ФУТ (англ. foot літар. — ступня),

1) адзінка даўжыні ў сістэме англ. мер. Абазначаецца ft. 1 Ф. = 12 цалям = 0,3048 м.

2) Старажытная адзінка даўжыні ў Беларусі і Расіі. 1 Ф. = 1/7 сажня = 12 цалям = 0,3048 м.

т. 16, с. 506

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)