Сакалоўскі (удзельнік вызв. вайны бел. народа 1848—51) 3/185

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Сяргееў Я. М. (удзельнік грамадз. вайны) 4/531; 10/179

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Бут (удзельнік вызв. вайны бел. народа 1848—51) 3/185; 5/224

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Галавацкі (удзельнік вызвал. вайны бел. народа 1848—51) 2/262; 3/185

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Залескі А. І. (удзельнік паўстання 1863—64) 4/481—482; 6/407

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Кузняцоў І. (удзельнік сялянскай вайны пад кіраўн. Е. І. Пугачова) 10/164

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Новікаў М. А. (удзельнік баёў на Беларусі ў Айч. вайну) 7/532

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АСКЕ́РКІ,

шляхецкі род герба «Мурдэлія», прадстаўнікі якога займалі дзярж.-адм. пасады ў ВКЛ. Мелі зямельныя ўладанні ў Мінскім і Полацкім ваяводствах, у Мазырскім, Наваградскім, Ашмянскім пав. У крыніцах згадваюцца з 16 ст. Найб. вядомыя прадстаўнікі роду:

Рыгор, удзельнік Ульскай бітвы 1564. Самуэль (1600 ? — 1675 ?), палкоўнік войска ВКЛ, войт мазырскі (1633), пасол соймавы, дэпутат трыбунала ВКЛ (1666), удзельнік вайны 1654—67. Антоні (1670 ?—1734), пасол соймавы, кашталян наваградскі (1726). Рафал Алоіз (1708—67), сын Антонія, маршалак мазырскі, пасол соймавы. Гервазы Людвік (1700 ?—71), сын Антонія, пасол соймавы, кашталян наваградскі (1724), войт мазырскі. Ян Мікалай (1735—96), сын Рафала, пасол соймавы, дэпутат трыбунала ВКЛ (1781), удзельнік Сямігадовай вайны 1756—63, з’езда шляхты 1793 у Хойніках па падрыхтоўцы паўстання 1794. Баляслаў (1822—96), маршалак павятовы (1860), удзельнік паўстання 1863—64. Аляксандр, гл. Аскерка А.У. Міхаіл, гл. Аскерка М.А.

т. 2, с. 36

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЛІНО́ЎСКІ Канстанцін Браніслававіч (13.10.1897, г. Смаленск — 12.7.1931),

ваенны дзеяч, удзельнік грамадз. вайны ў Беларусі. Скончыў Вышэйшую ваен. аўтабранявую школу РСЧА (1919), Ваен. акадэмію РСЧА у Маскве (1925). Удзельнік 1-й сусв. вайны. У Чырв. Арміі з чэрв. 1918, удзельнік баёў на Паўн. фронце. Са снеж. 1919 на Зах. фронце, камандзір і ваенком браняпоезда. За баі каля ст. Зябкі чыг. Полацк—Маладзечна (ліп. 1920), у раёне г. Пінск і пры абароне пераправы цераз р. Ясельда (вер.) узнаг. 2 ордэнамі Чырв. Сцяга (1920, 1921). З 1925 ваен. саветнік рэв. войск у Кітаі, інспектар бранявых сіл РСЧА. Загінуў пры выкананні службовых абавязкаў.

т. 7, с. 470

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПА́ШКІН Пётр Іванавіч (14.8.1888, в. Малая Князеўка Калінінскага р-на Саратаўскай вобл., Расія — 3.4.1960),

удзельнік грамадз. вайны ў Беларусі. Скончыў Бакінскае мараходнае вучылішча (1908). З 1909 на Чарнаморскім і Каспійскім флатах. У 1-ю сусв. вайну на Чарнаморскім і Каспійскім флатах. Удзельнік лядовага паходу Балт. флоту (1918) з Гельсінгфорса ў Кранштат. З вясны 1919 на Зах. фронце. У жн.—вер. 1919 нач. Прыпяцкай ваеннай флатыліі, удзельнік баёў за Тураў, Давыд-Гарадок, Петрыкаў. З кастр. 1919 у Дняпроўскай ваеннай флатыліі (Гомель). Пасля грамадз. вайны на Чарнаморскім флоце. У 1930—47 на адм. рабоце ў гандл. флоце СССР.

т. 12, с. 247

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)