ЗАРХІ́ Аляксандр Рыгоравіч (н. 18.2.1908, С.-Пецярбург),
рускі кінарэжысёр, сцэнарыст. Нар.арт.СССР (1969), засл. дз. маст. Беларусі (1955). Герой Сац. Працы (1978). Скончыў Ленінградскі тэхнікум экраннага мастацтва (1927). З 1929 на Ленінградскай кінафабрыцы «Саўкіно» (кінастудыя «Ленфільм»), у 1950—55 на кінастудыі «Беларусьфільм», з 1957 на кінастудыі «Масфільм». Творчай манеры З. ўласцівы імкненне да абагульнення, псіхал. глыбіні ў раскрыцці вобразаў. Паставіў фільмы: маст. «Гарачыя дзянёчкі» (1935), «Дэпутат Балтыкі» (1937) і «Член урада» (абодва з І.Хейфіцам; 1940); «Паўлінка» (1952, фільм-спектакль), «Несцерка» (1955), «Вышыня» (1957), «Людзі на мосце» (1960), «Ганна Карэніна» (1968), «Дваццаць шэсць дзён з жыцця Дастаеўскага» (1981) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1941, 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУМБАТАШВІ́ЛІ Іосіф Георгіевіч (н. 10.11.1915, Тбілісі),
грузінскі тэатр. мастак. Нар.маст.СССР (1982). Вучыўся ў Тбіліскай АМ (1936—42). У 1942—47 гал. мастак Груз.т-ра оперы і балета імя З.Паліяшвілі, у 1948—59 — Т-ра імя К.Марджанішвілі ў Тбілісі (аформіў спектакль «Яго зорка» І.Масашвілі, 1951; Дзярж. прэмія СССР 1952), у 1962—72 — Цэнтр.т-раСав. Арміі, у 1972—88 — Т-ра імя Я.Вахтангава ў Маскве. Афармляў таксама спектаклі ў Маскоўскім маст.акад. т-ры («Сталявары» Г.Бокарава, 1972, Дзярж. прэмія СССР 1974) і інш. Творчасці ўласцівы лаканізм афармлення сцэн. прасторы ў кантрастным супастаўленні з экспрэсіўнай маляўнічасцю касцюмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЭ́ЛІЦКІ ТЭАТРАЛІЗАВА́НЫ ПАКА́З 1912,
літаратурна-музычны і сцэнаграфічны спектакль-кампазіцыя ў «жывых карцінах» («абразах») на тэму пораў года ў прац. жыцці і ўяўленнях селяніна. Адбыўся ў пач. 1912 у адным з сялянскіх двароў каля г.п. Карэлічы Гродзенскай вобл.
Прадстаўленне складалася з уступу, 4 частак (4 пораў года) і заключэння. Развівалася чаргаваннем сцэн. карцін, сэнс якіх удакладняўся дэкламацыяй вершаў Я.Купалы, Я.Коласа і інш., нар. песнямі. Адбывалася ў муз. суправаджэнні. У афармленні выкарыстаны элементы нескладанай бутафорыі, натуральныя рэчы (рэквізіт), шумавыя прыёмы (вецер, гром), светлавыя эфекты ўсіх колераў чырвоны — колер агню, блакітны — месяца, жоўты — сонца і інш. Усе кампаненты («карціны», кампазіцыйныя пераходы, вобразы-алегорыі, тэксты, спевы, дэкламацыі) былі аб’яднаны ў вобразным адзінстве фалькл.сцэн. відовішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАКАЗА́ЛЬНЫЯ ТЭА́ТРЫ,
чырвонаармейскія т-ры і тэатр. калектывы, што існавалі ў час грамадз. вайны пры Палітаддзеле 16-й арміі Зах. фронту для культ. абслугоўвання вайск. часцей франтавых і прыфрантавых зон, шпіталяў і мясц. насельніцтва 3 восені 1919 да ліп. 1920 існавалі Першы паказальны тэатр, Другі паказальны тэатр, Трэці паказальны тэатр. У ліп. 1920 яны аб’яднаны ў адзіны калектыў з базай у Смаленску, пазней у Мінску. У трупе выступалі прафес. акцёры і чырвонаармейцы, маст. кіраўнік — М.Дняпроў. Рэпертуар складаўся пераважна з твораў рус. і замежнай класікі, сав. драматургіі. Спыніў дзейнасць у канцы 1920. Апошні спектакль аб’яднанай трупы — «На дне» М.Горкага (рэж. і мастак К.Елісееў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́РШАЯ БЕЛАРУ́СКАЯ ВЕЧАРЫ́НКАў Вільні.
Адбылася 12.2.1910 у клубе чыгуначнікаў. Арганізавана А.Бурбісам пры падтрымцы рэдакцыі газ. «Наша ніва». Мела значны грамадскі рэзананс, садзейнічала развіццю бел.прафес. і аматарскага тэатр. мастацтва. У П.б.в. ўдзельнічала каля 100 чал., прысутнічала каля 1000 гледачоў. У праграме спектакль «Па рэвізіі» М.Крапіўніцкага (пастаноўка Бурбіса, сярод удзельнікаў Я.Арлоўскі, Ф.Мурашка, Ч.Родзевіч і інш.); харавыя творы «А хто там ідзе?» (муз. Л.Рагоўскага на словы Я.Купалы), «Чаму ж мне не пець» і інш.бел.нар. песні (дырыжор Рагоўскі); нар. танцы «Лявоніха», «Мяцеліца», «Юрка», «Верабей» (пад кіраўніцтвам І.Буйніцкага).
Літ.:
Няфёд У.І. Гісторыя беларускага тэатра. Мн., 1982;
Гісторыя беларускага тэатра. Т. 1—2. Мн., 1983—85.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́КАЛ Майсей Барысавіч (5.10.1904, г. Жмерынка Вінніцкай вобл., Украіна — 8.3.1975),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1938). Скончыў Маскоўскую тэатр. студыю «Культур-ліга» (1924). Працаваў у Харкаўскім, з 1927 у Дзярж.яўр. т-ры Беларусі, дзе паставіў спектакль «Тэўе-малочнік» паводле Шолам-Алейхема (1939; выконваў і гал. ролю). З 1949 у Дзярж.рус.драм. т-ры Беларусі. Выканаўца драм. і характарных роляў. Створаныя ім вобразы вылучаліся псіхал. дакладнасцю і яркім вонкавым малюнкам. Сярод значных роляў: Блазан («Кароль Лір» У.Шэкспіра), Суддзя («Фуэнтэ Авехуна» Лопэ дэ Вэгі), Том («Хаціна дзядзькі Тома» паводле Г.Бічэр-Стоу), Сілан, Рабінзон («Гарачае сэрца», «Беспасажніца» А.Астроўскага), Шпрых («Маскарад» М.Лермантава), Якаў Трошын («Дзеці сонца» М.Горкага) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭСПУБЛІКА́НСКІ ТЭА́ТР БЕЛАРУ́СКАЙ ДРАМАТУРГІ́І Створаны ў снеж. 1990 у Мінску як падраздзяленне Бел.т-ра імя Я.Купалы па рабоце з.драматургамі. З 1993 атрымаў статус рэсп.т-ра і сучасную назву. Заснавальнік і першы маст. кіраўнік т-ра В.Мазынскі. З вер. 2000 т-р узначальвае В.Анісенка.
Гал. мастак В.Цімафееў (да 2000). З вер. 1994 працуе з пастаяннай трупай, сфарміраванай з выпускнікоў акцёрскага аддзялення Бел.АМ (маст. кіраўнік Мазынскі). Спектаклі ідуць на бел. мове. Першы спектакль — «Ку-ку» М.Арахоўскага. Т-р аддае перавагу творам пачынаючых драматургаў, у рабоце з якімі выкарыстоўваюцца індывідуальныя формы, праводзяцца семінары, сцэн. чытанні п’ес па ролях і інш.Найб. ўвагу надае фарміраванню бел. рэпертуару: «Барбара Радзівіл» Р.Баравіковай, «Галава» І.Сідарука, «Нагавіцы святога Георгія» і «Чорны квадрат» М.Клімковіча і М.Адамчыка, «Паваліўся нехта» У.Галубка і Л.Родзевіча, «Містэр Розыгрыш» С.Кандрашова, «Пеўчыя» Г.Марчука, «Заложніца кахання» і «Стомлены д’ябал» С.Кавалёва, «Дзіця з Віфлеема» М.Пінігіна, «Апошняя пастараль» А.Адамовіча, «Развітанне з Радзімай» А.Паповай і інш. Сярод твораў рус. і замежнай класікі: «Рычард III» і «Макбет» У.Шэкспіра, «Лекар паняволі» Мальера, «Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць...» Б.Брэхта, «Шампань-скага!» паводле А.Чэхава («Прапанова», «Юбілей») і інш. Рэпертуар вызначаецца жанравай разнастайнасцю: фарс-абсурд, камедыя жахаў, паэт. драма, прытча, сцэны з рыцарскіх часоў, фарс-рэпетыцыя; асветніцкі спектакль для старэйшых школьнікаў («Бог Дыяніс — тэатра Бог» — І.Чаркаса). Спектаклі ставілі і ставяць рэжысёры А.Гарцуеў, А.Гузій, М.Дзінаў (Гавядзінаў), У.Осіпаў, Пінігін, В.Растрыжэнкаў, Т.Сулімава, Р.Таліпаў. Значны ўклад у дзейнасць т-ра Т.Мархель.
І.І.Чаркас.
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі. Сцэна са спектакля «Апошняя пастараль» А.Адамовіча.Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі. Сцэна са спектакля «Галава» І.Сідарука.Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі. Сцэна са спектакля «Стомлены д’ябал» С.Кавалёва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРКО́ЎСКІ Віталь Міхайлавіч (н. 1.1.1947, в. Астравы Мінскага р-на),
бел. рэжысёр. Засл. дз. маст. Беларусі (2000). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1969). У 1969—78 працаваў у т-рах Беларусі, у 1980—87 у Магілёўскім абл. т-ры драмы і камедыі імя В.Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску. Арганізатар і кіраўнік т-ра-студыі «Дзе-Я?» (1987—90, з М.Труханам), эксперым. майстэрняў «АКТ» у Мінску (1990—95), з 1997 гал. рэжысёр, з 2001 маст. кіраўнік Нац.акад.т-ра імя Я.Коласа. Яго работы вызначаюцца адкрытым постмадэрнізмам, гранічнай засяроджанасцю на псіхааналізе. Сярод пастановак: «Апошні тэрмін» паводле В.Распуціна (1976), «Стары дом» А.Казанцава (1978, абодва з Труханам), «Сола для гадзінніка з боем» О.Заградніка (1979), «Васа Жалязнова» М.Горкага (1980), «Талент кахання» Н.Думбадзе (1982), «Заўтра была вайна» Б.Васільева (1986), «Роспач» паводле У.Караткевіча (1987, з Труханам), «Ілюзіён» У.Сегліньша (1989), «Марк Шагал» (1990), «У стылі барака...» (1991), «Апошняя п’еса Трэплева» (1992) і «Каляровы» (1993) паводле п’ес В.Острава, «Мар’я» А.Кудраўцава (1991), «Нора» Г.Ібсена (1993), «П’еса для ненароджаных дзяцей» паводле Ф.Дастаеўскага (1996), «Свавольнікі лёсу» (1996, лепшы спектакль на фестывалі «Бонскае біенале» 1997) і «...Таму што люблю» («Дзень карабля») (1998) А.Паповай, «Пісьменныя» паводле М.Чоке (Гран-пры фестывалю сучаснай ням. драматургіі ў Мінску), «Блудны муж і яго жонка Варвара» паводле Г.Марчука, «Рагнеда» паводле Н.Рапа (усе 1998, апошні з Труханам), «Чорная нявеста» («Чорная панна Нясвіжа») А.Дударава, «Я, ты, ён, яна, яно...» паводле Ф.Шылера (абодва 1999), «Шагал... Шагал...» (1999, Гран-пры Эдынбургскага міжнар. фестывалю, лепшы спектакльбел. драматургіі на міжнар. фестывалі «Белая вежа» 2000) і «Мадам Боншанс» (2001) паводле У.Драздова, «Зямля» паводле Я.Коласа (2001), «Тузы» У.Відмэра, «І нас пацалуе світанак...» Острава (абодва 2002), «Сон на кургане» паводле Я.Купалы (2003) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯКАБСО́Н Леанід Веньямінавіч (15.1.1904, С.-Пецярбург — 17.10.1975),
расійскі артыст балета, балетмайстар. Засл. дз. маст. Расіі (1957). Скончыў Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (1926). У 1926—33, 1942—50 і 1955—75 артыст і балетмайстар Ленінградскага т-ра оперы і балета, у 1933—42 — Вял.т-ра ў Маскве. З 1969 арганізатар і маст. кіраўнік ансамбля «Харэаграфічныя мініяцюры». Харэограф-наватар. Паслядоўнік ідэй М.Фокіна. Пашырыў выразныя магчымасці танц. пластыкі ў розных жанрах. Паставіў балеты «Шурале» Ф.Яруліна (1950), «Спартак» А.Хачатурана (1956), «Клоп» Ф.Атказава і Р.Фірціча (1962), «Дванаццаць» Б.Цішчанкі (1964), харэаграфічныя мініяцюры, а таксама аб’яднаныя ў цыклы, спектакль «Харэаграфічныя мініяцюры» (1958; у 1960 экранізаваны) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1951.
Літ.:
Л.Якобсон. Л.;
М., 1965;
[Якобсон И.Д., Зайдельсон В.] Беседы о Л.Якобсоне. СПб., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЙНІЧ (Voynich) Этэль Ліліян (11.5.1864, г. Корк, Ірландыя — 28.7.1960),
англійская пісьменніца. Жонка М.Л.Войніча. Скончыла кансерваторыю ў Берліне. У 1887—89 жыла ў Расіі, з 1920 у Нью-Йорку. Блізкая да расійскіх і міжнародных рэв. колаў. Пачынала як перакладчыца твораў рус. пісьменнікаў. У трылогіі «Авадзень» (1897, бел.пер. 1934), «Перарваная дружба» (1910), «Здымі абутак свой» (1945), раманах «Джэк Рэйманд» (1901), «Алівія Лэтам» (1904) рэалістычныя тэндэнцыі спалучаюцца з неарамантычнымі. З Войніч сустракаліся бел. журналісты, пісьменнікі П.Глебка, І.Новікаў. У 1948 Бел.т-р імя Я.Коласа паставіў паводле рамана «Авадзень» спектакль.
Тв.:
Рус.пер. — Собр. соч.Т. 1—3. М., 1975.
Літ.:
Таратута Е.А. Этель Лилиан Войнич: Судьба писателя и судьба книги. 2 изд. М., 1964;