старажытная адзінка масы ў Беларусі і Расіі. Вядома з 12 ст. У пач. 20 ст. 1 пуд = 40 фунтам = 16 бязменам = = 1280 лотам = 16,38 кг. Афіцыйна выкарыстоўваўся да 1924 пры ўзважванні зерня, мёду, воску і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРКУЛЕ́САВЫ СЛУПЫ́,
старажытная назва масіваў Гібралтарская скала і Муса па баках Гібралтарскага праліва. Паводле міфа пра Геракла, ён на шляху да велікана Герыёна паставіў тут 2 скалы. У пераносным сэнсе выраз «дайсці да Геркулесавых слупоў» азначае дайсці да мяжы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́КАЦЬ,
старажытная мера (адзінка) даўжыні. Вызначаўся даўжынёй рукі ад канца сярэдняга ці вял. пальца да лакцявога згіну. Л. карысталіся на Беларусі і ў Расіі да ўвядзення метрычнай сістэмы мер. 1 Л. = 0,3044 сажня = 0,9135 аршына = 14,5 вяршка = 0,6497 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРШЫ́Н (цюрк.),
старажытная мера (адзінка) даўжыні. Карысталіся ў Афганістане, Балгарыі, Іране, Расіі (з 16 ст.), Турцыі («аршым»). Значэнне аршына ў 16—18 ст. мянялася. На Беларусі ў 19 — пач. 20 ст. карысталіся рускім аршынам = 28 цалям = 16 вяршкам = 0,7112 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУКНО́,
старажытная мера (адзінка) масы мёду. Упамінаецца ў бел. пісьмовых помніках да 17 ст. У розных крыніцах прыводзяцца розныя лікавыя значэнні Л.: 10 пудоў або 50 фунтаў, якія адрозніваюцца прыкладна ў 10 разоў. Л. было таксама адзінкай штогадовай мядовай даніны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРМА́ТА,
1) старажытная назва артыл. гарматы, якая з’явілася на Русі ў 2-й пал. 14 ст. 2) Назва на Беларусі, Украіне, у Літве і Польшчы ў 15—17 ст. разнастайнай зброі і засцерагальнага ўзбраення.
3) Назва артылерыі бел. гарадоў і замкаў у 15—17 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВА́РТА (ад лац. quarta чвэрць),
бел.старажытная мера (адзінка) аб’ёму сыпкіх рэчываў і вадкасцей. У сістэме мер ВКЛ 1 К. = 1/4 гарца = 0,7057 л. Адзінка, у 4 разы меншая за К., называлася кватэрка. К. наз. таксама пасудзіна такой ёмістасці (умяшчальнасці). Гл. таксама Гарнец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕРМАЛО́ВІЧ (Мікалай Іванавіч) (н. 29.4.1921, в. Малыя Навасёлкі Дзяржынскага р-на Мінскай вобл.),
бел. гісторык і літаратуразнавец. Скончыў Мінскі пед.ін-т (1947). У 1940—47 на пед. працы ва ўстановах нар. адукацыі, у 1948—57 у Маладзечанскім настаўніцкім ін-це і Маладзечанскім абл. ін-це ўдасканалення настаўнікаў. Пасля выхаду на пенсію па зроку (1957) пачаў займацца н.-д. дзейнасцю. Гал. тэмы — гісторыя Беларусі 9—14 ст. і бел.л-ра. Даследуе пытанні засялення слав. плямёнамі Усх. Еўропы, этнагенез беларусаў, паліт. гісторыю стараж. зямель Беларусі (Полацкая, Тураўская, Навагрудская і інш.), праблемы ўзнікнення ВКЛ і інш.Дзярж. прэмія Рэспублікі Беларусь 1992.
Тв.:
Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. Мн., 1990;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́НІ,
гон, старажытнаянар. мера (адзінка) даўжыні. Лічыліся роўнымі адлегласці, пройдзенай запрэжаным у саху канём, або даўжыні поля, апрацаванага (узаранага ці скошанага) за адзін прыём. Мелі ўмоўнае, не заўсёды аднолькавае лікавае значэнне, залежнае ад фіз. магчымасцей чалавека і жывёлы. Раўняліся прыблізна 80—100 м і болей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГА́ЦІНА,
старажытная халодная зброя, разнавіднасць дзіды, пікі або кап’я, з шырокім масіўным двухбаковавострым наканечнікам, насаджаным на дрэўка (ратовішча). Напачатку выкарыстоўвалася як паляўнічая зброя, потым — на ўзбраенні гал. чынам пешых апалчэнцаў (пазней у некат. дзяржавах — конніцы); з пач. 18 ст. служыла толькі для палявання на буйнога звера.