны) прызначаны, як правіла, для перавозак грузаў і пасажыраў свайго прадпрыемства, аб’яднання (асацыяцыі, канцэрна і г.д.).
У структуры трансп. комплексу рэспублікі ёсць прамысл. прадпрыемствы, якія забяспечваюць функцыянаванне аўтамаб., воднага, паветранага і чыг. транспарту. Дзейнасць такіх прадпрыемстваў накіравана на буд-ва і рамонт рачных суднаў і суднаў прыбярэжнага (рака—мора) плавання, рамонт рухомага саставу аўтамаб. і паветранага транспарту, выраб запасных частак, тэхнал. абсталявання і спецыялізаванага рухомага саставу аўтамаб. транспарту, а таксама на буд-вапрамысл., жыллёва-грамадз., грамадскіх і культ.-быт. памяшканняў, новых чыг. і пад’язных пуцей, рэканструкцыю чыг. станцый і вузлоў, электрыфікацыю чыг. магістралей.
Развіццё транспарту цесна звязана з агульнай дынамікай вытворчасці, яе галіновай і тэр. структурай, тэмпамі і прапорцыямі сац.-эканам. развіцця краіны. Паказчыкі аб’ёму перавозак грузаў і пасажыраў, груза- і пасажыраабароту разглядаюцца як асн. ўскосныя крытэрыі ацэнкі стану эканомікі краіны.
Транспартную сетку Беларусі ўтвараюць 5522 кмчыг. ліній агульнага карыстання, у т. л. 894 км электрыфікаваных; 81,2 тыс.кмаўтамаб. дарог, у т. л. 70,2 тыс.км з цвёрдым пакрыццём; 102,1 км трамвайных, 489,5 км тралейбусных, 23,7 км метрапалітэнных ліній; 6,7 тыс.км магістральных газаправодаў, 2,9 тыс.км нафтаправодаў, 1,2 тыс. нафтапрадуктаправодаў; сотні тэхнічна аснашчаных чыг. станцый, аўтавакзалаў і інш.У структуры валавога ўнутр. прадукту на транспарт прыпадала 9,5%. У 2003 аб’ём перавозак грузаў на ўсіх відах транспарту агульнага карыстання склаў 321,5 млн.т, пасажыраў — 2718,8 млн.чал.У параўнанні з 1990 ён значна скараціўся, але з 1995 назіраецца тэндэнцыя росту гэтых паказчыкаў на чыг. транспарце. У параўнанні з 1995 павялічыліся перавозкі пасажыраў аўтобусным, тралейбусным, трамвайным і метрапалітэнным транспартам. У 2003 на транспарце працавала 285 тыс.чал., або 6,6% усіх занятых у эканоміцы (асн. паказчыкі дзейнасці транспарту агульнага карыстання Беларусі гл. ў табл. 1—5).
Чыгуначны транспарт. Першай чыгункай (участак даўж. 53 км), якая прайшла па тэр. Беларусі (праз Гродна), была Пецярбургска-Варшаўская, пабудаваная ў 1862. У 1866 адкрыты рух на Дзвінска-Полацка-Віцебскім участку Рыга-Арлоўскай чыгункі працягласцю 260 км. У 1870-я г. пабудавана найважнейшая ў эканам. і ваен. адносінах Маскоўска-Брэсцкая магістраль, якая перасекла тэр. Беларусі з усходу на захад; участак Смаленск—Орша—Баранавічы—Брэст склаў 636 км. У 1871—74 здадзены ў эксплуатацыю Лібава-Роменская магістраль праз Вільню, Маладзечна, Мінск, Асіповічы, Бабруйск, Жлобін; працягласць лініі на тэр. Беларусі 550 км. У 1873 праз Брэст і Ковель на Кіеў прайшла Прывіслінская чыгунка; на тэр. Беларусі яе даўжыня 64 км. Пабудаваная ў 1882 чыгунка Пінск—Жлобін злучыла палескія чыгункі з Маскоўска-Брэсцкай магістраллю, а чыгунка Лунінец—Гомель (1886) — з Любава-Роменскай. Утым жа годзе скончана буд-ва чыгункі Беласток—Баранавічы. У 1877 здадзена ў эксплуатацыю лінія Гомель—Бранск, а ў 1896 — Асіповічы—Старыя Дарогі. У 1902 чыгуначная сетка на тэр. Беларусі склала 2752 км.
Упач. 20 ст. чыгункі Беларусі складалі 8% чыг. сеткі еўрап. часткі Расіі, у той час як яе тэр. — 9,9%. Па гушчыні чыгунак яна займала адно з першых месц у Расіі. Узніклі буйныя чыг. вузлы: Мінск, Віцебск, Гомель, Орша, Жлобін, Лунінец, Брэст, Баранавічы і інш. З 1890 па 1900 аб’ём перавозак па чыгунках Беларусі павялічыўся амаль у 2 разы, у т. л. хлебных грузаў — у 2,7, а лясных матэрыялаў — у 12 разоў. У 1913 працягласць чыгунак на Беларусі склала 3,8 тыс.км (прыкладна 70% яе сучаснай сеткі). У перыяд 1-й сусв. вайны ўсе абаронныя прадпрыемствы і чыг. транспарт пераведзены на ваеннае становішча, праводзілася рэканструкцыя старых чыгунак і будаваліся новыя — уздоўж лініі фронту. У 1920—30-я г. пабудаваны чыгункі Унеча—Крычаў—Орша—Лепель, Крычаў—Магілёў—Асіповічы—Слуцк і інш.У 1940 эксплуатацыйная даўжыня чыгунак агульнага карыстання склала 5,74 тыс.км і ў параўнанні з 1913 вырасла на 1,93 тыс.км Пабудаваны новыя чыг. лініі: Камунары—Орша, Гомель—Чарнігаў, Асіповічы—Магілёў. УЗах. Беларусі, якая ў 1921—39 уваходзіла ў склад Польшчы, пабудавана чыг. ветка Варапаева—Друя даўжынёй 89 км. Да канца 1945 эксплуатацыйная даўжыня чыгунак складала больш за 5 тыс.км, або амаль 87% даваеннага ўзроўню.
У сярэдзіне 1980-х г. сетка чыгунак на Беларусі склала больш за 5,5 тыс.км, у т. л. 830 км было электрыфікавана. Больш стала перавозіцца грузаў у кантэйнерах і пакетах, шырэй укаранялася аўтаматыка і тэлемеханіка. Гал. ролю адыгрывала чыгунка Масква—Мінск—Брэст. Важнымі таксама былі дарогі Бахмач—Гомель—Мінск—Маладзечна—Вільнюс—Ленінград—Мінск, Ленінград—Віцебск—Магілёў—Кіеў, Вільнюс—Баранавічы—Роўна, Гомель—Брэст і інш. Былі электрыфікаваны чыгункі Мінск—Барысаў—Орша, Мінск—Пухавічы, Мінск—Стоўбцы і інш.
Бел. чыгунка зручна злучаецца з чыг. сеткай прыбалт. дзяржаў, з краінамі СНД, Зах. Еўропы (праз Польшчу).
Праз Беларусь праходзіць самы кароткі шлях, што злучае Цэнтр. Расію з Калінінградскай вобл. (лінія Масква—Мінск—Маладзечна—Літва—Калінінград). Чыг. шляхі агульнага карыстання рэспублікі маюць працягласць 5,5 тыс.км, у т. л. двухпутныя — 1,6 тыс.км (28,5%), з якіх больш за палавіну (0,864 тыс.км) электрыфікаваны па напрамках Брэст—Краснае, Мінск—Маладзечна, Мінск—Асіповічы. Удзельная вага электрычнай цягі ў агульным аб’ёме чыг. транспарту складае 37,2%, тады як у Швейцарыі яна раўняецца 99%, Швецыі — 95, Польшчы — 78,6, Германіі — 87,6, Балгарыі — 82,5, Фінляндыі — 52,4, Бельгіі — 52,6, Вялікабрытаніі — 55, Венгрыі — 61, Грузіі і Арменіі — 100%. На 1.1.2002 працягласць электрыфікаваных ліній на Беларусі складала 16,2% эксплуатацыйнай даўжыні (у Балгарыі — 63,1, Польшчы — 58,8, Германіі — 49,5, Францыі — 44,9, Вялікабрытаніі — 30,4%). Шчыльнасць чыгунак 26,7 км на 1000 кмтэр. краіны, што дазваляе забяспечыць эфектыўнае функцыянаванне яе эканомікі. Разгалінаванасцю чыг. сеткі забяспечаны доступ каля 40% населеных пунктаў краіны да чыг. станцый. Доля такіх населеных пунктаў у Магілёўскай вобл. складае 50%, у Гродзенскай — 21%. Аднак шэраг гарадоў размешчаны ад бліжэйшай чыг. станцыі на адлегласці, якая перавышае гадзінную даступнасць — 30 км (Расоны, Ушачы, Сураж, Бягомль, Слаўгарад, Краснаполле, Бялынічы, Лоеў, Лельчыцы, Карма і інш.). Тэхн. аснашчанасць Бел. чыгункі па асн. параметрах адпавядае еўрастандарту: 30% эксплуатацыйнай даўжыні чыг. шляхоў складаюць двухпутныя лініі, 67% агульнай эксплуатацыйнай даўжыні чыгункі абсталявана аўтаблакіроўкай, з якіх 58,5% — дыспетчарскай цэнтралізацыяй, 34% — паўаўтам. блакіроўкай, 97,7% стрэлак уключана ў электрычную цэнтралізацыю, а 4,1 тыс.км абсталяваны ўстройствамі аўтам. лакаматыўнай сігналізацыі, маецца 7 механізаваных сартавальных горак.
У склад Бел. чыгункі ўваходзіць 6 аддзяленняў (унітарных прадпрыемстваў), якія аб’ядноўваюць 384 буйныя і малыя станцыі, 17 лакаматыўных дэпо, 12 вагонных дэпо, 20 дыстанцый пуці, 14 дыстанцый сігналізацыі і сувязі, 7 дыстанцый электразабеспячэння, а таксама інш. прадпрыемствы. Бел. чыгунка з’яўляецца членам міжурадавай Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак (з 1992) і Савета па чыг. транспарце дзяржаў СНД і краін Балтыі (з 1992).
Аўтамабільны транспарт. На Беларусі ўзнік у канцы 1920-х г.У 1933 аўтапарк меў 906 аўтамашын, у т. л. 627 грузавых. У 1940 толькі ва ўсх. абласцях Беларусі колькасць грузавых аўтамабіляў павялічылася ў 37,5 раза ў параўнанні з 1928 і склала 23 512. Працягласць аўтамаб. дарог з цвёрдым пакрыццём за даваенныя гады ў параўнанні з 1913 вырасла ў 3,2 раза і склала 11,2 тыс.км. У 1990 эксплуатацыйная даўжыня аўтадарог агульнага карыстання склала 46,9 тыс.км, у т. л. з цвёрдым пакрыццём 46,3 тыс.км. Аб’ём перавозак грузаў у параўнанні з 1975 павялічыўся на 74,1%, пасажыраў аўтобусамі — амаль у 2 разы. Удзельная вага грузаабароту аўтамаб. транспарту склала 22,4% ад агульнага аб’ёму грузаабароту ўсіх відаў транспарту, пасажыраабароту — 46,4% ад яго агульнага аб’ёму.
Сярод развітых у дарожных адносінах краін Еўропы Беларусь займае 15-е месца па шчыльнасці дарог агульнага карыстання і 12-е месца па іх працягласці на 1000 жыхароў. Вядучае месца ў дарожнай сетцы займаюць дарогі рэсп. значэння, іх працягласць каля 20 тыс.км. На дарогах агульнага карыстання маецца каля 5 тыс. мастоў і пуцеправодаў. У 2002 парк рухомага саставу агульнага карыстання і таго, што знаходзіцца ў асабістай уласнасці, складаў каля 21 тыс. аўтобусаў, 64 тыс. грузавых аўтамабіляў і 1468 тыс. легкавых аўтамабіляў усіх форм уласнасці. Доля аўтамаб. транспарту ў агульным тавараабароце (без газаправоднага) склала 9,1% (2000). Пасажырскімі перавозкамі ахоплена больш за 100 буйных населеных пунктаў, у 9 з іх акрамя аўтамаб. выкарыстоўваецца электрычны транспарт. У краіне арганізаваны 732 гарадскія рэгулярныя аўтобусныя маршруты, 2585 прыгарадных маршрутаў, 526 міжгародніх і 82 міжнар. маршруты.
Агульная працягласць маршрутнай сеткі складае каля 240 тыс.км. Аўтамаб. перавозкі забяспечваюць перамяшчэнне больш чым 79% грузаў ад іх агульнага аб’ёму. Перавозкі пасажыраў аўтобусным транспартам складаюць больш за 1500 млн. чалавек за год, або 55% ад усіх перавозак транспартам агульнага карыстання. Усяго пасажырскім аўтамаб. транспартам агульнага карыстання перавозіцца амаль у 9 разоў больш пасажыраў, чым чыг. транспартам. Галоўным чынам гэта перавозкі аўтобусамі на гар. і прыгарадных маршрутах. Па пасажыраабароце аўтамаб. транспарт саступае чыгуначнаму, які перавозіць пасажыраў на вял. адлегласці па міжнар., мясц. і прыгарадных маршрутах.
Уміжнар. аўтобусных зносінах нац. транспарт прадстаўлены маршрутамі: Гомель—Брэмен, Мінск—Беласток, Мінск—Варшава, Мінск—Вільнюс, Мінск—Рыга, Мінск—Тбілісі. Транспартныя перавозкі пасажыраў ажыццяўляюцца транспартам Германіі, Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Польшчы, Венгрыі, Чэхіі, Румыніі і інш.У 2001 бел. перавозчыкамі выканана 465,5 тыс. паездак у 38 краін, у т. л. 52,5% паездак у 26 краін Еўропы, 41,4% — у 9 краін СНД і 6,1% — у 3 краіны Балтыі; каля 90% паездак прыпадае на 6 краін: Расію, Польшчу, Германію, Літву, Украіну і Нідэрланды. Павелічэнню аб’ёмаў міжнар. перавозак садзейнічаюць заключаныя Рэспублікай Беларусь з дзяржавамі Зах. і Усх. Еўропы міжурадавыя пагадненні аб міжнар.аўтамаб. зносінах, а таксама яе ўдзел у рабоце Еўрап. канферэнцыі міністраў транспарту. З 1998 павялічваюцца паездкі бел. перавозчыкаў у краіны Сярэдняй Азіі і ў Грузію. Паступова пачынаюць асвойвацца трансп. рынкі краін Паўн. і Паўн.-Зах. Еўропы (Вялікабрытанія, Фінляндыя, Швецыя), краін Балканскага паўвострава (Грэцыя, Македонія, Харватыя, Сербія і Чарнагорыя). Рост экспарту трансп. паслуг і павелічэнне колькасці транзітных паездак замежных грамадзян па тэр. Рэспублікі Беларусь садзейнічае развіццю прыгранічнай інфраструктуры, стварэнню сервіснай сеткі аўтастаянак, аўтазаправачных станцый, гасцініц і кафэ.
Рачны транспарт. Плямёны, што жылі на тэр. Беларусі, здаўна карысталіся воднымі шляхамі для абмену таварамі з жыхарамі Прыбалтыкі, Прычарнамор’я, Прыкаспія. Па Дняпры і Зах. Дзвіне праходзіў шлях «з варагаў у грэкі», які звязваў Прыбалтыку і Скандынавію з Візантыяй, а таксама ўсходнеслав. землі паміж сабой Вялікі водны шлях, які праходзіў праз землі Полацкага, Тураўскага, Смаленскага княстваў, садзейнічаў іх эканам. развіццю. Водным шляхам з Беларусі ў Расію вывозілі лён, пяньку, мёд, воск, на Украіну — лес і прадукты лясной гаспадаркі, а ў адваротным напрамку везлі пшаніцу, тытунь, жывёлу. Акрамя гал. воднага шляху ў напрамку поўдзень—поўнач па Дняпры і Зах. Дзвіне існавалі яго адгалінаванні на захад па прытоках Дняпра — Бярэзіне і Прыпяці — да Нёмана і Буга, паміж імі таксама былі волакі. Выкарыстоўваліся і водныя шляхі мясц. значэння, што праходзілі па шматлікіх рэках і іх прытоках. З цягам часу волакі станавіліся асновай сухапутных шляхоў, якія звязвалі гарады паміж сабой і з навакольнымі сёламі Рачны транспарт быў найб. танным сродкам гандл. сувязей. У 2-й пал. суднаходства па рэках Беларусі набыло далейшае развіццё ў сувязі з выкарыстаннем Агінскага канала, які праз Шчару, Ясельду і Прыпяць злучыў Нёман з Дняпром. У 1797 пачалося буд-ва Бярэзінскага канала, які злучыў басейны Дняпра і Зах. Дзвіны. Па Прыпяці і Зах. Бугу ажыццяўляліся гандл. сувязі з Польшчай і Чэхіяй. Для асваення лясных масіваў і вывазу драўніны на Беларусі пабудаваны Бярэзінская водная сістэма, Агінскі, Аўгустоўскі і Дняпроўска-Бугскі каналы. Паравое суднаходства на Дняпры і Прыпяці вядзецца з 1850, калі пасажырскі параход «Вісла» пачаў рэгулярныя рэйсы паміж Пінскам і Краменчугом. У 1905 даўжыня суднаходных шляхоў складала 4403 км, для лесасплаву выкарыстоўвалася 9890 км рэк і каналаў. У міжваенны перыяд уведзена ў дзеянне Дняпроўска-Дзвінскае рачное параходства, пабудаваны Гомельскі рачны порт, рэканструяваны шэраг партоў і прыстаней на Дняпры, Зах. Дзвіне, Прыпяці, Бярэзіне, адкрыты пасажырскі маршрут Гомель—Кіеў. За 7 мес 1940 быў адноўлены Дняпроўска-Бугскі канал працягласцю 202 км, праведзена значная работа па паляпшэнні суднаходства па Нёмане. Паравыя судны замяняліся газагенератарнымі, рачны флот папоўніўся значнай колькасцю маторных суднаў, самаходных баржаў і буксірных параходаў. У 1940 даўжыня суднаходных шляхоў склала 3,7 тыс.км, працавалі 103 самаходныя і 229 несамаходных адзінак. УВял.Айч. вайну амаль увесь рачны флот затоплены ці спалены, парты, суднарамонтныя прадпрыемствы, гідратэхн. збудаванні разбураны. У 1946—50 рачны транспарт адноўлены Пачаліся рэканструкцыя і буд-ва новых гідратэхн. збудаванняў, партоў, прыстаней, развіццё суднабудавання. У 1978 пабудаваны суднаходны канал ад Прыпяці да камбіната нярудных матэрыялаў «Мікашэвічы» (Лунінецкі р-н).
Рачны транспарт забяспечвае перавозкі грузаў і пасажыраў на ўнутр. водных шляхах працягласцю каля 2000 кму прырэчныя пункты і перапрацоўку грузаў у 10 рачных партах, размешчаных у басейнах усіх суднаходных рэк Рэспублікі Беларусь: Прыпяць, Дняпро, Сож, Бярэзіна, Нёман, Зах. Дзвіна. Суднаходнымі шляхамі Беларусь звязана з усімі памежнымі з ёй краінамі. Найб. значэнне ў перавозках грузаў і пасажыраў маюць рэкі Дняпро, Прыпяць, Бярэзіна, Сож, Зах. Дзвіна, Нёман, а таксама Дняпроўска-Бугскі канал. Па сваіх магчымасцях інтэграцыі ў сусв. транспартную суднаходную сетку маюць камерцыйнае значэнне толькі рэкі Прыпяць і Дняпро, якія дазваляюць выконваць перавозку экспартна-імпартных грузаў (калійныя ўгнаенні, кухонная соль, руда, вугаль, сапрапель) у прыдунайскія краіны і чарнаморскія парты. Ізаляванасць басейнаў і адсутнасць паміж імі штучных водных злучэнняў неспрыяльна ўплываюць на арганізацыю камерцыйнай дзейнасці і робяць рачныя перавозкі менш эфектыўнымі (па манеўранасці, хуткасці), чым перавозкі інш. відамі транспарту.
Агульная працягласць эксплуатацыйных водных шляхоў Беларусі менш за 2 тыс.км. Яны поўнасцю выкарыстоўваюцца для суднаходства транспартам агульнага карыстання на працягу ўсёй навігацыі. Па габарытах суднавога ходу каля 700 км водных шляхоў адносяцца да магістральных участкаў рэк; астатнія ўчасткі рэк з прытокамі адносяцца да малых рэк. Рэгулярнае кругласутачнае суднаходства ажыццяўляецца па водных шляхах з асвятляльнымі і святлоадбівальнымі знакамі навігацыйнага абсталявання працягласцю менш за 500 км. Дзейнічаюць рачныя парты: Гомельскі, Брэсцкі, Бабруйскі, Магілёўскі, Пінскі, Мазырскі, Мікашэвіцкі, Рэчыцкі. Грузавы флот рачнога транспарту прадстаўлены буксірнымі і несамаходнымі суднамі, рэйдавы і буксірны флот — буксірамі-штурхачамі. Пасажырскі флот мае скарасныя судны на падводных крылах тыпу «Ракета», «Палессе» і інш.
У агульным пасажыраабароце Рэспублікі Беларусь унутр. водны транспарт займае апошняе месца. За 1990—2001 яго пасажыраабарот знізіўся з 29,5 да 1,9 млн. пасажыраў. Асн. фактарамі, якія стрымліваюць нарошчванне аб’ёмаў перавозак рачным транспартам, з’яўляюцца недастатковыя габарыты суднавога ходу і ступеньчатасць яго глыбінь. Асабліва характэрна ваганне гарантаваных глыбінь для асн. рачной транспартнай магістралі рэспублікі — Дняпроўска-Бугскага воднага шляху, па якім выконваецца больш як 70% грузаабароту.
Паветраны транспарт. Першая трансп. авіялінія Мінск—Глуск—Парычы—Мазыр адкрыта ў 1932 (курсіравалі 3 самалёты По-2, пераважна вазілі пошту). У 1933 адкрыты Мінскі аэрапорт. У 1934 урад Беларусі зацвердзіў сетку мясц. паветраных ліній: Мінск—Старыя Дарогі—Глуск—Парычы—Азарычы—Мазыр—Нароўля—Хойнікі—Брагін—Камарын—Лоеў—Рэчыца—Гомель—Мінск; Гомель—Чачэрск—Карма—Журавічы—Клімавічы—Хоцімск—Касцюковічы—Краснаполле—Гомель; Мінск—Халопенічы—Сянно—Бешанковічы—Віцебск—Полацк—Ушачы—Лепель—Мінск; Мінск—Горкі—Чавусы—Мінск. Уліп. 1936 пачаліся рэгулярныя паштова-пасажырскія паветраныя зносіны паміж Мінскам і Масквой. У 1940 здадзены ў эксплуатацыю аэрапорты ў Баранавічах, Бабруйску, Вілейцы, Віцебску, Гомелі, Магілёве, Пінску і інш.; створана Бел. авіягрупа Грамадз. паветранага флоту, якая ажыццяўляла перавозку 3851 пасажыра і 337,9 т пошты. У 1944 пабудаваны аэрадромы і пасадачныя пляцоўкі ў Баранавічах, Давыд-Гарадку, Століне, Івянцы, Карэлічах, Клецку, Нясвіжы і інш. Да канца 1945 адноўлены ўсе даваенныя паветраныя лініі. За 1970—85 грузаабарот і перавозкі пасажыраў паветраным транспартам павялічыліся ў 3 разы. Авіяцыя ўсё часцей стала выкарыстоўвацца ў лясной і сельскай гаспадарцы, аб’ём авіяхім. работ павялічыўся з 1,8 млн.гау 1970 да 5,8 млн.гау 1985. У гэтыя гады авіясувязь устаноўлена з усімі абл. цэнтрамі Беларусі і большай часткай раённых цэнтраў, з большасцю буйных гарадоў СССР.
Па аб’ёмах перавозак грузаў і пошты паветраны транспарт Беларусі займае 7-е месца, а па колькасці пасажыраў — 9-е сярод краін СНД. Буйнейшым пасажырскім авіяперавозчыкам Беларусі з’яўляецца Нац. авіякампанія (НАК) «Белавія», якая ажыццяўляе каля 69% ад усяго аб’ёму пасажырскіх перавозак на паветраных лініях. Яна з’яўляецца членам Міжнар. асацыяцыі паветранага транспарту, якая аб’ядноўвае больш як 200 авіякампаній свету. Сярод партнёраў «Белавіі» — авіякампаніі «Аэрафлот» (Расія), «Люфтганза» (Германія), «ЛОТ» (Польшча), «Аўстрыйскія авіялініі», «Аэр-Лінгус» (Ірландыя) і інш. Рэспубліка Беларусь падпісала 32 міждзярж. пагадненні аб паветраных зносінах. Паміж авіяцыйнымі адміністрацыямі Беларусі і Расіі дасягнуты дамоўленасці па пытаннях сумеснай тарыфнай палітыкі, падрыхтоўкі спецыялістаў па рамонце авіяцыйнай тэхнікі, узаемным прызнанні пасведчанняў, сертыфікатаў і інш. дакументаў. У якасці каардынуючага органа ў галіне паветранага транспарту створаны Савет грамадз. авіяцыі Беларусі і Расіі.
Рэспубліка Беларусь валодае сеткай аэрапортаў, з якіх пракладзены авіямагістралі ў 30 гарадоў СНД, а з міжнар. аэрапорта «Мінск-2» выконваюцца рэйсы ў шэраг гарадоў Еўропы (Мюнхен, Франкфурт-на-Майне, Берлін, Вена, Варшава і інш.), Азіі (Пекін, Тэль-Авіў і інш.) і Амерыкі (Нью-Йорк). Павялічваецца доля замежных авіякампаній у асваенні міжнар. авіяліній рэспублікі; яны выконваюць пастаянныя рэйсы ў аэрапорт «Мінск-2» з Варшавы, Франкфурта-на-Майне, Цюрыха, Берліна, Мюнхена, Вены і Гамбурга.
Трубаправодны транспарт. На тэр. Беларусі функцыянуюць магістральныя трубаправоды па перапампоўванні прыроднага газу, нафты, бензіну і дызельнага паліва. Магістральныя трубаправоды, якія забяспечваюць перапампоўванне нафты, маюць працягласць 3 тыс.км, прыроднага газу — 6,7 тыс.км і нафтапрадуктаў — 1,2 тыс.км (2002). Транспарціроўку нафты і прыроднага газу для патрэб эканомікі Рэспублікі Беларусь і інш. краін ажыццяўляюць гомельскія і наваполацкія прадпрыемствы транспарту нафты «Дружба» і дзярж. прадпрыемства «Белтрансгаз». Працягласць магістральных нафтаправодаў у аднанітачным вылічэнні складае па гомельскім прадпрыемстве 1,8 тыс.км, па наваполацкім — 1,1 тыс.км (2002).
Першы нафтаправод ад здабыўных раёнаў Паволжа прайшоў праз Мічурынск і Унечу на Крычаў—Оршу—Полацк і далей у Прыбалтыйскі эканам. раён да Вентспілса. Другая лінія прайшла праз Мазыр да Брэста і далей у Польшчу і Германію; ад Мазыра яго галіна ідзе на паўд. захад праз Ельскі р-ну Валынскую вобл. Украіны і далей за мяжу. Гэтая вял. «нафтавая рака» атрымала назву нафтаправод «Дружба»; яго працягласць 5 тыс.км (найбуйнейшы ў свеце) пры дыяметры труб 1020 мм. Гэты нафтаправод пабудаваны ў 1960. Другая лінія нафтаправода з дыяметрам труб 1220 мм пабудавана у 1972—75. Нафтаправод «Дружба» забяспечвае сырой нафтай полацкі, мазырскі, мяжэйкяйскі нафтаперапрацоўчыя заводы. Транзіт сырой нафты ажыццяўляецца па напрамках: гомельскае прадпрыемства — Адамава Застава (Расія) — Мазыр—Польшча—Германія з адгалінаваннем на Украіну, Венгрыю, Славакію, Чэхію, Адрыю (праз Броды); наваполацкае прадпрыемства — Сургут—Полацк з адгалінаваннямі на Наваполацк, Мажэйкяй (Літва), Вентспілс (Латвія).
У Рэспубліцы Беларусь функцыянуюць 3 магістральныя нафтапрадуктаправоды, па якіх ажыццяўляецца перапампоўванне дызельнага паліва і бензіну: Унеча—Полацк, Унеча—зах. граніца, Наваполацк—Мінск (Фаніпаль). Першыя 2 нафтапрадуктаправоды праходзяць у адных калідорах з нафтаправодам і выконваюць пераважна транзітнае перапампоўванне нафтапрадуктаў па-за межы Беларусі. Агульная даўжыня нафтапрадуктаправодаў складае 913 км, гадавая магутнасць іх перапампоўвання — 90 млн. тон. Нязначная колькасць нафтапрадуктаў (менш за 1 млн.т) перапампоўваецца па нафтапрадуктаправодзе Наваполацк—Мінск, астатняя колькасць — транзітнае перапампоўванне. Даўжыня адводаў ад магістральных нафтапрадуктаправодаў да прадпрыемстваў нафтапрадуктазабеспячэння рэспублікі — каля 70 км. На прадуктаправодах размешчаны 4 перапамповачныя станцыі і 2 наліўныя пункты. Паводле Пагаднення Рэспублікі Беларусь і Рас. Федэрацыі (20.7.1992) нафтапрадуктаправоды застаюцца ва ўласнасці Рас. Федэрацыі.
Першы на Беларусі магістральны газаправод Дашава—Мінск працягласцю 666 км здадзены ў эксплуатацыю ў 1950. Гэта магістраль пракладзена ад газавага радовішча Дашава праз Львоў, Івацэвічы да Мінска. Пазней (1961) ад Івацэвіч газаправод прайшоў да Вільнюса з адгалінаваннем на Гродна і Брэст. У 1973 пабудавана газатранспартная сістэма Таржок—Мінск—Івацэвічы. У 1994 здадзены ў эксплуатацыю газаправод Таржок—Даліна, які праходзіць па Магілёўскай і Гомельскай абл. з выхадам на Украіну.
Транзіт рас. прыроднага газу ажыццяўляецца па наступных напрамках: на Украіну, Польшчу, Літву і Калінінградскую вобл. Працягласць разліковай даўжыні транзіту па напрамках складае: Украіна — 600,4 км, Польшча — 651,6 км, Літва, Калінінградская вобл. — 455 км. Транзіт ажыццяўляецца па сістэме магістральных газаправодаў Таржок—Мінск—Івацэвічы, Івацэвічы—Даліна, Івацэвічы—Слонім—Гродна, Мінск—Вільнюс, Мінск—Гомель, Кобрын—Брэст—Варшава, Ямал—Еўропа, Дашава—Мінск, Івацэвічы—Вільнюс—Рыга. Утым жа годзе здадзены ў эксплуатацыю газаправод Таржок—Даліна, які праходзіць па Магілёўскай і Віцебскай абл. з выхадам на Украіну і краіны Зах.
Еўропы. На тэр. Беларусі завяршаецца буд-ва магістральнага газаправода Ямал—Еўропа, эксплуатацыя якога будзе ажыццяўляцца дзярж. прадпрыемствам «Белтрансгаз».
Доля трубаправоднага транспарту ў агульным грузаабароце Беларусі ў 2001 склала 49,4%, у т. л. нафтаправодаў — 39,8%. Па аб’ёме перапампоўвання і грузаабароце магістральных нафтаправодаў і нафтапрадуктаправодаў транспарт Беларусі займае трэцяе месца сярод краін СНД (пасля Расіі і Украіны).
Па аб’ёме перапампоўвання нафты магістральным трубаправодным транспартам Беларусь апярэджвае такія краіны, як Нідэрланды, Іспанія, Венгрыя, Аўстрыя, Польшча, Францыя, Чэхія, Швейцарыя.
Гарадскі электрычны транспарт. Будаўніцтва першых на Беларусі трамвайных ліній пачата ў Віцебску, дае ў 1898 арганізаваны рух на 4 лініях (18 маторных і 16 прычапных вагонаў). У Мінску трамвай пушчаны ў 1929, у Наваполацку — у 1974 (скарасны), у Мазыры — у 1980. Тралейбусны транспарт дзейнічае ў Мінску (1952), Гомелі (1962), Магілёве (1970), Гродне (1974), Бабруйску (1978), Віцебску (1978), Брэсце (1981). У 1984 у Мінску пачаў дзейнічаць метрапалітэн, працягласць якога тады складала 8 км.
У 2003 працягласць трамвайных шляхоў складала 102,1 км, тралейбусных — 489,5 км, метрапалітэнных — 23,7 км (усе ў двухпутным вылічэнні).
Налічвалася 349 трамвайных вагонаў, 1758 тралейбусаў, 176 вагонаў метрапалітэна. Будуюцца новыя станцыі метро, пракладваюцца новыя лініі, падаўжаюцца саставы паяздоў. Перавезена пасажыраў тралейбусамі 614,8 млн.чал., што склала 2170 млн. пасажыра-кіламетраў; трамваямі — адпаведна 94,6 млн.чал. і 329 млн. пасажыра-кіламетраў, метрапалітэнам — 289,4 млн.чал. і 1939 млн. пасажыра-кіламетраў.
На долю гар. электрычнага транспарту прыпадае 17% пасажыраабароту транспарту агульнага карыстання, у т. л. трамвая — 1,6%, тралейбуса — 8,5%, метрапалітэна — 6,9%. Павелічэнне пасажыраабароту ў параўнанні з 1995 абумоўлена ростам колькасці насельніцтва буйных гарадоў і эканамічнасцю гэтага віду транспарту, а попыт на яго паслугі таксама абумоўлены рэгуляваннем тарыфаў на перавозкі, датаваннем перавозак з бюджэту (гл.табл. 1, 4—5).
Літ.:
Железнодорожная магистраль Беларуси. Мн., 1971;
Дегтев В.С. Крылья Белоруссии. Мн., 1973;
Лыч Л.М. Аднаўленне і развіццё чыгуначнага транспарту Беларускай ССР: (Верас. 1943—1970 гг.). Мн., 1976;
Развитие отраслей народного хозяйства Белоруссии: (Ист.-геогр очерки). Мн., 1978;
Кучевский Н.Г. Место и роль транспорта в народнохозяйственном комплексе страны // Бел. экономика: анализ, прогноз, регулирование. 1999. №4;
Яго ж. Транспорт Беларуси. Мн., 2003;
Яго ж. Тенденции развития рынка транспортных услуг // Бел. журн. междунар. права и междунар. отношений. 2003. №3;
Автомобильные дороги Беларуси: Энцикл. Мн., 2002;
Сквозь облака и годы. Мн., 1993;
Транспорт и связь в Республике Беларусь: Стат. сб. Мн., 2002;
Экономическая история Беларуси. 3 изд. Мн., 2004.
М.Г.Кучэўскі, С.Ф.Дубянецкі.
Табліца 1 Эксплуатацыйная даўжыня шляхоў зносін Беларусі (на канец года, км)
1990
1995
2000
2002
2003
Чыгункі агульнага карыстання
5569
5564
5533
5533
5522
у т. л. электрыфікаваныя
890
894
894
894
894
Аўтамабільныя дарогі агульнага карыстання — усяго, тыс.км
48,9
51,6
74,4
80,0
81,2
у т. л. з цвёрдым пакрыццём
46,3
50,8
66,2
69,3
70,2
Трамвайныя шляхі (у двухпутным вылічэнні)
100,5
100,5
100,5
101,7
102,1
Тралейбусныя шляхі (у двухпутным вылічэнні)
431,0
446,7
466,6
472,5
489,5
Метрапалітэнныя шляхі (у двухпутным вылічэнні)
15,7
18,5
21,9
23,7
23,7
Табліца 2 Перавозкі грузаў па відах транспарту агульнага карыстання (млн.т)
1990
1995
2000
2002
2003
Усе віды транспарту
1251,8
424,6
316,4
307,1
321,5
у т. л.
чыгуначны
245,8
73,4
88,0
93,6
105,9
аўтамабільны (уключаючы ведамасны)
987,6
350,0
226,7
211,9
213,41
рачны
18,4
1,2
1,7
1,6
2,2
паветраны
0,03
0,02
0,00
0,01
0,01
1 Без малых прадпрыемстваў недзярж. формы ўласнасці.
Табліца 3 Грузаабарот па відах транспарту агульнага карыстання (млн. тона-км)
1990
1995
2000
2002
2003
Усе віды транспарту
99 634
35 242
42 214
45 355
46 251
у т. л.
чыгуначны
75 430
25 510
31 425
34 169
38 402
аўтамабільны
22 361
9539
9745
11 090
7655′
рачны
1805
133
26
59
160
паветраны (айч.)
38
60
18
37
34
1 Без малых прадпрыемстваў недзярж. формы ўласнасці.
Табліца 4 Перавозкі пасажыраў па відах транспарту агульнага карыстання (млн.чал.)
1990
1995
2000
2002
2003
Усе віды транспарту
3702,3
2207,2
2825,2
2775,4
2718,8
у т. л.
чыгуначны
147,2
141,1
162,5
148,0
137,0
аўтамабільны
2399,2
1305,0
1499,6
1499,8
1580,01
рачны
0,1
0,1
0,1
0,1
0,1
паветраны
2,2
0,4
0,2
0,2
0,3
тралейбусны
846,1
514,5
758,5
707,8
614,8
трамвайны
175,1
100,0
139,5
117,7
94,6
метрапалітэнны
101,6
136,0
258,2
298,0
289,4
таксаматорны
30,0
10,1
6,6
3,9
2,5
1 З 2003 уключае таксама перавозкі індывід. прадпрымальнікамі, якія прыцягнуты для перавозкі пасажыраў аўтобусамі рэгулярных рэйсаў.
Табліца 5 Пасажыраабарот па відах транспарту агульнага карыстання (млн. пасажыра-км)
1990
1995
2000
2002
2003
Усе віды транспарту
42 618
25 989
32 449
29 281
28 194
у т. л.
чыгуначны
16 852
12 505
17 722
14 349
13 308
аўтамабільны
19 787
9308
9235
9397
97981
рачны
30
2
3
2
паветраны
5510
1228
513
553
тралейбусны
—
1723
2618
2465
трамвайны
—
407
553
464
метрапалітэнны
—
688
1678
1997
таксаматорны
439
128
91
54
1 З 1995, уключаючы гар. электрычны транспарт, з 2003 — перавозкі індывід. прадпрымальнікамі, якія прыцягнуты для перавозкі пасажыраў аўтобусамі рэгулярных рэйсаў.
Будынак чыгуначнага вакзала ў Мінску.Мінск. Аўтавакзал «Усходні».Суднаходства па Прыпяці.Аэрапорт «Мінск-1». На пляцоўцы авіярамонтнага завода.Мінскі метрапалітэн. Станцыя «Плошча Перамогі».Мінскі метрапалітэн. Станцыя «Магілёўская».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ НА МЯЖЫ 20—21 СТАГОДДЗЯЎ
Народная гаспадарка. У 1991—95 нар. гаспадарка Беларусі апынулася на грані абвалу. Праявамі яго сталі значнае зніжэнне ўсіх гал. макраэканам. паказчыкаў і грамадскай вытворчасці, павелічэнне дэфіцыту дзярж. фінансаў, рост інфляцыі (гл. табліцу).
Дынаміка макраэканамічных паказчыкаў за 1991—95 (у % да папярэдняга года)
Макраэканамічныя паказчыкі
Гады
1995 у адносінах да 1990
1991
1992
1993
1994
1995
Валавы ўнутраны прадукт
98,8
90,4
92,4
87,4
89,6
64,6
Прадукцыя: прамысловасці
99,0
90,6
90,0
82,9
88,3
59,1
сельскай гаспадаркі
95,1
91,5
103,7
85,6
95,3
73,6
Тавары народнага спажывання
100,5
95,0
94,0
87,0
76,0
59,6
Капіталаўкладанні
71,0
85,0
89,0
69,0
95,0
35,2
Рознічны тавараабарот
91,9
78,0
86,0
90,5
77,2
43,2
Гэта было абумоўлена найперш рэзкім падзеннем (на 40,9%) выпуску прадукцыі прамысловасці — асн. галіны нар. гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. З улікам нерэалізаваных таварных запасаў і неаплачанай прадукцыі выпуск прамысл. прадукцыі скараціўся амаль у 2 разы. Гал. прычыны — нежаданне кіраўніцтва краіны праводзіць радыкальныя рыначныя пераўтварэнні, захаванне метадаў адм.-каманднага кіравання з манаполіяй дзярж. уласнасці. Негатыўна паўплывалі таксама недахоп уласных энерганосьбітаў, сыравіны і матэрыялаў, праблемы збыту прадукцыі, падаражанне матэрыяльных рэсурсаў пасля распаду СССР. Акрамя таго, значна знізілася канкурэнтаздольнасць прамысл. прадукцыі рэспублікі. Гэта было абумоўлена тым, што дамінуючае становішча імпарту з краін СНД занялі энерганосьбіты і металы; экспарт адносна дарагой бел. прадукцыі на рас. рынак зменшыўся з-за розніцы ў цэнах на прадукцыю базавых галін. У выніку большасць прамысл. прадпрыемстваў апынулася ў цяжкім фін. становішчы; на шэрагу маш.-буд. з-даў сабралася вял. колькасць гатовых вырабаў, эквівалентных 3—5-месячнаму аб’ёму вытворчасці; гандл. адносіны з Расіяй сталі весціся з вял. дэфіцытам, на пагашэнне якога Беларусь вымушана была ўступіць кантроль за нафта- і газаправодамі, нафтаперапрацоўчымі прадпрыемствамі і інш.У 1995 знешняя запазычанасць бел. прадпрыемстваў, гал. чынам рас. пастаўшчыкам за тавары, работы і паслугі, склала 9,5 трыльёна руб., а з вылічэннем запазычанасці інш. краін перад Рэспублікай Беларусь — 4,4 трыльёна руб.; пастаянная залежнасць ад увозу рас. энерганосьбітаў і сыравіны даволі моцна прывязала Беларусь у знешнім гандлі да краін СНД і Расіі.
У цяжкім становішчы апынулася і сельская гаспадарка. За 1991—95 яе валавы прадукт скараціўся на 37,7%, вытворчасць мяса — на 53, малака — на 42,1, збожжа — на 27,7, агародніны — на 46, бульбы — на 27,7%. Дэфіцыт фінансаў у аграпрамысл. комплексе (АПК) стаў вынікам непарытэту цэн на с.-г. і прамысл. прадукцыю. Толькі ў 1991—94 цэны на прадукцыю, што спажывала сельская гаспадарка, выраслі ў параўнанні з 1990 на электраэнергію ў 281 тыс. разоў, на дызельнае паліва — у 237 тыс., на бензін — у 100 тыс., на камбайны — у 149 тыс., на трактары МТЗ — у 67—80 тыс., на мінеральныя ўгнаенні — у 30—80 тыс. разоў. Закупачныя цэны на с.-г. прадукцыю за гэты час павялічыліся: на збожжа толькі ў 6 тыс. разоў, на цукровыя буракі — у 5,7 тыс., на буйную рагатую жывёлу — у 5,4 тыс., на свіней — у 11,4 тыс., на птушку — у 16,5 тыс. разоў. Усё гэта прывяло да таго, што вёска, па сутнасці, перастала купляць тэхніку, у 3 разы зменшыла набыццё мінеральных угнаенняў. У такім крызісным становішчы сельская гаспадарка апынулася, нягледзячы на тое, што ў сферы капіталаўкладанняў яна заставалася адной з найб. прыярытэтных галін. У 1991—95 на патрэбы АПК выдзялялася 25—30% бюджэтных сродкаў, амаль столькі ж ён атрымліваў дадаткова ў выглядзе розных ільгот і датацый. У цэлым на патрэбы сельскай гаспадаркі ў гэты перыяд расходавалася 50—60% бюджэту рэспублікі. Палітыка штучнага стрымлівання закупачных і рознічных цэн на прадукцыю АПК ва ўмовах значнага росту выдаткаў, высокіх тэмпаў інфляцыі не апраўдала сябе з эканам. пункту гледжання. Яна прывяла да абвастрэння дэфіцыту бюджэту калгасаў і саўгасаў, выдзялення дадатковых ільготных крэдытаў, стварыла ўмовы для масавага вывазу с.-г. прадукцыі за межы Беларусі і звужэння спажывецкага рынку.
Дэфармацыя цэн прывяла таксама да цяжкага становішча транспарт і жыллёва-камунальную гаспадарку, якія патрабавалі ўсё новых і новых крэдытаў, што абвастрыла сітуацыю ў фін. сферы краіны. Зніжэнне выпуску прадукцыі прамысловасці і сельскай гаспадаркі адбывалася і з прычыны рэзкага скарачэння капіталаўкладанняў унар. гаспадарку Беларусі. На працягу 1991—95 у параўнанні з 1990 яны знізіліся на 64,8%. Рэзка паменшалі даходы насельніцтва, што было абумоўлена абвальным ростам цэн на прадукты харчавання і тавары першай неабходнасці. Толькі за 1992—94 хлеб жытні падаражэў прыкладна ў 5 тыс. разоў, хлеб пшанічны — у 6 тыс., мясапрадукты — у 10 тыс., цукар — у 5 тыс., праезд угар. транспарце — у 10 тыс. разоў. За 1991—95 прыкладна ў 5 разоў знізілася рэальная зарплата, намінальныя грашовыя даходы насельніцтва не паспявалі за расходамі. У 1995 за рысай мінім. спажывецкага бюджэту апынулася больш за 60% жыхароў краіны. Захоўваліся і высокія тэмпы інфляцыі. У 1992 сярэднямесячны прырост рознічных цэн склаў 27%, у 1993—32, у 1994—27, у 1995—31%. У такіх умовах павялічылася таварна-грашовая разбалансаванасць. Пры ўстойлівым зніжэнні рэальных аб’ёмаў вытворчасці адбывалася шматразовае павелічэнне грашовай масы, якая за 1992—95 вырасла больш чым у 300 разоў, што прывяло да агульнага росту цэн і абясцэньвання грашовых сродкаў.
У 2-й пал. 1994 распрацавана і пачала рэалізоўвацца праграма неадкладных мер па выхадзе эканомікі краіны з крызісу. Яна ўключала комплекс узаемаўвязаных мерапрыемстваў, скіраваных найперш на прыпыненне спаду вытворчасці, прадухіленне нарастання інфляцыі, абарону насельніцтва ад поўнага збяднення, недапушчэнне масавага беспрацоўя і рэзкага маёмаснага расслаення. Праграма прадугледжвала таксама і меры агульнаэканам. характару — лібералізацыю цэнаўтварэння і рынку валют, масавую прыватызацыю дзярж. сектара, паслабленне падаткаў, скарачэнне дзярж. расходаў, развіццё малога і сярэдняга бізнесу, скарачэнне ролі дзяржавы ў рэгуляванні эканомікі. Але ажыццяўленне гэтай праграмы праходзіла недастаткова прадумана і эфектыўна; адбывалася шараханне ад адм. каманднай сістэмы да дэкларатыўных рыначных новаўвядзенняў. З 1996 эканам. сітуацыя стала паляпшацца. Зацверджаныя I Усебел. нар. сходам (кастр. 1996) «Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996—2000 гады» гал. мэтай вызначылі павышэнне жыццёвага ўзроўню народа з паступовым набліжэннем да ўзроўню жыцця індустрыяльна развітых еўрап. краін. Гэтай мэце павінна была адпавядаць мадэль сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі. Дасягненне мэты прадугледжвала шэраг этапаў. На 1-м этапе (1996—97) меркавалася дасягнуць макраэканам. стабілізацыі і стварыць умовы для аднаўлення эканам. росту, зніжэння інфляцыі і стабілізацыі курсу нац. валюты. Асн. задачы 1-га этапа: пераадоленне сістэмнага крызісу, стымуляванне прадпрымальніцтва, развіццё малога і сярэдняга бізнесу, правядзенне малой і сярэдняй прыватызацыі, фарміраванне рынку нерухомасці, умацаванне нац. валюты і зніжэнне інфляцыі да 1,5—0,5% за месяц, паляпшэнне фін. становішча прадпрыемстваў, падтрымка гал. сістэм сац. сферы і інш. На 2-м этапе павінны былі вырашацца наступныя задачы: стабілізацыя прыросту валавога ўнутр. прадукту (ВУП) не менш як 5% за год; структурная перабудова эканомікі на аснове навукаёмістых і рэсурсазберагальных тэхналогій; стварэнне дзейснага механізму інвесціравання эканомікі, стымуляванне найперш высокаэфектыўных інвестыцый; пашырэнне рынкаў збыту бел. тавараў шляхам павышэння іх якасці і канкурэнтаздольнасці; паглыбленне інтэграцыі з краінамі СНД; забеспячэнне ўстойлівага росту ўзроўню жыцця насельніцтва і інш.
Паводле афіц. даных, з 1997 у краіне пачаўся эканам. ўздым. Так, у 1997 аб’ём ВУП павялічыўся ў параўнанні з 1996 на 10%, выпуск прамысл. прадукцыі — на 17,6%; у сельскай гаспадарцы вытворчасць прадукцыі вырасла на 5,4%. З 544 важнейшых відаў павялічыўся выпуск 400. Пабольшалі капіталаўкладанні ў эканоміку. На 20% павялічыліся інвестыцыі ў развіццё нар. гаспадаркі; на 24,3% вырас аб’ём знешняга гандлю; экспарт павялічыўся на 24,1%, імпарт — на 24,5%; але сальда знешнегандл. абароту было адмоўным і складала 1341,3 млн. долараў ЗША. Станоўчыя тэндэнцыі ў развіцці эканомікі захаваліся і ў наступныя гады. Устойлівы эканам. рост у 1996—2000 спрыяў таму, што ВУП павялічыўся на 36%, прадукцыя прамысловасці — на 65, інвестыцыі ў асн. капітал — на 26%. У 2000 Беларусь вырабляла 53% хім. ніцей і валокнаў на тэр. СНД (усав. час — 30%), 48% трактароў, 31% халадзільнікаў, 30% трыкатажных вырабаў, 1/4 частку тэлевізараў, абутку і мінеральных угнаенняў. У 1998—2003 на МАЗе, БелАЗе створаны новыя віды аўтамабіляў, аўтобусаў. Мінскі трактарны завод вырабляў 22 мадэлі універсальных прамысл. трактароў, 6 мадэлей малагабарытных трактароў, 8 мадэлей мотаблокаў і міні-трактароў, 15 мадэлей спец. машын прамысл. прызначэння (камунальных, пагрузачных, лесаапрацоўчых, шахтавых). На Мінскім маторным з-дзе наладжана вытворчасць асабліва моцных матораў для аўтамабільных з-даў Беларусі і Расіі. Паспяхова працавалі аб’яднанні «Маналіт», «Гомсельмаш», «Віцязь», «Гарызонт», «Інтэграл», «Атлант» і шэраг інш. прадпрыемстваў.
Перспектывы сац.-эканам. развіцця Рэспублікі Беларусь вызначаны на II Усебел. нар. сходзе (май 2001). Паводле прагнозных разлікаў за 2001—05 ВУП павялічыцца на 35—40%, прадукцыя прамысловасці — на 28—32, сельскай гаспадаркі — на 22—28, сферы паслуг насельніцтву — на 60—65%. У 2003 шэраг прагнозных паказчыкаў выкананы. Так, ВУП выкананы на ўзроўні 106,5% у адносінах да 2002, аб’ём вырабленай прамысл. прадукцыі дасягнуў 106,9%, вытворчасць с.-г. прадукцыі — 106,2%. На 7,5% павялічылася вытворчасць спажывецкіх тавараў. На 111,3% вырас грузаабарот прадпрыемстваў транспарту агульнага карыстання. Адмоўныя паказчыкі склаліся на прадпрыемствах аўтамабільнага (93,4%) і паветранага (99,9%) транспарту. Аб’ём знешняга гандлю ў 2003 да ўзроўню 2002 складаў 123,4%, у т. л. імпарт павялічыўся на 24,5%, экспарт — на 22,1%. Адмоўна ўплывалі на стан эканомікі інфляцыя, няўстойлівасць валютнага рынку, дэфіцыт гандл. і плацежнага балансу, рост цэн, нізкая рэнтабельнасць шэрагу прамысл. прадпрыемстваў, адмоўнае сальда ў знешнім гандлі, марудныя тэмпы развіцця агр. сектара. Рэфармаванне нар. гаспадаркі Беларусі ў напрамку рыначных адносін адбываецца не хутка.
Грамадска-палітычнае і сацыяльнае развіццё. На грамадска-паліт. жыццё Беларусі пач. 1990-х г. істотна паўплывалі падзеі, што адбываліся на прасторах б.Сав. Саюза: распад СССР, змены ў паліт. і эканам. ладзе, працэсы дэмакратызацыі і інш. Саюзнае кіраўніцтва рабіла спробы па захаванні абноўленага Саюза ССР. 18.3.1991 па гэтым пытанні праведзены ўсесаюзны рэферэндум, 82,7% удзельнікаў галасавання па БССР выказаліся за захаванне адзінай дзяржавы. Украс. 1991 дасягнута дамоўленасць аб уступленні ў Садружнасць Суверэнных Дзяржаў 10 з 15 б. саюзных рэспублік. Меркавалася, што гэта будзе канфедэрацыя з захаваннем сістэмы цэнтральнай прэзідэнцкай улады. Аднак 19—21 жніўня група асоб з вышэйшага кіраўніцтва КПСС і сав. дзяржавы зрабіла ў Маскве спробу ўвесці надзвычайнае становішча ў шэрагу рэгіёнаў СССР. Створаны імі т.зв.
Дзярж. к-т па надзвычайным становішчы (ДКНС) меў на мэце сілавымі мерамі прадухіліць распад краіны, прыпыніць дзейнасць дэмакр. партый і рухаў, але ніякай праграмы дзеяння не прапанаваў. Выступленне ДКНС правалілася, у Беларусі яно не мела падтрымкі. Жнівеньскія падзеі ў Маскве прадвызначылі лёс КПСС—КПБ і СССР. М.С.Гарбачоў зняў з сябе паўнамоцтвы Ген. сакратара ЦККПСС. 25.8.1991 Вярх. СаветБССР часова прыпыніў дзейнасць КПБ, што фактычна азначала забарону кампартыі. Яе маёмасць канфіскоўвалася на карысць дзяржавы. Улют. 1993 Вярх. Савет Рэспублікі Беларусь прызнаў страціўшай сілу пастанову аб часовым прыпыненні дзейнасці КПСС—КПБ і дазволіў яе існаванне. Але аднавіць дзейнасць кампартыі ўжо было немагчыма.
19.9.1991 6-я нечарговая сесія Вярх. Савета пастанавіла змяніць назву «БССР» на «Рэспубліка Беларусь» (у скарочаных і састаўных назвах — «Беларусь»), прыняла законы аб дзяржаўных гербе і сцягу Рэспублікі Беларусь. Новым сцягам стаў бела-чырвона-белы, а гербам — «Пагоня» часоў ВКЛ. Змена дзярж. сімволікі выклікала дыскусіі, неадназначна ўспрымалася ў грамадстве. Адбываліся перамены ў органах дзярж. кіравання. Саюзна-рэсп. мін-вы і ведамствы пераўтвараліся ў рэспубліканскія. К-тдзярж. бяспекі падпарадкоўваўся Вярх. Савету, а пагранічныя войскі — Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь. Пачалося фарміраванне бел. арміі. Распрацавана ваен. дактрына, паводле якой Беларусь — нейтральная бяз’ядзерная дзяржава, а яе ўзбр. сілы створаны толькі з абарончай мэтай. 8.12.1991 кіраўнікі Беларусі (С.Шушкевіч, В.Кебіч), Расіі (Б.Ельцын, Г.Бурбуліс), Украіны (Л.Краўчук, В.Фокін) на сустрэчы ў бел. урадавай рэзідэнцыі Віскулі ў Белавежскай пушчы (Камянецкі р-н Брэсцкай вобл.) падпісалі Белавежскія пагадненні, дзе заявілі аб заканчэнні дзеяння саюзнага дагавора 1922, роспуску СССР і стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). 21.12.1991 членамі СНД сталі 11 з 15 б. саюзных рэспублік.
Дэмакр. пераўтварэнні ў рэспубліцы немагчыма было працягваць без змены канстытуцыйных асноў дзярж. ладу. 15.3.1994 Вярх. Савет Рэспублікі Беларусь прыняў новую Канстытуцыю. Беларусь абвяшчалася унітарнай дэмакр.сац. прававой дзяржавай, якая валодае вяршэнствам і паўнатой улады на сваёй тэрыторыі, самастойна ажыццяўляе ўнутр. і знешнюю палітыку. Улада падзялялася на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Упершыню ўводзілася прэзідэнцкая форма кіравання. За грамадзянамі замацоўваліся шырокія правы і свабоды. Вырашэнне найважнейшых пытанняў дзярж. і грамадскага жыцця прадугледжвалася на рэферэндумах. Канстытуцыя захавала без змен існуючыя органы ўлады — мясц. Саветы. 10.7.1994 адбыліся выбары 1-га Прэзідэнта суверэннай Рэспублікі Беларусь. З 6 кандыдатаў перамогу атрымаў А.Р.Лукашэнка. За яго прагаласавала больш як 81% выбаршчыкаў. Прэзідэнт правёў рэфармаванне дзярж. структур. Створана «прэзідэнцкая вертыкаль», якая ўключае распарадчыя і выканаўчыя органы як у цэнтры, так і на месцах. Яны непасрэдна падпарадкаваны Прэзідэнту.
З пач. 1990-х г.у рэспубліцы ўзяты курс на пабудову дэмакр. грамадства. Дэмакратыя ажыццяўляецца на аснове разнастайных паліт. інстытутаў, ідэалогій і поглядаў. Гэта адкрыла магчымасці для стварэння і дзейнасці паліт. партый, грамадскіх і нац.-культ. аб’яднанняў, за выключэннем тых, якія мелі на мэце гвалтоўную змену канстытуцыйнага ладу ці прапаганду вайны, нац., рэліг. і расавай варожасці. Але дэмакр. пераўтварэнні адбываліся з вял. цяжкасцямі, у барацьбе розных поглядаў і канцэпцый аб шляхах сац.-эканам. і паліт. развіцця краіны.
14.5.1995 па ініцыятыве Прэзідэнта праведзены 1-ы рэферэндум, на абмеркаванне якога выносіліся пытанні: аб наданні рус. мове статуса, роўнага з беларускай («за» прагаласавала 83,3% удзельнікаў галасавання); аб устанаўленні новых дзярж. сімвалаў замест бела-чырвона-белага сцяга і герба «Пагоня» («за» — 75,1%); аб адабрэнні інтэграцыі з Расіяй («за» — 83,3%); аб унясенні змен у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь 1994, якія даюць магчымасць Прэзідэнту датэрмінова спыніць паўнамоцтвы Вярх. Савета «ў выпадку сістэматычнага або грубага парушэння Канстытуцыі» («за» — 77,7%). Рэферэндум узмацніў нарастанне канстытуцыйнага крызісу, адной з прычын якога сталі рознагалоссі аб паўнамоцтвах заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады. Апазіцыя ў Вярх. Савеце на чале з яго Старшынёй С.Г.Шарэцкім пачала дамагацца імпічменту Прэзідэнта, ліквідацыі ў новай канстытуцыі інстытута прэзідэнцтва. 8.8.1996 Прэзідэнт накіраваў уВярх. Савет прапанову аб правядзенні ўсенар. рэферэндуму. 2-і плебісцыт праходзіў 9—24.11.1996. На ўсенар. галасаванне па ініцыятыве Прэзідэнта вынесены 4 пытанні: аб перанясенні Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дня рэспублікі) на 3 ліпеня — дзень вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў; аб прыняцці Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь са змяненнямі і дапаўненнямі (новая рэдакцыя), прапанаванымі Прэзідэнтам; аб свабодных, без абмежаванняў, куплі і продажы зямлі; аб адмене смяротнага пакарання ў Рэспубліцы Беларусь. Па ініцыятыве дэпутатаў Вярх. Савета 13-га склікання — 3 пытанні: аб прыняцці Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 са змяненнямі і дапаўненнямі, прапанаванымі фракцыямі камуністаў і аграрыяў; аб выбарах кіраўнікоў мясц. органаў выканаўчай улады непасрэдна жыхарамі адпаведнай адм.-тэр. адзінкі; аб правамернасці фінансавання ўсіх галін улады публічна і толькі з дзярж. бюджэту. Удзельнікі рэферэндуму большасцю галасоў падтрымалі першыя 4 пытанні і выказаліся супраць 3 апошніх. 19—20.11.1996 у Мінску адбыўся 1-ы Усебел. нар. сход. Дэлегаты ўхвалілі ўнутр. і знешнюю палітыку ўрада і Прэзідэнта. Пасля рэферэндуму адбыліся змены ў органах улады. Вышэйшым прадстаўнічым і заканадаўчым органам Рэспублікі Беларусь стаў парламент — Нац. сход, выканаўчым — Савет Міністраў. Судовая ўлада належыць судам. Кантроль за канстытуцыйнасцю нарматыўных актаў у дзяржаве ажыццяўляе Канстытуцыйны суд.Мясц. кіраванне і самакіраванне ажыццяўляецца Саветамі дэпутатаў. Прэзідэнту падначалены К-тдзярж. кантролю. 27.11.1996 Прэзідэнт падпісаў Закон «Аб спыненні паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь трынаццатага склікання», указы «Аб адабрэнні спіса дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, якія ўключаюцца ў склад Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь» (110 чал.), «Аб скліканні нечарговай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь». З 1996 змяніўся курс у правядзенні сац.-эканам. палітыкі — ад «шокавай тэрапіі» да стварэння сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі пры актыўным рэгуляванні гэтага працэсу дзяржавай.
У 1-й пал. 1990-х г.сац. развіццё рэспублікі адбывалася ў складаных умовах рэфармавання эканомікі з планава-размеркавальнай у рыначную, крызісу нар. гаспадаркі, нестабільнай грамадска-паліт. сітуацыі. Непазбежным вынікам гэтых працэсаў сталі спад вытворчасці, зніжэнне нац. даходу, інфляцыя. Гэта прывяло да імклівага росту цэн на прадукты харчавання, тавары і паслугі. Зніжалася рэальная заработная плата, расло беспрацоўе, у грамадстве нарастала сац. напружанасць. Найб. безабароннымі аказаліся работнікі бюджэтнай сферы, пенсіянеры, навучэнцы, студэнты, малазабяспечаныя сем’і. Прыняцце ўрадам шэрагу мер (павышэнне мінімальнай зарплаты, ставак 1-га разраду, павелічэнне пенсій, выплаты па беспрацоўі і інш.) істотна не паўплывала на паляпшэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва. Лібералізацыя цэн у Расіі і Прыбалтыцы пры празрыстасці граніц і імкненні кіраўніцтва захаваць існуючы ўзровень цэн у рэспубліцы прывялі да поўнага развалу спажывецкага рынку. З Беларусі ў краіны далёкага і блізкага замежжа вывозіліся таварная маса і матэрыяльныя каштоўнасці. Гэта стварыла дэфіцыт тавараў унутры краіны, садзейнічала росту ценявой эканомікі і злачыннасці. На эканоміцы Беларусі адмоўна адбіўся пачатак рыначных пераўтварэнняў уРас. Федэрацыі. Жорсткая манетарысцкая палітыка рас. ўрада прывяла да недахопу наяўных грошай. 1.6.1992 на тэр. Беларусі ўведзены ў абарачэнне бел. разліковыя білеты. З 2-й пал. 1990-х г. урад рэспублікі адмовіўся ял метадаў «шокавай тэрапіі» і абраў шлях стварэння «беларускай мадэлі» сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі, якая павінна спалучаць перавагі высокаразвітой рыначнай гаспадаркі з забеспячэннем сац. справядлівасці і эфектыўнай сац. абароны грамадзян. У якасці прыярытэтных праграм вызначаны экспарт, жыллё, харчаванне. 2-і Усебел. нар. сход (18—19.5.2001, Мінск) ухваліў абраны курс, прыняў праграму сац.-эканам. развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001—05.
Урад прымаў меры па ўдасканаленні сістэмы аплаты працы ў рэальным сектары эканомікі, бюджэтнай сферы, органах дзярж. кіравання. Павышалася мінімальная заработная плата і стаўкі 1-га разраду. Адпаведна павялічвалася зарплата ва ўсіх сферах нар. гаспадаркі, пенсіі, стыпендыі, выплаты розным катэгорыям насельніцтва. Але рост зарплаты істотна адставаў ад росту цэн на тавары і паслугі, таму абсалютная большасць насельніцтва апынулася па-за рысай беднасці. У 2004 прадугледжана павелічэнне сярэдняй зарплаты і давядзенне яе ў эквіваленце да 190—200 долараў ЗША. Удасканальвалася пенсіённая сістэма, павышаліся пенсіі і выплаты розным сац. катэгорыям грамадзян. Аднак памеры большасці пенсій не забяспечвалі пражытачнага мінімуму, што вымушала пенсіянераў працягваць працаваць. Урад прымаў меры па скарачэнні беспрацоўя і забеспячэнні занятасці насельніцтва. Прыярытэтнай задачай заставалася павышэнне якасці спажывецкіх тавараў, задавальненне попыту на іх грамадзян з розным узроўнем даходаў. Вялася работа па стварэнні гандл. сетак сусв. ўзроўню, комплексным развіцці сферы гандлю, быт. паслуг і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, павелічэнні аб’ёму і якасці будаўніча-мантажных і рамонтна-буд. работ. У краіне вялося значнае жыллёвае будаўніцтва. Сярэдняя забяспечанасць жыллём у 2000 склала амаль 21 м² на чалавека. У 2000—04 у сярэднім за год узводзілася больш за 2,7 млн.м² жылля. Але жыллёвая праблема яшчэ не вырашана. Асабліва востра яна стаіць перад маладымі сем’ямі, сельскімі працаўнікамі. Пагаршэнне матэрыяльнай базы лячэбных устаноў, рост цэн на лекі, пашырэнне платных мед. паслуг негатыўна адбіліся на стане лячэбна-прафілактычнай дапамогі насельніцтву. Зніжэнне нараджальнасці і натуральнага прыросту насельніцтва, якое пачалося з сярэдзіны 1990-х г. выклікала неабходнасць распрацоўкі Нац. праграмы дэмаграфічнай бяспекі. У ёй прадугледжаны меры па павышэнні нараджальнасці і зніжэнні смяротнасці. У межах дзярж.сац. стандартаў застаецца даступнай і бясплатнай мед. дапамога. Стабілізавалася сітуацыя ў фізкульт. руху. Удалося захаваць і значна ўмацаваць пры падтрымцы дзяржавы матэрыяльную базу фізкультуры і спорту. У 2000 налічвалася больш за 22,5 тыс.спарт. збудаванняў, у т. л. 225 стадыёнаў з трыбунамі на 1,5 тыс. і больш месц, 8 спарт. каткоў са штучным ільдом, каля 4,7 тыс.спарт. залаў, больш як 220 плавальных басейнаў. У кожным абл. цэнтры пабудаваны лядовыя палацы. Удасканальвалася праграма фіз. выхавання ў навуч. установах, аддавалася ўвага развіццю сучаснай індустрыі адпачынку і аздараўлення. Стаіць задача фарміравання сучаснай індустрыі турызму. Праводзіцца мэтанакіраваная маладзёжная палітыка, у цэнтры ўвагі якой — усебаковае развіццё юнакоў і дзяўчат, выхаванне ў іх патрыят. якасцей, сац. падтрымка і абароненасць моладзі. 6.9.2002 створаны Бел.рэсп. саюз моладзі (БРСМ) — адзінае маладзёжнае аб’яднанне, статус якога распаўсюджваецца на ўсю тэр. Беларусі. БРСМ аб’яднаў 2 арг-цыі, якія існавалі раней, — Бел.патрыят. саюз моладзі і Бел. саюз моладзі. БРСМ праводзіць работу па стварэнні ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яе творчага патэнцыялу, садзейнічае развіццю ў Беларусі грамадства, заснаванага на патрыят. і духоўна-маральных каштоўнасцях бел. народа. Аб’яднанне карыстаецца дзярж. падтрымкай. У вырашэнні задач сац.-эканам. развіцця Беларусі важная роля належыць мясц. выканкомам і Саветам дэпутатаў. У 2000 дэпутатамі мясц. Саветаў з’яўляліся больш за 25 тыс.чал., якія прадстаўлялі амаль усе слаі насельніцтва. Больш за 60% з іх мелі вышэйшую, 28% — сярэднюю спец. адукацыю. Праблемы ўдасканалення работы Саветаў, павышэння іх ролі ў дзярж., гасп. і культ. будаўніцтве, сац. развіцці абмеркаваны на I з’ездзе Саветаў (1—3.10.2000, Мінск). Акрамя выканкомаў і Саветаў дэпутатаў у краіне дзейнічаюць органы мясц.тэр. самакіравання — больш за 22 тыс. вулічных, дамавых, сельскіх, пасялковых к-таў. У іх складзе 77 тыс. грамадзян (на канец 2000). З 2004 у гарадах і інш. населеных пунктах краіны праводзіцца поўнамаштабная праца па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні. Вядзецца рэканструкцыя будынкаў, вуліц, плошчаў, будуюцца сучасныя гандлёва-прамысл. цэнтры, офісы, спарт., культ., адукац. ўстановы, стадыёны. 2004 стаў годам падрыхтоўкі праграмы адраджэння сяла, рэалізацыя якой плануецца на 2005—10.
Адукацыя, навука. У адпаведнасці з законам «Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь» (прыняты 29.10.1991) навуч. ўстановы атрымалі правы ў вызначэнні свайго статусу, увядзенні платнага навучання, пашырэнні форм падрыхтоўкі кадраў і інш. Першай ступенню адукац. сістэмы заставалася дашкольнае выхаванне (у яслях, яслях-садах, дзіцячых садах, цэнтрах развіцця дзіцяці). Нягледзячы на пашырэнне тыпаў дашкольных устаноў (агульнага развіцця, паглыбленага кірунку ў рабоце з дашкольнікамі, аздараўленчыя і інш.), на працягу 1990—2002 назіралася тэндэнцыя да іх колькаснага скарачэння з 5350 да 4241 і дзяцей у іх з 608 тыс. да 367,5 тыс.У 2003 дашкольным выхаваннем ахоплена 69,3% дзяцей. У 1-й пал. 1990-х г.у працу з дашкольнікамі актыўна ўводзілася бел. мова, аднак да канца 1990-х г. гэты працэс запаволіўся і колькасць беларускамоўных дашкольных устаноў скарацілася з 55,6% у 1995 да 42,1% у 2000. У працэсе рэфармавання ўсеаг. школы адкрыты ўстановы новага тыпу: гімназіі, ліцэі, навучальна-пед. комплексы (школа, гімназія-каледж), якія давалі вучням больш дасканалую падрыхтоўку па асобных галінах ведаў. Пачаўся пераход школ на 12-гадовы тэрмін навучання. Пэўныя захады зроблены і па развіцці сістэмы навучання: пашыралася выкарыстанне інфармац. тэхналогій, больш увагі аддавалася вывучэнню замежных моў, удасканальваліся падручнікі, прымаліся меры па стварэнні ўмоў для паглыбленай адукацыі таленавітых дзяцей, для адукацыі тых, хто меў адхіленні ў развіцці. У 2000/01 навуч.г. каля 50% школ вялі навучанне на бел. мове, але іх удзельная вага паступова скарачалася. У 2002/03 навуч.г. на Беларусі налічваліся 4543 агульнаадук. ўстановы (1430 тыс. навучэнцаў), у т. л. 108 гімназій, 23 ліцэі, 6 навучальна-пед. комплексаў, якія давалі веды 99,6 тыс. вучняў. Для дзяцей з асаблівасцямі развіцця працавалі 94 навуч. ўстановы (19 тыс. навучэнцаў). Прафесійна-тэхн. адукацыя перабудоўвалася з улікам ускладнення тэхнікі і тэхн. вытворчасці, увядзення новых форм арганізацыі працы. Яна прадугледжвала падрыхтоўку кадраў на аснове сярэдняй і базавай (9-гадовай) школ з атрыманнем сярэдняй адукацыі. У 2002/03 навуч.г. ў рэспубліцы працавалі 246 ПТВ шырокага профілю (132,6 тыс. навучэнцаў). Рэфармаванне вышэйшай і сярэдняй спец. школ вялося ў кірунку стварэння дынамічнай, набліжанай да сусв. ўзроўню і разам з тым скіраванай на ўнутр. патрэбы падрыхтоўкі кадраў. Акрамя традыцыйных для сістэмы сярэдняй спец. адукацыі тэхнікумаў адкрыты створаныя на іх аснове новыя ўстановы — каледжы і вышэйшыя каледжы. Калі першыя з іх уасн. адпавядалі тэхнікумам, то вышэйшыя каледжы мелі права працягваць тэрмін навучання для найб. здольных студэнтаў і такім чынам даваць ім 1-ю ступень вышэйшай адукацыі. Частка сярэдніх спец.навуч. устаноў не карысталася сродкамі з дзярж. бюджэту. У 2002/03 навуч.г. ў сістэме сярэдняй спец. адукацыі працавалі 150 навуч. устаноў (160,9 тыс. навучэнцаў), з іх 7 недзяржаўных (7,5 тыс. навучэнцаў). Большыя правы ў вызначэнні свайго статусу, увядзенні платных і недзярж. форм навучання, спецыялізацыі. Значная іх частка перайшла да акадэмічнага і універсітэцкага тыпаў падрыхтоўкі кадраў з больш шырокімі тэхн., сац.-паліт. і гуманітарнымі ведамі. Сярод дзярж.ВНУ пераважалі шматпрофільныя: у 2002/03 навуч.г. 64% складалі універсітэты, 18% — акадэміі; навучанне вялося больш чым па 200 спецыяльнасцях. Усяго ў сістэме вышэйшай школы працавалі 58 устаноў (з іх 14 недзярж.), навучалася 320,7 тыс. студэнтаў. Выпуск спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй у 2003 склаў 47,3 тыс.чал. Адным з кірункаў рэфармавання вышэйшай адукацыі з’яўляўся пераход да шматузроўневай сістэмы навучання з атрыманнем ступені бакалаўра і магістра. У 1990-я г. паспяхова праводзілася камп’ютэрызацыя навуч. працэсу, у т. л. выкарыстанне Інтэрнета, відэа- і аўдыётэхнікі, што садзейнічала больш эфектыўнай падрыхтоўцы кадраў.
Гады эканам. і паліт. нестабільнасці істотна зменшылі навукова-тэхн. патэнцыял Беларусі, выклікалі ў яго сістэме сур’ёзныя трансфармацыйныя змены. Зніжалася фінансаванне даследаванняў, у выніку чаго частка навук. арг-цый ліквідавана. Кадры даследчыкаў апынуліся ў ліку сацыяльна неабароненых слаёў грамадства, іх колькасць штогод памяншалася. За 1990—2002 колькасць вучоных у Беларусі скарацілася ў 3,5 раза і склала 30 711 чал. Змяншалася доля кандыдатаў і дактароў навук.У 2003 іх колькасць скарацілася адпаведна на 6 і 5,3%. Разам з тым навука на працягу 1990-х г. не выключалася з дзярж. прыярытэтаў. Захавалася яе асн. структура — сістэма акадэмічнай і вузаўскай навукі, найб. буйныя галіновыя н.-д. і канструктарска-тэхнал. арг-цыі, не распаўся іх кадравы патэнцыял. З боку дзяржавы рабіліся захады стымуляваць пошук новых форм і метадаў рэгулявання і развіцця навукі. Выдадзены шэраг заканадаўчых і нарматыўных актаў, прыняты рашэнні, на аснове якіх праводзіліся канкрэтныя мерапрыемствы па паляпшэнні становішча ў навукова-тэхн. сферы. З мэтай фін. падтрымкі навук. распрацовак у 1991 створаны Фонд фундаментальных даследаванняў, у 1998 — Бел. інавацыйны фонд. Дзярж. палітыку ў сферы навукова-тэхн. дзейнасці рэалізоўваў К-т па навуцы і тэхналогіях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. Прадастаўлены магчымасці для стварэння прадпрымальніцкай інфраструктуры, пашырэння айч. і замежных інвестыцый у навуку, фарміравання інавацыйнай сістэмы. Нягледзячы на складаныя ўмовы працы, бел. вучоныя мелі пэўныя поспехі ў галіне лазерных і плазменных тэхналогій, праграмнага забеспячэння ЭВМ, інфарматыкі, мед. тэхнікі і вытворчасці лекаў, у даследаванні праблем оптыкі, квантавай электронікі і спектраскапіі, інш.навук. кірунках, актывізавалася праца бел. вучоных у галіне авіякасмічнай тэхнікі, з 2003 пачалася рэалізацыя праекта па стварэнні бел. касмічнага апарата. Шэраг айч. даследчыкаў адзначаны Дзярж. прэміямі Беларусі. Навук. даследаваннямі і распрацоўкамі ў 2002 была занята 301 установа. Большасць іх (62%) знаходзілася ў Мінску, па 9% — у Віцебскай і Гомельскай, 4,6% — у Магілёўскай, 4,3% — у Гродзенскай абласцях. Нац.АН Беларусі аб’ядноўвала амаль 1/3 частку ўсіх навук. устаноў і даследчыкаў краіны. У 2002 навук. арг-цыі Беларусі выканалі 1055 заданняў у рамках 32 дзярж. праграм і 69 інавацыйных праектаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЗБРОЕНЫЯ СІЛЫ І ВАЙСКОВЫЯ ФАРМІРАВАННІ НА БЕЛАРУСІ ў 9 — ПАЧ. 20 ст.
Паводле гіст. крыніц і меркаванняў бел. вучоных, ужо ў 6—9 ст. на тэр. Беларусі правадыры славянскіх плямён мелі ўзбр. дружыны для абароны сваіх вотчын ад нападаў суседзяў, а таксама для пашырэння ўласных уладанняў. У эпоху стараж. дзяржаў-княстваў (з 9 ст.) ваенна-дружынная арганізацыя Полацкага, Тураўскага, Навагрудскага і інш. княстваў складалася з княжацкіх дружын (ядро войска), апалчэнцаў-гараджан і сялян. Як сведчаць «Аповесць мінулых гадоў» і інш.гіст. крыніцы, у 9—10 ст. войскі («светлые») полацкіх князёў, у т. л. ў складзе кааліцыйных сіл, хадзілі ў паходы на Візантыю і інш. краіны, падпарадкоўвалі суседнія народы, якія плацілі ім даніну. На ўзбраенні ваяроў былі дзіды (пікі), лукі, баявыя сякеры, коп’і, мячы, скураныя шчыты і інш., з 12 ст. — шаблі, пазней з’явіліся самастрэлы (арбалеты), цяжкія даспехі (шлемы, латы, кальчугі, металічныя шчыты), а таксама сценабітныя, каменекідальныя машыны і інш. аблогавыя прыстасаванні.
У склад дружыны князі набіралі найб. адданых воінаў, часткова сваякоў. На чале войска стаяў сам князь або яго сыны. Дружына звычайна складалася з 2 частак: «старэйшая» дружына або «моцныя мужы» (згадваецца ў «Жыціі Ефрасінні Полацкай»), у якую ўваходзілі найб. адданыя і вопытныя воіны, і малодшая дружына («дзецкія»), якая ахоўвала князя ў мірны час і ваен. паходах, выконвала яго асабістыя даручэнні (напр., у адпаведнасці з пастановай Любецкага з’езда 1097 Святаполк Ізяславіч «яко князь Туроўский», атрымаўшы вял. тэрыторыі «аб оне стороне Прыпяти», у т. л. Кіеўскае княства, трымаў у Кіеве тураўскую дружыну «маладую», «новую»), Найважнейшыя цэнтры ўсх. славян Полацк і Тураў мелі моцныя ўмацаванні, вялікую дружыну, а таксама народнае апалчэнне з гараджан і жыхароў навакольных вёсак. Сабранае апалчэнне называлі палком, узначальваць які князь прызначаў ваяводу (военачальніка) з лепшых і вопытных дружыннікаў. Удзел у апалчэнні лічыўся ганаровым абавязкам. Знатныя гараджане ўзбройвалі і аснашчалі апалчэнцаў, за баявыя поспехі адорвалі іх грашыма, каштоўнасцямі, зброяй і даспехамі; рамеснікі пастаўлялі зброю і рыштунак; сяляне выраблялі транспартныя сродкі, у т. л. лодкі для перамяшчэння войск па рэках і азёрах, давалі харчы, коней і фураж. Побач з дружыннікамі і апалчэнцамі ў складзе полацкага войска дзейнічалі наёмнікі (у 10—11 ст. пераважна варагі). Аб’яднанае войска вяло барацьбу часцей за ўсё з суседнімі плямёнамі і княствамі (напр., у Нямігскай бітве 1067), а таксама з іншаземцамі.
З 13 ст. землі Беларусі ўвайшлі ў склад ВКЛ і сталі ядром дзяржавы, узбр. сілы якой лічыліся аднымі з наймагутнейшых у тагачаснай Еўропе. Яны не толькі паспяхова баранілі сваю краіну ад іншаземных захопнікаў, але і значна пашырылі яе межы. Напр., у выніку бітвы каля Сініх Вод 1362 войскі ВКЛ пад кіраўніцтвам вял. князя Альгерда ўшчэнт разграмілі аб’яднаныя войскі Крымскай, Перакопскай і Ямбалукскай ордаў, пасля чаго Вялікае княства пашырыла свае межы да вусцяў Дняпра і Днястра, замацавала ў сваім складзе Чарнігава-Северскія землі, Падолле, Валынь, Кіеўшчыну. Гіст. перамогай бел.-літ. і польскага войска завяршылася Грунвальдская бітва 1410. Сярод выдатных палкаводцаў 13—14 ст. — Давыд Гарадзенскі, Андрэй Полацкі, вял. князі Міндоўг, Гедзімін, Альгерд, Вітаўт.
Асновай узбр. сіл ВКЛу сярэдневякоўі заставалася паспалітае рушэнне, ці абарона земская (ваеннаабавязаная ч. насельніцтва). Кожны абывацель (грамадзянін) княства, які валодаў зямлёй, абавязаны быў адбываць вайск. павіннасць — т.зв. земскую службу, памеры якой вызначаліся велічынёй зямельнага надзелу і колькасцю сялянскіх гаспадарак, што належалі землеўладальніку. Колькасць ратнікаў (драбаў) была прапарцыянальная колькасці ўласных сялянскіх службаў (служба — адзінка абкладання павіннасцямі, якая ўключала звычайна 2 ці 3 «дымы», або гаспадаркі). Свабодныя землеўладальнікі, шляхта павінны былі з’яўляцца на службу з цяжкім узбраеннем, на конях, у суправаджэнні світы; інш. ваеннаабавязаныя (больш бедныя землеўладальнікі) камплектавалі лёгкую конніцу. Усе яны стваралі харугвы паводле ваяводстваў. Больш знатныя і багатыя магнаты, ваяводы, кашталяны і епіскапы рыхтавалі свае ўласныя харугвы. Гарады вылучалі пэўную колькасць апалчэнцаў, ваен. павозак. Паветы і ваяводствы ўтрымлівалі таксама атрады наёмнага войска.
Паводле Прывілея 1387 і інш. статутных актаў уВКЛваен. паход (пагоня) лічыўся абавязкам кожнага, хто мог трымаць зброю ў руках. Князі са сваімі васаламі таксама выконвалі агульнадзярж. вайск. службу; атрады («почты»), што ім падпарадкоўваліся, выкарыстоўваліся асобна ад павятовых атрадаў баяр-шляхты. Зборам ваяводскіх і павятовых харугваў кіравалі харунжы і кашталян. Пасля рэгістрацыі (палявога попісу) войска пераходзіла пад уладу гетманаў. Звычайна войска ўзначальваў вял. князь, які з’яўляўся галоўнакамандуючым; часам ён даручаў кіраваць арміяй гетману, найб. здольнаму ваяводу ці інш. вышэйшым саноўнікам. Попісы войска 1534, 1565, 1567 і інш. звычайна мелі рэгістрацыйна-ўліковы характар і складаліся гетманам (адсюль назва — гетманскія) непасрэдна на месцы збору войска. У некат. выпадках (напр., попіс 1534, які пачаўся каля Мінска) рэгістрацыя вайскоўцаў праходзіла і ў час маршу, што было абумоўлена загадам вял. князя гетману Ю.Радзівілу спешна рухацца да «ўскраінных» замкаў. У адрозненне ад гетманскіх попісаў перапіс 1528 меў рэгістрацыйна-даведачны характар: яго функцыі заключаліся ў тым, каб паказаць, хто з шляхты і інш. катэгорый насельніцтва абавязаны несці ваен. службу і павінен плаціць падатак на выпадак магчымай вайны. У Статуце Вял. княства Літоўскага 1588 дакладна зафіксаваны абавязкі харунжых, кашталянаў, ваявод і інш. дзяржаўцаў. Кашталяны (а дзе іх не было — маршалкі) збіралі шляхту са сваіх паветаў і рухаліся на злучэнне з харунжым. Часткі харугваў «павінны былі рушыць да ваяводы... А потым ужо ўсе разам... да месца», прызначанага вял. князем або гетманам. Месца збору войска вызначалася залежна ад ваен.-стратэг., паліт. і інш. абставін (напр., у 1534 — Мінск, 1565 — Ракаў, 1567 — Маладзечна і інш.). Мабілізацыйнай дакументацыі і збору ўсяго шляхецкага войска надавалася асаблівае значэнне ў 16 ст., калі вызначаўся лёс ВКЛу бясконцай і надзвычай цяжкай ваен-паліт. канфрантацыі з Вял. княствам Маскоўскім.
Мабілізацыйныя рэсурсы, паводле попісаў войска Вялікага княства Літоўскага, дазвалялі мець узбр. сілы да 70 тыс.чал. Аднак у 1567 войска налічвала 50 тыс. ратнікаў, у т. л. 28 тыс. коннікаў. Большую ч. паспалітага рушэння складала дробная і сярэдняя шляхта (з 16 ст. службу адбывалі і сельскія войты, з 17 ст. — і мяшчане). З 17 ст. паветы і ваяводствы выстаўлялі і наёмнае войска, значна меншае па колькасці, але больш баяздольнае. Мяшчане забяспечвалі армію зброяй, удзельнічалі ў буд-ве і абароне гар. умацаванняў, замкаў і інш. фартыфікацыйных збудаванняў. Пешыя ратнікі мелі на ўзбраенні ручніцы, сякеры, алебарды, бердышы; конніца, у залежнасці ад прызначэння (драгуны, гусары, рэйтары, казакі), узбройвалася тарчамі, дзідамі, сагайдакамі і інш. Войска ВКЛ мела на ўзбраенні таксама артылерыю (уВКЛ з’явілася ў канцы 14 ст.). З сярэдзіны 16 ст. ў Вільні, а пазней уінш. гарадах ВКЛ існавалі людвісарні, дае выраблялі гарматы. Да 16 ст. ўсе пагранічныя замкі Беларусі мелі на ўзбраенні пушкі мясц. і замежнай вытв-сці. Артылерыя падзялялася на дзярж., прыватную і гарадскую, паводле прызначэння — на палявую і фартыфікацыйную. Пасля рэформы 1623—38 яна вылучана ў асобны корпус, які ўпершыню ўзначаліў ген. М.Абрамовіч Беларусы таксама служылі ў кароннай артылерыі, напр., ген.-лейт. К.Семяновіч — аўтар ідэі шматступеньчатай ракеты.
З канца 16 ст. ўсё большую ролю адыгрывала рэгулярнае і наёмнае войска, якое мела адпаведную вывучку і лепшую зброю. Гал. ударнай сілай войск ВКЛ 16 ст. была конніца: цяжкаўзброеная (камплектавалася багатай шляхтай і магнатамі), да якой належалі кап’яносцы, гусары і конныя аркебузёры; сярэдняя (камплектавалася пераважна з бел.-літ. татараў), да якой таксама належалі пяцігорцы і казакі, а з 1676 і панцырнікі; лёгкая (камплектавалася воінамі з бяднейшых асяродкаў). У 1-й пал. 17 ст. ў Рэчы Паспалітай з’явілася лёгкая нерэгулярная кавалерыя, арганізаваная А.Ю.Лісоўскім (адсюль назва «лісоўчыкі»). Яе атрады ваявалі на баку Лжэдзмітрыя II у 1608—11, былі на службе ў Жыгімонта III, у складзе войска імператара «Свяшчэннай Рымскай імперыі» Фердынанда III і інш. (пасля 1636 фарміраванні «лісоўчыкаў» распушчаны).
Паводле ваенна-іерархічнай лесвіцы ВКЛ войска ўзначальваў камандуючы — гетман найвышэйшы (з 17 ст. гетман літоўскі), які прызначаўся часова для арганізацыі абароны краю або кіраўніцтва войскам на пэўным напрамку. Пасля заканчэння вайны пасада скасоўвалася, але пазней (з 1581) стала пажыццёвай. Памочнікам вялікага гетмана з 16 ст. быў палявы гетман (гетман польны, палявы правадыр). Звычайна на пасаду гетманаў прызначаліся прадстаўнікі знатных і магутных магнацкіх родаў. Талент палкаводцаў, тактычныя перавагі і стратэг. мысленне былі гал. фактарамі шэрагу буйных перамог войск ВКЛ. Сярод военачальнікаў 16—17 ст. асабліва вызначыліся М.Глінскі ў Клецкай бітве 1506, К.Астрожскі ў Аршанскай бітве 1514, М.Радзівіл у Ульскай бітве 1564, Я.К.Хадкевіч (з войскам у 4 тыс.чал. 27.9.1605 разбіў 11-тысячнае войска шведаў) і інш.
З сярэдзіны 17 ст.ВКЛ была ўцягнута ў паласу разбуральных войнаў, сярод якіх найб. жорсткімі лічацца вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 і Паўночная вайна 1700—21. У выніку ваен. дзеянняў на тэр. Беларусі былі вычарпаны амаль усе матэрыяльныя рэсурсы. З таго часу ў абставінах сац.-паліт. нестабільнасці баяздольнасць арміі ВКЛ знізілася да таго, што войскі асобных магнатаў колькасна і якасна перавышалі дзярж.ўзбр. сілы. Так, войскі магнатаў Агінскіх у канцы 17 ст. налічвалі 20 тыс.чал.У барацьбе з Сапегамі, якая ў 1697—1702 прыняла формы грамадз. вайны, Агінскія разам з Вішнявецкімі атрымалі перамогу.
У гэты час зыход бітваў на палях Еўропы вызначалі рэгулярная, добра ўзброеная і навучаная пяхота і артылерыя. Наспявалі рэформы, пачатак якім паклала стварэнне ў Гродне Камісіі вайсковай Вялікага княства Літоўскага (10.3.1765) — калегіяльнага органа, які сканцэнтраваў у сваіх руках пытанні арганізацыі і забеспячэння войск. Камісіі ўдалося пераканаць сойм у неабходнасці павелічэння ваен. бюджэту і правесці рашэнні па арганізацыі войска ВКЛ; быў створаны Гродзенскі кадэцкі корпус, які рыхтаваў афіцэраў для арміі ВКЛ.
Аднак развіццё вайск. рэформ запаволіў выбух Барскай канфедэрацыі 1768—72, што паслужыла нагодай для ўвядзення рас. войск на тэр. федэратыўнай дзяржавы і першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772). Пад націскам ваен. сілы сойм, які ратыфікаваў першы падзел, абвясціў утварэнне новага дзярж. ін-та, т.зв. Рады няспыннай, якая складалася з 5 дэпартаментаў. Адзін з іх (Дэпартамент вайсковы) аддаваўся пад уладу 4 гетманаў (2 каронных і 2 літоўскіх). Сойм 1773—75 ухваліў павелічэнне вайск. бюджэту і колькасці арміі да 30 тыс.чал.УВКЛ пачалося фарміраванне 2 дывізій, 2 брыгад кавалерыі нарадовай, 5 палкоў пярэдняй стражы і інш. Сойм 1776—78 прызнаў, што колькасці войска ў 30 тыс.чал. немагчыма дасягнуць з-за недахопу грошай. таму было вырашана мець армію ў 24 тыс.чал.У 1788 практычна грошай хапіла толькі на ўтрыманне 4,5 тыс. жаўнераў. Гал. перашкодай для павелічэння колькасці войска, найперш пяхоты, была немагчымасць увядзення рэкруцкай сістэмы, з дапамогай якой набіраліся ўсе войскі моцных суседзяў (шляхта ВКЛ баялася страціць працоўныя сялянскія рукі, дбаючы больш пра ўласны дабрабыт, чым пра бяспеку дзяржавы). Нягледзячы на ўсе складанасці, ішла праца над павышэннем узроўню баявой падрыхтоўкі хоць і нешматлікага войска Пачала адраджацца артылерыя, дзякуючы ініцыятыве камандуючага коннай артылерыяй А.Бруля і генерала артылерыі літоўскай К.Сапегі. У 1776 у Варшаве заснавана Каралеўская школа артылерыі, выпускнікі якой у 1792—94 склалі касцяк спецыялістаў у гэтай галіне. Значная частка выпускнікоў школы ўдзельнічала ў паўстанні 1794.
У выніку 2-га і 3-га падзелаў Рэчы Паспалітай (1793, 1795) уся тэр. Беларусі ўвайшла ў склад Рас. імперыі, значная частка ўзбр. сіл ВКЛ — у яе армію. Яшчэ ў 1772 у складзе рас. арміі на тэр. Беларусі былі сфарміраваны некат. падраздзяленні, потым створаны Бел. гусарскі полк (1775—83), Бел. егерскі батальён (1777), Імператарская бел. шляхецкая харугва (1784) і інш.У 1796—99 у склад рас. войска прынята больш за 40 тыс. ураджэнцаў Беларусі, а з 1801 па 1812 — больш за 100 тыс.чал. Толькі ў 1-й арміі ген. Барклая дэ Толі ў 1812 6 дывізій былі ўкамплектаваны выхадцамі з Беларусі. Шмат фарміраванняў рас. арміі мелі бел. найменні: Беларускі егерскі корпус, Віцебскі пяхотны полк, Гродзенскі гусарскі полк, Магілёўскі пяхотны полк, Мінскі пяхотны полк, Полацкі пяхотны полк, Нясвіжскія палкі (карабінеры і 4-ы грэнадзёрскі) і інш.
Паводле распараджэння Напалеона I і рашэння Камісіі Часовага праўлення ВКЛу 1812 некалькі тыс.чал. былі прызваны ў склад літоўскіх войск, якія павінны былі забяспечыць парадак у тыле франц. арміі. Ні колькасна, ні па ўзроўні баявой падрыхтоўкі армія ВКЛ не адпавядала патрабаванням, каб весці ваен. дзеянні. Рэшткі гэтага войска (большая частка загінула ў баях) уключаны ў армію Царства Польскага (у складзе Рас. імперыі).
У 1817 урас. арміі на тэр.зах. губерняў сфарміраваны Літоўскі асобны корпус, у склад якога ў розныя часы ўваходзілі Нясвіжскі карабінерны, Гродзенскі гусарскі, Брэсцкі і Мінскі пяхотныя палкі, шэраг інш.вайск. фарміраванняў. Корпус налічваў каля 40 тыс.чал.мясц. ураджэнцаў. Многія з іх прымалі ўдзел у паўстанні 1830—31, таму з мая 1831 часці корпуса перайменавалі, некат. з іх расфарміравалі Войскі Рас. імперыі, што знаходзіліся на тэр. Беларусі, складаліся з пяхоты, кавалерыі, артылерыі і інж. часцей. Для падрыхтоўкі ваен. кадраў у губернскіх гарадах былі створаны кадэцкія карпусы. З ліку беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі папаўняліся рас. афіцэрскі і генеральскі карпусы: І.У.Гурка, М.В.Без-Карніловіч, А.І.Вількіцкі, А.А.Непакайчыцкі, У.У.Ходзька, М.Ф.Чарняеў і інш. Афіцэры А.Баранцэвіч, Я.Ваньковіч, П.Высоцкі, А.Гелгуд, Я.Кашыц, А.А.Лянкевіч, Л.Нарбут, А.Парадоўскі, Р.Рагінскі, С.Сангін, Р.Траўгут, В.Урублеўскі, Ю.Эйтмановіч, Ф.Юндзіл і інш. ўдзельнічалі ў паўстаннях 1830—31 і 1863—64.
Многія беларусы і ўраджэнцы Беларусі прымалі ўдзел у войнах, якія вяла Рас. імперыя ў 19 ст.У час руска-турэцкай вайны 1877—78 на Балканах асабліва вызначыўся ген. І.У.Гурка, а таксама многія афіцэры і салдаты. У гонар ратнага подзвігу беларусаў у 1898 на Мінскіх ваенных могілках узведзены храм-помнік Аляксандра Неўскага, дзе на мармуровых плітах залатымі літарамі выпісаны імёны 118 пехацінцаў і артылерыстаў, што загінулі ў баях за балгарскі горад Плевен (Плеўна).
Упач. 20 ст.гал. родам войск заставалася пяхота. Вышэйшым такт. аб’яднаннем сухапутных войск быў армейскі корпус (АК), які складаўся з 2 пях. дывізій, кав. дывізіі, 2 брыгад пешай артылерыі і дывізіёна коннай артылерыі. На тэр. Беларусі дыслацыраваліся часці 2-га АК (штаб у Гродне), 4-га АК (штаб у Мінску), 19-га АК (штаб у Брэст-Літоўску). Напярэдадні 1-й сусв. вайны ў склад АК уваходзілі казацкі полк, корпусная артылерыя (марцірны дывізіён), авіязвяно (авіяатрад з 3—6 самалётаў), сапёрны батальён, падраздзяленні сувязі і тылу, сан. і ваен.-гасп. падраздзяленні і ўстановы пяхотных дывізій. Штабы дывізій размяшчаліся ў Мінску, Бабруйску, Гродне, Брэст-Літоўску і інш. З 1902 у Брэст-Літоўску размяшчаўся асобны артыл. полк, крапасная сапёрная рота (сфарміравана ў 1891) і крапасны ваен. тэлеграф (сфарміраваны ў 1890). У 1901 у Брэст-Літоўску створана крапасное паветраплавальнае аддзяленне, якое ў 1907 перафарміравана ў паветраплавальны крапасны батальён. У 1912 зацверджаны ген. план пашырэння Брэсцкай крэпасці Буд-ва вялося з лета 1913 да восені 1914. Ужн. 1915 гарнізон крэпасці разам з узбраеннем і маёмасцю эвакуіраваны (15.8.1915 крэпасць занялі герм. войскі. Тут быў падпісаны Брэсцкі мір 1918). Напярэдадні 1-й сусв. вайны на базе некат. паветраплавальных падраздзяленняў сфарміраваны першыя авіяц. атрады, адзін з якіх (5-ы, што базіраваўся ў Гродне) стаў узорным ва ўсёй рас. арміі.
Першыя баявыя вылеты рас. лётчыкаў у небе Беларусі адбыліся ў 1914. Авіяцыя вяла разведку, карэкціравала агонь артылерыі, дастаўляла розныя данясенні і выконвала задачы сувязі. Упач. 1915 для аховы Стаўкі вярх. галоўнакамандавання (у Баранавічах, потым у Магілёве) створаны другі знішчальны авіяатрад. На тэр. Беларусі прайшоў баявы шлях эскадры баявых паветр. караблёў «Ілья Мурамец», якія базіраваліся ў Лідзе і Станькаве. У небе Беларусі на Зах. фронце дзейнічала 3-я знішчальная авіяц. група і асобны знішчальны авіяатрад з гвардзейскіх афіцэраў, які непасрэдна падпарадкоўваўся вял. князю Аляксандру Міхайлавічу. 29.8.1917 упершыню ў гісторыі авіяцыі ў небе над Беларуссю выпрабаваны авіяц. рэактыўныя снарады. У час 1-й сусв. вайны на тэр. Беларусі знаходзілася 2-я па колькасным складае групоўка знішчальнай і разведвальнай авіяцыі, самы буйны франтавы авіярамонтны парк у Брэсце.
Значная колькасць вайскоўцаў-беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі ў складзе рас. арміі прымала ўдзел у 1-й сусв. вайне. Сярод іх камандуючы Зах. фронтам В.І.Гурка, каманд. арміяй Я.А.Радкевіч, камандзіры злучэнняў А.В.Станкевіч, А.В.Собалеў і многія інш.
Р.Ч.Лянькевіч, А.Л.Самовіч, В.А.Юшкевіч.
Княжацкі дружыннік 12 ст. Малюнак В.Ляхора.Княжацкі дружыннік 13 ст. Малюнак В.Ляхора.Рыцар Вялікага княства Літоўскага 14 ст. Малюнак В.Ляхора.Рыцар Вялікага княства Літоўскага 16 ст. Малюнак В.Ляхора.Гусар Вялікага княства Літоўскага 16 ст. Малюнак В.Ляхора.Маёр палка коннай гвардыі 1792. Малюнак В.Ляхора.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯПО́НІЯ (Ніхан, Ніпан), дзяржава ва Усх. Азіі, узах.ч. Ціхага ак., на Японскіх а-вах. Тэр. Я. ўключае каля 4 тыс. астравоў, у т. л. 4 буйныя (Хакайда, Хонсю, Кюсю, Сікоку), архіпелаг Рукю (найб.в-аў Акінава) і інш. Абмываецца Ціхім ак. і яго морамі — Ахоцкім, Японскім, Усх.-Кітайскім і Унутр. Японскім. Пл. 377,8 тыс.км². Нас. 127 214,5 тыс.чал. (2003). Афіц. мова — японская. Сталіца — г.Токіо. Краіна падзяляецца на 47 прэфектур. Нац. свята — Дзень нараджэння імператара Акіхіта (23 снежня).
Дзяржаўны лад. Я. — канстытуцыйная манархія. Паводле канстытуцыі 1947 кіраўнік дзяржавы — імператар (з 1989 Акіхіта), «сімвал дзяржавы і адзінства нацыі, яго статус вызначаецца воляй усяго народа, якому належыць суверэнная ўлада». Дзярж. справы ажыццяўляе імператар па парадзе і з ухвалення кабінета міністраў, які нясе за іх адказнасць. Вышэйшая заканад. ўлада належыць парламенту, што складаецца з 2 палат: прадстаўнікоў (500 дэпутатаў) і саветнікаў (252 дэпутаты). Тэрмін паўнамоцтваў палаты прадстаўнікоў 4 гады, палаты саветнікаў 6 гадоў (з перавыбраннем палавіны складу кожныя 3 гады). У палату прадстаўнікоў выбіраецца 300 дэпутатаў ад 11 аднамандатных акруг і 200 ад партый па прапарцыянальнай сістэме, у палату саветнікаў — 152 дэпутаты ад 47 прэфектур і 100 па прапарцыянальнай сістэме ад усёй краіны. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе кабінет міністраў на чале з прэм’ер-міністрам, якога выбірае парламент.
Прырода. Даўж. берагавой лініі Я. каля 30 тыс.км. Зах. берагі слаба парэзаны, усх. і паўд. маюць шмат заліваў і бухтаў. Каля 75% тэр. займаюць горы і ўзвышшы. На в-ве Хакайда гал. хрыбты (Токаты, Хідака, Кітамі) выцягнуты з Пн да Пд. На Пн в-ва Хонсю 3 паласы сярэдневышынных гор — Дэва і Асахі на З, Оў — у цэнтры, Кітакамі і Абукума — на У; на Пд хрыбты Хіда, Акаісі, Кісо, у цэнтры — тэктанічная ўпадзіна Фоса-Магна. Найвыш. пункт Я. — вулкан Фудзіяма (3776 м). Горны рэльеф пераважае на а-вах Кюсю, Сікоку і Рукю. На нізіны і міжгорныя ўпадзіны прыпадае каля 20% тэр., найб. Канто і Этыга (на в-ве Хонсю) і Ісікары (на в-ве Хакайда). Актыўная вулканічная дзейнасць на зах. узбярэжжы астравоў. Больш за 150 вулканаў, у т. л. 15 дзеючых (Асама, Бандай, Токаты, Міхара і інш.). На ўсх. узбярэжжы частыя землетрасенні (да 1,5 тыс. за год). Карысныя выкапні: каменны вугаль (запасы 8,7 млрд.т), жал. руда, марганец, храміты, медзь, цынк, волава, ртуць, сурма, вапнякі, каалін, невял. запасы нафты і газу. Клімат мусонны, на большай ч.тэр. субтрапічны, на Пн — умераны, на Пд — трапічны. На клімат Я. ўплываюць цячэнні Курасіо на Пд і У, Цусімскае на 3, халоднае Оясіо на ПнУ. Сярэдняя т-растудз. ад -5 °C на Хакайда да 6 °C на Пд Японскіх а-воў і 16 °C на арх. Рукю, ліп. адпаведна 22 °C, 27 °C і 28 °C., Ападкаў на большай ч.тэр. 1700—2000 мм, на Пд да 4000 мм за год. Штогод бывае да 15—20 тайфунаў, пераважна восенню. Рэкі кароткія, паўнаводныя, багатыя гідраэнергіяй; найб. — Сінана, Тоне, Ісікары, Тэсіо. Шмат азёр, найб. Біва (716 км²). Глебы на Пн падзолістыя і балотна-лугавыя, на Пд Хакайда і Пн Хонсю — буразёмы, на Пд — жаўтазёмы і чырваназёмы. Пад лесам і хмызнякамі каля 67% тэрыторыі. На Пн Хакайда пераважаюць хвойныя лясы (елка і піхта), на ПдЗ Хакайда і ПнУ Хонсю — субтрапічныя вечназялёныя лясы (магнолія, бамбук), у гарах — хвоя, кіпарыс, туя і інш. На Пд Кюсю і на архіпелагу Рукю трапічныя лясы з пальмаў, фікусаў, сагаўнікаў, папарацей і інш. Большасць лясоў — штучныя насаджэнні. Жывёльны свет разнастайны, ёсць эндэмікі і рэлікты. З млекакормячых трапляюцца воўк, ліс, барсук, янотападобны сабака, заяц, яп. чорны мядзведзь, яп. макак; з птушак — дзяцел, сойка, жураўлі, дрозд, арол. Пашыраны паўзуны, яшчаркі, чарапахі. Прыбярэжныя воды багатыя рыбай, крабамі, малюскамі. Каля 25% пл. — ахоўныя тэрыторыі. 28 нац. паркаў (Бандай-Асахі, Іосіна-Кумана, Сайкай, Сікоцу-Тоя, Фудзі-Хаконе-Ідзу і інш.) і 55 квазінац. паркаў (падпарадкоўваюцца прэфектурным уладам); шэраг падводных паркаў на мелкаводдзях, запаведнікі, рэзерваты і заказнікі.
Насельніцтва. Нац. склад насельніцтва аднародны (99,4% японцы); невял. колькасць карэйцаў (0,6%), айнаў, кітайцаў. Асн. рэлігіі — сінтаізм і будызм (84% вернікаў), 0,7% хрысціяне. Сярэдняя шчыльнасць 337 чал. на 1 км² (2003). Найб. шчыльна населена раўніна Канто. Гарадскога насельніцтва 78%; каля 42% жыве ў гарадах з насельніцтвам больш за 3 млн.чал. Буйныя гарады (млн.чал., 2000): Токіо — 8,1 (з прыгарадамі 34,7), Іакагама — 3,4, Осака — 2,6 (з прыгарадамі 17,8), Нагоя — 2,2 (з прыгарадамі 5,1), Сапара — 1,8, Кобе — 1,5, Кіёта — 1,5, Фукуока — 1,3, Кавасакі — 1,2, Хірасіма — 1,1. У прам-сці занята 25% эканамічна актыўнага насельніцтва, у сельскай гаспадарцы — 5%, у абслуговых галінах — 70%.
Гісторыя. Першыя людзі на Японскіх а-вах з’явіліся каля 200 тыс.г. назад. Этнагенез японцаў да канца не высветлены. Найстараж. аснову насельніцтва Я. складалі айны — збіральнікі і паляўнічыя. У сярэдзіне 1-га тыс. да н.э. з Пд Карэйскага п-ва на Японскія а-вы праніклі т.зв. протаяп. плямёны. З іх прыходам тут паявіліся свойскія жывёлы — конь, карова; узнікла культура паліўнога рысу. На в-ве Хакайда з айнамі змешваліся выхадцы з усх. ўзбярэжжа мацерыка Азіі. На а-вах Кюсю і Сікоку і на Пд Хонсю айнскае насельніцтва асімілявалася з аўстранезійскімі плямёнамі. Працэс развіцця прышлых плямён, іх узаемадзеянне з мясц. аўстранезійска-айнскім насельніцтвам адбываліся да 5 ст. да н.э. Раннія пасяленцы жылі вясковымі абшчынамі, якія аб’ядноўваліся ў невял. тэр. або плем. саюзы на чале з правадырамі. У 2—3 ст. да н.э. яны вялі войны за расшырэнне сваіх тэрыторый. Пашырыліся паселішчы, умацаваныя насыпамі і равамі.
Паводле кіт. хронік, легендарны імператар Дзіму-Тэно — нашчадак багіні сонца Аматэрасу; у 660 да н.э. ён стаў родапачынальнікам няспыннай дынастыі яп. імператараў. На стадыі афармлення дзяржавы грамадства складалася з кроўнароднасных кланаў. У краіне не было пастаяннай сталіцы, і кожны імператар пераносіў яе паводле ўласнага разумення. У канцы 3 ст.н.э. цэнтр улады размяшчаўся на месцы сучаснага г. Нара (Пд в-ва Хонсю) на раўніне Ямата. У 2-й пал. 4 ст. імператары Ямата (стараж. назва Я.) здзейснілі экспансію на Пд Карэі, што паспрыяла пашырэнню кантактаў з высокаразвітой кіт. цывілізацыяй. Развіццё яп. цывілізацыі стымулявалі імпарт жалеза, кіт. мова, л-ра і філасофія. Найб. значная падзея гэтага часу — пранікненне ў Я. будызму і канфуцыянства. У канцы 6 ст. пры імператарах дынастыі Сога будызм стаў афіц. рэлігіяй Я. Нац. рэлігія японцаў — сінтаізм — захавала цырыманіяльнае значэнне. Працэс далучэння да кіт. культуры пашырыўся і на паліт. інстытуты. Унутр. палітыка імператараў Ямата была накіравана на аб’яднанне краіны і афармленне ідэалаг. асновы адзінаўладдзя. Важную ролю ў гэтым працэсе адыгралі ўведзеныя ў 604 прынцам Сётоку Тайсі «Законапалажэнні з 17 артыкулаў», дзе ў якасці галоўнага паліт. прынцыпу сфармуляваны вышэйшы суверэнітэт і строгае падпарадкаванне малодшых старэйшым; усталявалася сістэма рангаў чыноўнікаў і прыдворнага цырыманіялу.
Для гісторыі фарміравання яп. дзяржаўнасці вял. значэнне мела эпоха Фудзівара (645—1192). Пачатак ёй паклаў «пераварот Тайка» (па назве года, калі ён адбыўся), у час якога прынц Наканаоэ скінуў уладу дынастыі Сога (645). 2-я палавіна 7 ст. прайшла пад знакам «рэформ Тайка», у выніку якіх рэарганізаваны ўсе сферы адносін у краіне і ўмацавана імператарская ўлада паводле кіт. танскай мадэлі (гл.Тан). Усе землі перайшлі ва ўласнасць дзяржавы, краіна падзелена на правінцыі і паветы на чале з губернатарамі і павятовымі начальнікамі. У 694 пабудаваны першы сталічны горад Фудзіваркэ. Працэс афармлення сярэдневяковай яп. дзяржавы завершаны ў 8 ст., на працягу якога тройчы пераносілася сталіца: у 710 у Нара, у 784 у Нагаока і ў 794 уКіёта. Станаўленне феад. грамадства суправаджалася адыходам ад кіт. класічнага ўзору дзярж. ўладкавання, абазначылася тэндэнцыя да дэцэнтралізацыі ўлады. У канцы 9 ст. вакуум улады запоўнілі прадстаўнікі роду Фудзівара, якія з 858 кіравалі краінай у якасці рэгентаў пры малалетніх імператарах, а з 888 — у якасці канцлераў (вышэйшых службоўцаў) пры паўналетніх. Характэрнай рысай сац. жыцця стала фарміраванне ваен. саслоўя самураяў, статус якога ўзрастаў з прычыны сац. нестабільнасці ў дзяржаве.
Круты паварот у гісторыі Я. адбыўся ў 1192, калі вярх. правіцелем краіны з тытулам сёгун стаў Мінамота Ёрытома. З таго часу да 1868 Я. кіравалі сёгуны, а імператары выконвалі толькі цырыманіяльныя функцыі. Першы сёгунат (улада сёгунаў з аднаго роду) Мінамота праіснаваў да 1335. Гэта быў час росквіту гарадоў, рамёстваў і гандлю. Вядучай формай стала дробнае самурайскае землеўладанне. У 1274 і 1281 японцы паспяхова супраціўляліся ўварванню манг. арміі. Другі сёгунат Асікага (1335—1573) узнік у ходзе працяглых міжусобных войнаў. Упач. 15 ст. ўзмацнілася цэнтр. ўлада. Аднак пасля забойства ў 1441 сёгуна Асікага Ёсіноры ў Я. зноў разгарнуліся міжусобныя войны, якія перараслі ў феад. вайну 1467—1477. Місію аб’яднання краіны выканалі 3 паліт. дзеячы: Ода Набунага, Таётомі Хідэёсі і Такугава Іэясу. У 1573 Ода скінуў апошняга сёгуна з роду Асікага. Ён авалодаў палавінай правінцый і сталіцай Кіёта, здзейсніў рэформы, якія ліквідавалі раздробленасць і спрыялі развіццю гарадоў. Аб’яднанне Я. завяршыў пераемнік Ода — Таётомі, які ў ходзе Імдзінскай вайны 1592—98 беспаспяхова спрабаваў заваяваць Карэю. Яго паплечнік Такугава Іэясу ў 1603 абвясціў сябе сёгунам. Пачаўся апошні, трэці (1603—1867) сёгунат Такугава, асн. намаганні якога былі накіраваны на абмежаванне ўсеўладдзя даймё (уладарных князёў). Сёгуны з дынастыі Такугава стварылі цэнтралізаваную дзяржаву і ўсталявалі рэжым спадчыннай ваен. дыктатуры. За імператарам захаваліся толькі цырыманіяльныя і рэліг.-культавыя функцыі. Агр. рэформа Такугава замацавала сялян за іх землямі. Пры першых Такугава строга размежаваны саслоўі: самураі, сяляне, рамеснікі, гандляры. Цэнтр. фігурай у дзяржаве стаў воін-самурай з высакароднага саслоўя. Асн. масу насельніцтва складала сялянства, становішча якога было цяжкім, а жыццёвы ўзровень нізкім. Імкнучыся ўмацаваць сваю ўладу і пазбегнуць залежнасці ад еўрап. дзяржаў, Такугава забаранілі любыя зносіны, у т. л. гандлёвыя, японцаў з еўрапейцамі (акрамя галандцаў; для абмежаванага гандлю з Галандыяй і Кітаем быў пакінуты адзіны порт — Нагасакі); кожны еўрапеец, які пранікаў на астравы Я., падлягаў смяротнаму пакаранню. 17 ст. было для Я. часам паліт. стабільнасці і эканам. росквіту. З канца 18 ст. пачаўся эканам. крызіс. Толькі ў 19 ст. адбылося больш за 1000 сял. паўстанняў. Аўтарытэт цэнтр. улады быў падарваны прымусовым «адкрыццём» Я. ЗША і еўрап. краінамі, якім не маглі супрацьстаяць тэхнічна адсталыя яп. армія і флот. У 1854—58 падпісаны нераўнапраўныя дагаворы, паводле якіх іншаземцы атрымалі права экстэрытарыяльнасці і неабмежаванага гандлю ў адкрытых партах і партовых гарадах, на іх тавары былі ўстаноўлены нізкія мытныя пошліны. Няздольнасць сёгуна абараніць нац. інтарэсы краіны паскорыла выступленне патрыятычна настроеных самураяў. Антысёгунскі рух узначалілі князі, якія падтрымалі заклік аднаўлення ўлады імператара — мікада і лічылі неабходным правядзенне ў Я. пераўтварэнняў на еўрап. ўзор. 3.1.1868 абвешчаны указ аб рэстаўрацыі ўлады імператара, скасаванні сёгуната і прызначэнні новага ўрада. Гэтыя падзеі ўвайшлі ў гісторыю як «Рэстаўрацыя Мэйдзі», або бурж. рэвалюцыя Мэйдзі ісін. Перыяд кіравання імператара Муцухіта [1867—1912] атрымаў назву «асвячонае кіраванне». Рэформамі 1868—73 скасавана феад. ўласнасць на зямлю, ліквідавана раздробленасць краіны на княствы; уведзены прэфектуры на чале з чыноўнікамі, якіх прызначаў імператар, адменены абмежаванні для прадпрымальніцтва і гандлю. Дэкрэт аб усеагульнай вайск. павіннасці пазбавіў самураяў манапольных прывілеяў. Я. ўзяла курс на мадэрнізацыю і пераход да новага, бурж. ўкладу. Пачалася індустрыялізацыя краіны. Захоўваючы свае самабытныя традыцыі, яна пераймала ў Зах. краінах іх навук.-тэхн. дасягненні. У 1889 у Я. ўведзена канстытуцыя, якая абвясціла асобу імператара свяшчэннай і недатыкальнай.
Да пач. 20 ст. Я. набыла знешняе аблічча сучаснай індустр. дзяржавы. Аднак яе паліт. лад заставаўся напаўфеад., аўтарытарным, з моцным культам імператара.
З сярэдзіны 1870-х г. Я. распачала агрэсіўную палітыку калан. захопаў. Яна перамагла ў япона-кітайскай вайне 1894—95, што прывяло да сутыкнення інтарэсаў з Рас. імперыяй уМаньчжурыі. У выніку руска-японскай вайны 1904—05 Я. замацавала за сабой Карэю, Паўд. Сахалін і права на арэнду кіт. партоў Порт-Артур і Дальні (цяпер Люйшунь і Далянь). Яна стала адной з буйных калан. дзяржаў і самай моцнай прамысл. і ваен. дзяржавай на Д. Усходзе. У 1-ю сусв. вайну Я. выступіла на баку Антанты. Яна захапіла ў Германіі шэраг ціхаакіянскіх астравоў і ўмацавала свае пазіцыі ў Кітаі. У канцы 1917 Я. звярнулася да краін Антанты з прапановай паслаць яп. войскі ў Сібір «для абароны інтарэсаў дзяржаў». 5.4.1918 уг. Уладзівасток высадзіўся яп.ваен. дэсант і пачалася ваен. інтэрвенцыя Я. на рас. Д. Усходзе. Тым часам абвастрылася сітуацыя ўнутры краіны. Войскі і паліцыя жорстка падавілі «рысавыя бунты» 1918, якія ахапілі каля 500 гарадоў і вёсак у 42 прэфектурах. У 1922 яп. войскі пакінулі рас.Д. Усход (Паўн. Сахалін — у 1925, пасля ўстанаўлення дыпламат. адносін з СССР). На фоне фін. бязладдзя ў 1927 да ўлады прыйшлі мілітарысты, якія разлічвалі пераадолець ўнутр.эканам. цяжкасці з дапамогай знешняй узбр. экспансіі, аб’ектамі якой меркаваліся Кітай, Паўд.-Усх. Азія, Індыя, усх. раёны СССР. Я. стала на шлях паскоранай мілітарызацыі. У ліку яе прыхільнікаў былі ваен.-прамысл. канцэрны і афіцэры-кар’ерысты, якія заклікалі да ўзбр. перадзелу свету. Групоўкі фаш. кшталту ўмацоўвалі свае пазіцыі і ў арміі, і ў дзярж. апараце; адбылося некалькі спроб дзярж. пераваротаў і ўсталявання ваен.-фаш. дыктатуры.
19.9.1931 яп.Квантунская армія напала на Кітай і акупіравала Маньчжурыю, дзе стварыла марыянетачную дзяржаву Маньчжоў-Го. У адказ на патрабаванне Лігі Нацый вывесці яп. войскі з Кітая, Я. ў сак. 1933 выйшла з гэтай міжнар. арг-цыі і да 1936 акупіравала ўвесь Паўн. Кітай. 25.11.1936 Я. ўступіла ў «Антыкамінтэрнаўскі пакт» з Германіяй. Уліп. 1937 пачалася поўнамаштабная яп.-кіт. вайна (гл.Нацыянальна-вызваленчая вайна кітайскага народа супраць японскіх захопнікаў 1937—45). Няўдалыя для Я. зыходы Хасанскага канфлікту 1938 і Халхін-Гольскага канфлікту 1939 з СССР прымусілі яе прыпыніць экспансію ў паўн.напрамку. Сфарміраваны ў ліп. 1940 у Я. кабінет міністраў прынца Ф.Каноэ прыняў знешнепаліт. праграму, накіраваную на паспяховае завяршэнне вайны з Кітаем і стварэнне яп.калан. імперыі ў Паўд.-Усх. Азіі. Гаспадарка Я. цалкам пераводзілася на ваен. рэйкі. Былі распушчаны паліт. партыі, ліквідаваны прафсаюзы. уведзены жорсткі кантроль за дзейнасцю прамысл. і агр. прадпрыемстваў. Паводле Берлінскага пакта 1940 вызначалася «кіруючае становішча» Германіі і Італіі ў Еўропе і Афрыцы, а Я. — у Азіі. Як і Германія, Я. ўрэгулявала свае адносіны з СССР: 13.4.1941 падпісаны сав.-яп. пакт аб нейтралітэце тэрмінам на 5 гадоў. Пасля нападу Германіі на СССР (22.6.1941), кіраўніцтва Я. вырашыла не далучацца да гэтай агрэсіі, а скарыстаць выгадную для сябе сітуацыю ў Паўд.-Усх. Азіі, дзе без належнай абароны засталіся калоніі Вялікабрытаніі, Францыі і Нідэрландаў. 29.7.1941 яп. войскі пачалі акупацыю Паўд. Індакітая, што абвастрыла адносіны Я. з ЗША і Вялікабрытаніяй. 7.12.1941 яп. марская авіяцыя знянацку атакавала амер.ваен.-марскую базу на Гавайскіх а-вах Пёрл-Харбар, дзе знішчыла значную частку ВМС ЗША, якія на доўгі час страцілі магчымасць супрацьстаяць яп. агрэсіі. За першыя 6 мес вайны яп. войскі акупіравалі Малаю, Бірму, Інданезію, Філіпіны, Саламонавы а-вы, захапілі новыя тэр. ў Кітаі і выйшлі на граніцу з Індыяй. Да вясны 1942 Я. захапіла 3,8 млн.км² з насельніцтвам амаль у 150 млн. чалавек. Але ўжо ў чэрв. 1942 флот ЗША нанёс сур’ёзныя паражэнні яп. флоту і войскам у ходзе дэсантнай аперацыі на Алеуцкіх а-вах і каля атола Мідуэй. Суадносіны сіл у рэгіёне змяніліся на карысць ЗША, якія разам з саюзнікамі да сярэдзіны 1945 выцеснілі яп. войскі і флот з захопленых імі тэрыторый (гл.Ціхаакіянскія кампаніі 1941—45). Патсдамская дэкларацыя 1945 патрабавала безагаворачнай капітуляцыі Я. Гэта развязала рукі кіраўніцтву ЗША, і на яп. гарады Хірасіма (6.8.1945) і Нагасакі (9.8.1945) былі скінуты атамныя бомбы. Уступленне СССРу вайну супраць Я. (9.8.1945, гл.Савецка-японская вайна 1945) канчаткова паставіла яе ў бязвыхаднае становішча. 15.8.1945 абвешчаны рэскрыпт імператара Хірахіта [1926—89] аб капітуляцыі Я. 2.9.1945 падпісаны акт аб капітуляцыі Я. перад ЗША, СССР і іх саюзнікамі. Паводле рашэнняў Крымскай і Патсдамскай канферэнцый 1945 да СССР адышлі Паўд. Сахалін і Курыльскія а-вы. Тэр. Я. акупіравалі амер. войскі, якія дзейнічалі ад імя саюзных дзяржаў. Да 1952 вярх. ўлада ў краіне знаходзілася ў руках ЗША. Палітыка саюзных дзяржаў у адносінах да Я. прадугледжвала выкараненне мілітарызму і ліквідацыю ўсіх перашкод для ўмацавання ў краіне дэмакр. тэндэнцый. Пад кіраўніцтвам вярх. галоўнакамандуючага саюзнымі войскамі амер.ген. Д.Макартура ў Я. праведзены радыкальныя рэформы: ліквідаваны паліт. паліцыя і жандармерыя, мін-вы ўнутр. спраў, ваен. і марское, з турмаў вызвалены паліт. зняволеныя, а іх месца занялі яп.ваен. злачынцы; праведзена чыстка дзярж. апарата, сродкаў масавай інфармацыі і сферы адукацыі ад асоб, якія супрацоўнічалі з мілітарыстамі (пад рэпрэсіі трапіла каля 200 тыс.чал.). 28 прадстаўнікоў кіруючых вярхоў Я. былі аддадзены пад суд Міжнар.ваен. трыбунала (гл.Такійскі працэс), які 7 з іх засудзіў да смяротнага пакарання. Суд. працэсы над яп.ваен. злачынцамі адбыліся таксама ў гарадах Іакагама, Сінгапур, Ганконг, Маніла, Хабараўск (гл.Хабараўскі працэс). Найб. магутныя манапал. аб’яднанні Я. (дзайбацу) распушчаны або раздроблены на дзесяткі дробных кампаній, іх аперацыі пастаўлены пад кантроль амерыканцаў. У акупіраванай Я. аднавілі дзейнасць паліт. партыі і прафсаюзы. 10.4.1946 адбыліся ўсеагульныя выбары ў парламент, 17.4.1946 апублікаваны тэкст новай Канстытуцыі (прынята 3.11.1946, набыла сілу 3.5.1947). Паводле гэтай канстытуцыі абсалютная манархія скасоўвалася, імператар ператвараўся ў «сімвал адзінства нацыі» і фактычна пазбаўляўся паліт. улады, якая пераходзіла да парламента, а носьбітам суверэннай улады абвешчаны народ. Патрыярхальная сямейная сістэма скасоўвалася; жанчыны атрымалі грамадзянства і роўныя з мужчынамі выбарчыя правы. Нац. парламент станавіўся цэнтрам паліт. сістэмы, падобнай на брытанскую, з выбарным кабінетам міністраў, які нёс адказнасць перад палатай прадстаўнікоў. Канстытуцыя абвяшчала адмову яп. народа ад вайны, не дапускалася існаванне ў краіне арміі, ВПС і ВМФ. Радыкальная агр. рэформа прывяла да адчужэння зямлі ў б. памешчыкаў-самураяў і продажу яе па льготных цэнах сялянам-арандатарам. У выніку ўтварыўся шматлікі пласт сялян-уласнікаў. Уліст. 1948 штаб Макартура навязаў яп. ўраду свой план эканам. рэформы — курс «шокавай тэрапіі», які не прынёс жаданых вынікаў; краіна ўцягнулася ў працяглую інфляцыю. Яп. эканоміку выратавала Карэйская вайна 1950—53, падчас якой Я. ператварылася ў тылавую базу амер. войск. За гады вайны ў выніку ваен.-інфляцыйнага буму валавы нац. прадукт (ВНП) Я. павялічыўся ў 2 разы, зняты ўсе абмежаванні ў галіне прам-сці і ў гандлі, навязаныя амер. адміністрацыяй. Я. ператваралася ў стратэг. саюзніка ЗША.
Увер. 1951 уг. Сан-Францыска (ЗША) адбылася міжнар. канферэнцыя па выніках 2-й сусв. вайны, у ходзе яе прадстаўнікі 48 дзяржаў падпісалі з Я. Сан-Францыскі мірны дагавор 1951. У выніку спынена акупацыя Я., але дагавор бяспекі, падпісаны паміж Я. і ЗША, прадугледжваў захаванне на тэр. Я. амер.ваен. баз. Скарыстаўшы спрыяльную сітуацыю, яп. ўрад скараціў да мінімуму ваен. выдаткі і засяродзіў намаганні на найхутчэйшым вырашэнні эканам. задач. Да 1957 завершана пасляваен. аднаўленне эканомікі. У 1956 нармалізаваны сав.-яп. адносіны, якія заставаліся нявызначанымі з прычыны адмовы СССР падпісаць Сан-Францыскі мірны дагавор. У Сумесную дэкларацыю пра нармалізацыю адносін (гл.Савецка-японскія пагадненні) было ўключана абавязацельства СССР перадаць Я. пасля заключэння мірнага дагавора паміж дзвюма краінамі паўд.-курыльскія а-вы Хабамаі і Шыкатан. Адначасова СССР абяцаў падтрымаць просьбу Я. аб уступленні ў ААН. Устудз. 1960 ЗША і Я. заключылі новы дагавор бяспекі. Правы амер. ваеннаслужачых у Я. скарачаліся, але ваен. базы ЗША захоўваліся. Скарыстаўшы гэта, СССРу аднабаковым парадку перагледзеў умовы Сумеснай дэкларацыі 1956 і адмовіўся разглядаць тэр. прэтэнзіі Я. Гэта істотна ўскладніла сав.-яп., а потым і рас.-яп. адносіны (мірны дагавор так і не заключаны). Яп. эканоміка паспяхова развівалася. З 1958—73 ВНП Я. павялічыўся ў 6,5 раза, а аб’ём прамысл. вытв-сці — у 10 разоў («японскі эканамічны цуд»). У канцы 1960-х г. Я. заняла 2-е месца ў свеце па аб’ёме прамысл. вытв-сці, а ў пач. 1970-х г. — і па ВНП. Аднак з-за рэзкага абвастрэння экалагічных праблем пачалося згортванне матэрыяла- і капіталаёмістых здабыўных і апрацоўчых галін, пераход на навукаёмістыя тэхналогіі. Адначасова былі скарэкціраваны сац. праграмы ў інтарэсах «сярэдняга класа». У знешняй палітыцы Я. імкнулася да наладжвання дыпламат. адносін з суседнімі краінамі. У 1972 яп. прэм’ер-міністр наведаў Кітай, Я. спыніла дыпламат. адносіны з Тайванем.
Умацаванне і згуртаванне левых партый, актыўнасць рабочага руху, нарастанне барацьбы супраць ядзернай зброі і амер.ваен. баз на тэр. Я. падштурхнулі да аб’яднання бурж. партыі. У 1955 створана Ліберальна-дэмакр. партыя Я. (ЛДПЯ), якая выкарыстала заклік да стварэння «дзяржавы ўсеагульнага дабрабыту». Кансерватыўны лагер і прамыслова-фін. колы аб’ядналіся ў ЛДПЯ і тым самым адмовіліся ад зах. мадэлі канкурэнцыі некалькіх бурж. партый. Уяп. грамадстве адбылося паліт. размежаванне. Суадносіны паліт. сіл, якія склаліся ў 1950-я г., вызначалі ўсё паліт. жыццё Я. да пач. 1990-х г. Яго асаблівасцю была наяўнасць пастаяннай большасці дэпутацкіх месцаў ЛДПЯ у парламенце; пры тым, што апазіц. партыі заўсёды мелі іх больш за трэць, што не дазваляла ЛДПЯ перагледзець канстытуцыю і змяніць паліт. лад. У 1964 вылучылася партыя Камэйта з яе лозунгам пабудовы «справядлівага грамадства». Яе стварэнне завяршыла фарміраванне шматпарт. сістэмы. З пач. 1970-х г. кіруючая ЛДПЯ заахвочвала мілітарысцкія тэндэнцыі ў паліт. жыцці, павялічвала ваен. выдаткі; прэстыж урада падрываўся фактамі прамога ўмяшання буйнога капіталу ў выбарчую кампанію («справа «Локхід»). У 1975—76 адбыўся паліт. скандал вакол прэм’ер-міністра К.Танака, якога арыштавалі за хабар, атрыманы ад амер. авіякампаніі. ЛДПЯ пачала траціць свае пануючыя пазіцыі ў дзярж. апараце. У 1980—90-я г. працягвалася пашырэнне шматпарт. сістэмы, абвастралася барацьба за выбаршчыкаў і масавасць партый. ЛДПЯ прапанавала канцэпцыю «частковай кааліцыі» з мэтай перацягвання на свой бок цэнтрысцкай апазіцыі, але ўсё часцей блакіравалася з кансерватарамі. Упач. 1990-х г.Сацыяліст. партыя Я. (СПЯ) і цэнтрысты сталі на шлях падрыхтоўкі стварэння кааліцыйнага ўрада, прапанавалі праект паліт. рэформы. У 1993 скончылася манаполія ЛДПЯ на ўладу, і яна была вымушана падзяляць яе ў складзе кааліцыйнага ўрада з інш. партыямі. Пасля смерці Хірахіта (дэвіз праўлення і назва яго «эры» — Сёва) устудз. 1989 імператарам Я. стаў яго сын Акіхіта [дэвіз праўлення і назва новай «эры» — Хэйсэй («Устанаўленне міру»)].
У канцы 1980-х г. з’явіліся першыя прыкметы крызісу ў яп. эканоміцы, з 1991 пачалася зацяжная эканам. дэпрэсія, якая ў 1994 перарасла ў эканам. крызіс. Вясной 1995 беспрацоўе ў Я. склала 3,2% ад эканамічна актыўнага насельніцтва. Структурны крызіс выявіў сур’ёзныя праблемы грамадства: адставанне Я. ў сац. інфраструктуры, зніжэнне канкурэнтаздольнасці яе тавараў на сусв. рынку, рост долі пенсіянераў у грамадстве, рэзкае павышэнне цэн на нерухомасць, залежнасць ад амер. тэхналогій, адсутнасць тэхнал. прарываў у вядучых галінах (авіябудаванне, асваенне космасу і інш.). Гал. прычыну эканам. цяжкасцей Я. спецыялісты бачаць у праблеме банкаўскай сістэмы, якая адчувальна рэагуе на любыя змены ў сусв.фін. сістэме. З 1998 рэалізуецца комплексны план развіцця краіны да 2010—15, які мае на мэце павысіць ролю і значэнне Я. ў сусв. эканоміцы і ў сусв. палітыцы. Асн. дактрынай сучаснай знешняй палітыкі Я. застаецца мэтазгодная канцэпцыя саюзу з ЗША. У 1987 падпісана пагадненне аб удзеле Я. ў праграме «зорных войнаў». З ліст. 1975 Я. — пастаянны ўдзельнік усіх штогадовых сустрэч найб. развітых капіталіст. краін («вялікай сямёркі»). Восенню 1997 ваен. міністры і міністры замежных спраў ЗША і Я. падпісалі ў Вашынгтоне новае пагадненне аб асн. кірунках ваен. супрацоўніцтва на аснове яп.-амер. «дагавора бяспекі». Дзелавыя колы Я. прапрацоўваюць варыянты арганізацыі «азіяцкай зоны свабоднага гандлю», куды, як мяркуецца, разам з Я. увойдуць Паўд. Карэя, Тайвань, Сінгапур, Сянган (Ганконг), Тайланд і Малайзія. Вял. значэнне Я. надае наладжванню адносін з Кітаем і Расіяй. Парламенцкія выбары 25.6.2000 пакінулі за ЛДПЯ і яе саюзнікамі (Ліберальная і інш. партыі) абмежаваную большасць дэпутацкіх месцаў у палаце прадстаўнікоў. 26.4.2001 «папулісцкі рэфарматар» Дз.Каідзумі замяніў на пасадах лідэра ЛДПЯ і прэм’ер-міністра Я. непапулярнага Ё.Моры. Я. — чл.ААН (з 1956), Арг-цыі эканам. супрацоўніцтва і развіцця (з 1964) і інш.міжнар. арг-цый. Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены 26.1.1992.
Палітычныя партыі і прафсаюзы. ЛДПЯ, Дэмакр. партыя Я., Ліберальная партыя Я., Новая партыя міру, Камуніст. партыя Я., С.-д. партыя і інш.Асн.прафс. аб’яднанні: Канфедэрацыя прафсаюзаў — Рэнга, Нац. федэрацыя прафсаюзаў, Нац. савет сувязі прафсаюзаў.
Гаспадарка. Я. — высокаразвітая краіна, якая займае 2-е месца ў свеце пасля ЗША па эканам. патэнцыяле. У 2001 на яе долю прыпадала 14% сусв. валавога ўнутр. прадукту (ВУП). З сярэдзіны 1950-х да пач. 1970-х г.у Я. адбываўся інтэнсіўны ўздым эканомікі (яп. «эканам. цуд»), сярэднегадавы прырост ВУП складаў каля 10%. Па дынаміцы росту, формах арганізацыі бізнесу і менеджменту, дасягненняў у канкурэнтаздольнасці і якасці таварнай прадукцыі яна не мела аналагаў сярод індустрыяльна развітых краін свету. Прыярытэтнымі кірункамі перабудовы эканомікі былі выбраны навукаёмістыя і высокатэхнал. праекты — тэлекамунікацыі, мікраэлектроніка, оптыкавалакністыя матэрыялы, авіяцыя і касманаўтыка, медыцына, біятэхналогія, ахова навакольнага асяроддзя. Нягледзячы на тое, што ў апошнія гады тэмпы прыросту ВУП знізіліся і складаюць каля 1%, Я. з’яўляецца вядучай краінай у свеце па вытв-сці некат. відаў прадукцыі: 1-е месца па выплаўцы сталі, вытв-сці марскіх суднаў, прамысл. робатаў, экспарце станкоў і кавальска-прэсавага абсталявання; 2-е месца — па ўкараненні сучасных інфарм. тэхналогій, вытв-сці сінт. каўчуку, легкавых аўтамабіляў, станкоў; 3-е — па ўлове рыбы, вытв-сці кардону і паперы, па золатавалютных рэзервах і замежных інвестыцыях. ВУП у 2002 склаў 3,55 трлн. дол. (28 тыс.дол. на душу насельніцтва). У структуры ВУП на долю прам-сці прыпадае 35%, сельскай і лясной гаспадаркі — 2%, сферы паслуг — 63%. Вядучая галіна эканомікі — прамысловасць (12% сусв.прамысл. вытв-сці). 99% складаюць дробныя прадпрыемствы (занята менш за 100 чал.), якія працуюць поруч з гіганцкімі. Эканоміка Я. залежыць ад імпарту сыравіны і паліва. З мясц. паліўных рэсурсаў выкарыстоўваюць у асноўным каменны вугаль. У 2000 здабыта 3,1 млн.т вугалю, пераважна на Хакайда; невял. здабыча нафты (0,3 млн.т) і прыроднага газу (2,5 млрд.м³). Асн.ч. нафты (249 млн.т) і прыроднага газу (76,5 млрд.м³) імпартуецца з Інданезіі, Брунея, краін Б. і Сярэдняга Усходу. Вытв-сць электраэнергіі ў 2001 склала 1037 млрд.кВт∙гадз, у т. л. 60% на ЦЭС (найб. — Касіма, Анагасакі, Хімедзі), 29,8% на АЭС (найб. ў свеце Кашывазакі-Карыва), 8,4% на ГЭС і інш. (1,8%). Развіта чорная і каляровая металургія. Каменны вугаль на патрэбы галіны завозіцца з ЗША, Канады, Аўстраліі, жал. руда — з Аўстраліі, Бразіліі, Індыі. У 2002 выплаўлена 107,7 млн.т сталі і 81 млн.т чыгуну. У каляровай металургіі пераважае вытв-сць лёгкіх металаў. Вытв-сць (тыс.т, 2001) кадмію — 2,5, цырконію — 8,8, свінцу — 303, ферахрому — 111,7, волава — 0,7, нікелю — 147, тытанавых зліткаў — 16,3, вісмуту — 0,5 і інш.Асн. цэнтры: Кітакюсю, Мураран, Фукуяма, Касіма, Осака і інш.Гал. галіна прам-сці — машынабудаванне (51,5% прамысл. прадукцыі), па ўзроўні развіцця якога Я. займае 2-е месца ў свеце і мае амаль поўную наменклатуру вырабаў. Вылучаюцца аўтамабіле- і суднабудаванне, радыёэлектронная, эл.-тэхн., прылада- і станкабуд. прам-сць. Вытв-сць (млн.шт., 2000) легкавых аўтамабіляў — 8,4, грузавых — 1,8, суднаў — 6,4 млн.т. грузападымальнасці. Гал.аўтамаб. кампаніі: «Таёта мотар», «Нісан мотар», «Хонда мотар» і інш.Асн. цэнтры: Токіо, Осака, Кобе, Іакагама, Нагасакі, Кавасакі, Нагоя і інш. Развіта вытв-сцьбыт. электратэхнікі і электронікі (млн.шт., 2000): відэакасетных магнітафонаў — 5,5, магнітафонаў — 14,5, відэакамер — 11,7, мабільных тэлефонаў — 60,2, каляровых тэлевізараў — 2,3, камп’ютэраў — 15,6, прамысл. робатаў — 0,4, халадзільнікаў — 4,2, пральных машын — 4,2, пыласосаў — 5,8, кандыцыянераў — 7,3, электрапечаў — 2,9, мед. і інш.тэхнал. абсталявання. Гал. кампаніі: «Хітаці», «Ташыба», «Соні», «Фудзі», «Міцубісі электронік» і інш. На долю хім. прам-сці прыпадае 15% кошту прамысл. прадукцыі. Развіта вытв-сць прадукцыі хіміі арган. сінтэзу і асн. хімія. У 2000 выраблена сінт. валокнаў — 1,4 млн.т, у т. л. акрылавых — 0,7 млн.т (2-е месца ў свеце), аўтамаб. шын — 162,6 млн.шт., мінер. угнаенняў — 1,1 млн.т, сінт. каўчуку — 1,5 млн.т.
Развіта фармацэўтычная прам-сць. Асн. раёны хім. прам-сці — узбярэжжа Такійскага зал., раёны Нагоі, Осакі, Хірасімы. З галін лёгкай прам-сці вылучаецца тэкст., якая выкарыстоўвае імпартную сыравіну і ўласныя хім. валокны. Вытв-сць (млн.м², 2000) тканін: баваўняных — 663,5, шарсцяных — 98,2, шаўковых — 33,5, ільняных — 3,9. З галін харч. прам-сці развіты рыбакансервавая, цукр. (887 тыс.т, 2001), чайная, мукамольная, крупяная, піваварная, алейная (1,8 млн.т). У лясной і дрэваапр. прам-сці развіты нарыхтоўка драўніны (19 млн.м³), вытв-сць цэлюлозы (10,7 млн.т), паперы (26,8 млн.т), кардону (3,9 млн.т). Драўніна завозіцца таксама з Канады, Расіі, краін Паўд.-Усх. Азіі. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў, у т. л. цэменту (76,6 млн.т). Традыц. развіта вытв-сць фарфору і цацак. Пашыраны саматужна-рамесныя, у т. л.маст., вырабы. Сельская гаспадарка амаль на 70% забяспечвае патрэбы краіны ў харч. прадуктах. Апрацоўваецца 4534 тыс.га, у т. л. 2679 тыс.га паліўных зямель. Пераважае дробнае сялянскае землекарыстанне. Сярэдні памер фермерскай гаспадаркі 1,24 га. Характэрна спалучэнне ручной працы з высокім узроўнем тэхн. забяспечанасці і хімізацыі вытв-сці, высокая ўраджайнасць асн.с.-г. культур. Гал. галіна — раслінаводства. Асн. культура — рыс, на які ў структуры пасяўных плошчаў збожжавых культур прыпадае 84,2%, сеюць пшаніцу — 8,7%, ячмень — 2,6%, кукурузу, проса і інш. — 4,5%. Упаўд. раёнах збіраюць па 2 ураджаі рысу за год. З тэхн. культур вырошчваюць цукр. буракі, цукр. трыснёг, бабовыя, у т. л. сою, тытунь, чай. Агародніцтва, бахчаводства, бульбаводства. Садоўніцтва і вінаградарства. Кветкаводства. Збор (млн.т, 2000): рысу — 11,32, пшаніцы — 0,7, цукр. буракоў — 3,8, агародніны і бахчавых культур — 12,7, бульбы — 2,9, садавіны (мандарыны, яблыкі) і вінаграду — 3,9. Жывёлагадоўля развіваецца пераважна на прывазных кармах. Пад пашавымі ўгоддзямі каля 2% тэрыторыі. Пагалоўе (млн. галоў, 2001): буйн. раг. жывёлы — 4,5, свіней — 9,8, коз — 0,03, авечак — 0,01. Птушкагадоўля (297 млн. галоў). Вытв-сць мяса 3 млн.т, малака 8,5 млн.т. Шаўкаводства. Вял. значэнне для Я. мае рыбалоўства (6,69 млн.т, 1999) і здабыча морапрадуктаў. Развіты ўсе віды транспарту. Даўж. чыгунак 23,7 тыс.км, у т. л. 20,7 тыс.км электрыфікаваныя. Даўж. аўтадарог 1,15 млн.км. У краіне 46,64 млн. легкавых і 21,39 млн. грузавых аўтамабіляў. Паміж астравамі паромы, масты, падводныя тунэлі, у т. л.найб. «Сэйкан». 630 суднаў агульным дэдвейтам 11,7 млн.т. Гал. марскія парты: Іакагама, Кобе, Нагоя, Осака, Токіо, Кавасакі, Сакаі і інш. 173 аэрапорты. Развіты турызм (даход 3,43 млрд.дол.). Экспарт (383,8 млрд.дол., 2002) машын і абсталявання, электронікі і электратэхнікі, хім. прадукцыі, лекаў, паперы; імпарт (292,1 млрд.дол., 2002) машын і абсталявання, харч. прадуктаў, сыравіны, паліва. Асн.гандл. партнёры: ЗША (28,5% экспарту і 18,3% імпарту), Кітай (9,6% і 17,1%), Паўд. Карэя (6,9% і 4,6%), Тайвань, Інданезія, Аўстралія. Тавараабарот Рэспублікі Беларусь з Я. у 2001 склаў 46,7 млн.дол. Грашовая адзінка — іена.
Узброеныя сілы (афіц. назва «сілы самаабароны», створаны ў 1950). Уключаюць рэгулярныя ўзбр. сілы (239,9 тыс.чал.; 2002). Ваенізаваныя фарміраванні (дэпартамент марской аховы 12,25 тыс.чал.). Вярх. галоўнакамандуючы — прэм’ер-міністр. Камплектаванне паводле найму. Рэгулярныя ўзбр. сілы складаюцца з сухап. войск, ВПС, ВМС. Усухап. войсках 148,2 тыс.чал., каля 100 пускавых установак тактычных ракет (у т. л. пускавыя ўстаноўкі аховы ўзбярэжжа), 1040 танкаў, 90 баявых развед. машын, 60 баявых машын пяхоты, 830 бронетранспарцёраў, 480 гармат на буксірнай цязе і 280 самаходных, 1220 мінамётаў, 120 ракетных сістэм залпавага агню, 674 пускавыя ўстаноўкі процітанк. кіроўных ракет, 80 гармат зенітнай артылерыі, 540 пераносных зенітных ракетных комплексаў, 200 пускавых установак зенітных кіроўных ракет, 10 самалётаў і каля 450 верталётаў, з іх каля 90 баявых. УВПС 45,6 тыс.чал., 280 баявых самалётаў (баявых верталётаў няма). УВМС 44,4 тыс.чал. (у т. л. 9,8 тыс. ў марской авіяцыі), 18 падводных лодак, 4 эсмінцы-верталётаносцы, 40 эсмінцаў і 10 фрэгатаў з кіроўнай ракетнай зброяй, 5 ракетных катэраў, 2 дэсантныя верталётаносныя караблі-докі, 4 малыя дэсантныя караблі, 11 дэсантных катэраў, 6 дэсантных катэраў на паветр. падушцы, 27 мінна-тральных караблёў, 2 плаўбазы мінна-тральных караблёў, 60 дапаможных суднаў, 20 буксіраў; авіяцыя ВМС налічвае 97 самалётаў і 101 верталёт. У дэпартаменце марской аховы 12,25 тыс.чал., 99 патрульных караблёў, 245 патрульных катэраў, 12 гідраграфічных суднаў, 5 пажарных суднаў, больш за 100 абслуговых і дапаможных суднаў і катэраў, 28 самалётаў і 42 верталёты.
Ахова здароўя. Кіраванне аховай здароўя ажыццяўляецца на 4 узроўнях: дзярж., прэфектаральным, цэнтраў здароўя і мясц.гар. і сельскіх органаў улады; каардынуецца Мін-вам аховы здароўя і сац. забеспячэння. Кожны жыхар Я. мае свабодны выбар урача і мед. установы, некалькі страховак свайго жыцця. Асн. від страхавання — членства ў некамерцыйных адносна танных т-вах узаемнага страхавання. Большая ч. насельніцтва — унац. сістэме страхавання здароўя (пабудавана паводле тэр. прынцыпу) і сістэме страхавання асоб наёмнай працы (пабудавана паводле вытв. прынцыпу). Ільготы для застрахаваных складаюць 90% ад кошту лячэння. Асабістыя расходы насельніцтва на ахову здароўя — каля 12% ад агульнага аб’ёму расходаў. Састарэлым аказваецца бясплатная кансультацыйная дапамога; расходы па доглядзе асоб. што старэй за 70 гадоў, складаюць амаль 1/3 ад усяго мед. бюджэту. Сярэдняя працягласць жыцця мужчын 78, жанчын — 85 гадоў (самая высокая ў свеце, 2002). Колькасць доўгажыхароў (больш за 90 гадоў) — 701 тыс.чал. (2000), больш за 100—17 934 чал. (2002). Узровень мацярынскай смяротнасці — 8 на 1 тыс. родаў (2001), нараджальнасці 10,3 на 1 тыс.чал. Натуральны прырост 1,8% (2000). Дзіцячая смяротнасць — 5 на 1 тыс. нованароджаных (2001). Забеспячэнне ўрачамі — 1 на 507,6 чал. (2002). Рыхтуюць урачоў больш за 70 ВНУ. У Я. дзейнічае каля 140 лячэбных устаноў.
Асвета. Сістэма адукацыі Я. ўключае дашкольныя ўстановы, агульнаадук. школы, сярэднія спец. і вышэйшыя навуч. ўстановы. Кіруе сістэмай адукацыі мін-ва адукацыі, навукі і культуры, а на мясц. узроўні — прэфектурныя і муніцыпальныя к-ты. Адпаведна існуюць установы адукацыі дзярж., прэфектурныя і муніцыпальныя, а таксама прыватныя. Дашкольнае выхаванне дзяцей з 3 да 6 гадоў ажыццяўляецца ў дзіцячых дашкольных установах. 1-я ступень абавязковай адукацыі — пачатковая 6-гадовая школа для дзяцей 6—12 гадоў (1—6-ы класы); 2-я ступень — малодшая сярэдняя школа на базе пач. школы для дзяцей 13—15 гадоў (7—9-ы класы, тэрмін навучання 3 гады). Яе навуч. план уключае абавязковыя прадметы і прадметы на выбар. Для моладзі 16—18 гадоў на базе малодшай сярэдняй школы існуе старэйшая сярэдняя школа (10—12-ы класы, 3 гады навучання). Старэйшая сярэдняя школа ахоплівае каля 90% выпускнікоў абавязковай школы. Навучанне платнае. Каб паступіць у яе, неабходна здаць конкурсныя экзамены і тэставыя выпрабаванні. У старэйшай сярэдняй школе існуюць 2 аддзяленні: агульнаадукацыйнае з падзелам на гуманітарны і прыродазнаўчы кірункі і прафесійнае — тэхнал., с.-г., камерцыйны кірункі і марскі промысел. Існуюць таксама старэйшыя сярэднія школы вячэрнія і завочныя (тэрмін навучання 4 гады). У 1997 іх было 5 496, навучалася 4 371 360 школьнікаў. Вышэйшую адукацыю даюць ун-ты поўнага цыкла, ун-ты паскоранага цыкла, прафес. каледжы і тэхн. ін-ты. Фармальна ўсе выпускнікі старэйшай сярэдняй школы маюць права паступаць уВНУ, дзе навучанне платнае і стыпендыі атрымліваюць каля 20% студэнтаў. У 2003 у Я. каля 600 ун-таў, з іх 425 прыватных. Агульная колькасць студэнтаў больш за 2,5 млн. чалавек. Адукацыя ва ун-тах на базе старэйшай сярэдняй школы, тэрмін навучання 4 гады, на мед. ф-тах — 6 гадоў. Тэсціраванне па прыёме ва ун-ты праводзіць Нац. цэнтр па прыёме ва ун-ты. Прыватныя ВНУ праводзяць уступныя экзамены самастойна. Найбуйнейшыя дзярж. ун-ты: Такійскі ( з 1877, 18 тыс. студэнтаў, 11 ф-таў), у Кіёга (з 1897, 15 тыс., 10 ф-таў), у Осацы (з 1931, 12 тыс., 10 ф-таў), у Хакайда (з 1872, 11 тыс., 11 ф-таў). З прыватных найб. вядомы такійскія ун-ты: Ніхон (з 1889, 94 тыс., 13 ф-таў), Васэдза (з 1882, 41 тыс., 7 ф-таў), Кэйо (з 1885, 35 тыс., 5 ф-таў), Мэйдзі (з 1923, 30 тыс., 8 ф-таў), Такай (з 1946, 27 тыс., 9 ф-таў); Кансійскі ун-ту Осацы (з 1886, 23 тыс., 6 ф-таў). Па заканчэнні асн. курса навучання выпускнік ун-та атрымлівае ступень бакалаўра і можа паступіць у магістратуру (2 гады) і дактарантуру (3 гады для тых, хто мае ступень магістра, і 5 гадоў для бакалаўраў). Ва ун-тах паскоранага цыкла тэрмін навучання 2 гады. Прыём на базе старэйшай сярэдняй школы. У 1997 іх было каля 600. Каля 60% студэнтаў ун-таў паскоранага цыкла — дзяўчаты, якія атрымліваюць веды пераважна ў галіне гуманіт.навук. Для тых, хто хоча атрымаць вузкатэхн. адукацыю, існуюць прафес. каледжы з тэрмінам навучання 3 гады. Утэхн. ін-тах вучацца 5 гадоў. Яны даюць шырокую тэхн. падрыхтоўку. Іх выпускнікам гарантавана працаўладкаванне ў буйных фірмах і доследных цэнтрах. Утэхн. ін-тах рыхтуюць таксама спецыялістаў гандл. флоту. У 1997 у Я. каля 60 тэхн. ін-таў, у якіх навучалася каля 55 тыс. студэнтаў. У Я. каля 900 публічных б-к, найб. з іх Нац. парламенцкая ў Токіо (з 1948), б-кі Такійскага ун-та і ун-та Кіёта. Больш за 400 музеяў, з якіх больш як 30 у Токіо: Нац. (з 1871), Нац. сучаснага мастацтва (з 1952), Нац. заходняга мастацтва (з 1959), Нац. навуковы (з 1877), муніцыпальны ў Кіёта і на в-ве Хакайда, Нац. ў Кіёта (1889), прыгожых мастацтваў у Осацы, музеі пры ун-тах і інш.Навук. даследаванні праводзяцца ў Японскай АН, НДІ і ўстановах у галіне тэхналогіі, прыродазнаўчых і дакладных навук, эканомікі, сельскай гаспадаркі, медыцыны, культуры і мастацтва, гісторыі і інш.Н.-д. ўстановы ёсць і пры ун-тах. З 1949 дзейнічае Навук. савет Японіі. У Я. каля 300 навук. т-ваў.
Друк, радыё, тэлебачанне. У 2003 у Я. выдаваліся 420 газет, у т. л. 5 агульнанац., і інш.перыяд. выданні. Найбуйнейшыя газеты: «Іаміуры сімбун» («Рэпарцёр», з 1874), «Асахі сімбун», «Майніці сімбун» («Штодзённая газета», з 1872), «Санкэй сімбун» («Прамыслова-эканамічная газета», з 1933), «Ніхон кэйдзай сімбун» («Японская эканамічная газета», з 1876). Інфарм. агенцтвы: Кіода Цусін, Джыджа (з 1945). Радыёвяшчанне з 1925. Тэлебачанне з 1953. Дзейнічаюць 253 радыёстанцыі і 127 тэлекампаній; 146 кампаній вядуць тэле- і радыёперадачы праз спадарожнік; 669 аператараў кабельнага тэлебачання. Грамадская тэлерадыёвяшчальная карпарацыя Эн-Эйч-Кэй (з 1950) вядзе перадачы па 2 тэле-, 4 радыёканалах, 3 каналах спадарожнікавага тэлебачання, радыёстанцыя «Радыё Японіі» — на замежныя краіны на 23 мовах свету. Прыватныя агульнанац. каналы: Эй-Эн-Бі, Сі-Ікс, Эн-Ці-Ві, Ці-Бі-Эс.
Літаратура. Развіваецца на японскай мове. Першыя паэт. помнікі на яп. мове з 8 ст.: летапіс «Кодзікі» — збор нар. эпічнай творчасці і паэт. анталогія пераважна ў жанры танка «Мант’ёсю» («Збор мірыяд пялёсткаў»). У 10 ст. выйшла анталогія класічнай паэзіі ранняга сярэдневякоўя «Збор даўніх і новых песень». Вяршыня класічнай л-ры Я. — раман «Гэндзі-манагатары» («Аповесць пра Гэндзі», 11 ст.) Мурасакі Сікібу. У 13—15 ст. зарадзіўся жанр гункі — ваен. эпапея «Хэйкэ манагатары» («Паданне пра дом Тайра»). У 14—15 ст. расквітнеў паэт. жанр рэнга («нанізванне страфы», Ё.Нідзё, Согі), узніклі т-р масак Ноа і першыя п’есы ёкёку на сюжэты нар. паданняў і гераічных эпапей (драматург і акцёр Дзэамі). У 16 ст. зарадзілася гар.л-ра; майстар гар. навелы укіёдзосі — С.Іхара. Драматургія 17—18 ст. арыентавалася на т-р лялек дзёруры і т-ркабукі. Найбуйнейшы прадстаўнік — М.Цікамацу. У паэзіі панаваў жанр хайку (Мацуо Басё, І.Кабаясі, Б.Танігуці). На мяжы 18—19 ст. развівалася апавядальная л-ра (Б.Такідзава, А.Уэда). Упач. 19 ст.рэаліст. традыцыі гар. л-ры прадаўжаў І.Дзіпэнся. Пасля незавершанай рэвалюцыі 1867—68 адбыліся вял. зрухі ў развіцці л-ры, шырока перакладаліся творы зах.-еўрап. пісьменнікаў. Пачатак новай л-ры даў трактат «Сутнасць рамана» С.Цубауці, які паставіў на першы план пачуццёвасць і індывід. жыццё. У аснове яп. рэалізму — раман «Плывучае воблака» С.Фтабатэя. З паяўленнем паэт.зб. «Сінтайсісё» («Зборнік вершаў новай формы») усталяваўся жанр свабоднага верша — сі (А.Ёсана, Т.Кітамура). Паралельна з рамант. паэзіяй развіваўся рэаліст. кірунак, у якім сцвердзіўся размоўны свабодны верш (дзіюсі), што стаў пануючай паэт. формай 20 ст.Упач. 20 ст. пад уплывам творчасці Э.Заля ўзнік рух за натуралізм (К.Нагаі). Сац. праблематыка, разрыў паміж ідэалам і рэчаіснасцю — гал. тэмы яп. рэалістаў (Д.Кунікіда, С.Нацумэ, Т.Сімадзакі, К.Таяма). Заснавальнік дэмакр. паэзіі — Т.Ісікава. У 1920—30-я г. ўзніклі плыні пралет. л-ры (Т.Кабаясі, С.Такунага, Ё.Хаяма), неарамантызму (Дз.Танідзакі), неагуманізму (Н.Сіга), «школы новага майстэрства» (неарэалізму; Р.Акутагава). Прынцыпы мадэрнісцкай эстэтыкі адбіліся на творчасці групы «неасенсуалістаў» (Р.Ёкаміцу). У пасляваен. л-ры побач існавалі розныя тэндэнцыі і плыні: традыц. (Я.Кавабата, Ю.Місіма, Танідзакі), дэмакр. (К.Курахара, Ю.Міямота, Такунага) і сэнгаха (спалучэнне рэалізму і мадэрнізму; Абэ Коба, Х.Нома, Ё.Хота). Вострыя сац. праблемы сучаснай Я. ў рэаліст. раманах Дз.Гамікава, Т.Ісікава, тэма трагедыі Хірасімы — у М.Ібусэ, М.Іноўэ, Хота, тэма адчужанасці пасляваен. моладзі, трывога за лёсы чалавецтва перад пагрозай ядз. катастрофы — у К.Оэ, Абэ Коба, Т.Кайка. У паэзіі выступілі Д.Доі, К.Кітасона, Р.Тамура, Р.Хасэгава, прозе — Іноўэ Ясусі, К.Айкава, С.Кубота, Х.Муракамі, К.Накадзата, С.Сімота, драматургіі — Дз.Кінасіта, К.Міямота. На бел. мове асобнымі выданнямі выйшлі раманы Абэ Коба («Жанчына ў пяску. Чужы твар», 1986, пер. В.Рабкевіч), яп. казкі «Медуза і малпа» (1988, пер. С.Міхальчук). Уперыяд. выданнях друкаваліся ў перакладзе на бел. мову паасобныя творы Акутагава, У.Каіціра, Мацуо Басё. Сярод перакладчыкаў Л.Баршчэўскі, Я.Курто, А.Разанаў, У.Шатон і інш.
Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Найб.стараж.маст. творы Я. адносяцца да неаліту (8 — сярэдзіна 1-га тыс. да н.э.), да т.зв. перыяду Дзёмон: керамічны посуд з налепленым дэкорам, стылізаваныя фігуркі ідалаў догу, антрапаморфныя маскі дамэн. Упач.н.э.быт. кераміка набыла яскравасць форм і строгасць геам. ўзору, пашырыліся бронзавыя мячы, люстэркі, званы датаку. У перыяд Кофун (4—6 ст.) выраблялі гліняныя фігуркі воінаў, жрацоў, прыдворных дам, жывёл і інш. магічнага прызначэння (ханіва). У перыяд Асука з пашырэннем будызму ў храмах узводзілі алтары з выявамі божастваў з залачонай бронзы або расфарбаванага дрэва. Статуям вышэйшых божастваў 7 ст., блізкіх да пластыкі Кітая і Карэі, уласцівы суровасць і аскетычнасць, божаствам міласэрнасці бодхісатвам (босацу) — большая разнастайнасць. У перыяд Нара павялічылася выкарыстанне пластыкі, манум. вобразаў; у скульптуры пачалі выкарыстоўваць т.зв. сухі лак і гліну, пашыраны гратэскавыя рытуальныя маскі. Пад уплывам кіт. і інд. мастацтва афармлялі храмы (Харудзі, 8 ст.). У перыяд Хэян скульпт. алтарныя кампазіцыі ўскладніліся тэматычна, ствараліся многааблічныя і мнагарукія божаствы складаных аб’ёмаў, ярка расфарбаваныя. Будыйскаму жывапісу ўласцівы сімвалічныя схемы светабудовы — іконы-мандалы. У 11—12 ст. сфарміраваліся стылістычныя якасці свецкага жывапісу Ямата-э. Яскравую графічнасць, кампазіц. дынаміку набылі ілюстрацыі 12 ст. да будыйскіх навел і гіст. легенд (Т.Сёдза). Вытанчанай прыгажосцю вылучаюцца вырабы дэкар.-прыкладнога мастацтва: лакавыя столікі, куфэркі ў тэхніцы макі-э (прысыпка залатым парашком, нанясенне малюнка золатам). У перыяд Камакура пластычнае ўвасабленне набылі шматлікія вобразы божастваў і святых, успрынятых з будыйска-сінтаісцкага пантэона (бог Хатыман і інш.), а таксама абагаўлёныя дзеячы будызму, военачальнікі. З іх драўлянымі скульпт. выявамі звязана развіццё партрэтнага жанру (майстэрні скульптараў Какэй, Ункэй і інш.). Партрэты военачальнікаў і манахаў пашырыліся і ў жывапісе (партрэт Мінамота Ёрытома). У скрутках-эмакімано нарастала імкненне да фіксацыі канкрэтных з’яў, распрацоўкі прасторавага асяроддзя. Высокага ўзроўню дасягнула ўпрыгожанне мячоў і кінжалаў. Новыя тэхнікі пашырыліся ў афармленні лакавых вырабаў. Сярод керамічных цэнтраў вылучаўся Сета. У перыяд Мурамаці ў выяўл. мастацтве распаўсюдзіўся манахромны жывапіс суйбоку-га, які ўспрыняў традыцыі кіт. мастакоў будыйскай секты Чань (Дзэн; С.Тоё і інш.). Традыцыі нац. жывапісу Ямата-э развівалі ў размалёўках на скрутках, шырмах, перагародках майстроў школ Кано і Тоса (Міцунобу Тоса і інш., якія звярталіся да тэм літ. твораў з жыцця знаці і будыйскага духавенства). З завяршэннем эвалюцыі храмавай скульптуры развіццё пластыкі звязвалася пераважна з мастацтвам вырабу тэатр. масак. З фарміраваннем культу чайнай цырымоніі, у якой важную ролю адыгрывалі чашы і вазы, развіліся цэнтры керамікі Таканабе, Сігаракі, Тамба, Бізэн, Сета. З чайнай цырымоніяй звязана ўзнікненне з канца 15 ст. мастацтва ікебана. У перыяд Мамаяма прадаўжала развівацца творчасць школ Кано і Тоса. Высокай дасканаласці дасягнула мастацтва керамікі. У 2-й пал. 18 — пач. 19 ст. расквітнела школа манахромнага жывапісу нанга (бундзінга), якой уласцівы паэт. непасрэднасць вобразнага ладу, свабода маст. выяўлення, своеасаблівасць трактоўкі пейзажных матываў (І.Тайга, В.Кадзан, Т.Бунцё, Ё.Бусон). Папулярнасць набыла таксама школа манахромнага жывапісу Маруяма — Сідзё, прадстаўнікі якой выкарыстаннем падфарбоўкі і святлоценявой мадэліроўкі імкнуліся да дасканаласці ў перадачы натуры (М.Окіо, М.Гасюн, Н.Расэцу). Удэкар. жывапісе важную ролю адыграла т.зв. школа Сатацу — Карын (Т.Сатацу, А.Карын). Дэмакр. змены ў характары мастацтва ўвасобіліся ў жывапісе, асабліва ў каляровай гравюры на дрэве Укіё-э. На ранняй стадыі развіцця гравюры (1680—1760-я г.) у стварэнні вобразаў выкарыстоўвалася падфарбоўка ад рукі, 2- і 3-каляровы друк. З сярэдзіны 1760-х г. раскрыццё эмац. свету чалавека стала больш глыбокім, з’явілася імкненне да выяўлення яго характэрных рыс. Мастакі К.Утамара, С.Харунобу, Ц.Сяраку выкарыстоўвалі развітую тэхніку паліхромнага друку. У эвалюцыі традыц. жанраў гравюры 1800—60-х г. назіраецца адмаўленне ад пошукаў характарнасці, узмацняецца імкненне да фармальнай вытанчанасці (У.Тоёкуні і інш.); дасягнуў росквіту жанр пейзажа (К.Хакусай, А.Хіросігэ). Мастацтва скульптуры прадстаўлена пераважна творчасцю нар. майстроў (Энку), фарфоравая вытв-сцьзасн. на вопыце кіт. і яп.нар. майстроў. Кераміка і высокамаст. вырабы з лаку ствараліся майстрамі школы Сатацу — Карын (Х.-А.Коэцу, Н.Нінсэй, А.Кэндзан). Пластычнай выразнасцю вылучаліся бірулькі-нэцкэ. На мяжы 19—20 ст. ў жывапісе склаліся 2 кірункі: традыц. ніхонга і еўрап. ёга. Шэраг майстроў традыц. стылю працягваў развіваць прынцыпы сярэдневяковага пейзажнага жывапісу (Т.Таміёка, Ё.Тайкан, Т.Сэйхо, С.Кандзан і інш.). Творчасць жывапісцаў, якія вучыліся за мяжой (А.Цю, Я.Сатаро, У.Рудзабуро, К.Сэйкі і інш.), фарміравалася пад уплывам еўрап. акадэмізму, імпрэсіянізму і фавізму. З 1910-х г. на выяўл. мастацтва ўсё большы ўплыў аказвае дадаізм, кубізм, сюррэалізм і інш. мадэрнісцкія плыні. З 1950-х г. узмацняюцца пошукі сінтэзу арх., скульпт. і жывапісных форм. Для сучаснага жывапісу Я. характэрна разнастайнасць кірункаў і школ — следаванне архаічным традыцыям і ўспрыняцце авангардысцкіх зах.-еўрап. і амер. плыней (А.Сёры, Ф.Івамі, С.Тога, А.Таро, Т.Тэсей). Сярод мастакоў-манументалістаў М.Іры, М.Тасіка, М.Гэндзіра, С.Макота; скульптараў — С.Уэкі, Т.Таманоры і інш.; графікаў — О.Тадасігэ, У.Макота, С.Дзюн’ітыра, Т.Дзіра, Н.Хірахару, М.Сэмпан, Х.Ун’іці, О.Касіра, М.Сіко. Развіваюцца традыц. віды дэкар.-прыкладнога мастацтва (унар. творчасці) і авангардысцкія пошукі (упрафес. мастацтве).
Архітэктура. У канцы неаліту — пач. ранняга жал. веку будавалі зямлянкі, хаціны, а таксама прамавугольныя ў плане збожжасховішчы з бярвён без вокнаў, з 2-схільным дахам, узнятыя слупамі над зямлёй. Упач.н.э. з умацаваннем сінтаізму накшталт збожжасховішчаў на вял. засыпаных галькай тэрыторыях узводзілі абнесеныя агароджай гал. свяцілішчы (у Ісе і Ідзума, 550). У 4—6 ст. насыпалі грандыёзныя курганы правіцеляў. З пашырэннем будызму на ўзор. кіт. і кар. архітэктуры пачалі будаваць манастыры (Харудзі, Хакідзі). Невял. па плошчы храмавыя ансамблі складаліся з шмат’яруснай пагады, гал. храма конда, залы для пропаведзей, сховішча будыйскіх сутраў, жылля манахаў і інш. Збудаванні знаходзіліся на прамавугольнай плошчы, абкружанай 2 радамі сцен з брамамі. Пагада і конда размяшчаліся па цэнтр. восі або па баках ад яе. Будынкі ўзводзілі на аснове стоечна-бэлечнай каркаснай канструкцыі, мелі афарбаваныя чырвоным лакам калоны і кранштэйны, якія падтрымлівалі масіўны чарапічны 1—2-ярусны дах, выгнуты па краях. З 710 на ўзор кіт. рэгулярных у плане гарадоў створана першая сталіца Я. — Хэйдзёкё (цяпер Нара). У яе былі перанесены гал. храмавыя ансамблі, якія вылучаліся дакладнай сіметрыяй планаў, прасторавасцю плошчаў, веліччу і магутнасцю канструкцый. У канцы 8 ст. будавалі ў новай сталіцы Хэян (цяпер Кіёта). У сувязі з росквітам эзатэрычных (тайных) будыйскіх сектаў Тэндай і Сінгон, якія атаясамлівалі Буду з самой прыродай, манастыры пачалі будаваць у горнай мясцовасці: Муродзі каля Нары (засн. 681, перабудаваны ў 824—833), Энракудзі (засн. ў 788), Кангабудзі (816, каля Хэяна). Склаўся тып нац. жылога ансамбля. У сядзібе 9—10 ст. да прасторнага 1-зальнага павільёна сіндэн (адсюль назва арх. стылю сіндэн-дзукуры) з неафарбаванага дрэва, прыўзнятага на слупах, з 2 бакоў прылягалі галерэі, якія злучалі асн. будынак з бакавымі флігелямі; перад фасадам размяшчалася пясчаная плошча, якая завяршалася садам (дрэвы, кусты, штучная сажалка, масты; Імператарскі палац Дайдайры ў Хэяне, 794—4105, Павільён Фенікса ў храме Бёда-ін у Кіёта, 11 ст.). Прынцыпы стылю сіндэн пашырыліся і ў храмавым будаўніцтве. У 12—14 ст. на кіт. ўзор узводзілі манастыры секты Дзэн. Іх будынкі, перакрытыя саламянымі дахамі, мелі спрошчаны выгляд (рэлікварый Сярыдэн манастыра Энгакудзі ў Камакуры, 1282—85). Ідэя сувязі з прыродай стымулявала ў архітэктуры фарміраванне стылю сёін-дзукуры: лёгка трансфармаваная канструктыўная сістэма інтэр’ера мела рассоўныя знешнія сцены (сёдзі), унутр. перагародкі (фусума), якія перамяшчаліся, падлогу, цалкам укрытую цыноўкамі татамі (вызначалі модульны прынцып трактоўкі прасторы), акно з шырокім падаконнікам (сёін), нішу таканома са скруткам і букетам ікебана. Новыя стылістычныя рысы пачалі праяўляцца ў архітэктуры загарадных палацаў («Залаты павільён» — Кінкакудзі, канец 14 ст., і «Сярэбраны павільён» — Гінкакудзі, 15 ст., у Кіёта). У садова-паркавым мастацтве адбылася трансфармацыя саду стылю сіндэн у сад, арганізаваны на аснове дзэнскага вучэння, паводле якога прасвятленне дасягаецца сузіраннем прыроды ва ўсёй яе велічы і бясконцай зменлівасці. Вызначыліся 2 асн. тыпы саду: цукіяма — пейзажны (з камянёў, дрэў, імхоў, сажалак; сад манастыра Роандзі) і хіраніва — плоскі (з пяску і камянёў, пакрытых імхом; сад манастыра Роандзі). З 2-й пал. 16 ст.традыц. віды культавых пабудоў страцілі дамінуючае значэнне, пачалі пераважаць замкі і чайныя павільёны. Замкі накшталт еўрап. абарончых збудаванняў звонку засцерагаліся сценамі, вадаёмамі; унутры ўмацоўваліся радамі сцен, размешчаных вакол плошчы з пакоямі даймё (у стылі сёін) і вежай-данжонам, якая складалася з некалькіх паверхаў-ярусаў з выступаючымі дахамі і франтонамі (замкі Хакуродзё ў Хімедзі, каля 1580; у Осацы, засн. ў 1583; і інш.). Паступова абарончая функцыя замкаў знізілася, яны ператварыліся ў парадныя палацавыя рэзідэнцыі (замак-палац Нідзё ў Кіёта, засн. ў 1602). Для правядзення чайнай цырымоніі выкарыстоўваўся павільён цясіцу: домік у выглядзе хаціны з лёгкімі глінабітнымі сценамі, падлогай, засланай цыноўкамі, і дахам з саломы або драўнянай кары (павільён Таян, 1582, у манастыры Мёкіян у Кіёта). Шлях да павільёна ішоў праз цяніва, т.зв. чайны сад. Сярод будынкаў, якія дэманструюць завяршэнне развіцця феад. архітэктуры, — грандыёзны пахавальны комплекс у Ніка (1-я пал. 17 ст.), які сумяшчае тыпы сінтаісцкай і будыйскай архітэктуры і палацавы ансамбль Кацура каля Кіёта (1620—58) — спалучэнне парадна-палацавага стылю сіндэн, жылога сёін і чайнага павільёна цясіцу. У канцы 19 — пач. 20 ст.гар. архітэктура характарызуецца эклектычным змяшэннем нац. і еўрап. стыляў (будынак нац. парламента, 1918—36). З канца 1920-х г. пашырыліся ідэі еўрап. рацыяналізму (арх. С.Дзюндза, М.Куніо). У 1930—40-я г. адрадзіліся нац. тэндэнцыі — т.зв. стыль імператарскай кароны, цікавасць да традыцый нац. дойлідства. Лёгкія каркасныя канструкцыі, арх. формы, якія ўзаемадзейнічаюць з навакольнай прасторай, сумяшчаюцца з выкарыстаннем навейшых матэрыялаў і буд. прыёмаў. Сярод збудаванняў: мемар. парк Міру ў Хірасіме (1949—56), Нац.т-р Я. ў Токіо (1966), Палац міжнар. цэнтра канферэнцый у Кіёта (1966—74), 2 алімпійскія комплексы (пач. 1960-х г.), небаскроб «Сумітома» (1974, усе ў Токіо), Гіст. музей прэфектуры Гума, (1980); архітэктары К.Тангэ, М.Куніо, М.Тога, Т.Кітыра і інш. Манастыры Харудзі, Хімедзі, гіст. помнікі стараж. Кіёта, Нары, пахавальны комплекс у Ніка, мемар. парк Міру ў Хірасіме ўключаны ЮНЕСКАу спіс Сусветнай спадчыны.
Музыка. У ладавай будове стараж.яп. музыкі шмат агульнага з музыкай інш. народаў Д. Усходу. З 3 ст. музыка Я. развівалася ва ўзаемадзеянні з кіт. і кар.муз. культурамі, на яе паўплывалі цэнтр.-азіяцкая і паўд.-ўсх. культуры, а таксама індыйска-будыйская, з канца 19 ст. — еўрап. і амерыканская. З муз. інструментаў: стр. шчыпковыя сямісэн і кота, духавыя хіцірыкі (род габоя), фуэ і сякухаці (бамбукавыя флейты); біндзасара (драўляная трашчотка). З 3 ст. з утварэннем буйнога племяннога саюза Ямата пашырыліся рэліг. містэрыі кагура з танцамі, спевамі, інстр. суправаджэннем. З 6 ст. распаўсюдзілася традыцыя будыйскіх песнапенняў сёмё з выкарыстаннем сістэмы натацыі неўмаў, якая ў працэсе эвалюцыі падзялілася на мноства разнавіднасцей. З 13 ст. з пашырэннем будыйскага манаства пераважала традыцыя ігры на сякухаці ў 2 тыпах — хонкёку і гайкёку. З 16 ст. пашырылася традыцыя ігры на сямісэне (род лютні). Створаны школы сямісэна Такэмота Гідаю, Като Масумі (17—18 ст.), Таківазу Модзідаю (18 ст.), Кіёмота Эндзюдаю (18—19 ст.); з канца 19 ст. называлася сінкёку. Тэарэт. асновы музыкі Я. сфарміраваны ў традыцыі гагаку — сістэме 5-тонавых ладоў цёсі, аб’яднаных у групы «ро» і «рыцу», якія асацыіраваліся з мужчынскім і жан. пачаткамі па аналогіі з кіт.філас. сістэмай. Гал. прынцыпы яп.муз. навукі выкладзены ў трактатах «Кёкунсё» Кома Цікадзанэ (1231), «Гакароку» Абэ Суэнао (1690). У канцы 16 — пач. 17 ст.муз.-тэатр. традыцыі Я. развівалі т-ры ноа, кабукі, дзёруры. Традыц.муз. творчасць адрозніваецца разнастайнасцю лакальных форм і стыляў, што асабліва характэрна для астравоў Рукю (песні аяга і тагамі і інш.), Акінава (цыкл. вак. кампазіцыі ў суправаджэнні сямісэна і інш.), Хакайда (захавалася муз. творчасць айнаў). Пасля рэвалюцыі Мэйдзі пачаўся працэс засваення традыцый еўрап. і амер. музыкі. З канца 19 ст. цэнтр муз. культуры Я. — Токіо. Цэнтр т.зв. зах. школы — кансерваторыя ў Токіо (з 1872). У канцы 19 — пач. 20 ст. былі створаны сімф. аркестры, оперная трупа «Асакуса» (1920). Першая опера паст. ў Токіо ў 1904; у 1952 засн. Такійская оперная кампанія. З канца 1940-х г. характэрны 3 асн. кірункі: зварот да нац.муз. мастацтва (Міціо Мамія, Ірына Ёсіра, Акутагава Ясусі і інш.); спалучэнне нац.традыц. элементаў з элементамі авангардызму (Такахасі Юдзі, Хацімура Ёсіо, Нода Тэруюкі і інш.); заходні, частка прадстаўнікоў якога арыентуецца на традыцыі муз. класікі (К.Ямада і інш.), частка — на розныя праявы муз. авангардызму (дадэкафонія, канкрэтная, электронная музыка і інш.). У 1957 створаны Ін-т музыкі 20 ст. Сярод музыкантаў 20 ст.: кампазітары Ямада Касаку, Кіёсэ Ясудзі, Міягі Міціо, Набутокі Кіёсі, Мацудайра Ёрыцунэ, Тору Такеміцу, Т.Хасакава, М.Хіраяма, Я.Сютару, дырыжоры Уэда Масасі, Сайто Хідэо, Ватанабэ Акэо, піяністы Накамура Хірока, Мацуура Тасіка, скрыпачы Ё.Куба, М.Усіёда, Сато Ёка, віяланчэліст Івасака Юдзі, спявачка Она Тэрука, музыказнаўцы Хірасада Тамура, Танабэ Хісао, Танака Сёхэй, Тамба Акіра, Геніці Цугэ і інш.Муз. жыццё сканцэнтравана ў Токіо, Осацы, Кіёта, Нагоі і інш. гарадах. У Я. функцыянуюць оперныя трупы «Фудзівара кагэкідан», «Нікікай», ансамбль камернай оперы «Сіцунай кагэкідан», каля 20 сімф. аркестраў, у т. л. 8 у Токіо, камерна-інстр. ансамблі, у т. л. Такійскі стр. квартэт; калектывы традыц.муз.-тэатр. мастацтва (Аркестр гагаку імператарскага палаца «Сігэнкан», трупа Нац.т-ра і інш.); муз.самадз. калектывы. Муз. ўстановы: Муз. акадэмія («Сэндзокугакуэн»), муз. школы «Тоха» і Кунітаці, муз.аддз. пры ун-тах Токіо, Осакі і інш.У 1930 створана Федэрацыя сучасных кампазітараў.
Тэатр. Вытокі яп.т-ра ў стараж. абрадах, культавых урачыстасцях. У 7—8 ст.у Я. пранікаюць тэатр. формы Карэі, Кітая, Індыі (музычна-танц. паказы гігаку і бугаку), што садзейнічала фарміраванню класічнага яп.т-ра. У канцы 14 ст. на аснове запазычаных і мясц. уяўленняў узнік т-р ноа, які ўключаў музыку, танец і драм. дзеянне. Гал. дзейныя асобы выступалі ў масках, акрамя выпадку, калі была рэалістычная роля; большасць сцэн — пантамімы, хор каменціраваў падзеі. Тэкст акцёры дэкламавалі ці гартанна спявалі. Усе ролі па традыцыі выконвалі мужчыны. У строгай кананічнай форме жанр захаваўся і ў 20 ст.Упач. 17 ст. з ростам гарадоў пашырыліся тэатр. жанры — т-р лялек дзёруры (спалучаў мастацтва лялечнікаў, спевакоў-казачнікаў і музыкантаў) і т-ркабукі (дзейнічае ў Токіо, Осацы, Кіёта, Нагоі). Упач. 20 ст. ўзніклі новыя жанры, створаныя ў выніку абнаўлення традыц.т-ра (сімпа, сінкакугэкі) і запазычання еўрап. форм (сучасная драма сінгэкі, опера, балет). Тэатр. мастацтва падзяляецца на традыц. (бугаку, ноа, кабукі, дзёруры) і еўрап. (драма, опера, балет). Своеасаблівая праслойка паміж імі — сімпа (яп. мяшчанская меладрама) і сінкакугэкі (драма, аснова якой — сцэны бітваў на мячах). Рэпертуар сучасных т-раў сінгэкі складаюць пераклады п’ес еўрап. і амер. драматургаў, а таксама новыя творы яп. аўтараў. Сярод акцёраў: у т-ры ноа — М.Кіта; у т-ры кабукі — К.Накамура, К.Мацумота, Э.Іцікава; у сімпа — Я.Мідзутані, К.Ісіі; у сінкакугэкі — С.Сімада, Р.Тацумі. У Я. каля 100 труп сінгэкі, буйнейшыя з іх — «Хайюдза», «Мінгэй», «Бунгакудза». Сярод рэжысёраў К.Сэнда, Дз.Уно, акцёраў — О.Такідзава, І.Ямада, Я.Ямамота і інш.У 1966 у Токіо створаны нац.тэатр. цэнтр «Какурыцу гэкідзё» — адзіны ў Я. дзярж.т-р, які садзейнічае захаванню і развіццю традыц. жанраў. Пры цэнтры арганізавана першая яп.тэатр. школа падрыхтоўкі акцёраў т-раў кабукі і дзёруры. Працуе н.-д.Ін-ттэатр. мастацтва. У 1983 адкрыты першы дзярж.т-р ноа. Іл.гл. таксама да арт.Кабукі.
Кіно. Кінавытворчасць у Я. пачалася ў 1899 са здымак дакумент. і маст. фільмаў паводле спектакляў т-ра кабукі. У 1903 з’явіўся першы кінатэатр у Токіо, у 1907 — у Осацы. У 1908 пабудаваны кінастудыі ў Токіо і Кіёта. Нац. кінематаграфія развівалася ў 2 асн. кірунках: «дзідайгэкі» і «гэндайгэкі». Жанравыя каноны самурайскага фільма «дзідайгэкі» склаліся пад уздзеяннем традыцый т-ра (фільмы з гіст. і легендарным сюжэтам); яны вызначаліся статыкай і гарыз. кампазіцыяй кадра, эстэт. вытанчанасцю рухаў: фільмы А.Курасавы «Расёмон» (1950, гал. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Венецыі; прэмія «Оскар» 1951), «Сем самураяў» (1954, прэмія «Оскар» 1955), «Цень ваяра» (1980; гал. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Канах), «Ран» (1985) і інш. «Кэнгэкі» (дынамічны фехтавальны фільм) сінтэзаваў традыцыі «дзідайгэкі» і амер. вестэрна («Вандраванні Цюдзі», 1927, рэж. Д.Іта; «Вуліцы ронінаў. Апавяданне першае», 1928, рэж. М.Макіна). Выкарыстаўшы каноны «кэнгэкі», рэж. М.Кабаясі асудзіў самурайскую мараль у фільмах «Харакіры» (1962, спец. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Канах, 1963), «Паўстаўшы» (1967, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Венецыі). Жанр «гэндайгэкі» засн. на сюжэтах з сучаснасці, рэалістычнасці атмасферы і ігры акцёраў. Ён адышоў ад традыцый нац. тэатра і першых стужак нямога кіно, дзе жаночыя ролі выконвалі мужчыны, і з 1923 у фільмах пачалі здымацца актрысы («Шальмоўка», 1927, рэж. Х.Госё). З фільмам Госё «Суседка і жонка» (1931) звязана сцверджанне гукавога кіно. Моцныя жан. характары ў фільмах С.Імамуры «Японскае насякомае» (1963), «Легенда пра Нараяму» (1983), «Вугор» (1998, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Канах, 1999). З пач. 1960-х г. творчасць маладых рэжысёраў адметная развіццём тэмы лёсу пасляваен. пакалення: «Цырымонія» (1971, рэж. Н.Ошыма), «Аднадумцы» (1975, рэж. Ё.Ямада). У жанры «кэйка эйга» (тэндэнцыйны фільм) створаны сац.-псіхал. драмы з арыентацыяй на дакументалізм, рэальныя факты: «Голы востраў» (1960, гал. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Маскве, 1961), «Акцёр» (2000; рэж. абодвух К.Сінда), «Вуліца без сонца» (1954, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Карлавых Варах), «Вялікая белая вежа» (1966, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Маскве, 1967; рэж. абодвух С.Ямамота), «Пад стук трамвайных колаў» (1970, рэж. А.Курасава), «Да жыцця прыдатны» (2002, рэж. К.Курасава). Пачынальнік яп. неарэалізму — рэж. Т.Імаі. А.Курасава экранізаваў творы рус. пісьменнікаў: «Ідыёт» Ф.Дастаеўскага (1951), «На дне» М.Горкага (1957), «Дэрсу Узала» В.Арсеньева (1976; усе зняты ў СССР). Акцёрскую школу яп. кіно склалі Т.Міфунэ, К.Танака, С.Хара, С.Хаякава, І.Ямада і інш. Стылістычныя пошукі на стыку яп. і еўрап. традыцый у фільмах Х.Тэсігахары («Пастка», 1960; «Жанчына ў пясках», 1964; «Чужы твар», 1966), Ошымы («Ноч і туман Японіі», 1960; «Хлопчык», 1969), Т.Міікі («Горад страчаных душ», 2000) і інш. Адзін з буйнейшых яп. рэжысёраў — Т.Кітана («Жорсткі паліцэйскі», 1989; «Лялькі», 2002). З 1970-х г. павялічыўся выпуск фільмаў для масавага гледача ў жанры «якудза эйга» (пра арганізаванае злачынства і катастрофы). Яп. анімацыйнае кіно набыло папулярнасць дзякуючы фільмам у стылі У.Дыснея, якія выпускаюцца з 1958 кампаніяй «Тоэй». Адметная з’ява — фільмы майстроў анімацыі, заснаваныя на традыцыях нац. карыкатуры (рэж. Ё.Куры і інш.).
Літ.:
Очерки новой истории Японии (1640—1917). М., 1958;
Кин Д. Японцы открывают Европу, 1720—1830: Пер. с англ.М., 1972;
Конрад Н.И. Древняя история Японии // Конрад Н.И. Избр. тр. История. М., 1974;
Воробьев М.В. Япония в III—VII вв. М., 1980;
Спеваковский А.Б. Самураи — военное сословие Японии. М., 1981;
Яго ж. Религия синто и война. Л., 1987;
Накамура Синтаро. Японцы и русские: Пер. с яп.М., 1983;
Мещеряков А.Н. Древняя Япония: буддизм и синтоизм: Проблема синтеза. М., 1987;
Япония: Поиски обновления. М., 1995;
История Японии. М., 1998;
Латышев И.А. Япония, японцы и японоведы. М., 2001;
История современной японской литературы: Пер. с яп.М., 1961;
Рехо К. Современный японский роман. М., 1977;
Кин Д. Японская литература XVII—XIX столетий: Пер. с англ.М., 1978;
Боронина И.А. Поэтика классического японского стиха VIII—XIII вв. М., 1978;
Николаева Н.С. Современное искусство Японии: Краткий очерк. М., 1968;
Яе ж. Декоративное искусство Японии. М., 1972;
Яе ж. Декоративные росписи Японии XVI—XVIII веков. М., 1989;
Иэнага Сабуро. История японской культуры: Пер. с яп.М., 1972;
Сисаури В. Японская музыка гагаку // Сов. музыка. 1975. № 1;
Яго ж. Японская инструментальная музыка гагаку (генетические связи и процесс становления) // Вопросы теории и эстетики музыки. Л., 1975. Вып. 14;
Гришелева Л.Д. Формирование японской национальной культуры (конец XVI—нач. XX века). М., 1986;
Яе ж. Формирование японской национальной культуры в XX в. М., 1986;
Яе ж. Театр современной Японии. М., 1977;
Ивасаки А. История японского кино: Пер. с яп.М., 1966.
П.І.Рогач (прырода, насельніцтва, гаспадарка), У.С.Кошалеў (гісторыя), В.А.Юшкевіч (узброеныя сілы), І.М.Семяненя (ахова здароўя), К.В.Языковіч (асвета, навуковыя ўстановы), Л.А.Фядотаў (друк, радыё, тэлебачанне), Я.Ф.Шунейка (архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва), Н.В.Сазановіч (музыка), В.Ф.Нячай (кіно).
Герб і сцяг Японіі.Да арт.Японія. Наваколлі вулкана Фудзіяма.Да арт.Японія. Токіо.Да арт.Японія. Рысавыя палі.Да арт.Японія. Першая чыгунка ў Японіі. 19 ст. Японская гравюра.Да арт.Японія. Самурай. Японская гравюра.Да арт.Японія. Прадстаўнік Японіі міністр замежных спраў М.Сігэміцу падпісвае акт аб капітуляцыі сваёй краіны на борце амерыканскага лінкора «Місуры». 2.9.1945.Да арт.Японія. Тэракотавая статуэтка. 4—6 ст.Да арт.Японія. С.Тоё. Пейзаж.Да арт.Японія. Т.Сатацу. Бог ветру.Да арт.Японія. К.Утамара. Жанчыны, занятыя выбарам адзення.Да арт.Японія. Анда Хіросігэ. Ліст «Сінтаісцкі храм Міната каля моста Інарыбасі ў квартале Тэпосу» з серыі «Сто знакамітых відаў Эда». 1856—58.Да арт.Японія. Цікуёсай Тамаціка II. Нэцке «Чароўны кацялок для чаю». 1800—73.Да арт.Японія. Т.Тэсей. Пейзаж.Да арт.Японія. К.Хакусай. З серыі «36 відаў Фудзі».Да арт.Японія. К.Сэйкі. Ля возера.Да арт.Японія. Павільён Фенікса ў будыйскім храмавым комплексе Бёда-ін у Кіёта. 11 ст.Да арт.Японія. Залаты павільён. Кіёта. Канец 14 ст.Да арт.Японія. Галоўная пабудова вежавага тыпу замка Хакуродзё ў Хімедзі. 17 ст.Будынак нацыянальнага парламента Японіі 1918—36.Да арт.Японія. Аркестр гагаку.Нацыянальны тэатр Японіі ў Токіо. 1966.Да арт. Японія. Тэатр лялек дзёруры.Да арт.Японія. Кадр з кінафільма «Голы востраў». 1960.Да арт.Японія. Кадр з кінафільма «Жанчына ў пясках». 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЗБЕКІСТА́Н (Ўзбекистон), Рэспубліка Узбекістан (Ўзбекистон Республикаси),
дзяржава ў Цэнтр. Азіі. Мяжуе на Пн і ПнЗ з Казахстанам, на ПдЗ з Туркменістанам, на ПдУ з Таджыкістанам, на ПнУ з Кыргызстанам, на Пд з Афганістанам; на ПнЗ абмываецца Аральскім м.Пл. 447,4 тыс.км². Нас. 24 755 тыс.чал. (2000). Сталіца — г.Ташкент. У складзе У. 12 вілаетаў (абласцей) і Рэспубліка Каракалпакстан. Дзярж. мова — узбекская. Нац. свята — Дзень незалежнасці (1 вер.).
Дзяржаўны лад. У. — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1992 (са зменамі і дапаўненнямі 2002). Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца ўсеагульным, прамым і тайным галасаваннем на 7 гадоў з правам перавыбрання. Прэзідэнт адначасова з’яўляецца старшынёй Кабінета міністраў; ён назначае прэм’ер-міністра і членаў урада. Вышэйшы прадстаўнічы орган, які ажыццяўляе заканад. ўладу, — двухпалатны Олій Мажліс (складаецца з Сената і Заканад. палаты).
Прырода. У. размешчаны ў міжрэччы Амудар’і і Сырдар’і. Большую ч.тэр. займаюць раўніны, пераважна Туранская нізіна, у межах якой вылучаюцца плато Усцюрт (выш. да 292 м), алювіяльная раўніна Амудар’і з астанцовымі ўзв. Кубетау, Мангыр, Тузкыр і ўзвышаная раўніна пустыні Кызылкум з ізаляванымі гарамі Букантау (764 м), Кульджуктау (785 м), Тамдытау (922 м). Горы, перадгор’і і міжгорныя ўпадзіны складаюць каля 20% тэр. На крайнім ПдУ адгор’і Зах. Цянь-Шаня (хр. Пскемскі — выш. да 4299 м, г. Бештор; Каржантау, Угамскі, Чаткальскі, Курамінскі). Ферганская даліна аддзяляе Цянь-Шань ад Гісара-Алая (хр. Алайскі, Туркестанскі, Зераўшанскі). На Пд Кашкадар’інская і Сурхандар’інская ўпадзіны, падзеленыя Гісарскім хр. (выш. да 4643 м, г. Хазрэт Султан). Характэрна высокая сейсмічнасць. Карысныя выкапні: вісмутавыя, медныя, поліметал. руды, вальфрам, золата, прыродны газ, нафта, каменны і буры вугаль, плавікавы і палявы шпат, графіт, сера, кварц, вапнякі, вырабныя і паўкаштоўныя камяні. Крыніцы тэрмальных вод. Клімат рэзка кантынентальны, засушлівы. Сярэдняя т-растудз. ад -9 °C на плато Усцюрт да 3 °C на ПдУ, ліп. адпаведна 26 °C і 32 °C; у Тэрмезе зарэгістравана т-ра паветра 49,6 °C. Ападкаў ад 80—250 мм на раўнінах да 1000 мму гарах. Невял. ледавікі ў гарах. Гал. рэкі: Сырдар’я з прытокам Чырчык і Амудар’я з прытокамі Сурхандар’я, Шэрабад, Кашкадар’я, Зераўшан. Найб. возера — Аральскае мора, шмат поймавых і дэльтавых азёр, вадасховішчаў. Каля 171 тыс.км арашальных каналаў. Гая. каналы: Эскіянхорскі, Вялікі Ферганскі канал, Паўн. і Паўд. Ферганскі, Мірзачульскі, Ташкенцкі. Глебы на раўнінах шэра-бурыя пустынныя, пяскі, такыры і саланчакі; у перадгор’ях і міжгорных далінах — шэразёмы; у гарах — карычневыя і бурыя. На раўнінах пераважае расліннасць пустынь (палын, салянкі, чорны саксаул), па далінах рэк — тугайныя лясы. У перадгор’ях — эфемеры, сухі разнатраўны стэп, паўхмызнякі хмызнякі (міндаль, фісташкі, курчаўка, вішарнік). Сярэднягор’і заняты лугава-лясной расліннасцю, дзе сярод разнатраўя і хмызнякоў (бружмель, барбарыс, шыпшына) трапляюцца арча, грэцкі арэх, клён, вішня, алыча, яблыні і інш. Пад лесам каля 2% тэр.У высакагор’ях — ціпчаковыя стэпы. Жывёльны свет пустынь: суслікі, тушканчыкі, заяц-талай, воўк, чарапаха, агамы, вараны, гюрза; характэрны скарпіёны, фалангі, тарантулы, маскіты і інш.; з птушак — саксаульная сойка, буланы казадой, пустынны верабей, валасянкі. У тугайных лясах — дзік, чаротавы кот, шакал; з птушак — чаплі, фазаны, качкі. У гарах — вінтарогі казёл, горны баран, барс; з птушак — кеклік, улар, арлы, грыфы. 9 запаведнікаў, у т. л. Чаткальскі, Гісарскі, Бадай-Тугай; 9 заказнікаў, Заамінскі і Угам-Чаткальскі нац. паркі, 2 дзярж. помнікі прыроды.
Насельніцтва. Асн. насельніцтва — узбекі (80%). Жывуць таксама рускія (5,5%), таджыкі (5%), казахі (3%), каракалпакі (2,5%), татары (1,5%) і інш. Мусульмане-суніты — 88%, праваслаўныя хрысціяне — 9%. Сярэдняя шчыльн. 55,3 чал. на 1 км². Самы густанаселены раён — Ферганская даліна, асабліва Андыжанскі (522 чал. на 1 км²), Ферганскі (340) і Наманганскі (261 чал. на 1 км²) вілаеты. Гар. насельніцтва 37%. Найб. гарады (тыс.чал., 2000): Ташкент (2148), Самарканд (361), Наманган (336), Андыжан (334), Бухара (239), Фергана (185). У эканоміцы занята (1999) 8,9 млн.чал., у т. л. ў прам-сці 19,8%, сельскай і лясной гаспадарцы 35,8%, у абслуговых галінах 44,4%.
Гісторыя. Чалавек на тэр.У. вядомы з эпохі палеаліту (грот Тэшык-Таш з пахаваннем хлопчыка-неандэртальца і інш.). У 4—3-м тыс. да н.э. тут існавала неалітычная кельтэмінарская культура, на позніх этапах якой пачаўся пераход да земляробства і жывёлагадоўлі. У эпоху бронзы ўзнікла штучнае арашэнне. З сярэдзіны 1-га тыс. да н.э.тэр.У. насялялі іранскамоўныя плямёны, якія стварылі шэраг дзярж. утварэнняў — Бактрыю, Согд Харэзм, у стэпах і пустынях жылі качэўнікі-жывёлаводы сакі. У 6 ст. да н.э. тут усталявана ўлада Ахеменідаў дзяржавы. У 329—327 да н.э. ў Согд і Бактрыю ўварваліся войскі Аляксандра Македонскага і заваявалі іх пасля доўгага змагання з мясц. насельніцтвам на чале са Спітаменам. Каля 250 да н.э. намеснік Селеўкідаўу Бактрыі стварыў Грэка-Бактрыйскае царства, якое ў сярэдзіне 2 ст. да н.э. знішчылі тахары. У 1 ст. да н.э. — 3 ст.н.э.тэр.У. ў складзе Кушанскай дзяржавы. У 5 ст. тут усталявана ўлада эфталітаў, у 560-я г. — цюркаў з Заходне-Цюркскага каганата. Упач. 8 ст. пачаліся арабскія заваяванні. У 712 арабы заваявалі Харэзм і раён паміж рэкамі Амудар’я і Сырдар’я, які назвалі Маверанахр. Мясц. насельніцтва супраціўлялася заваёўнікам, найбуйнейшым было Муканы паўстанне ў 770—780-я г. З таго часу ва У. пашырыўся іслам, які хутка выцесніў мясц. рэлігіі (будызм, зараастрызм, маніхейства, хрысціянства). Панаванне арабаў у 9 ст. змянілася ўладай мясц. дынастый, утворана Саманідаў дзяржава са сталіцай уг. Бухара. У 999 яна заваявана аб’яднаннем цюркскіх плямён на чале з дынастыяй Караханідаў, тэр.У. апынулася пад уладай адной з цюркскіх дынастый — Газневідаў. Пачалося фарміраванне цюркскай народнасці, якая пазней атрымала назву узбекаў. У канцы 11 ст.Караханідаў дзяржава трапіла ў залежнасць ад сельджукаў, З 12 ст. — каракітаяў. З канца 12 ст. пачалося ўзвышэнне Харэзмшахаў дзяржавы, правіцелі якой упач. 13 ст. аб’ядналі пад сваёй уладай Сярэднюю Азію і Іран. У 1219—21 у Сярэднюю Азію ўварваліся манголы (гл.Мангольскія заваяванні), якія спустошылі краіну. Большая ч.тэр.У. ўвайшла ў склад Джагатайскага (Чагатайскага) улуса. які ў пач. 14 ст. распаўся на дробныя ўладанні. У канцы 14 ст. ўтварылася дзяржава Цімура (1336—1405) са сталіцай уг. Самарканд. У 15 ст. дзяржава Цімурыдаў дасягнула росквіту, асабліва Самарканд у час кіравання Улугбека [1409—49]. На мяжы 15—16 ст. уладанні Цімурыдаў заваяваны плямёнамі узбекаў на чале з Шэйбані-ханам, якія далі сваю назву цюркскай народнасці, што ўжо склалася на тэр.У. Паступова ўтварыліся 3 дзяржавы на чале з узб. дынастыямі: Бухарскае ханства (з сярэдзіны 18 ст.Бухарскі эмірат), Хівінскае ханства і Какандскае ханства (з канца 18 ст.). Найб. моцнае з іх Какандскае ханства ў 1-й пал. 19 ст. праводзіла актыўную заваёўніцкую палітыку зямель кіргізаў і казахаў. Рух какандцаў прывёў да сутыкнення на Пн з сустрэчнай рас. экспансіяй унапрамку Сярэдняй Азіі. У 1853 рас. войскі авалодалі какандскай крэпасцю Ак-Мячэць (цяпер Кзыл-Арда), а з 1864 пачалі наступленне на гал. цэнтры Какандскага ханства. У 1864 рас. армія заваявала Ташкент, а ў 1867 прымусіла какандцаў прызнаць вярх. ўладу Расіі. Пасля кароткачасовай вайны рас. пратэктарат у 1868 прызнаў Бухарскі эмірат, а ў 1873 і Хівінскае ханства. У 1866 створана Туркестанскае ген.-губернатарства са сталіцай у Ташкенце. Пасля Какандскага паўстання 1873—76 Какандскае ханства скасавана. Пад прамым рас. кіраваннем ген.-губернатар К.П.Каўфман правёў зямельную рэформу, што спрыяла развіццю рыначных адносін. Будаваліся чыгункі. Неўзабаве У. стаў гал. раёнам вытв-сці бавоўны ў Расіі (потым СССР). Пагаршэнне становішча насельніцтва ў час 1-й сусв. вайны прывяло да Сярэднеазіяцкага паўстання 1916.
Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 на тэр.У. створаны Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Адначасова пачалі фарміравацца нац.узб. арганізацыі «Шура-і-Іслам», «Шура-і-Улема». 14.11.1917 улада ў Ташкенце перайшла да Савета на чале з бальшавікамі. Адначасова ў Какандзе лідэры узб.нац. арг-цый стварылі ўласны ўрад — Какандскую аўтаномію (ліквідавана ў лют. 1918 Чырв. Арміяй) 30.4.1918 абвешчана Туркестанская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. Улют. 1920 Чырв. Армія скінула хівінскага хана, створана Харэзмская Народная Савецкая Рэспубліка; увер. 1920 скінуты бухарскі эмір і абвешчана Бухарская Народная Савецкая Рэспубліка. Да 1926 працягвалася змаганне з басмацтвам. У 1921—22 і 1926—29 тут праведзена зямельна-водная рэформа. 27.10.1924 рашэннем ЦВКСССР створана Узб. ССР. 1-ы Устаноўчы з’езд Саветаў У. (13 17.2.1925) прыняў Дэкларацыю пра дзярж. суверэнітэт Узб. ССР. У 1929 пачалася прымусовая калектывізацыя, што прывяло да новага ўздыму басмацкага руху. За гады сав. улады ва У. створана буйная прам-сць, узнікла узб. інтэлігенцыя, якая імкнулася пашыраць культуру ў масы. УВял.Айч. вайну ва У. эвакуіравана больш за 90 прадпрыемстваў і ўстаноў, у т. л. з Беларусі; каля 200 тыс. дзяцей. Больш як 280 воінам з У. прысвоена званне Героя Сав. Саюза, у т. л. 18 чал. за вызваленне Беларусі. Разам з дасягненнямі да 1980-х г. нарасталі негатыўныя тэндэнцыі, звязаныя з монакультурай бавоўны, абмяленнем Арала. 20.6.1990 Вярх. СаветУзб. ССР прыняў Дэкларацыю аб дзярж. суверэнітэце, а 31.8.1991 абвясціў дзярж. незалежнасць У. Урад прэзідэнта І.А.Карымава праводзіць палітыку развіцця рыначных адносін і ўмацавання эканам. сувязей з інш. краінамі, курс на пабудову свецкай дзяржавы. У. — чл.ААН (з 1992), Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Арг-цыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе і інш.міжнар. арг-цый. Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены 21.2.1993.
Палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі. Ва У. дзейнічаюць паліт. партыі: Нар.-дэмакр. партыя У., Нац.-дэмакр. партыя У. «Фідакарлар», Дэмакр. партыя нац. адраджэння, Сацыял-дэмакр. партыя У. «Адалат» («Справядлівасць»), Узбекістан «Халк бірлігі» харакаці (Рух «Народнае адзінства»).
Гаспадарка. У. — індустр.-аграрная краіна. Валавы ўнутр. прадукт (ВУП) у 1999 склаў 46,3 млрд.дол. (2,3 тыс.дол. на 1 чал.). Прыярытэтныя галіны эканомікі — нафтавая і газавая, апрацоўчая, сельская гаспадарка, электраэнергетыка, металургія, машынабудаванне, хімічная. На долю прамысловасці і буд-ва прыпадае каля 30% ВУП. У краіне каля 11 тыс. прадпрыемстваў. Паліўна-энергет. комплекс уключае здабычу нафты і прыроднага газу (нафтагазаносныя раёны — Усцюрцкі, Бухара-Хівінскі, Паўд.-Зах.-Гісарскі, Ферганскі, Сурхандар’інскі; газавыя радовішчы — Шуртанская і Мубарэкская групы), бурага вугалю (Ангрэнскае, Шаргунскае і Байсунскае радовішчы, агульныя запасы 2 млрд.т). У 2000 здабыта нафты 8,1 млн.т, газу 55,6 млрд.м³, вугалю 3,8 млн.т. Перапрацоўка нафты на Алтыарыкскім, Бухарскім і Ферганскім з-дах, газу — на Шуртанскім і Мубарэкскім з-дах. Аснову энергетыкі складаюць ЦЭС, якія працуюць пераважна на газе (Ташкенцкая, Сырдар’інская, Тахіяташская ДРЭС) і ГЭС (каскад ГЭС на р. Чырчык, Фархадская на р. Сырдар’я). 37 электрастанцый, вытв-сць электраэнергіі 45,3 млрд.кВт∙гадз (1999). Каляровая металургія грунтуецца на мясц. сыравіне. Здабыча і перапрацоўка медных і поліметал. руд на Ангрэн-Алмалыкскім вузле. Вытв-сць канцэнтрату вальфраму і малібдэну ў Чырчыку, золата і рэдказямельных металаў на Наваійскім горна-металургічным камбінаце. У. займае 5-е месца ў свеце па запасах і 7-е месца па здабычы золата. Чорная металургія прадстаўлена з-дам уг. Бекабад. Гал. спецыялізацыя машынабудавання — с.-г. машынабудаванне: вытв-сць машын для баваўнаводства (трактары, сеялкі, бавоўнаўборачныя машыны) і бавоўнаачышчальнага абсталявання, тэхнікі для шаўкаводства, абсталявання для тэкст., нафтахім. і газавай прам-сці, машын для ірыгацыі (Ташкент, Каканд, Андыжан). Развіта авіяц.прам-сць (вытв-сць грузавых і пасаж. самалётаў маркі «Іл» і на іх базе палівазаправачных, сан. і пажарных мадэлей самалётаў) у Ташкенце. Аўтамабілебудаванне: узб.-кар. прадпрыемства «УзДэу» (г. Асака) і узб.-тур. прадпрыемства па вытв-сці аўтобусаў (г. Самарканд). Хім.прам-сць: вытв-сць азотных і фосфарных угнаенняў (Чырчык, Самарканд, Фергана, Наваі), хім. валакна (Фергана), пластмас (Ташкент, Джызак), гумава-тэхн. вырабаў, быт. хіміі, лакаў і фарбаў (Алмалык, Наманган, Ташкент), медыкаментаў (Ташкент). Гідролізныя з-ды ў Андыжане, Фергане, Янгіюлі. Прам-сцьбуд. матэрыялаў (вытв-сць цэменту, цэглы, вапны, керамікі, шыферу, жалезабетонных вырабаў) у Бекабадзе, Ангрэне, Наваі, Ташкенце. Важнае месца ў прам-сці займаюць традыц. галіны: лёгкая (каля 40% прамысл. прадукцыі), у т. л. бавоўнаачышчальная (1,3 млн.т. бавоўнавалакна; Андыжан, Бухара, Янгіюль і інш.), баваўняная (Бухара), шаўковая (Маргілан, Наманган і інш.), шарсцяная (Хіва), дывановая (Бухара), гарбарна-абутковая (Каканд, Фергана), швейная; харчасмакавая (алейная, масласыраробная, мясная, мукамольная, крупяная, плодаагароднінакансервавая, вінаробная, тытунёвая, рыбная). Нар.маст. промыслы. Сельская гаспадарка — аснова эканомікі У. (31,7% ВУП), забяспечвае 70% унутр. тавараабароту і 55% валютных паступленняў. Недзярж. сектар дае калі 95% с.-г. прадукцыі. С.-г. ўгоддзі займаюць (млн.га, 2000) 23,5, у т. л. ворныя землі 4,1, сенажаці 0,1, пашы 18,9; арашаецца каля 4,2. Гал. галіна сельскай гаспадаркі — арашальнае земляробства (55,2% с.-г. прадукцыі). Пасяўныя пл. (тыс.га, 2000) 3778, у т. л. пад збожжавымі 1610, тэхн. 1510 (бавоўнік 1440), кармавымі 429 (люцэрна 220), бульбай, агароднінай і бахчавымі 219. Гал. спецыялізацыя сельскай гаспадаркі — баваўнаводства на паліўных землях. Найб. пасевы ў далінах Ферганскай, Сырдар’і і Зераўшана, нізоўях Амудар’і. Упаўд. раёнах (Бухарскі, Кашкадар’інскі і Сурхандар’інскі вілаеты) вырошчваюць тонкавалакністыя гатункі бавоўніку. У. займае 1-е месца ў СНД па зборы бавоўны-сырцу (3 млн.т) і 2-е месцаў свеце па экспарце бавоўны. З тэхн. культур вырошчваюць таксама кенаф, тытунь, цукр. трыснёг. У апошнія гады павялічваюцца пасяўныя плошчы і збор збожжавых культур. Рыс, кукурузу, джугару вырошчваюць на паліўных землях; пшаніцу, ячмень і інш. — на багарных. Развіты агародніцтва, бахчаводства, бульбаводства, пладаводства (абрыкосы, персікі, яблыкі, вішні, гранат, інжыр. хурма, міндаль), вінаградарства. Збор (тыс.т, 2000): збожжа 3924, агародніны 2644, бульбы 731, садавіны 204, вінаграду 120, бахчавых 5, тытуню 24. Гал. галіна жывёлагадоўлі — авечкагадоўля. Асн. раён каракулегадоўлі — пустыня Кызылкум, танкарунная і мяса-сальная авечкагадоўля ў перадгорных і горных раёнах. Гадуюць таксама буйн. раг. жывёлу мяснога і мяса-малочнага кірунку, свіней, коз, коней, вярблюдаў. Птушкагадоўля. Гал. раёны вытв-сці прадукцыі жывёлагадоўлі — Бухарскі, Кашкадар’інскі, Сурхандар’інскі, Самаркандскі, Джызакскі вілаеты і Каракалпакстан. Пагалоўе (млн. галоў, 1998): авечак 8,6, буйн. раг. жывёлы 5,2, свіней 0,2, коз 0,7, птушак 12,3. Вытв-сць мяса (у забойнай вазе) 841 тыс.т, малака 3632,5 тыс.т, шкурак каракуля 1,5 млн. штук, грубай авечай воўны 18 тыс.т Шаўкаводства пашырана ў Ферганскай даліне (каля 30 тыс.т коканаў штогод). Рыбалоўства. Зверагадоўля. Асн. від транспарту — чыгуначны (80% грузаабароту). Даўж. чыгунак 3,5 тыс.км, у т. л. электрыфікавана 500 км. Даўж. аўтадарог 43,2 тыс.км, у т. л. з цвёрдым пакрыццём 42 тыс.км. Суднаходства па р. Амудар’я. 13 аэрапортаў. 9 буйных газаправодаў (даўж. больш за 4 тыс.км). Курорты: Ташкенцкія мінер. воды, Чартак, Чыміён, Шахімардан. Замежны турызм (даход 21 млн.дол.). Экспарт (3,8 млрд.дол., 1998): бавоўнавалакно, прыродны газ, электраэнергія, каляровыя металы, харч. прадукты. Імпарт (4,1 млрд.дол., 1998): машыны абсталяванне, лес, спажывецкія тавары Асн.гандл. партнёры: Расія, Паўд. Карэя, Турцыя, Германія, ЗША, Італія, Туркменістан. Рэспубліка Беларусь экспартуе ва У. трактары, шыны, імпартуе бавоўнавалакно. Грашовая адзінка — сум.
Узброеныя сілы налічваюць 58 тыс.чал. (2000). Складаюцца з сухап. войск, ВПС і ППА, спец. войск і нац. гвардыі. Галоўнакамандуючы — прэзідэнт. Камплектаванне паводле прызыву і па кантракце. Тэрмін абавязковай службы 12 месяцаў. Усухап. войсках больш за 35 тыс.чал., уВПС і ППА каля 9 тыс.чал., успец. войсках і нац. гвардыі больш за 10 тыс.чал. На ўзбраенні каля 950 танкаў і баявых браніраваных машын, больш за 100 рэактыўных сістэм залпавага агню, каля 500 артыл. гармат, 150 баявых самалётаў, каля 130 верталётаў і інш.
Ахова здароўя. Мед. абслугоўванне дзярж., платнае, прыватнае. Сярэдняя працягласць жыцця мужчын 60, жанчын 67 гадоў (2001). Узровень нараджальнасці — 26 на 1 тыс.чал., смяротнасць — 8 на 1 тыс.чал. Натуральны прырост — 1,8%. Забеспячэнне бальнічнымі ложкамі — 1 на 120 чал., урачамі — 1 на 302 чал. Дзіцячая смяротнасць — 72 на 1 тыс. нованароджаных (2001).
Асвета, навуковыя ўстановы. Сучасная сістэма адукацыі ўключае дашкольныя ўстановы, агульнаадук. школы, прафес.-тэхн., сярэднія спец. і вышэйшыя навуч. ўстановы. Агульная (школьная) адукацыя складаецца з 3 ступеней: пачатковая (1—4 кл.), абавязковая (5—9 кл.) і сярэдняя (10—11 кл.). Выкладанне вядзецца на узб., рус., каз., кірг., каракалпакскай, тадж., карэйскай і інш. мовах. Сярэднюю спец. адукацыю можна атрымаць і ў спецыялізаваных каледжах і акад. ліцэях. Сістэма вышэйшай адукацыі прадугледжвае: няпоўную вышэйшую адукацыю (выдаецца дыплом малодшага спецыяліста пэўнай кваліфікацыі); базавую вышэйшую адукацыю (прысвойваецца ступень бакалаўра); закончаную вышэйшую адукацыю (прысвойваецца ступень магістра). У 2002/03 навуч.г. ва У. 63 ВНУ, у т. л. 20 ун-таў. Буйнейшыя ВНУ: Нац.ун-тУ., пед. і аграрны ун-ты, электратэхн. ін-т сувязі, мед. № 1 і № 2 ін-ты — усе ў Ташкенце; ун-ты ў гарадах Нукус і Самарканд. Буйнейшыя б-кі: Каракалпакстанская рэсп. (г. Нукус), абл.навук.-універсальныя ў гарадах Ташкент, Андыжан, Бухара, Наманган, Самарканд, Тэрмез, Фергана, Ургенч і інш.; Рэсп. дзіцячая і Рэсп.цэнтр. для сляпых у Ташкенце. Найб. музеі: Нац. гісторыі У., Літ. імя А.Наваі, гісторыі Цімурыдаў, алімпійскай славы, мастацтваў, прыкладнога мастацтва, прыроды, Дом-музей У.Тансыкбаева — усе ў Ташкенце; мастацтваў Рэспублікі Каракалпакстан (г. Нукус), арх.-маст. музей-запаведнік (г. Бухара), археал. (г. Тэрмез), музей-запаведнік «Ічан-Кал’а» (г. Хіва) і інш.Навук. даследаванні вядуцца ў Нац.АН (засн. ў 1943), галіновых НДІ, на кафедрах ун-таў і інш.ВНУ.
Друк, радыё, тэлебачанне. У 1990-я г. ва У. выдавалася каля 460 газет і часопісаў, з іх больш за 200 на узб. мове. Найб. тыраж маюць «Правда Востока» (з 1917, на рус.), «Халк сузи» («Народнае слова», з 1991, на узб. і рус. мовах). Інфарм. агенцтва — Нац.інфарм. агенцтва У. (УзА, з 1992). Дзейнасць радыё і тэлебачання каардынуе Дзярж.к-т па справах радыё і тэлебачання. Радыёвяшчанне з 1927. Перадачы вядуцца па 3 праграмах на узб., рус., тадж., каз., тат., каракалп., уйгурскай мовах, з 1947 і на замежжа. Тэлебачанне з 1956. Перадачы вядуцца па 3 праграмах на узб., рус., каз. мовах, рэтрансліруюцца перадачы з Масквы, Бішкека, Душанбе. Дзейнічае сетка абл. тэлевізійных станцый.
Літаратура. Развіваецца на узбекскай мове. Вытокі яе ў багатым узб. фальклоры (дастаны, казкі, песні, нар. драма і інш.). Найб. пашыраны эпічны жанр — дастан, звязаны з гісторыяй народа. Вядомы літ. апрацоўкі казачных сюжэтаў (запісана каля 300 тэкстаў), складзеных нар. сказіцелямі: гераічныя эпасы «Алпамыш», «Айслу»; героіка-рамант. «Гораглы», «Рустамхан»; раманічныя «Арзігуль», «Тахір і Зухра»; воінскія «Юсуф і Ахмед», «Алібек і Балібек»; гіст. «Талганай», «Тулумбек»; літ. паходжання «Фархад і Шырын», «Лейлі і Меджнун» і інш. Першыя помнікі узб. пісьменнасці (на цюрк. мове) дайшлі з 11 ст.: дыдактычная паэма Ю.Баласагуні «Веды, што даюць шчасце» (1069), праца М.Кашгары «Слоўнік цюркскіх гаворак» (1072—74), насычаная фалькл. матэрыялам, кн. А.Югнакі «Дар ісцін» (канец 12 — пач. 13 ст.). У 14—15 ст. паявіліся творы на стараузб. мове: рамант. паэмы «Юзуф і Зулейха» Дурбека, «Гуль і Наўруз» Лутфі (1411), творы Атаі, Сакакі і інш. Росквіту узб.л-ра дасягнула ў творчасці паэта-гуманіста Наваі. У 16—19 ст.фалькл. і літ. сюжэты апрацоўвалі паэты Меджлісі, Саадзі, Нішаці Харэзмі, Салахі, Сайкалі, Надзіра і інш. Узнікла маст. проза: апавяданні Хаджы (16 ст.), мемуарныя творы Б.Абу-ль-Газі (17 ст.), алегарычная аповесць «Апавяданні пра Саву, або Прыказкі» М.Гульхані (канец 18 — пач. 19 ст.); развіваліся лірыка Муніса Харэзмі (канец 18 — пач. 19 ст.), сатыр. паэзія ў творах З.Бабура, Б.Машраба, Турдзі, М.Махмура, М.Агахі. З далучэннем Сярэдняй Азіі да Расіі (2-я пал. 19 ст.) перадавая рус. грамадска-эстэт. думка паўплывала на паэтаў М.Мукімі, Фурката, У.Заўкі, А.Аваза, у творчасці якіх паглыбіліся рэалізм і народнасць. Пачынальнікі узб.сав. л-ры — Х.Хамза і Айні. У 1920-я г. выступілі маладыя паэты Гафур Гулям, Айбек, Уйгун, А.Кахар, Алімджан Хамід, К.Яшэн. Развіваліся маст. проза (раманы А.Кадыры, аповесці і апавяданні Айдын, Гайраці, Уйгуна), драматургія (п’есы Хамзы, Яшэна). У 1930-я г. з прыходам у паэзію М.Шэйхзадэ, С.Джуры, У.Насыра, Зульфіі, Міртэміра, Абдулы Сабіра пашырылася яе тэматыка, узбагацілася жанрава-стылявая палітра. У прозе выступалі Кадыры, Кахар, Х.Шамс, Айбек, Айдын, у драматургіі — Яшэн, Н.Сафараў. УВял.Айч. вайну пераважала публіцыст. паэзія (Гафур Гулям, Алімджан Хамід, Уйгун, Шэйхзадэ і інш.). Пасляваен. л-ра стала больш разнастайнай па тэматыцы, жанрах і формах. Навелістыка і публіцыстыка ваен. гадоў у пэўнай ступені падрыхтавалі асэнсаванне воінскага подзвігу народа ў эпічных жанрах — аповесці і рамане («Сапраўднае каханне» І.Рахіма, «Сонца не згасне» Айбека, «Гады ў шынялях» Шухрата, «Гарызонт» Саіда Ахмада). У 1950—60-я г. ў л-ры пераважалі тэмы вёскі (раманы Айбека, Кахара, Рахіма), гіст.-рэв. (творы Х.Гуляма, М.Ісмаілі), пераемнасці рэв.-гіст. і культ. традыцый (А.Мухтар), духоўнага аблічча сучасніка (раманы П.Кадырава, А.Якубава, Мірмухсіна і інш.). У 1960—70-я г. далейшае развіццё атрымалі аповесць (Саід Ахмад, Мухтар, У.Умарбекаў, Кадыраў, Якубаў, С.Зунунава, Х.Назір), мемуарная л-ра (Айбек, Кахар, Сафараў), зарадзіўся жанр паэмы (Т.Тула, Мірмухсін, Х.Гулям, М.Бабаеў і інш.). Традыцыі узб. драматургіі прадоўжылі І.Султан, Сафараў, Кахар, С.Азімаў і інш.У 1990-я — пач. 2000-х г.у л-ры плённа працавалі празаікі Кадыраў, Якубаў, Мірмухсін, Умарбекаў; паэты Э.Вахідаў, А.Арыпаў, Шукруло і інш.У 1934 створаны Саюз пісьменнікаў У.
На бел. мове выдадзены кнігі узб. казак «Узбекскія народныя казкі» (1959), «Дзве сястры» (1966), «Кемлівыя браты» (1981, пер. І.Сакалоўскі); анталогіі паэзіі «Спявае Узбекістан» (1962) і «Сонца ў арыках» (1966); зб-кі «Узбекскія апавяданні» (1966), «Вясёлка над арыкам» (1986), «Другі перавал» (1990, пер. В.Іпатава, М.Філіповіч, У.Яцко); кнігі паэзіі «Лірыка» (1967) і «Такое сэрца ў мяне» Зульфіі (1985, пер. Э.Агняцвет), «Яблык на ўсіх» П.Муміна (1986, пер. Іпатава); раманы і аповесці «Мацней за буру» Ш.Рашыдава (1963, пер. П.Кавалёў і А.Кулакоўскі), «Зялёная горка» Умарбекава (1976, пер. М.Татур), «Чарадзейная шапка» (1976) і «Канец Жоўтага Дзіва» Х.Тухтабаева (1983, абедзве пер. З.Петрушэня і Л.Цяляк), «Кроў на камені» Я.Шукурава (пер.У.Шахавец) і «Вогненная рака ў пясках» Назіра (пер. Цяляк, абедзве 1977), «Яго вялікасць Чалавек» Р.Файзі (1978, пер. Кулакоўскі), «Дні праклёну і дні надзеі» Сафарава (1982, пер. А.Жук), «Пагорак з цюльпанамі» Л.Махмудава (1985, пер. Петрушэня і Цяляк). Убел. перыёдыцы друкаваліся пераклады твораў М.Абдукарымава, М.Алі, Арыпава, Э.Ахунавай, Гафура Гуляма, Х.Даўрона, Дж.Джабарава, Г.Джураевай, Зульфіі, Т.Ільхамава, М.Карыева, А.Матчана, А.Мухтарава, Наваі, Назіра, А.Раджабава, А.Умары, Р.Фархадзі, Х.Шарыпава, Шукруло, Якубава і інш. Сярод перакладчыкаў узб. пісьменнікаў на бел. мову: Р.Барадулін, С.Блатун, В.Вітка, С.Грахоўскі, А.Грачанікаў, В.Жуковіч, П.Кавалёў, М.Калачынскі, І.Калеснік, С.Ліхадзіеўскі, В.Лукша, М.Маляўка, Я.Міклашэўскі, С.Міхальчук, А.Разанаў, Ю.Свірка, У.Скарынкін, П.Стэфановіч, М.Танк, К.Цвірка, М.Чарняўскі і інш.
Архітэктура. Гарады на тэр.У. ўзніклі ў 1-м тыс. да н.э. Многія з іх у 4 ст. да н.э. былі рэгулярна спланаваныя, абкружаныя магутнымі сценамі з вежамі і брамамі (Тэрмез, Тапрак-Кала). Будавалі з сырцу і пахсы, з бэлечнымі перакрыццямі, часам ужывалі скляпенні, на Пд — каменныя абліцовачныя блокі і пліты. У часы Кушанскага царства ўзводзілі будыйскія манастыры (Айртам, Кара-Тэпе), храмы мясц. культаў (Кой-Крылган-Кала). Для 6—8 ст. характэрны масіўныя 2-павярховыя замкі-кёшкі са скошаным цокалем, гладкімі ці «гафрыраванымі» сценамі, палацы з параднымі заламі, дамы і храмы, аздобленыя сценапісамі і скульптурай. Сярэдневяковыя гарады мелі планы няправільных абрысаў і стыхійную забудову, уключалі цытадэль, кёшк, гар. ядро — шахрыстан, часам прадмесце — рабат (Самарканд, Бухара, Варахша). Ва ўжытак уведзены абпаленая, часам і глазураваная цэгла, скляпеніста-купальныя канструкцыі; у дэкоры выкарыстоўвалі традыц. разьбу па стука і дрэве, фігурную цагляную муроўку, абліцовачныя пліткі, у інтэр’еры — арнаментальныя размалёўкі. У 9—12 ст. выпрацавалася тыпалогія мусульм. культавага і грамадз. дойлідства (мячэці, маўзалеі, медрэсэ, мінарэты, караван-сараі, крытыя рынкі). Вар’іраваліся тыпы калоннай купальнай (Чар-Сутун у Тэрмезе) і партальнай (Магакі-Атары ў Бухары) мячэці, загараднай мячэці («намазга»), кругластваловых мінарэтаў з цаглянай узорыстай муроўкай (Джаркурган, Бухара), цэнтральна-купальных маўзалеяў (Араб-ата ў с.Тым), парных купальных пахавальняў (ансамбль Султан-Саадат у Тэрмезе). Пашырана сістэма планіроўкі з вял.унутр. дваром (палац уладароў у Тэрмезе; караван-сарай Рабаці-Малік каля г. Наваі). Архітэктура 14—15 ст. вылучалася маштабнасцю (свецкія, культавыя; мемар. ансамблі Рэгістан у Самаркандзе, Шахі-Зінда, у Шахрысабзе), новымі інж. вырашэннямі, багаццем паліхромнага дэкар. ўбрання (Тур-Эмір, Бібі-Ханыму Самаркандзе). Уманум. архітэктуры пашырыўся тып будынка з 2—4-айванным дваром і багата дэкарыраваным парадным уваходам-пештаком (мячэці і медрэсэ ў Бухары, Самаркандзе, палац у Шахрысабзе), комплексы маўзалеяў (Ішрат-хана і Аксарай у Самаркандзе). Фасады будынкаў аздаблялі шматколернай наборнай керамічнай мазаікай, інтэр’еры — размалёўкамі арнаментальнай з пазалотай і рэльефнай («кундаль»). У 16—17 ст. завершаны парадныя арх. ансамблі ў Бухары і Самаркандзе. З канца 18 ст. ўзводзілі традыц. культавыя будынкі і палацы (у Хіве, Бухары, Какандзе) з выкарыстаннем кампазіцыйных прыёмаў нар. жылля і з пышным дэкорам. Паводле рэгулярных планаў будаваліся новыя гарады (Фергана) і развіваліся старыя. Для нар. архітэктуры 18 — пач. 20 ст. характэрны дамы з рассоўнымі сценамі і аканіцамі, дэкар. сценавымі нішамі і разьбой па ганчы, замкнёны дворык з айванамі на драўляных калонах, айваны з фігурнымі калонамі, насценнымі размалёўкамі і разьбой. Вясковыя сядзібы часта імітавалі формы крапасной архітэктуры. У канцы 19 — пач. 20 ст. будавалі ў духу эклектычнай еўрап. архітэктуры. Грамадскія будынкі 1-й пал. 20 ст. ў стылях канструктывізму і неакласіцызму (Дом урада ў Ташкенце, арх. С.Палупанаў), з элементамі манум. сярэдневяковага дойлідства і нар. жытла. Узорным стаў будынак Вял.т-ра оперы і балета ў Ташкенце (арх. А.Шчусеў), у якім класічныя формы спалучаны з традыц. сярэднеазіяцкім дэкорам. У 1960—70-я г. асвоена буйнаблочнае шматпавярховае домабудаўніцтва з улікам клімату і сейсмічнасці. Пасля землетрасення 1966 Ташкент адноўлены з улікам прынцыпаў сучаснай планіроўкі, з 1977 дзейнічае метрапалітэн. Архітэктура 1980—90-х г. адметная функцыянальнасцю прасторавых кампазіцый і аб’ёмаў, выкарыстаннем манум. жывапісу, скульптуры, традыц.нар.арх. дэкору: у Ташкенце — Палац мастацтваў (1962—64, арх.У.Бярэзін і інш.), гасцініцы «Узбекістан» (1974, арх. І.Мерпарт і інш.), «Масква» (1982, арх.У.Співак); гасцініца «Самарканд» (1971, арх. А.Айдынава і інш.), мемар. комплекс Імана Аль-Бухары ў Самаркандзе. у 1934—35 засн. Саюз архітэктараў У.
Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Найстараж. помнікі мастацтва на тэр.У. адносяцца да эпохі мезаліту (наскальныя размалёўкі вохрай у цясніне Зараут-Сай). З часоў неаліту вядомы ляпная кераміка з грубаватым пазногцевым або прамаляваным арнаментам, петрогліфы з выявамі жывёл. У эпоху бронзы развівалася маст. ліццё, у кераміцы земляробчых паселішчаў і стэпавых плямён пашырыўся геам. арнамент. Ахеменідскаму мастацтву блізкія вырабы канца 1-га тыс. да н.э. (мармуровая скульпт. капітэль з Султануіздага, гемы з Афрасіяба); асобныя ўзоры дробнай пластыкі маюць рысы «звярынага стылю». У 4 ст. да н.э. ў выяўл. мастацтве складваліся лакальныя стылі (манум. скульптура і размалёўкі Дальверзін-Тэпе, Айртама, Халчаяна, Тапрак-Калы, Ер-Кургана; карапластыка Бактрыі, Согда, Харэзма). У 6 — пач. 8 ст. ў разьбе па стука і дрэве (Афрасіяб, Джумаляк-Тэпе, Варахша) плоскасны рэльеф змяніўся на аб’ёмныя пластычныя формы. Традыцыі будыйскай пластыкі ўвасобіліся ў скульптуры храма Кувы (Фергана). Манум. размалёўкі вылучаюцца плоскаснасцю і дэкаратыўнасцю, складаным лінеарным малюнкам, багаццем колеравых спалучэнняў (Балалык-Тэпе, Афрасіяб, Варахша). З паяўленнем ісламу змяніўся арнамент. Пашырылася дэкар.-прыкладное мастацтва (шкларобства, кераміка, ткацтва і інш.). У канцы 14—15 ст. інтэр’еры размалёўваліся арнаментальнымі ўзорамі, у т. л. з пазалотай, з 2-й пал. 15 ст. пашырылася рэльефная на глінянай аснове шматколерная з пазалотай размалёўка «кундаль». У 16—17 ст. дасягнулі росквіту сярэднеазіяцкая школа мініяцюры, традыц. віды дэкар.-прыкладнога мастацтва. У 18 — сярэдзіне 19 ст. пашырыліся ткацтва, набіванка, вышыўка, залатое шыццё, дыванаткацтва, выраб насценных пано — сюзанэ, апрацоўка скуры, маст. вырабы з металу. У канцы 19 — пач. 20 ст. з’явіўся станковы жывапіс з рысамі этнаграфізму і пасіўнага бытаапісальніцтва (І.Казакоў, С.Юдзін). Станаўленню выяўл. мастацтва У. садзейнічала развіццё ў 1910-я г. агітацыйна-масавых відаў мастацтва, плаката, сатыр. малюнка, кніжнай графікі (У.Раждзественскі, І.Ікрамаў, М.Курзін, А.Нікалаеў, С.Мальт, М.Хакімджанаў і інш.). Сярод жывапісцаў 1920-х г. вылучаліся Л.Бурэ, П.Бянькоў, А.Волкаў, М.Карахан, Нікалаеў, У.Тансыкбаеў, А.Татэвасян, у творчасці якіх па-рознаму выявіліся пошукі нац. самабытнасці, разнастайнасць стылістычных вырашэнняў, святлоценявых і каларыстычных прыёмаў. У 1930-я г. метад сацыяліст. рэалізму распрацоўвалі Н.Кашына, З.Кавалеўская, мастакі А.Абдулаеў, Р.Цімураў, Б.Хамдамі. У гады Вял.Айч. вайны працавалі «Окна УзТАГа», ствараліся плакаты, жывапісныя карціны, прысвечаныя гераізму франтавікоў і працаўнікоў тылу. У 1950-я г. пераважалі творы на сучасныя тэмы і пейзажы (Р.Ахмедаў, Карахан, В.Уфімцаў, З.Інагамаў), развіваліся манум. жывапіс (Ч.Ахмараў), скульптура (П.Грышчанка, Н.Крымская, А.Іваноў), кніжная і станковая графіка. Сучаснае мастацтва У. характарызуецца багаццем выразных сродкаў, вобразным абагульненнем натуры, узбагачэннем пластычнай мовы (жывапісцы Дж.Умарбекаў, Р.Чарыеў, С.Абдулаеў, Ш.Абдурашыдаў, графікі К.Башараў, У.Кайдалаў, М.Кагараў, А.Цыглінцаў), імкненнем да глыбокага разумення нац. характараў (скульптары А.Ахмедаў, М.Мусабаеў, А.Байматаў, Х.Хуснутдзінхаджаеў, графік Т.Мухамедаў). Развіваюцца традыц. віды дэкар.-прыкладнога мастацтва (М.Мадаліеў і інш.).
Музыка. Традыц.узб. музыка аднагалосая, элементы двухгалосся сустракаюцца толькі ў інстр. п’есах. У аснове ладавай будовы натуральныя лады. Тонка распрацавана рытміка. Гал. сродак выразнасці — мелодыя. Узб. музыка развівалася як мастацтва вуснай традыцыі ў 3 кірунках: нар. (фалькл.), нар.-прафес. (дастаны — эпічныя паэмы і інш.) і прафес. (макамы і інш.). Фалькл. жанры — ашуля (лірычная песня), яла (песня з запевам саліста і хар. прыпевам), ляпар (муз. дыялог) і інш. Разнастайны інструментарый: струнныя танбур, дутар, домбра, рубаб, гіджак, чанг; духавыя най, буламан, кашнай; ударныя дайра, нагара. Для узб.нар. і прафес. музыкі характэрны 4 асн. лакальныя стылі: фергана-ташкенцкі, харэзмскі, бухарска-самаркандскі, сурхандар’інска-кашкадар’інскі. У 2-й пал. 19 ст. створана т-ва аматараў музыкі, зроблены першыя запісы ўзораў узб.муз. творчасці. З канца 1910-х г. развіваецца прафес. музыка на аснове засваення вопыту сусв.муз. культуры. Уклад у развіццё нац.муз. культуры зрабілі Х.Хамза, А.Абдуганіеў, Л.Бабаханаў, Т.Джалілаў, Д.Ібадаў, А.Насыраў, Ю.Раджабаў, Х.Расулеў, М.Ташмухамедаў, а таксама Р.Гліэр, А.Казлоўскі, Г.Мушэлб, В.Успенскі і інш. Сярод першых нац. опер «Буран» М.Ашрафі і С.Васіленкі (1939), «Лейлі і Меджнуи» Гліэра і Т.Садыкава (1940). Для 2-й пал. 20 ст. характэрна інтэнсіўнае развіццё і засваенне новых муз. жанраў: оперы Ашрафі, С.Бабаева, балеты У.Мусаева, Д.Закірава, хары а капэла М.Бурханава, сімф. творы І.Акбарава, Т.Курбанава, М.Махмудава, М.Таджыева, фп. канцэрты Г.Мушэля, песні А.Мухамедава, Х.Ізамава, Х.Рахімава, Ш.Рамазанава і інш.У 20 ст. ўклад унац.муз. мастацтва зрабілі: кампазітары Ашрафі, Бурханаў, М.Левіеў, Садыкаў, С.Юдакоў; дырыжоры Д.Абдурахманава, Ашрафі, З.Хакназараў; спевакі А.Азімаў, С.Беньямінаў, К.Закіраў, В.Грынчанка, С.Кабулава, Ф.Лаўт, Х.Насырава, Ф.Янаў-Яноўскі, С.Ярашаў; прапагандыстка нар. песень і танцаў Тамара Ханум; балерыны Г.Ізмайлава, Б.Карыева, М.Тургунбаева. Дзейнічаюць (2002): Узбекскі т-р оперы і балета імя А.Наваі (Ташкент, з 1939); т-р оперы і балета (Самарканд, з 1964); Узб.муз.т-р (Ташкент, з 1971); т-ры муз. драмы і камедыі (Андыжан, з 1927; Бухара, з 1930; Наманган, з 1931); Дзярж.сімф. аркестр У. і аркестр нар. інструментаў (абодва з 1938); хар. капэла (1952); Ін-т мастацтвазнаўства імя Хамзы (з 1928); кансерваторыя (з 1936); ін-т культуры (з 1973); філармонія (з 1936 — усе ў Ташкенце); муз. вучылішчы і школы. У 1938 створаны Саюз кампазітараў У.
Тэатр. Вытокі узб.т-ра ў вусных паказах традыц.прафес. і нар. т-раў — масхарабозаў і кызыкчы, а таксама т-ра лялек. Для развіцця узб.т-равял. значэнне мела дзейнасць рус.прафес. і аматарскіх труп, якія гастралявалі ў Туркестане з 1870-х г.Літ.узб. драма развіваецца з 1910-х г. Пачынальнік прафес.узб.т-ра — драматург, рэжысёр, акцёр Хамза Хакімзадэ Ніязі, арганізатар першай тэатр. трупы ў Фергане (1918, з 1925 Дзярж. краявая перасоўная ўзорная узб.драм. трупа). Па яго ініцыятыве ўзніклі т-ры ў Ташкенце, Самаркандзе (1918—19), Какандзе (1919), Хіве (1922) і інш.У 1919 у Ташкенце рэж., акцёр і драматург М.Уйгур сфарміраваў узб.прафес. трупу імя К.Маркса, на аснове якой у 1927 створаны Дзярж.узб.т-р (з 1929 імя Хамзы, з 1933 акадэмічны). У канцы 1920-х—30-я г. арганізаваны т-ры ў Фергане, Какандзе, Намангане, Каршы і інш., створана сетка калгасна-саўгасных т-раў. У 1961 шэраг муз.-драм. т-раў рэарганізаваны ў драматычныя. Аснова рэпертуару — пастаноўкі нац. драматургіі: п’есы Хамзы, К.Яшэна, А.Кахара, Ш.Хуршыда, Уйгуна, М.Шэйхзадэ, Х.Алімджана, І.Султанава і інш., класічныя творы. Ставіліся п’есы бел. аўтараў К.Крапівы, А.Макаёнка, А.Маўзона. Уклад у развіццё т-раУ. зрабілі Я.Абдулаева, Г.Агзамаў, Т.Азізаў, І.Аліева, С.Ахмедаў, Я.Бабаджанаў, А.Бакіраў, Ш.Бурханаў, А.Гінзбург, А.Джалілаў, Г.Загурская, С.Ішантураева, М.Карыева, Ш.Каюмаў, М.Кузняцова, М.Любанскі, З.Мадаліеў, Э.Малікбаева, Я.Маматханаў, М.Мансураў, М.Міракілаў, С.Рахманаў, З.Садрыева, Т.Султанава, А.Турдыеў, А.Хаджаеў, Р.Хамраеў, А.Файзіеў, М.Юсупаў і інш.У 1945 у Ташкенце створаны Ін-ттэатр. мастацтва.
Кіно. У 1924 арганізавана рус.-бухарскае т-ва «Бухкіно», якое выпускала дакумент. фільмы, у 1925 — трэст «Узбекдзяржкіно» і адкрыта кінафабрыка «Шарк Юлдузі» (з 1958 кінастудыя «Узбекфільм»). Зняты фільмы, прысвечаныя актуальным праблемам У.: «Мусульманка» (1925), «Другая жонка» і «Чадра» (1927), «Крыты фургон» (1928), «Рамазан» (1938), «Джыгіт» («Егіт», 1936) і інш. З 1930-х г. ва узб. кіно працавалі рэжысёры Ю.Агзамаў, Н.Ганіеў, М.Каюмаў, А.Саідаў, С.Хаджаеў, З.Хамраеў, К.Ярматаў. У 1937 створаны першы гукавы фільм «Клятва». УВял.Айч. вайну папулярнасцю карысталіся узб. фільмы-канцэрты «Сябрам на фронце» (1942), «Падарунак Радзімы» (1943) і інш. Ва У. эвакуіраваны кінастудыі інш. рэспублік. У пасляваен. гады значным дасягненнем сталі фільмы «Тахір і Зухра» (1945), «Дачка Ферганы» (1948, рэж. абодвух Ганіеў), «Алішэр Наваі» (1948), «Авіцэна» (1957), «Калі квітнеюць ружы» (1959, рэж. усіх Ярматаў), «У імя шчасця» (1957), «Зачараваны табой» (1959, рэж. абодвух Агзамаў). У 1960-я г. творчую дзейнасць пачалі рэжысёры Ш.Абасаў, Х.Ахмар, Р.Батыраў, Э.Ішмухамедаў, К.Камалава, У.Назараў, Д.Салімаў, А.Хамраеў, А.Хачатураў. Для узб. кіно 1960—70-х г. характэрна тэматычная і жанравая разнастайнасць: «Птушка-невялічка» (1961, рэж. Х.Файзіеў), «Ты не сірата» (1963), «Ташкент — горад хлебны» (1968, рэж. абодвух Абасаў), «Белыя, белыя буслы» (1967, рэж. Хамраеў), «Пяшчота» (1967), «Закаханыя» (1969, рэж. абодвух Ішмухамедаў); гіст. «Зорка Улугбека» (1958, 1961, 1965, рэж. Файзіеў), «Мінулыя дні» (1970, рэж. Агзамаў), «Адна сярод людзей» (1974, рэж. Ярматаў), «Горкая ягада» (1975, рэж. Камалава), «Чалавек сыходзіць за птушкамі» (1976, рэж. Хамраеў), «Чужое шчасце» (1979, рэж. Камалава), «Юнацтва генія» (1983, рэж. Ішмухамедаў); дзіцячыя «Ластаўкі прылятаюць вясной» (1975, рэж. Ахмар), «Гарэза» (1977, рэж. Салімаў), «Ясныя Ключы» (1979, рэж. А.Акбархаджаеў) і інш. З 1980-х г. ва узб. кіно працуюць рэжысёры М.Абзалаў, З.Ройзман, аператары А.Ісмаілаў, Д.Абдулаеў, Т.Каюмаў, рэжысёры-дакументалісты Н.Атаўлаева, А.Карымаў, Каюмаў, Т.Надыраў, Т.Рузіеў і інш. Сярод фільмаў 1980—90-х г. «Тайнае падарожжа Эміра» (1986), «Апошняе падарожжа Каіпа» (1989, рэж. абодвух Ф.Даўлетшын), «Кілер» (1998, рэж. Д.Амірбаеў), «Мама» (2001, рэж. Б.Адылаў, З.Мусакаў). Творчым пошукам вызначаюцца фільмы Ю.Разыкава «Аратар» (1998), «Жаночае царства» (2000), «Танец мужчын» (2002). У 1958 заснаваны Саюз кінематаграфістаў У.
Беларусы ва Узбекістане. Выхадцы з Беларусі з’явіліся ва У. ў часы Рас. імперыі і СССР. Летам 1941 сюды эвакуіравана ч. насельніцтва БССР, у т. л. ў Ташкент — акадэмікі і інш. высокакваліфікаваныя вучоныя, сярод іх і Я.Колас, якія знаходзіліся тут да 1943—44. Паводле перапісу 1989 ва У. жыло 29 427 беларусаў. У 1993 у Ташкенце засн. беларускі культ. цэнтр «Світанак».
Літ.:
Вопросы социально-экономической жизни Узбекистана в XVI — начале XX вв.: Сб. науч. тр. Самарканд, 1988;
Узбекистан: страницы истории. Ташкент, 1991;
Березиков Е.Е. Легенды и тайны Узбекистана. Ташкент, 1991;
Республика Узбекистан: рождение независимого государства. Ташкент, 1992;
Гафарлы М.С., Касаев А.Ч. Узбекская модель развития: Мир и стабильность — основа прогресса. М., 2000;
Левитин Л.И. Узбекистан на историческом повороте. М., 2001;
Узбекистан: Десять лет по пути формирования рыночной экономики. Ташкент, 2001;
История узбекской советской литературы М., 1967;
Кор-Оглы Х. Узбекская литература. 2 изд. М., 1976;
Пугаченкова Г.А., Ремпель Л.И. История искусства Узбекистана. М., 1965;
Искусство Советского Узбекистана, 1917—1972. М., 1976;
Терлина М.Д. Узбекское золотое шитье. Л., 1982;
Махмудов Т. Эстетика живописи Узбекистана. Ташкент, 1983;
История и современность: Пробл. муз. культуры народов Узбекистана, Туркмении и Таджикистана. М., 1972;
История узбекской музыки. М., 1979;
Иосько М.И. Белоруссия и Узбекистан. Мн., 1970.
В.М.Корзун (прырода, насельніцтва, гаспадарка), В.У.Адзярыха (гісторыя), І.І.Герус (узброеныя сілы), Я.Ф.Шунейка (архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва), А.П.Бабкова (кіно).
Герб і сцяг Узбекістана.Краявід у гарах Узбекістана.Да арт.Узбекістан. Ландшафт Ферганскай даліны.Да арт.Узбекістан. Прадукцыя завода грузавых аўтамабіляў.Да арт.Узбекістан. Збор бавоўны.Да арт.Узбекістан. Пустыня Кызылкум.Да арт.Узбекістан. Будынак парламента ў Ташкенце.Да арт.Узбекістан. Горад Бухара.Да арт.Узбекістан. Медрэсэ Чар Мінар у Бухары.Да арт.Узбекістан. Мемарыяльны комплекс Імана Аль-Бухары ў Самаркандзе.Да арт.Узбекістан. Мінарэт і медрэсэ Іслам-Хаджы ў Хіве.Да арт.Узбекістан. М.Карахан. Сейбітка. 1946.Да арт.Узбекістан. А.Волкаў. Дзяўчаты з бавоўнай. 1932.Да арт.Узбекістан. А.Татэвасян. Дарога ў сады. 1928.Да арт.Узбекістан. А.Байматаў. Партрэт Авіцэны. 1967.Да арт.Узбекістан. Кадр з кінафільма «Чужое шчасце». 1979.Да арт.Узбекістан. Кадр з кінафільма «Алішэр Наваі». 1948.Да арт.Узбекістан. М.Мадаліеў. Гарлачык, блюда. піялы 1976—77.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Рэлігія і царква
Гісторыя рэлігіі і рэлігійных устаноў на Беларусі. Канфесіянальная гісторыя і структура Беларусі абумоўлена яе геапалітычным становішчам на стыку зах. і ўсх. цывілізацый, існаваннем і пачарговым дамінаваннем усх. ці зах. хрысціянскіх традыцый. Для бел. грамадства характэрна поліканфесіянальнасць. Тут пашыраны розныя хрысціянскія канфесіі: праваслаўная, рымска-каталіцкая, грэка-каталіцкая, пратэстантызм; а таксама рэліг. аб’яднанні іудзеяў, мусульман, стараабраднікаў і інш.
Стараж. рэлігіяй беларусаў, якая ахоплівала ўсю сферу духоўнай і матэрыяльнай культуры, было язычніцтва. Яно існавала не адасоблена ад вераванняў суседніх слав. народаў, у ім старыя вераванні пастаянна дапаўняліся новымі. Звесткі аб поўным пантэоне стараж.-слав. багоў вельмі абмежаваныя. Вядомы вышэйшыя праслав. божаствы: Сварог (бог неба), Пярун (бог грому і маланкі), Вялес (бог жывёлагадоўлі), Дажбог (бог сонца і агню, земляробства), Хорс (бог сонца), Ярыла (бог плоднасці, прыбытку); больш ніжэйшыя божаствы (Род, Чур), божаствы, звязаныя з гасп. цыкламі і сезоннымі абрадамі (Зюзя, Цаца, Ляля, Цёця, Жыжаль, Жыцень), жаночыя божаствы (Макош і інш.). Існавалі божаствы, якія мелі абстрагаваныя функцыі: Доля, Ліха, Праўда, Крыўда, Трасца, Смерць і інш.; а таксама персанажы, якія знайшлі ўвасабленне ў казках і фальклоры (баба Яга, Кашчэй, Цмок, Цуда-Юда, лясны цар, вадзяны цар), розныя міфалагічныя істоты — персанажы нячыстай сілы, духаў, жывёл, звязаныя з міфалагічнай прасторай ад дома да лесу, балота, поля і г.д. (дамавікі, злыдні, лесуны, вадзянікі, палевікі, русалкі, ліхаманкі, мары і інш.).
Пасля прыходу на ўсходнеслав. землі хрысціянства ў 10 ст. шэраг язычніцкіх свят і абрадаў нар. календара зліліся з пэўнымі хрысц. святамі (суадноснымі па часе), атрымалі новыя назвы, да іх зместу дадалі хрысц. дагматыку. Так, стараж.-бел. калядны цыкл быў зліты з Раством Хрыста; веснавыя язычніцкія святы ўвайшлі ў склад Вялікадня; летнія — у склад Тройцы, нараджэння Іаана Хрысціцеля, Пятрова і Ільіна дня; восеньскія, у т. л. Дзяды, зліліся са Спасам, Пакровам Багародзіцы. Культы язычніцкіх слав. багоў былі выцеснены святамі ў гонар розных хрысціянскіх святых. Вышэйшыя персанажы слав. міфалогіі сталі разглядацца як адмоўныя ці атаясамлівацца з хрысц. святымі (Пярун са святым Ільёй, Вялес са святым Уласам, Ярыла са святым Юрыем і г.д.). Ніжэйшыя ўзроўні язычніцкай міфалогіі, як больш устойлівыя, стварылі складаныя спалучэнні з хрысціянствам. Унар. вераваннях і магічна-абрадавай практыцы захаваліся дэманалогія (вера ў лесуна, дамавіка, шматлікіх злых духаў — нячысцікаў); культ продкаў (дзядоў). Рэшткі язычніцтва дайшлі да нашага часу ва ўяўленнях, вераваннях, абрадах, звычаях, вуснай нар. творчасці беларусаў. Многія язычніцкія элементы трывала ўвайшлі ў хрысціянства, ствараючы вельмі складаныя спалучэнні. Стараж. традыцыі знайшлі ўвасабленне ў духоўных вершах (кантычкі, песні з «Богагласніка»), якія выконваліся на Беларусі старцамі-жабракамі і па форме і музычным выкананні працягвалі агульнаслав. традыцыю выканання эпічных песень на славянскія міфалагічныя сюжэты. Стараж. ўсходнеслав. абрады ўвайшлі ў праваслаўныя і уніяцкія святочныя і агульныя чынапаследаванні, якія ўжываліся бел. святарамі ў 16—18 ст. (напр., «чин врачевания болезнующих», малітвы «аб трасавіцах»). Даты нар. календара сталі залежнымі ад хрысціянскага, але ў значнай ступені захавалі язычніцкае паходжанне. Змест гэтых трансфармаваных хрысц. свят унар. свядомасці заставаўся пераважна ранейшым — язычніцкім, бо іх дастасаванне да хрысціянскіх адбывалася па форме, а не па сутнасці і структуры. Народ па-свойму асэнсоўваў значную частку царк. свят, што адбілася на існаванні і захаванні язычніцкіх абрадавых элементаў і нават назваў свят ухрысц. календары, аж да нашага часу. Так, у большасці рэгіёнаў Беларусі ў праваслаўнага насельніцтва дванадзесятыя і вял. святы маюць наступныя назвы: Стрэчанне — Грамніцы, Пяцідзесятніца — Клечанне, Фаміны тыдзень — Провады, Прапалавінне Пяцідзесятніцы — Сёмушная серада, Узнясенне Гасподняе — Ушэсце, Усекнавенне галавы Іаана Прадцечы — Галавасек, Раство Багародзіцы — Прачыстая ці Малая Прачыстая, Вялікі Чацвер — Жальнік, пярэдадзень Раства — Каляды ці Куцця, пярэдадзень Богаяўлення — Водная Каляда, а пярэдадзень Новага года — Шчадруха, Пераўтварэнне — Спас, Успенне — Зельная, ці Вялікая Прачыстая, ці Спажа і г.д. Ва ўсіх вялікіх святах хрысц. календара захавалася сувязь з сезонамі года (як, напр., упрыгожанне інтэр’ераў храмаў у час суадносных свят зелянінай: галінкамі дрэў і лісцем — на Тройцу; асвячэнне першых квітнеючых дрэў (вярбы) — на Вербную Нядзелю; асвячэнне садавіны, гародніны, мёду і збожжа — на тры Спасы; асвячэнне і ўдзячнасць Богу за сабраны ураджай на каталіцкія і праваслаўныя восеньскія святы, пратэстанцкія Дні Жніва і інш.). Абавязковае памінанне памерлых, што паходзіць ад усходнеславянскага культу продкаў, прымеркавана да большасці вялікіх свят хрысц. календара, такіх, як Вялікдзень (Радаўніца), Тройца (Траецкая-Сёмушная бацькоўская субота), восеньскіх свят (Дзяды, Асяніны, ці Змітраўская бацькоўская субота, і каталіцкі Дзень Задушны). Большасць язычніцкіх па паходжанні абрадаў маюць на мэце забеспячэнне дабрабыту сям’і і добрага ўраджаю, прыплоду жывёлы і пазбаўленне ад хвароб, сурокаў, нячыстай сілы і варажбы. Тая ж іх сутнасць захавалася і ў хрысц. па форме і язычніцкіх па сутнасці абрадах.
Працэс хрысціянізацыі ўсх. славян быў даволі складаны і доўгі. У выніку адаптацыі хрысціянства да славянска-язычніцкіх духоўных традыцый і культурных каштоўнасцей склаўся рэліг. сінкрэтызм (зліццё царк. і нар. язычніцкай традыцыі), які захоўваецца на працягу многіх стагоддзяў ва ўсх.-слав. народаў, у т. л. ў беларусаў. Увядзенне хрысціянства ва ўсходнеслав. землях палажыла канец афіц. існаванню язычніцтва. Хрысц. місіянерская праграма прадугледжвала барацьбу з язычніцтвам — знішчэнне язычніцкіх капішчаў і ідалаў і будаўніцтва на іх месцы хрысц. храмаў.
Гісторыя праваслаўнай царквы на бел. землях пачалася з запазычання царк. традыцыі Усх. (Візантыйскай) царквы, разам з догматамі, клірам, святамі і абрадамі. Ужо ў канцы 10—11 ст. на бел. землях стварыліся епіскапскія кафедры, сфарміраваліся пэўныя элементы богаслужэння, якія ў агульных рысах дайшлі да нашых часоў (пераняты ад Візантыі каляндар асноўных і дванадзесятых свят з іх канонам, літургіяй, царк. паданнем і спевамі на царк.-славянскай і грэчаскай мовах).
Калыскай хрысціянства на Беларусі лічыцца стараж. Полацк. Полацкая епархія ўзнікла ў 992 і знаходзілася ў юрысдыкцыі Кіеўскіх мітрапалітаў. Першы вядомы полацкі епіскап Міна (згадваецца ў летапісах пад 1105) доўгі час быў манахам Кіева-Пячэрскага манастыра. У 10—11 ст.у Полацку пабудаваны храмы. У ліку найб. старажытных храмаў на бел. землях лічыцца царква Багародзіцы, пабудаваная ў 1001 у Друцку (горад Полацкага княства). У Лаўрэнцьеўскім летапісе пад 1007 згадваецца царква Багародзіцы ў Полацку. У сярэдзіне 11 ст. пры Усяславе Брачыславічу ў Полацку пабудаваны Сафійскі сабор, які на працягу некалькіх стагоддзяў заставаўся кафедральным храмам полацкіх епіскапаў і духоўным сімвалам горада. На бел. землях аформілася манастырская арг-цыя. Паводле сведчання летапісных крыніц, першы манастыр заснаваны ў час праўлення кіеўскага вял. князя Уладзіміра яго жонкай полацкай княжной Рагнедай (у манастве Анастасія) устараж. Ізяслаўлі (сучасны г. Заслаўе). Самы стараж. з манастыроў Міншчыны — Спаса-Вазнясенскі заснаваны ў канцы 10 — пач. 11 ст.У Полацкім княстве перыядам росквіту манаскага жыцця лічыцца 12 ст., якое звязана з дзейнасцю Ефрасінні Полацкай. У 11—13 ст. фарміраваліся новыя айч. святы, звязаныя з ушанаваннем гіст. асоб (напр., прападобнай Ефрасінні Полацкай і епіскапа Кірылы Тураўскага), складаліся замест грэчаскіх свае царк. песнапенні, каноны і стыхіры, з суайчыннікаў фарміраваўся і праваслаўны клір, які ў паўсядзённым жыцці і ў час богаслужэння карыстаўся зразумелай для народа мовай. Разам з хрысціянствам на бел. землях пачала распаўсюджвацца богаслужэбная літаратура. Хрысціянізацыя паводле праваслаўнага абраду мела тую перавагу, што ўсх. царква не звязвала богаслужэнне моўным канонам. Візантыйская царква дапускала выкананне ў богаслужэнні любой некананічнай мовы. Богаслужэбная літаратура, якая прыйшла з Візантыі, перакладалася на слав. мову. Яна была даволі разнастайнай і складалася з царк. песнапенняў (канонаў, стыхіраў, кандакоў, ікасаў патрыярха Сафронія, Іаана Дамаскіна, Грыгорыя Назіянзіна), твораў Афанасія Александрыйскага, Васіля Вялікага, Іаана Златавуста, Яфрэма Сірына, «Златаструя», складзенага ў Балгарыі пры цару Сімяоне ў 10 ст.; розных мінеяў, пралогаў, палеяў, апокрыфаў і інш. Неабходныя для богаслужэння кнігі (Евангелле, Апостал, Служэбнік, Часаслоў, Псалтыр, Актоіх), перакладзеныя на царкоўнаславянскую мову яшчэ Кірылам і Мяфодзіем, перайшлі ад паўд. славян.
Праваслаўе было дамінуючай рэлігіяй у Вялікім княстве Літоўскім (ВКЛ) на працягу 13—16 ст. Першапачаткова праваслаўная царква ў ВКЛ падпарадкоўвалася Кіеўскай, потым Маскоўскай мітраполіі. У 1415 пры вялікім князю Вітаўце створана самастойная Літоўская (Кіеўская) мітраполія на чале з мітрапалітам Грыгорыем Цамблакам. Да 1686 яна падпарадкоўвалася канстанцінопальскаму патрыярху. У яе ўваходзілі 8 епархій ВКЛ. У 16—17 ст.бел. праваслаўная царква імкнулася да незалежнасці ад Маскоўскай мітраполіі. Сфарміраваліся некаторыя спецыфічныя рысы бел. праваслаўных свят і святочныя дні, прысвечаныя новым славянскім святым, існавалі братчыны, ушаноўваліся пятніцы. У гэты перыяд складзены вельмі пашыраныя пазней на Беларусі песні да свят Гасподніх і Багародзічных, якія сабраны ў зб-кі «Багагласнік» і «Песні благагавейныя». Яны выконваліся ў час царк. службаў (пры хрэсных шэсцях, літургіі) і маглі нават замяняць сабой богаслужэнні (напр., песні на Раство Хрыстова). Значнае месца займалі выданні кніг Свяшчэннага Пісання і катэхізацыйных тэкстаў на старабел. мове. Гэта найперш выданні Францыска Скарыны: «Апостал» (Вільня, 1525), «Малая падарожная кніжка» (Вільня, каля 1525), «Біблія» (Прага, 1517—19). Сярод інш. беларускамоўных выданняў «Евангелле вучыцельнае» (Заблудаў, 1568); пераклад Евангелля (1556—61), выкананы па даручэнні княгіні Анастасіі Гальшанскай; «Катэхізіс», падрыхтаваны Лаўрэнціем Зізаніем (Масква, 1627); «Праваслаўнае спавяданне веры» Кіеўскага мітрапаліта Пятра Магілы (Кіеў, 1640); «Псалтыр рыфматворная», выдадзеная Сімяонам Полацкім (Масква, 1680); «Катэхізіс» Феафана Пракаповіча, перакладзены ў 1757 свяціцелем Георгіем (Каніскім); «Катэхізіс», падрыхтаваны святаром Міхалам Баброўскім; шматлікія багаслоўскія працы накшталт «Веры праваслаўнай» (Вільня), «Кантычка» (Полацк) і інш. Аформіўся культ цудатворных абразоў Божай Маці (Жыровіцкі, Бялыніцкі, Віленскі, Пачаеўскі і інш.), якія напачатку ўшаноўваліся праваслаўнымі вернікамі, потым таксама уніятамі і католікамі. Да гэтых святынь адбываліся паломніцтвы, з імі праводзіліся ўрачыстыя шэсці, яны пакінулі значны след убел. праваслаўным календары.
У 13—14 ст. на тэр. Беларусі пачала пашырацца і рымска-каталіцкая царква. Паводле сведчанняў летапісцаў, пачатак фарміравання бел. каталіцкай традыцыі — час княжання ў ВКЛ Міндоўга (сярэдзіна 13 ст.). Трывала рымска-каталіцкая царква замацавалася ў ВКЛ пры вял.кн. Ягайле, калі ён сам прыняў каталіцтва і заснаваў Віленскае біскупства. Да 1500 на Беларусі (паводле падлікаў гісторыкаў) існавала 90 каталіцкіх парафій. Каталіцтва атрымала большае пашырэнне сярод літоўцаў, палякаў, латышоў, яцвягаў і прусаў, якія ў сярэдневякоўі аселі ў паўн.-зах. раёнах Беларусі; меншае — сярод беларусаў, дзе каталіцтва распаўсюджвалася ў гэты перыяд (за выключэннем вышэйшага саслоўя) шляхам змешаных шлюбаў. У 1-й пал. 16 ст. пабудавана шмат касцёлаў, у 1550 дзейнічалі 152 парафіі. Адначасова складваўся культ каталіцкіх бел. святых, шануемых абразоў, падзей нац. гісторыі, сваіх свят, асаблівасцей календара. Атрымала распаўсюджанне богаслужэбная літаратура на лацінскай мове, на якой у каталіцкіх храмах таксама праводзілася літургія. У паўсядзённым жыцці каталіцкі клір на тэр.ВКЛ, які складаўся з палякаў, беларусаў і літоўцаў, карыстаўся дзярж. мовай ВКЛ — старабеларускай. Пасля Крэўскай уніі 1385 праваслаўная царква ў ВКЛ была пазбаўлена ранейшых правоў і прывілеяў (вернуты вял. князем Казімірам). У 16 ст. большасць насельніцтва ВКЛ спавядала праваслаўную веру, у т. л. сярод эліты праваслаўнымі лічылася каля 70%. Пасля Люблінскай уніі 1569 пачалося актыўнае і масавае распаўсюджанне каталіцкай царквы на бел. землях. Барацьба паміж зах. і ўсх. хрысціянскімі традыцыямі ў 1-й пал. 17 ст. скончылася перамогай заходняй. Каталіцкая царква здолела вярнуць сабе парафіі і храмы, страчаныя ў выніку рэфармацыйнага руху. Паводле даных Віленскага сінода, у 1669 у 13 дэканатах паўн.-зах. Беларусі і ў зах. частцы Полацкага дэканата існавала 165 парафій. Акаталічванне насельніцтва суправаджалася паланізацыяй, якая ў большай ступені закранула магнацка-шляхецкае саслоўе ВКЛ. У 1696 прынята пастанова, якая канчаткова выцесніла бел. мову са справаводства, замяніўшы яе на польскую. Паланізацыя закранула і каталіцкую богаслужэбную літаратуру, і клір. На тэр.ВКЛ акрамя кананічнай асновы і прыкладнай аднастайнасці абраднасць набыла мясц. рысы, звязаныя са з’яўленнем культу асабістых святых (напрыклад, св. Казіміра, св. Станіслава Косткі, св. Андрэя Баболі і інш.), сваіх парафіяльных свят і іх рэгіянальных асаблівасцей; асабістага культу і гісторыі цудатворных абразоў Божай Маці. УВКЛ большасць цудатворных абразоў аднолькава шанавалася католікамі, праваслаўнымі і уніятамі.
У 1-й пал. 16 ст. з Зах. Еўропы на бел. землі пашырылася буйное адгалінаванне хрысціянства — пратэстантызм, яго кірункі — кальвінізм, лютэранства, арыянства — атрымалі даволі шырокае распаўсюджанне сярод усіх слаёў насельніцтва. Найб. пашырэнне атрымала рэфармацтва (кальвінізм), прапагандыстам і патронам якога быў першы саноўнік дзяржавы, рэгент каралеўства, князь Мікалай Радзівіл Чорны. Яго намаганнямі ў 1553 у Вільні заснавана 1-я пратэстанцкая абшчына, а ў канцы 1550-х г. такія абшчыны ўзніклі ў Нясвіжы, Брэсце, Клецку, Койданаве, Мордах і інш. Крыніцы сведчаць, што рэфармацкі рух меў вялікі размах. На тэр. Рэчы Паспалітай ён спынены толькі ў 17 ст. ў выніку моцнага процідзеяння каталіцкай царквы, асабліва ордэна езуітаў. Да пач. 17 ст. з 180 рэфармацкіх збораў 6 акруг Беларусі і Літвы засталіся 93 цэрквы, да пач. 18 ст. — 48, а з 32 цэркваў Беларускай акругі — толькі 2, таму бел. дыстрыкцыя была скасавана. Рэфармацыя на Беларусі мела нац. рысы і зрабіла значны ўклад у яе гісторыю і культуру. Сведчанне таму і богаслужэнні на бел. мове, і пратэстанцкія пераклады Свяшчэннага Пісання («Евангелле» Васіля Цяпінскага, «Катэхізіс» Сымона Буднага і інш.).
У 16—17 ст. на Беларусі пачала распаўсюджвацца уніяцкая (грэка-каталіцкая) царква. На Брэсцкім саборы 1596 заключана царкоўная унія, і большая частка праваслаўнага епіскапату ВКЛ была падпарадкавана вярх. ўладзе папскага прастола. У час станаўлення уніі і яе пацвярджэння ў Рыме папам замацаваны за уніятамі ўсе ранейшыя богаслужэбныя кнігі, з усімі таінствамі, службай, абрадамі і цырымоніямі ўсх. царквы ў тым выглядзе, у якім яны былі да уніі, а таксама царкоўнаслав. і бел. мовы набажэнства і казанняў. Пачаліся прыцясненні і праследаванні праваслаўнага насельніцтва, звязаныя з прымусовым распаўсюджаннем уніяцкай царквы на тэр.ВКЛ. Нягледзячы на процістаянне праваслаўных вернікаў, уніяцтва даволі хутка пашырылася ў ВКЛ. У 17—18 ст. унія стала найбольш распаўсюджанай сярод насельніцтва ВКЛ. На 1790 на бел. землях Рэчы Паспалітай католікі складалі 15% ад усяго насельніцтва, уніяты — 70%, праваслаўныя — 6%. На бел. мове выдавалася уніяцкая рэлігійная літаратура, развіваліся бел. іканаграфія, музыка, архітэктура. Пасля Замойскага сабора 1720 пачаўся працэс паланізацыі і пранікнення каталіцкіх элементаў ва уніяцкую абраднасць і богаслужэнне. Адбыліся змены і ва уніяцкім календары: з’явіліся каталіцкія святы, пад уплывам базыльян у богаслужэнне стала ўводзіцца польская мова.
У сувязі з пераходам большасці насельніцтва ва уніяцтва, а большасці магнатаў і шляхты ў каталіцтва ў праваслаўнай царкве таксама адбыліся значныя змены. У 1686 са згоды канстанцінопальскага патрыярха Кіеўская мітраполія падпарадкавана Маскоўскаму патрыярхату. Кіеўскія мітрапаліты сталі прызначацца маскоўскімі патрыярхамі (з 1723 Свяцейшым Сінодам). 17—18 ст. адметныя з’яўленнем вялікай колькасці славутых асоб, прадстаўнікоў праваслаўнай царквы ВКЛ — братоў Зізаніяў, архімандрыта Лявонція Карповіча, Мялеція Сматрыцкага, ігумена Афанасія Філіповіча, Сімяона Полацкага і інш., многія з якіх пазней кананізаваны і ўвайшлі ў Сабор бел. святых.
З 14 ст. на Беларусі існавалі і інш. этнаканфесіянальныя групы: яўрэі-іудзеі, татары-мусульмане. Першыя групы яўрэяў эмігрыравалі на бел. землі з Германіі, Польшчы і Украіны. У канцы 18 ст. на землях ВКЛ было больш за 300 тыс. яўрэяў-іудзеяў. У асобных гарадах і мястэчках Беларусі іх колькасць дасягала 40 і нават 80%. Пасля далучэння Беларусі да Рас. імперыі для яўрэяў была вызначана т. зв. «мяжа аселасці», якая ахоплівала і бел. землі. Да 1897 колькасць яўрэйскага насельніцтва ў бел. губернях павялічылася да 1202 тыс.чал.У асноўным гэта былі прадстаўнікі артадаксальнага іудаізму, частка спавядала хасідызм. У канцы 19 — пач. 20 ст. каля 60% яўрэяў пражывала ў гарадах, што паўплывала на гарадскую культуру на Беларусі.
У канцы 14 ст. на тэр.ВКЛ з’явілася этнаканфесіянальная група татараў-мусульман. Асн. цэнтрамі іх рассялення былі раёны Клецка, Мінска, Слуцка, Койданава, Гродна, Іўя, Давыд-Гарадка, Навагрудка, Ашмян і інш. Колькасць бел. татараў па розных звестках складала ад 30 да 60 тыс. чалавек. Яны спавядалі іслам суніцкага кірунку Абу Ханіфа (ханіфіты).
З сярэдзіны 17 ст. на тэр. Беларусі перасяліліся прадстаўнікі этнаканфесіянальнай групы рус. стараабраднікаў (папоўцы і беспапоўцы), якія знайшлі тут прытулак ад ганенняў пасля царк. рэформы ў Расіі патрыярха Нікана.
Пасля далучэння бел. зямель да Рас. імперыі канфесіянальная структура стала мяняцца. Напярэдадні 3 падзелаў Рэчы Паспалітай на Беларусі заставалася толькі 1 праваслаўная епархія з епіскапскай кафедрай у Магілёве. У 1793 створана Мінская праваслаўная епархія. Пазней адноўлена дзейнасць старых епіскапскіх кафедраў і створаны новыя. У адпаведнасці з указам 1795 Кацярыны II пачаўся працэс пераходу уніятаў у праваслаўе. Да праваслаўнай царквы быў далучаны 721 прыход з 463 святарамі і прыхаджанамі. Паводле афіц. даных упач. 19 ст. да праваслаўнай царквы далучылася больш за 2 мільёны былых уніятаў. У 1839 Полацкі царк. сабор абвясціў «уз’яднанне» уніятаў з праваслаўнай царквой. Уніяцтва фактычна было забаронена. У выніку да праваслаўнай царквы далучана каля 1607 прыходаў і 1600 тыс. вернікаў. Былым уніятам пакінуты толькі абрады і звычаі, якія «не супярэчылі сутнасці праваслаўя». Каб дасягнуць аднастайнасці ў царк. абраднасці бел. і рус. праваслаўных вернікаў, распаўсюджваліся рас. богаслужэбныя выданні, якія павінны былі замяніць старыя, часоў ВКЛ. Пачалося распаўсюджванне святынь, звязаных з імёнамі рас. святых і дзеячаў царквы. У іх гонар будаваліся цэрквы, асвячаліся прастолы, многія рас. абразы пачалі шанавацца як цудатворныя. Адначасова праводзілася афіц. палітыка русіфікацыі, для чаго павінна была прычыніцца і царква. Паводле сведчанняў рас. святароў, якія служылі ў бел. прыходах, праваслаўная абраднасць мела тут яўныя сляды ўплыву каталіцкай і уніяцкай абраднасці, старыя богаслужэбныя кнігі нярэдка былі таксама уніяцкага паходжання, па якіх да 1880-х г. служылі «тысячы праваслаўных святароў Заходняга Краю Расіі». На далучанай да Рас. імперыі ў 1772 тэр. Беларусі ў 1773 створана Беларуская рымска-каталіцкая епархія (з 1782/83 — Магілёўская архіепархія), якой былі падпарадкаваны кляштары і касцёлы. У Расіі апынуліся каля 100 тыс. католікаў лацінскага і 800 тыс. грэка-каталіцкага абрадаў: першыя падлягалі юрысдыкцыі архібіскупа магілёўскага, другія — свайго мітрапаліта кіеўскага. Каталіцкае насельніцтва лацінскага абраду ў тагачаснай канфесіянальнай структуры Беларусі складала 14—15% (ад агульнай колькасці насельніцтва ў 1795 каля 3 млн.). У 2-й пал. 19 ст. ў прылеглых да літоўскай мяжы Браслаўскім, Лідскім, Ашмянскім, Радунскім і Свірскім дэканатах католікі складалі пераважную большасць насельніцтва, іх колькасць ва ўсх. і паўд.напрамку паступова змяншалася да некалькіх працэнтаў. Паводле статыст. звестак у 1781 на Беларусі католікаў было 428,9 тыс.чал.У 1801 для кіравання лацінскай царквой уРас. імперыі ўтворана Рымска-каталіцкая духоўная калегія. У 19 ст. сярод насельніцтва Беларусі было каля 4/5 праваслаўных вернікаў (з далучанымі уніятамі) і 1/5 католікаў; каталіцтва, як і раней, было найб. распаўсюджана сярод магнатаў і шляхты. На абмежаванне дзейнасці каталіцкай царквы ў Рас. імперыі паўплывала паўстанне 1830—31, у якім актыўны ўдзел прынялі каталіцкае духавенства і манаства. Указам ад 19.7.1832 узах. губернях скасавана 199 кляштараў, уведзена цэнзура на царкоўныя казанні.
З прычыны пераходу уніятаў у каталіцтва 31.12.1839 выдадзена распараджэнне дэпартамента духоўных спраў замежных веравызнанняў віцебскаму, смаленскаму і магілёўскаму ген.-губернатару князю Далгарукаму «аб мерах па спыненні пераходу з праваслаўя ў каталіцтва». У 1864 пры Мін-ве ўнутр. спраў Рас. імперыі былі распрацаваны статыстычныя матэрыялы аб канфесіянальнай структуры Беларусі: у 5 губернях (Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай) было 2502,1 тыс. праваслаўных, 1333,7 тыс. католікаў, 19 951 пратэстант, 37 121 старавер і 463 217 іудзеяў. Найб. падрабязныя звесткі па веравызнанні былі атрыманы ў выніку ўсеагульнага перапісу насельніцтва Рас. імперыі ў 1897. У 40 паветах з большасцю бел. насельніцтва 66,6% адносілі сябе да праваслаўнага веравызнання (у т. л. 62,3% беларусаў), 18,1 % — да каталіцтва (12,4% беларусаў), 13,5% — да іудаізму, 1,8% — да астатніх рэлігій. Найбольш праваслаўных было сярод жыхароў Магілёўскай губ. (83,1%, у т. л. 80,6% беларусы); католікаў — у Віленскай губ. (58,8%; 32,8% беларусы). У 5 бел. губернях пражывала 5114,7 тыс. праваслаўных, 1947,6 тыс. католікаў, 83 022 стараверы (у Віцебскай губ.), 1209, 8 тыс. іудзеяў, 13 877 мусульман (разам з Валынскай і Ковенскай губ.). Спробы царскіх улад прымусіць ксяндзоў весці набажэнствы на рус. мове не мелі поспеху. У канцы 19 — пач. 20 ст. пачаўся працэс нац. абуджэння, фарміравання нац. самасвядомасці, з’явіліся пераклады Свяшчэннага Пісання і каталіцкай рэліг. літаратуры на бел. мову (катэхізісы, малітоўнікі, кантычкі і г.д.). У канцы 19 — пач. 20 ст. на Беларусі з’явіліся новыя пратэстанцкія кірункі: баптызм (з 1880-х г.), евангельскае хрысціянства, ці пашкоўшчына, містычнае вучэнне Кандрація Маляванага, адвентызм сёмага дня (з 1910). Іх пашырэнне на Беларусі было вынікам дзейнасці нямецкіх і англійскіх прапаведнікаў, міграцыі сялян і гараджан. Упач. 20 ст. на тэр. Беларусі налічвалася каля 1 тыс. паслядоўнікаў баптызму і евангельскага хрысціянства (часткова сярод ням. каланістаў, уасн. сярод беларусаў), а таксама некалькі дзесяткаў адвентыстаў (уасн. сярод немцаў, якія перайшлі ў адвентызм з лютэранства). У 1920—30-я г. канфесіянальная гісторыя ўсх. і зах. Беларусі набыла адрозненні, звязаныя з іх рознымі гіст. лёсамі.
Аддзяленне царквы ад дзяржавы і школы ад царквы. Пасля ўстанаўлення сав. улады СНК РСФСР выдаў дэкрэт «Аб аддзяленні царквы ад дзяржавы і школы ад царквы», у якім былі абвешчаны дэмакратычныя рэліг. свабоды і правы ўсіх рэліг. аб’яднанняў перад законам, а таксама гарантаваны правы кожнага грамадзяніна спавядаць любую рэлігію ці не спавядаць ніякай. Аднак паступова ўмовы для рэліг. дзейнасці на тэр.БССР рэзка пагоршыліся.
8.4.1929 ВЦВК РСФСР выдаў пастанову «Аб рэлігійных аб’яднаннях», якая замацавала абавязковую рэгістрацыю рэліг. т-ваў; дзейнасць рэліг. арг-цый абмежавана задавальненнем рэліг. запатрабаванняў вернікаў у межах малітоўных дамоў; забараняліся місіянерская дзейнасць, рэліг. прапаганда, матэрыяльная падтрымка цэркваў і інш. Адзначаюць 3 хвалі ганенняў на ўсе канфесіі: 1929—30, 1932—34, 1936—38. У гэтыя гады ў сав. Беларусі вялася жорсткая барацьба з рэлігіяй: зачыняліся цэрквы і манастыры (пазней іх перабудавалі ў сховішчы, клубы, школы і інш. ўстановы); падвергнуты ганенням духавенства, манахі, вернікі (незалежна ад веравызнання). Канфесіі страцілі значную частку сваіх малітоўных будынкаў, цэркваў, касцёлаў; храмы былі разрабаваны, знікла шмат культавых рэчаў, сярод якіх былі і свяшчэнныя (у 1921 у вернікаў адабрана сярэбраная рака і крыж прападобнай Ефрасінні — аб’екты пакланення і паломніцтваў). Паводле звестак камісіі па аддзяленні царквы ад дзяржавы на 1.1.1930 на тэр. Беларусі яшчэ дзейнічала 1766 рэліг. аб’яднанняў: 1022 праваслаўныя, 111 рымска-каталіцкіх, 547 іудзейскіх, 86 пратэстанцкіх; у 1930—31 пад культурныя і гасп. ўстановы былі перададзены 573 праваслаўныя цэрквы, 29 касцёлаў, 366 сінагог, 2 капліцы, 52 малітоўныя дамы. Да канца 1936 на тэр.БССР засталося толькі 11% культавых будынкаў. 23.7.1922 абвешчана Бел. праваслаўная мітраполія на чале з епіскапам мінскім Мелхіседэкам (Паеўскім). Аднак яе дзейнасць хутка заняпала (у 1925 мітрапаліт быў выкліканы ў Маскву, зняволены ў турму, а потым высланы ў Краснаярск). Пры сав. уладзе ў праваслаўнай царкве было справакавана ўзнікненне т. зв. абнаўленства, якое павінна было аслабіць царк. арг-цыю — разбурыць яе знутры, знізіць аўтарытэт царквы і яе ўплыў на вернікаў. Да 1923 большасць праваслаўных іерархаў вымушана была прыняць абнаўленскае кіраўніцтва, абнаўленцам перададзена большасць дзеючых цэркваў (да 1924—500 храмаў). Уліст. 1917 адрадзіла дзейнасць Мінская рымска-каталіцкая дыяцэзія. Аднак пасля ад’езду з Расіі біскупа Дэрбіньі, які ў 1925 афіцыйна прыязджаў з Рыма ў Маскву для ўрэгулявання духоўных спраў каталіцкага касцёла, пачалася хваля арыштаў і рэпрэсій каталіцкага духавенства. Мінскі каталіцкі епіскап Зыгмунд Лазінскі ў 1925 пад пагрозай арышту выехаў у Польшчу і заснаваў сваю кафедру ў Пінску. Услед за епіскапам з БССРу Польшчу выехалі многія каталіцкія святары. Царк.-рэлігійнае жыццё епархіі хутка сціхла, касцёлы перададзены пад культ.-гасп. ўстановы. Культавыя рэчы вернікі хавалі ў дамах, у лепшым выпадку перадавалі ў музеі. Дэклараваныя гарантыі рэліг. свабод і магчымасць законным шляхам рэгістраваць абшчыны і малітоўныя дамы ў 1 -я гады існавання сав. улады выклікалі ажыўленне рэліг. дзейнасці пратэстантаў: былі заснаваны новыя абшчыны, пабудаваны малітоўныя дамы, пачалі дзейнічаць заснаваныя евангельскімі хрысціянамі і баптыстамі калектыўныя гаспадаркі і камуны, выдавалася шмат рэліг. літаратуры. Актыўнасць пратэстанцкіх арг-цый у краіне сустрэла процідзеянне з боку антырэліг. арганізацый, асабліва створанага ў 1925 Саюза ваяўнічых бязбожнікаў СССР (у 1926 створаны яго бел. філіял). Украс. 1929 на II Усесаюзным з’ездзе Саюза ваяўнічых бязбожнікаў прынята рэзалюцыя, у якой абвяшчалася праграма барацьбы з сектанцтвам і канстатавалася, што «рэлігійныя арганізацыі ў асобе іх вярхоў, прапаведнікаў, актывістаў з’яўляюцца палітычнай агентурай і ваенна-шпіёнскімі арганізацыямі міжнароднай буржуазіі». З 1937 усе абшчыны перайшлі на нелегальнае становішча, шмат вернікаў і прэсвітэраў рэпрэсіравана. У гэты перыяд абраднасць вымушана набыла сямейны, хатні характар і перамясцілася з храмаў ці малітоўных дамоў у дамы вернікаў. Сама сям’я павінна была як бы ператварыцца ў царк. абшчыну, дзе ролю святара з прычыны яго адсутнасці выконваў галава сям’і. Веравызнанне захавалася на ўзроўні ўшанавання найб. вялікіх рэліг. свят і выканання самых неабходных рытуальных дзействаў — малітваў, спеваў, пастоў, рытуальных страў, выканання гал. таінстваў — хрышчэння, вянчання, адпявання.
У Польшчы, у складзе якой з 1921 знаходзілася Зах. Беларусь, у 1922 абвешчана (у 1924 кананічна прызнана канстанцінопальскім патрыярхам) Польская аўтакефальная праваслаўная царква на чале з варшаўскім мітрапалітам Дыянісіем. У 1939 у ёй існавала 5 епархій, у т. л. Віленская, Гродзенска-Навагрудская і Палеская. Дзярж. ўлады Польшчы праводзілі актыўную палітыку акаталічвання і паланізацыі праваслаўнага насельніцтва. Шмат цэркваў было зачынена або перададзена католікам (больш як 1300 былых праваслаўных храмаў ператворана ў касцёлы). З 1921 да 1931 доля праваслаўнага насельніцтва зменшылася з 57,3 да 56,6%.
Каталіцкі касцёл уЗах. Беларусі меў прывілеяванае становішча. Канкардат польскай дзяржавы з Папскай курыяй гарантаваў ёй правы і прывілеі. З 1921 тут існавалі 2 рымска-каталіцкія епархіі: Віленскае архібіскупства-мітраполія і Пінскае біскупства, кожная з іх мела сваю духоўную семінарыю, у Вільні пры ун-це дзейнічаў багаслоўскі факультэт. Паводле перапісу насельніцтва 1931 у Віленскім, Навагрудскім, Палескім ваяводствах з 3465 тыс. жыхароў 1202 тыс. чалавек (34,6%) аднеслі сябе да каталіцкага веравызнання і прызналі польскую мову роднай. Гэта было вынікам таго, што духавенства было польскае і праводзіла актыўную паланізацыю сваіх прыхаджан. Дзярж. ўлады Польшчы актыўна процідзейнічалі аднаўленчаму руху сярод бел. ксяндзоў, пашырэнню беларускамоўнай рэліг. літаратуры і ўжыванню бел. мовы ў набажэнстве. Спроба ксяндзоў Казіміра Сваяка, Язэпа Германовіча, Вінцэнта Гадлеўскага, Адама Станкевіча і інш. ўвесці бел. мову ў набажэнства сустрэла актыўнае процідзеянне іерархаў царквы і нават мясц. шляхты. Была таксама спроба адрадзіць бел. грэка-каталіцкую царкву. У 1920-я г. езуіты заснавалі місіянерскія базы ў Альбярціне, Вільні, Любліне, Дубне і Пінску. Пасля дзесяцігадовай місіянерскай працы ў 1935 уніяты мелі: у Віленскім архібіскупстве 4 прыходы, 7 святароў і каля 3 тыс. прыхаджан; у Пінскім біскупстве 12 святароў і каля 6 тыс. прыхаджан; у Падляшшы 9 святароў і каля 3200 прыхаджан; у Альбярціне (каля Слоніма) 50 місіянераў і каля 300 прыхаджан. Але спробы аднаўлення уніяцтва на Беларусі не спраўдзіліся ў поўнай меры (да 1941 засталіся толькі 3 грэка-каталіцкія абшчыны); ва ўмовах канспірацыі дзейнічаў створаны ў маі 1940 экзархат Беларусі на чале з А.Неманцэвічам. У 1920—30-я г. на тэр.Зах. Беларусі (пераважна на Палессі) у выніку дзейнасці рээмігрантаў і місіянераў з Амерыкі, замежных (нямецкіх, амерыканскіх, англійскіх) місій пашыраліся пратэстанцкія веравучэнні (пяцідзесятніцтва, евангельскае хрысціянства, баптызм, іегавізм, адвентызм). Заснаваныя на Палессі абшчыны існуюць і ў наш час.
Пасля ўз’яднання Зах. Беларусі з БССР кіраўніцтва СССР вымушана было лічыцца з вял. колькасцю вернікаў на далучаных землях. Праваслаўнае і каталіцкае духавенства Зах. Беларусі стала асновай для аднаўлення і развіцця духоўнага і царк. жыцця насельніцтва Беларусі. Быў прадоўжаны працэс фарміравання бел. хрысціянскай традыцыі са сваімі рэгіянальнымі асаблівасцямі. Архіепіскап Панцеляймон (Ражноўскі) прызначаны экзархам Зах. Беларусі і Зах. Украіны і архіепіскапам пінскім і навагрудскім, з ліп. 1940 — правячым архірэем Гродзенска-Вілейскай епархіі.
У 2-ю сусв. вайну са згоды ням. акупацыйных улад на тэр. Беларусі адчынены праваслаўныя і каталіцкія храмы, дзейнічалі пратэстанцкія абшчыны (уасн. ва ўсх. абласцях Беларусі, бо ў заходніх рэлігійныя арг-цыі не спынялі свайго існавання з даваенных часоў). Ням. ўлады, нягледзячы на сваё неадназначнае стаўленне да хрысціянства, разглядалі рэлігію як адзін з ідэалагічных сродкаў барацьбы з бальшавікамі і таму спрыялі дзейнасці рэліг. арг-цый. Усе абшчыны знаходзіліся пад пільным кантролем акупац. улад, якія рэгламентавалі іх дзейнасць, парадак правядзення набажэнстваў і колькасць удзельнікаў. На тэр. акупіраванай Беларусі было ўтворана 6 праваслаўных епархій. У аснову яе дзейнасці былі пакладзены ідэі богаслужэнняў на бел. мове, звароту да старых традыцый (напр., да старога календара), аднаўлення аўтакефаліі Бел. праваслаўнай царквы. Усак. 1942 сабор бел. епіскапаў выбраў мітрапалітам Беларусі епіскапа Панцеляймона, які насуперак жаданню ням. улад і часткі бел. духавенства, не абвясціў Бел. царкву аўтакефальнай. Пад прымусам акупац. улад Панцеляймон быў адлучаны ад кіраўніцтва царквой і зняволены ў манастыр, а кіраванне перададзена яго памочніку архіепіскапу Філафею (Нарко), які 30.8.1942 склікаў Бел.царк. сабор, дзе была прынята заява аб аўтакефаліі Бел. царквы (у маі 1944 сабор бел. епіскапаў абвясціў пастановы сабора 1942 несапраўднымі па той прычыне, што на ім адсутнічалі 2 старэйшыя бел. епіскапы, якіх акупац. ўлады не дапусцілі на сабор; аўтакефалія не атрымала кананічнаяга прызнання і канстанцінопальскім патрыярхам). У гады вайны адноўлена дзейнасць і каталіцкай царквы ва ўсх. абласцях Беларусі, дзе ў перадваенны час не засталося ніводнага дзеючага касцёла. 15 ксяндзоў аднавілі касцельную дзейнасць у Мінску, Слуцку, Бабруйску, Магілёве і інш. гарадах. Пры актыўным садзейнічанні ксяндзоў В.Казлоўскага, А.Адамовіча, Н.Кушаля пачаты працэс беларусізацыі касцёла. Разам з тым акупанты жорстка распраўляліся з прадстаўнікамі духавенства — праваслаўнага і каталіцкага (бел. і польскага) — па абвінавачанні ў дапамозе сав. партызанам ці польскаму падполлю. Спробы аднавіць уніяцкую царкву ням. ўлады спынілі (экзарх грэка-уніяцкай царквы на Беларусі Неманцэвіч быў арыштаваны, Альбярцінскі манастыр разагнаны, парафія ліквідавана). У час акупацыі значна актывізавалася царк. жыццё пратэстантаў. Пачалі дзейнасць абшчыны, якія існавалі раней, адкрыліся малітоўныя дамы і баптысцкія школы.
У гады 2-й сусв. вайны адносіны сав. улады да рэліг. арг-цый значна змяніліся. Гэта выявілася ў легалізацыі дзярж.-царк. адносін, падтрымцы праваслаўнай царквы, якая садзейнічала агульнанар. патрыятычнаму ўздыму. У 1943—44 створаны Савет па справах Рус. праваслаўнай царквы і Савет па справах рэліг. культаў, адноўлена дзейнасць Маскоўскага патрыярхата Рус. праваслаўнай царквы (у 1943 пасля доўгага перапынку абраны патрыярх), пачалі выпускаць на волю рэпрэсіраваных раней архірэяў, стаў выдавацца «Журнал Московской патриархии». Пасля вайны рост амаль усіх канфесій на Беларусі працягваўся. Духавенства і царк. саветы імкнуліся ўтрымаць тое, што было да гэтага часу набыта. Гэты перыяд адметны павышэннем рэлігійнасці, што звычайна тлумачылася ваен. і пасляваен. цяжкасцямі жыцця, аслабленнем антырэліг. палітыкі сав. улады ў першыя пасляваенныя гады. З узмацненнем рэлігійнасці павялічвалася колькасць абрадаў хрышчэння, шлюбу, пахаванняў, актывізавалася дзейнасць святарства; расла колькасць вернікаў. Найб. пашырэнне мела праваслаўная царква, якая была падпарадкавана Маскоўскаму патрыярхату. У 2-й пал. 1940-х г. на вышэйшых іерархічных святарскіх пасадах у Беларусі знаходзіліся прадстаўнікі Маскоўскага патрыярхата: у Мінску архіепіскап мінскі і беларускі Піцірым, у Пінску архіепіскап пінскі і лунінецкі Данііл, у Брэсце і Гродне епіскап брэсцкі (потым гродзенскі) Паісій. У 1949 на Беларусі зарэгістравана 1060 праваслаўных абшчын, найбольш іх было ў Брэсцкай (188) і Баранавіцкай (180), найменш у Віцебскай (26) і Палескай (24) абласцях; дзейнічала 757 праваслаўных святароў, 56 дыяканаў і 564 псаломшчыкі. Рыхтавалі святароў у Мінскай духоўнай семінарыі (у 1949 было 112 навучэнцаў). Праваслаўнае духавенства зах. і ўсх. Беларусі адрознівалася па ўзроўні адукацыі, прафесійнай падрыхтоўцы і ўплыве на вернікаў. Ва ўсх. толькі адзінкі мелі адпаведную падрыхтоўку, адукацыю і маглі чытаць пропаведзі (большасць з іх была рукапакладзена ў час ням. акупацыі), узах. Беларусі большасць святароў мела не толькі семінарскую адукацыю, але і універсітэцкую. З 1948 аблвыканкомы пачалі вяртаць малітоўныя будынкі грамадскім арг-цыям, якія іх займалі ў даваенны час.У 1950-я г. пасляваенная хваля развіцця праваслаўных арг-цый на Беларусі часткова спала, хоць рэлігійнасць сярод праваслаўнага насельніцтва заставалася ранейшай.
Другой па колькасці абшчын, вернікаў і распаўсюджванні была рымска-каталіцкая царква (РКЦ). Найбольш вернікаў яна мела ў зах. Беларусі. У 1945 тут дзейнічала 325 касцёлаў і налічвалася 692 120 вернікаў, у 1946—309 касцёлаў, якія наведвалі 300—350 тыс. католікаў. Паводле дагавора паміж сав. і польскім урадамі ад 9.9.1944 у Польшчу перасялілася (1944—48) 274 тыс. жыхароў Беларусі, у т. л. 154 ксяндзы. Пасля гэтага на Беларусі засталося каля 264 тыс. палякаў-католікаў і каля 287 тыс. беларусаў-католікаў. Адносіны сав. улады да касцёла былі адмоўныя. Сав. ўлады абвінавачвалі РКЦ у сувязі з польскай падп. арг-цыяй Арміі Краёвай. Ксяндзоў абвінавачвалі ў антысав. дзейнасці, уплыве на вернікаў з мэтай сабатажу такіх акцый дзяржавы, як калектывізацыя, дзяржпазыка, дзяржпастаўкі, падпіска на дзяржвыданні і інш. Адразу пасля вайны пачалася новая хваля скасавання парафій і абмежавання дзейнасці каталіцкага духавенства і самой царквы. Хваля рэпрэсій ахапіла да 70% каталіцкага кліру. З 1946 па 1949 колькасць касцёлаў скарацілася на 185, на пач. 1950 засталося 248 каталіцкіх абшчын.
Рост пратэстантызму працягваўся. Укастр. 1944 створаны Саюз евангельскіх хрысціян-баптыстаў (ЕХБ), да якога ў жн. 1945 далучыліся хрысціяне веры евангельскай (пяцідзесятнікі). Усесаюзны Савет ЕХБ выконваў свае функцыі праз абласных упаўнаважаных (пазней старшых прэсвітэраў). У 1949 на Беларусі зарэгістравана 200 пратэстанцкіх абшчын і 16 095 вернікаў, большасць якіх знаходзілася ў зах. абласцях (70%). У 1946 зарэгістравана 9 абшчын (357 чал.) адвентыстаў сёмага дня (АСД), у 1949 зарэгістраваны 4 іх абшчыны (амаль столькі ж было незарэгістраваных).
У 1946 дзейнічалі 79 стараабрадніцкіх абшчын: 4 белакрыніцкага кірунку, 1 беспапоўскага, 2 беспапоўцаў-федасееўцаў, астатнія — беспапоўцы паморскага сагласу. Бел. стараабраднікі ў даваенны перыяд страцілі вял. колькасць цэркваў і малітоўных дамоў. І хоць у час акупацыі стараверы вярнулі сабе свае цэрквы, аднак у 1946—50 колькасць стараверскіх абшчын скарацілася да 32.
Пасля вайны на Беларусь пачалі вяртацца яўрэйскія сем’і, якія былі эвакуіраваны на ўсход СССР. Яўрэі-вернікі адразу пачалі хадайнічаць аб стварэнні рэліг. аб’яднанняў і аднаўленні дзейнасці сінагог, таму што ў перадваенны час большасць з іх перададзена пад культ.-асв. ўстановы, а астатнія разбураны і спалены ў гады вайны. Дазвол на рэгістрацыю атрымалі толькі 2 абшчыны — у Мінску і Бабруйску (дзе пазней мясц. ўлады адабралі памяшканне). Яўрэі Беларусі мелі сувязь з Маскоўскай сінагогай, адкуль атрымлівалі рытуальна-культавыя рэчы (напрыклад, «эсрыг» — пальмавую галінку з плодам для свята «Кушчы», мацу для пасхальных святкаванняў і інш.).
У 1946 на Беларусі існавала некалькі мусульманскіх абшчын (падпарадкаваных Духоўнаму ўпраўленню мусульман еўрапейскай часткі СССР і Сібіры, якое знаходзілася ў Уфе), 9 мячэцяў (напалову менш за перадваенную колькасць), якія наведвалі каля 600 вернікаў. У 1953 засталіся толькі 2 мячэці і 370 вернікаў.
Гісторыя дзяржаўна-царк. адносін з сярэдзіны 1950-х г. да сярэдзіны 1980-х г. была вельмі складанай і хутка мянялася. Дэклараваны М.С.Хрушчовым кірунак на будаўніцтва камунізму ў 20-гадовы тэрмін патрабаваў і фарсіраваных дзеянняў у дачыненні да рэлігіі. Асаблівая ўвага засяроджвалася на поўнай забароне рэліг. адукацыі і выхавання непаўналетніх. Выпадкі знаходжання непаўналетніх на рэліг. службах, малітоўных сходах разглядаліся як парушэнне заканадаўства аб культах. Адбыліся змены ў статусе і арганізацыі прыходаў: духавенства праваслаўнай, рымска-каталіцкай царквы і духоўныя настаўнікі старавераў пераведзены на цвёрдыя аклады; кіраванне ў прыходах перададзена выканкомам, якія павінны былі вырашаць усе фінансавыя і гасп. пытанні; святароў фактычна ператварылі ў наёмных асоб, якія маглі быць звольнены і адхілены ад службы ў прыходзе. Пад любымі прычынамі і без іх пачалося масавае закрыццё малітоўных будынкаў. У 1950—64 уСССР штогод зачынялася ў сярэднім па 420 цэркваў. З 1959 па 1962 колькасць праваслаўных цэркваў на Беларусі скарацілася з 944 да 732. Некаторыя рэліг. цэнтры пад адм. націскам спынілі сваю дзейнасць (у 1960 Усесаюзны савет адвентыстаў сёмага дня). Пастаяннае ўмяшанне ўлад ва ўнутр. справы царквы выклікала ўнутраныя разлады, нават расколы. Праваслаўная царква спрабавала прыстасавацца да новых складаных умоў існавання. Святары пачалі спраўляць замест адной абедні дзве (раннюю і познюю), практыкаваць завочнае адпяванне памерлых. За 20 гадоў (1966—86) праваслаўная царква прайшла шлях ад зніжэння яе вагі ў грамадстве (змяншэнне колькасці яе будынкаў і абшчын, ганенняў і ідэалаг. ўціску) да адноснай стабілізацыі і адаптацыі ў новых умовах існавання. У 1970 на Беларусі засталося 380, а ў 1975—373 праваслаўныя абшчыны. Гэтыя лічбы заставаліся амаль што нязменнымі да 1988.
З 1959 узмацніліся меры па абмежаванні дзейнасці каталіцкага духавенства. За 1959—66 колькасць абшчын рымска-каталіцкай царквы рэзка зменшылася, зняты з рэгістрацыі 80 касцёлаў, на пач. 1967 дзейнічалі 104 касцёлы і 65 ксяндзоў. Каталіцкая царква на Беларусі знаходзілася пад моцным уплывам Ватыкана, які дзейнічаў праз польскі і літоўскі епіскапаты. Пасля рашэнняў II Ватыканскага Сабора аб перакладзе літургіі з латыні на нац. мовы набажэнствы ў бел. касцёлах сталі праводзіць на польскай мове, пацяплелі адносіны паміж каталіцкім і праваслаўным духавенствам. Ад кіраўніцтва ЕХБ улады патрабавалі актыўнага ўключэння вернікаў у грамадскае жыццё (чытання вернікамі прэсы, наведвання імі лекцый, кіно, тэатраў, клубаў). Сталі больш жорсткімі адносіны да абшчын ЕХБ, змешаных з пяцідзесятнікамі: у 1960—64 «за іншамоўе, прароцтвы, адмаўленне ад службы ў арміі» была знята з рэгістрацыі 31 абшчына. У 1966 дзейнічала 149 зарэгістраваных і 22 незарэгістраваныя абшчыны ЕХБ. Існавалі і стараабрадніцкія абшчыны. У Гомельскай вобл. на пач. 1961 дзейнічала 31 абшчына беспапоўскага сагласу і адна — белакрыніцкага. У 1975 колькасць стараабрадніцкіх абшчын знізілася да 24, у 1989 — да 22. Працягвалі сваю дзейнасць групы іудзеяў і мусульман (існавала адзінае мусульманскае аб’яднанне; 250 чал.). Да 1960 існавалі 2 зарэгістраваныя іудзейскія аб’яднанні ў Мінску і Калінкавічах (апошняе знята з рэгістрацыі «за парушэнне заканадаўства аб культах», а сінагога перададзена пад клуб пенсіянераў). Мінская абшчына доўгі час існавала без рабіна і ў 1960—70-я г. сінагогу наведвала каля 150 чал.У 1975—77 у саюзных рэспубліках СССР прыняты акты «Аб рэлігійных аб’яднаннях», якія пашырылі магчымасці рэліг. арг-цый і пазбавілі іх ад дробнай апекі з боку ўлад; прыняты меры па пашырэнні правоў Савета па справах рэлігій пры СМСССР. У 1986—87 у краіне створаны спрыяльныя ўмовы для дзейнасці рэліг. арг-цый, што прывяло да значнага павышэння іх колькасці: дзейнічалі 370 праваслаўных цэркваў, адзін манастыр (у Жыровіцах), 103 касцёлы (66 з іх у Гродзенскай вобл.), больш за 200 пратэстанцкіх, 23 стараабрадніцкія, 1 іудзейская абшчына ў Мінску і мячэць у Іўі. Украс. 1988 напярэдадні ўрачыстага святкавання 1000-годдзя хрышчэння Русі, адбылася сустрэча патрыярха РПЦ Пімена і членаў Сінода з Генеральным сакратаром ЦККПСС М.С.Гарбачовым, пасля якой царква атрымала права свабоднай богаслужэбнай, місіянерскай, духоўна-асветніцкай, дабрачыннай і выдавецкай дзейнасці. Святарам быў адкрыты доступ да сродкаў масавай інфармацыі, унавуч. ўстановы. На працягу 1988 на Беларусі зарэгістравана 29 праваслаўных, 7 каталіцкіх, 3 пратэстанцкія новыя абшчыны. У 1989 у Беларусі дзейнічала 399 праваслаўных прыходаў. Адноўлены Магілёўская, Пінская і Полацкая епархіі, пачалося стварэнне Брэсцкай і Гомельскай. На Архірэйскім саборы РПЦ (кастр. 1989) у Маскве прынята рашэнне аб утварэнні Бел. экзархата Маскоўскага патрыярхата, у які ўвайшлі ўсе епархіі з прыходамі і манастырамі на тэр. Беларусі. Рашэннем Свяшчэннага сінода Рус. праваслаўная царква на Беларусі атрымала статус Бел. экзархата, а мітрапаліт мінскі і беларускі Філарэт — патрыяршага экзарха Беларусі. У 1989 на базе Жыровіцкага манастыра пачала дзейнічаць праваслаўная духоўная семінарыя. Пры Мінскім епархіяльным упраўленні адкрыліся курсы па падрыхтоўцы рэгентаў, пачаў выходзіць бюлетэнь «Минские епархиальные ведомости» (тыраж 700 экз.). Пачалося ажыўленне рэліг. дзейнасці і рымска-каталіцкай царквы. Адчыняліся старыя і будаваліся новыя касцёлы, аднаўлялася дзейнасць манаскіх ордэнаў, місіянерская дзейнасць, выданне рэліг. л-ры. Усталяванню спрыяльных адносін паміж кіраўніцтвам сав. дзяржавы і рымска-каталіцкай царквой садзейнічала сустрэча М.С.Гарбачова з папам рымскім Іаанам Паўлам П. У 1989 створана Мінская епархія, у якую апостальскім адміністратарам прызначаны ксёндз Тадэвуш Кандрусевіч. У 1989 з Саюза ЕХБ (на Беларусі аб’ядноўваў 187 абшчын) выйшлі пяцідзесятніцкія абшчыны і, па ўзгадненні з Саветам па справах рэлігій, стварылі сваю рэсп. арг-цыю, якая аб’яднала 114 абшчын. У пратэстанцкіх арг-цыях было 21 805 вернікаў, у т. л. 9201 евангельскіх хрысціян-баптыстаў, 11 973 пяцідзесятнікаў і 1631 адвентыст. Паводле даных Інстытута сацыялогіі Нац.АН Беларусі ў 1990 доля вернікаў сярод насельніцтва вырасла да 30%; павялічылася колькасць абрадаў: хрышчэння дзяцей у 1,5 раза, вянчання ў 3 разы. Праваслаўная царква на Беларусі налічвала 6 епархій, 603 абшчыны, у т. л. 126 новых; ёй вярнулі будынак жаночага манастыра ў Полацку, дзе пасялілася 20 манашак, а пазней сюды пераехалі яшчэ 35 манашак з Жыровіч. Праваслаўныя святары сталі выконваць абрады, якія раней забараняліся ўладамі: асвячэнне жылля, гасп. пабудоў, калодзежаў, аўтамабіляў; адпраўлялі трэбы ў дамах і кватэрах вернікаў.
Каталіцкая царква адкрывала новыя прыходы, запрашала святароў з-за мяжы (на 222 зарэгістраваныя абшчыны заставалася толькі 59 мясц. ксяндзоў, 109 запрошаны пераважна з Польшчы); заснавана Гродзенская вышэйшая духоўная семінарыя. У 1991 утвораны новыя царк.-адм. адзінкі — Гродзенская рымска-каталіцкая епархія (у межах Гродзенскай вобл.) і Мінска-Магілёўская архіепархія-мітраполія (архідыяцэзія, у межах Мінскай і Магілёўскай абл.) з падпарадкаваннем апошняй Пінскай рымска-каталіцкай епархіі (у межах Брэсцкай і Гомельскай абл.), у 1999 — Віцебская дыяцэзія (у межах Віцебскай вобл.). Генеральным вікарыем на Пінскі дэканат, які ўключаў 40 касцёлаў, прызначаны К.Свёнтак.
З пач. 1990-х г. на Беларусі адноўлена дзейнасць грэка-каталіцкай царквы, што звязана з духоўнымі пошукамі часткі інтэлігенцыі і ідэяй пра царкву, у якой набажэнства і культ былі б звязаны з бел.нац. традыцыямі, мовай, сімволікай. Рэліг. абшчыны грэка-католікаў былі нешматлікія; толькі ў Мінску і Полацку вернікі-уніяты звярнуліся ў гарвыканком з просьбай аб рэгістрацыі. Актывізавалі сваю дзейнасць і этнаканфесіянальныя групы стараабраднікаў (зарэгістраваны 2 новыя абшчыны), мусульмане (зарэгістравана абшчына ў Мінску, да 70 чал.), пачалі дзейнічаць 3 іудзейскія абшчыны (акрамя Мінска, зарэгістраваны арг-цыі ў Віцебску і Бабруйску). Працэс канфесіяналізацыі грамадства працягваецца. З 1988 да 2003 колькасць рэліг. арг-цый павялічылася ў 2,5, а рэліг. кірункаў — у 3 разы. Паводле даных Інстытута сацыялогіі Нац.АН Беларусі доля вернікаў у краіне вырасла да 47—49 %.
Сучасны стан рэлігійных устаноў і рэлігійнасці ў Рэспубліцы Беларусь. Талерантнае прыняцце Беларускай дзяржавай поліканфесіянальнай мадэлі забяспечвае роўныя правы зах. і ўсх. традыцыям, дае магчымасць захавання міру і стабільнасці на бел. зямлі. Статус рэлігіі ў грамадстве павышаецца, фарміруецца новы сацыяльны светапогляд на аснове агульначалавечых каштоўнасцей. На афіц. рэспубліканскіх мерапрыемствах заўсёды прысутнічаюць лідэры і праваслаўнай, і каталіцкай цэркваў. Дзейнасць рэліг. абшчын і цэркваў рэгулюецца адпаведнымі статутамі і дзярж. заканадаўчымі актамі. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 (са змяненнямі і дапаўненнямі 1996) забяспечвае роўнасць перад законам усіх рэлігій і веравызнанняў. У 1992 Закон Рэспублікі Беларусь «Аб свабодзе веравызнанняў і рэлігійных арганізацыях» (прайшоў міжнар. экспертызу і прызнаны адпаведным міжнар. стандартам; у 2002 у яго ўнесены змены і дапаўненні) абвясціў свабоду рэліг. аб’яднанняў, гарантаваў усім грамадзянам аднолькавыя правы незалежна ад рэліг. прыналежнасці. У Законе акрэслена магчымасць супрацоўніцтва дзяржавы з шэрагам канфесій (у т. л. праваслаўнай, каталіцкай, лютэранскай, іудзейскай і мусульманскай), якія зрабілі істотны ўклад угіст. развіццё і станаўленне духоўных, культ. і дзярж. традыцый бел. народа. Міжканфесіянальнай згодзе садзейнічае створаны ў студз. 1997 на базе Савета па справах рэлігій пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Дзяржкамітэт па справах рэлігій і нацыянальнасцей, які выконвае функцыі не толькі органа кантролю, але і даследчага і каардынацыйнага цэнтра. У Рэспубліцы Беларусь існуе 27 канфесій, на 1.1.2004 зарэгістравана 2863 рэліг. абшчыны. Паводле даследаванняў бел. сацыёлагаў 1994 і 1997 абсалютная большасць рэспандэнтаў-вернікаў лічаць сябе: праваслаўнымі (каля 80 % у 1994 і каля 77,4% у 1997), католікамі (адпаведна 9,9 і 10,4; паводле інш. звестак 14,8%), пратэстантамі (0,7 і 0,4%), іудзеямі (0,3% і 0,4%). У выкананні рэлігійных абрадаў і таінстваў рэгулярна прымаюць удзел 5,5%, зрэдку 37%. Асноўная перадача рэліг. традыцый убел. грамадстве адбываецца праз удзел у святочных набажэнствах. Носьбітамі традыцый з’яўляецца не толькі святарства, але і старэйшае пакаленне, якое ў сям’і выконвае ролю ахоўніка сакральных ведаў. Пашырэнне рэліг. абшчын на Беларусі мае выразна акрэсленую ўнутраную мяжу, якая падзяляе Беларусь на 2 часткі: усх. і заходнюю. Гэтая мяжа супадае з дзярж. граніцай СССР да 1939. Пры гэтым узах. Беларусі захоўваецца традыцыйны для перад- і пасляваеннага перыяду больш высокі ўзровень рэлігійнасці (каля 70—80% насельніцтва — веруючыя) і значна большая колькасць абшчын, чым ва ўсходніх абласцях. Праваслаўная царква з’яўляецца самай вял. канфесіяй на тэр. Беларусі. Па колькасці абшчын і вернікаў сярод інш.рэліг. аб’яднанняў яна займае першае месца. На 1.1.2004 Беларуская праваслаўная царква (БПЦ) аб’ядноўвае 1290 абшчын, 10 епархій, 21 манастыр, 17 брацтваў, 9 сястрынстваў (у 2003 дзейнічала 1040 і будаваліся 144 праваслаўныя храмы). Найб. колькасць праваслаўных абшчын у Брэсцкай (322) і Мінскай (292), найменшая ў Магілёўскай вобл. (91). Урэліг. арг-цыях працуе больш за 1250 праваслаўных святароў. У Жыровічах дзейнічае духоўная семінарыя га падрыхтоўцы святароў, духоўная акадэмія, школа рэгентаў і званароў, вучылішча па падрыхтоўцы псаломшчыкаў. Бел. праваслаўная царква мае 8 перыяд. выданняў і штотыднёвую праваслаўную радыёпраграму «Дабравест». БПЦ арганізацыйна падпарадкавана Маскоўскаму патрыярхату. Узначальвае яе мітрапаліт Філарэт (К.В.Вахрамееў), мітрапаліт мінскі і слуцкі, патрыяршы экзарх усяе Беларусі. БПЦ актыўна падтрымала і ўключылася ў працэс нац. адраджэння. У 1999 Біблейскай камісіяй на бел. мове выдадзены богаслужэбныя тэксты Божай літургіі. У «Беларускім праваслаўным календары», які выдаецца штогод Мінскім Святапетрапаўлаўскім саборам і Брацтвам святых віленскіх пакутнікаў змяшчаюцца трапары і кандакі дванадзесятым святам і святым зямлі беларускай, перакладзеныя на бел. мову. У праваслаўныя святцы месяцаслова і ў «Звод імёнаў святых» унесены 23 бел. новапакутнікі; кананізаваныя у 1999, і 1000 новапакутнікаў зямлі рускай, кананізаваных у 2000. Бел. святым прысвячаюцца новыя святы, песнапенні, абразы. Спіс бел. святых з кожным годам папаўняецца. Так, 31.1.2001 святы Сінод БПЦ прылічыў да мясцовашанаваных святых архідыякана, экзарха Усяленскага патрыярхата Нікіфара Кантакузена, кіеўскага мітрапаліта свяшчэннапакутніка Макарыя, архіепіскапа астраханскага свяшчэннапакутніка Мітрафана, архіепіскапа рыжскага свяшчэннапакутніка Гаўрыіла, князёў Барыса Тураўскага і Фёдара Астрожскага і інш.У Гродне і Мінску створаны прыходы ў гонар Усіх Святых зямлі Беларускай. У сучаснай бел. праваслаўнай традыцыі ў богаслужэнне паступова ўводзіцца бел. мова (напр., у Святапетрапаўлаўскім саборы Мінска літургія ў першую суботу кожнага месяца і малебен за бел. народ з акафістам святым пакутнікам Антонію, Іаану і Яўстафію віленскім кожную сераду ў 17 гадзін перад абразом з часткамі мошчаў святых віленскіх пакутнікаў). Абсалютная большасць праваслаўных святароў — этнічныя беларусы. З улікам спецыфікі Беларусі, патрабаванняў і патрэб прыхаджан, царк. выданні ў краіне друкуюцца на дзвюх мовах — беларускай і рускай. На дзвюх мовах рыхтуюцца кадры святароў уцарк. навучальных установах. Пасланні мітрапаліта Філарэта, патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі з нагоды свят і ўрачыстых дат, як правіла, агучваюцца ў Святадухаўскім кафедральным саборы на бел. мове, друкуюцца паралельна на рус. і бел. мовах.
Рымска-каталіцкая царква на Беларусі таксама адносіцца да традыцыйных і з’яўляецца адной з буйнейшых па колькасці вернікаў і абшчын. У 1999 на Беларусі створана Канферэнцыя каталіцкіх епіскапаў (епіскапат), у якую ўвайшлі 4 епіскапы на чале з кардыналам К.Свёнтакам. На 1.1.2004 у Рэспубліцы Беларусь былі 4 епархіі, 432 прыходы, 9 місій, 8 манаскіх абшчын (кляштараў), 3 добраахвотныя т-вы «Карытас» і 2 вышэйшыя духоўныя семінарыі. Самай вялікай этнаканфесіянальнай групай з’яўляецца група католікаў-палякаў, якая ў асноўным пражывае на тэр.зах. Беларусі. З усіх каталіцкіх абшчын (432) значная частка (170) знаходзіцца на тэр. Гродзенскай вобл. Каталіцкая царква знаходзіцца пад уплывам Ватыкана (якому яна падпарадкавана), польскага епіскапату (з якім цесна звязана) і культурна-асв. устаноў. Гістарычна склалася, што каталіцкі клір на Беларусі меў пераважна прапольскую арыентацыю, што адыграла пэўную ролю ў фарміраванні пашыранай канцэпцыі атаясамлення этнічнай і рэліг. прыналежнасці: католік — значыць паляк. Уплыў польскага касцёла на беларускі захоўваецца і ў сучасных умовах. З 332 святароў, якія абслугоўваюць прыходы, 192 з’яўляюцца замежнымі грамадзянамі, пераважна Рэспублікі Польшча. У большасці выпадкаў у касцёле справаводства вядзецца на польскай мове, літаратура паступае з Польшчы. Каталіцкая царква пачала працэс беларусізацыі царк. жыцця: вядзенне набажэнства, выпуск л-ры на бел. мове. Беларусізацыя касцёла адбываецца паступова, нярэдка праз дзейнасць новых рэліг. груп і аб’яднанняў пры касцёлах. Ідзе падрыхтоўка бел. каталіцкіх святароў: у 1996 4 першыя выпускнікі Гродзенскай духоўнай семінарыі (адчынена ў 1990 намаганнямі тагачаснага біскупа Т.Кандрусевіча) атрымалі свой святарскі сан; у 2002 пачала дзейнічаць Пінская вышэйшая каталіцкая духоўная семінарыя імя св. Фамы (Тамаша) Аквінскага. На Беларусі зарэгістраваны і 2 традыцыяналісцкія абшчыны католікаў, якія прытрымліваюцца старога, дасаборавага (II Ватыканскага сабора, 1962—65) вучэння і адмаўляюць правядзенне імшы на нац. мовах (лічаць латынь адзінай сапраўднай літургічнай мовай), празмерны экуменізм, некаторыя новаўвядзенні ў дачыненні да паводзін асобных афіц. святароў і г.д. Традыцыяналісты ў набажэнстве ўжываюць старую касцельную музыку, грыгарыянскі харал і г.д.
З пач. 1990-х г. адноўлена дзейнасць грэка-каталіцкай царквы, зарэгістраваны 13 грэка-каталіцкіх абшчын. Найбольшая з іх у Мінску, астатнія даволі малалікія — у іх па 10—30 чалавек, у асноўным ва ўзросце 25—50 гадоў, паводле сацыяльнага складу пераважна інтэлігенцыя. Святароў-прафесіяналаў маюць толькі абшчыны Мінска і Гродна. Уніяцкія абшчыны накіравалі некалькі чалавек у духоўныя навуч. ўстановы Ватыкана і ў г. Люблін (Польшча). У 1996 з нагоды 400-годдзя Брэсцкай царк. уніі адбыліся канферэнцыі, семінары і ўрачыстыя набажэнствы уніятаў.
У апошнія гады павялічылася колькасць пратэстанцкіх аб’яднанняў як традыцыйных для Беларусі, так і новых (у большасці заснаваных місіянерамі з ЗША і зах. краін). Аднак большасць з іх налічваюць ад 10 да 50 вернікаў. На 1.1.2004 зарэгістравана 1005 пратэстанцкіх абшчын, з якіх 494 хрысціян веры евангельскай (ХВЕ), каля 270 евангельскіх хрысціян-баптыстаў (ЕХБ). Найбольш абшчын ЕХБ і ХВЕ у Брэсцкай і Мінскай абласцях. Існуюць таксама 29 аўтаномных абшчын ЕХБ і абшчын, якія ўваходзяць у Савет цэркваў ЕХБ; 9 аўтаномных абшчын пяцідзесятнікаў, а таксама пяцідзесятніцкіх па накіраванасці абшчын евангельскіх хрысціян у духу апостальскім. Зарэгістраваны Беларуская канферэнцыя адвентыстаў сёмага дня (63 абшчыны), рэліг. аб’яднанне абшчын поўнага Евангелля (62 абшчыны), кальвінская хрысціянская рэлігійная кангрэгацыя «Беларускі евангелічны рэфарматарскі збор» (2 абшчыны), 19 лютэранскіх абшчын. Існуюць неапратэстанцкія аб’яднанні: Новаапостальскай царквы (20 абшчын), Царква Хрыстова (6), абшчыны месіянскага служэння (3), Царква Ісуса Хрыста святых апошніх дзён (мармоны; 3 абшчыны). Большасць неапратэстанцкіх абшчын знаходзіцца ў Мінску і абл. гарадах. Налічваецца 26 місій пратэстанцкага веравучэння і каля 70 тыс. вернікаў. Кадры прэсвітэраў, прапаведнікаў і рэгентаў рыхтуюць 2 вышэйшыя і 2 сярэднія навуч. установы ЕХБ і ХВЕ. Выдаецца некалькі часопісаў і газет, дзейнічае 561 малітоўны дом, столькі ж будуецца. У 2003 пратэстанцкія арг-цыі з нагоды 450-годдзя Рэфармацыі на Беларусі правялі юбілейныя канферэнцыі, сумесныя малітвы, тэатралізаваныя прадстаўленні, тэалагічныя дыспуты, канцэрты.
На 1.1.2004 на Беларусі былі 34 стараабрадніцкія абшчыны, з якіх 18 знаходзяцца ў Віцебскай вобл. Існуе 29 іудзейскіх абшчын, якія ўваходзяць у 2 іудзейскія рэліг. аб’яднанні Рэспублікі Беларусь, па 6 з іх у Брэсцкай і Гомельскай абл. Самыя вял. абшчыны ў Мінску, Магілёве і Бабруйску. У Мінску дзейнічаюць 2 вышэйшыя духоўныя вучылішчы (ешыботы). З-за адсутнасці мясцовых рабінаў святары запрашаюцца з ЗША і Ізраіля. Убел. іудаізме сучасныя кірункі прадстаўлены 14 прагрэсісцкімі абшчынамі. Існуюць 3 месіянскія абшчыны, у якія ўваходзяць уасн. маладыя іудзеі.
На тэр. Беларусі пражывае каля 12,5 тыс. татараў і дзейнічаюць 27 мусульманскіх абшчын (10 з іх у Гродзенскай вобл.), якія ўтварылі 2 незалежныя рэліг. аб’яднанні. У 1994 у Мінску на 1-м Усебел. з’ездзе мусульман абвешчана ўтварэнне Мусульманскага рэліг. аб’яднання (муфтыяту) Рэспублікі Беларусь.
У канцы 20 ст. ў свеце актывізаваўся працэс фарміравання новых рэлігій, якія можна разглядаць як інстытут адаптацыі грамадства да хуткіх змен. Навукова-тэхнічная рэвалюцыя, урбанізацыя, пашырэнне інфарм. прасторы, фарміраванне тэхналогій уздзеяння на масавую свядомасць і г.д. паўплывалі і ўплываюць на ўзнікненне і пашырэнне новых рэлігій. Іх масавае з’яўленне на Беларусі звязана з паліт. працэсамі канца 1980 — пач. 1990-х г. Атэістычная сістэма выхавання ў часы існавання СССР істотна дыскрэдытавала ў вачах насельніцтва класічныя рэлігіі, місіянерскія магчымасці якіх былі абмежаванымі. Таму новыя рэлігіі пашыраліся амаль без канкурэнцыі. У канцы 1980-х г. атрымалі распаўсюджанне агні-ёга, тэасофія і крышнаізм, з пач. 1990-х г. — Вера Бахаі, Цэнтр Свету Шры Чын Моя, «Брахма Кумарыс» і інш.У сярэдзіне 1990-х г. класічныя рэлігіі значна аднавілі свае структуры на Беларусі і знайшлі падтрымку ўлады. Гэта заклапочанасць грамадства, звязаная з дэструктыўнымі праявамі ў свеце з боку шэрагу новых рэлігій — АУМ Сінрыкё, Белага брацтва, Храма Сонца і інш., значна абмежавалі магчымасці далейшага распаўсюджвання новых рэлігій. На 1.1.2004 у Беларусі афіцыйна зарэгістраваны 6 абшчын бахаеў, 6 абшчын Міжнароднага т-ва Свядомасці Крышны, 1 абшчына Аамота. Частка рэліг. груп дзейнічае без рэгістрацыі.
Літ.:
Куроедов В.А. Религия и церковь в советском государстве. М., 1981;
Мараш Я.Н. Ватикан и католическая церковь в Белоруссии (1569—1795). М., 1971;
Яго ж. Очерки истории экспансии католической церкви в Белоруссии XVIII. Мн., 1974;
Яго ж. Политика Ватикана и католической церкви в Западной Белоруссии (1918—1939). Мн., 1983;
История евангельских христиан-баптистов в СССР. М., 1989;
Мартос А. Беларусь в исторической, государственной и церковной жизни. Мн., 1990;
Канфесіі на Беларусі (канец XVIII—XX ст.). Мн., 1998;
Пучков П.И., Казьмина О.Е. Религии современного мира. М., 1998;
Верашчагіна А.У., Гурко А.В. Гісторыя канфесій на Беларусі ў другой палове XX ст.Мн., 1999;
Гарбацкі А.А. Стараабрадніцтва на Беларусі ў канцы XVII — пачатку XX ст. Брэст, 1999;
Черепица В.Н. Очерки истории православной церкви на Гродненщине. Гродно, 2000;
Гурко А.В. Новые религии в Республике Беларусь: Этнологич. исслед. Мн., 2003.
А.У.Верашчагіна, А.В.Гурко.
Мінскае капішча. Рэканструкцыя В.Сташчанюка па матэрыялах Э.Ляўкова.Ефрасіння, князёўна Полацкая. Гравюра 19 ст. са старажытнага абраза ў Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры.Полацкая Спаса-Ефрасіннеўская царква 12 ст.Тытульны ліст «Бібліі» Ф.Скарыны. 1519.Жыровіцкі абраз Маці Божай.Праваслаўны царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай Пётр Магіла.Хрышчэнне Міндоўга. Гравюра 19 ст.Выява св. Казіміра на абразе Тракельскай Маці Божай. 17 ст. З в. Тракелі Гродзенскай вобл.Кальвінісцкі дзеяч ВКЛ М.Радзівіл (Чорны).Кальвінскі збор (рэфармацкая царква) у в Асташын Карэліцкага раёна Фота пач. 20 ст.Сінагога ў Слоніме. 17 ст.Мячэць у Іўі.Рымска-каталіцкі царкоўны дзеяч З.Лазінскі.Мітрапаліт мінскі і слуцкі Філарэт, патрыяршы экзарх усяе Беларусі.Архібіскуп мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архіепархіі-мітраполіі, апостальскі адміністратар Пінскай рымска-каталіцкай епархіі Казімір Свёнтак.Вялікдзень у Пакроўскім саборы. Гродна. 1990-я г.Памятны знак у гонар тысячагоддзя праваслаўнай царквы на Беларусі. Заслаўе. 1992.Полацкі Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр. 2000.Царква Раства Багародзіцы ў Салігорску. 2000.Абрад хлебапраламлення на малітоўным сходзе ў царкве ЕХБ. Кобрын. 2001.