касманаўт ЗША. Д-рн. у галіне астрафізікі (1971). Скончыў Гарвардскі ун-т (1971). Працаваў у НАСА. У 1978—97 у групе касманаўтаў НАСА. Здзейсніў 5 палётаў (як спецыяліст па аперацыях на арбіце) у складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 12—19.4.1985 — на КК «Дыскаверы», 2—11.12.1990 і 22.2—9.3.1996 — на КК «Калумбія», 31.7—8.8.1992 — на КК «Атлантыс», 2—12.12.1993 — на КК «Індэвар». У космасе правёў 50,9 сут. 5 медалёў НАСА «За касмічны палёт».
першы касманаўт Мексікі. Д-р філасофіі (1979). Скончыў Нац.ун-т Мексікі (1975), ун-ты Эсекса (1976) і Бірмінгема (1979). У 1985 у атрадзе касманаўтаў НАСА. 26.11—3.12.1985 здзейсніў (як спецыяліст па карыснай нагрузцы) палёт на касм. караблі «Атлантыс», у час якога вывеў на арбіту мекс. спадарожнік сувязі «Марэлас-2». У космасе правёў 6,88 сут. Яго імя занесена ў Міжнар. залу гонару касманаўтыкі (1991).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭ СА́НТЫС (De Santis) Джузепе (н. 11.2.1917, г. Фонды, Італія),
італьянскі кінарэжысёр. Скончыў Рымскі ун-т (1939), вучыўся ў Рымскім кінацэнтры. У яго творчасці неарэалістычныя тэндэнцыі сац. драм «Трагічнае паляванне» (1947), «Горкі рыс» (1949), «Няма міру пад алівамі» (1950) па-мастацку пераканаўча раскрыліся ў фільме «Рым, 11 гадзін» (1952). Сярод інш. фільмаў: «Дайце мужа Ганне Дзакеа» (1953, у пракаце «Страчаныя мроі»), «Яны ішлі на Усход» (1964, сав.-італьян.), «Цэнны спецыяліст з забяспечанай будучыняй» (1972). У лепшых фільмах страснасць, рамантычная прыўзнятасць спалучаюцца з каларытнымі замалёўкамі нар. жыцця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАК-КА́НДЛЕС (McCandless) Брус (н. 1937),
касманаўт ЗША. З 1966 у групе касманаўтаў НАСА. 3—11.2.1984 з В.Брандам, Р.Гібсанам, Р.Мак-Нэрам, Р.Сцюартам здзейсніў (як спецыяліст па аперацыях на арбіце) палёт на касм. караблі «Спейс шатл» («Чэленджэр»), у час якога ўпершыню ў свеце здзейсніў свабодны палёт у космасе пры дапамозе індывід. ранцавай рухальнай устаноўкі (аддаліўся ад касм. карабля на адлегласць каля 100 м); 24—29 4.1990 — палёт у складзе экіпажа касм. карабля «Спейс шатл» («Дыскаверы»). У космасе правёў 13 сут. Гл.іл. да арт.Касманаўтыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РОС (Ross) Джэры (н. 20.1.1948, г. Краўн-Пойнт, штат Індыяна, ЗША),
касманаўт ЗША. Скончыў ун-т Перд’ю (1970). З 1980 у групе касманаўтаў НАСА.
Здзейсніў 6 касм. палётаў (як спецыяліст па аперацыях на арбіце) у складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 27.11—3.12.1985, 2—6.12.1988 і 5—11.4.1991 — на КК «Атлантыс», 24.4—8.5.1993 — на КК «Калумбія», 12—20.11.1995 — на КК «Атлантыс» (стыкоўка з арбітальнай станцыяй «Мір»), 4—16.12.1998 — на КК «Індэвар» (стыкоўка з Міжнар.касм. станцыяй). У космасе правёў 47,2 сут, у т. л. ў адкрытым космасе 44,2 гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМО́Н (Ramon) Ілан (20.6.1954, г. Рамат-Ган, Ізраіль — 1.2.2003),
першы касманаўт Ізраіля. Палкоўнік ВПС. Бакалаўр навук па электроніцы і камп’ютэрнай тэхніцы. Скончыў лётную школу ВПС (1974), Тэль-Авіўскі ун-т (1987). У 1990—94 камандзір эскадрыллі, нач. упраўлення ў штабе ВПС Ізраіля. З 1998 у Касм. цэнтры імя Л.Джонсана (ЗША). 16.1—1.2.2003 здзейсніў (як спецыяліст па карыснай нагрузцы) палёт у складзе экіпажа касм. карабля «Калумбія». Загінуў у выніку катастрофы пры вяртанні на Зямлю. У космасе правёў 15,9 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛАЗЫ́РЫНА Ларыса Дзмітрыеўна (н. 1.2.1942, г. Брэст),
бел. педагог. Д-рпед.н. (1993), праф. (1995). Скончыла Бел.ін-тфіз. культуры (1963). Працавала настаўніцай у школе г. Мінска. З 1969 у Мінскім пед. ін-це, з 1976 у Бел. ін-це фіз. культуры, з 1992 заг. кафедры тэорыі і методыкі фіз. выхавання і спорту. З 1996 гал.спецыяліст аддзела гуманіт. навук дзярж. Вышэйшага атэстацыйнага камітэта Рэспублікі Беларусь. Даследуе тэорыю і методыку фіз. выхавання дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту. Аўтар прац «На шляху да фізічнага ўдасканалення» (1987) і інш.
Тв.:
Очарование: Путешествие малышей со взрослыми по природе. Мн., 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРНЕ́ГІ (Carnegie) Дэйл (1888, г. Мэрывіл, ЗША — 1955),
амерыканскі псіхолаг, спецыяліст у галіне міжасобасных адносін. Скончыў Пед. каледж ва Уорэнсбергу (1907), вучыўся ў Амер. акадэміі тэатр. мастацтва (Нью-Йорк). З 1912 выступаў з лекцыямі аб гарманічным жыцці, узаемаадносінах паміж людзьмі, уменні даходліва выказваць свае думкі; атрымаў вял. папулярнасць. Стварыў комплексную сістэму навучання дарослых, якая ўключала практыку публічных выступленняў, мастацтва пераканання, вырашэння праблем і прыкладную псіхалогію. Аўтар кніг, напісаных у жанры рэкамендацый і павучанняў.
Тв.:
Рус.пер. — Как завоевывать друзей и оказывать влияние на людей. М., 1989;
Как перестать беспокоиться и начать жить. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЬЮ́ІС (Lewis) Норман (н. 1908, Лондан),
англійскі пісьменнік. Пачынаў як журналіст і публіцыст. Аўтар антыкалан. раманаў «Вулканы над намі» (1957), «Бачная цемра» (1960), «Сіцылійскі спецыяліст» (1974), «Германская кампанія» (1979) і інш. У раманах «Дзесятае прыбыццё карабля» (1962), «Ад рукі брата яго» (1968) адлюстравана англ. рэчаіснасць. Яго прозе ўласцівы падкрэслены рацыяналізм, дакладнасць апісанняў, сатыра, лаканізм, прысутнасць дэтэктыўнага элемента.
Тв.:
Рус.пер. — Зримая тьма. М., 1963;
Вулканы над нами. М., 1965;
Сицилийский специалист. М., 1981;
Компания «Гезельшафт». М., 1983;
День лисицы. От руки брата его. М., 1985;
Бегство от мрачного экватора. Голоса старого моря. М., 1986.
французскі гісторык і філолаг, кітаязнавец, спецыяліст па мовах і гісторыі краін Індакітая. Сын Г.К.Ш.Масперо. З 1908 выкладчык, з 1911 праф.Франц. школы Д. Усходу ў г. Ханой (В’етнам), з 1920 праф.кіт. мовы і л-ры Калеж дэ Франс у Парыжы. З 1935 чл., з 1944 прэзідэнт франц. Акадэміі надпісаў. Аўтар больш як 150 прац, прысвечаных Кітаю і Індакітаю, у т. л.кн. «Старажытны Кітай» (1927, ахоплівае гісторыю і культуру Кітая з 12 да 3 ст. да н.э.), «Кітайская мова» (1931). Загінуў у лагеры смерці Бухенвальд.