спалучэнне тоесных або блізкіх паводле значэння слоў, з якіх адно ці некалькі лагічна лішнія. Напр., «свая аўтабіяграфія» (паняцце «свая» ўваходзіць у слова «аўтабіяграфія»), «свабодная вакансія» (слова «вакансія» абазначае «незамешчаная пасада, свабоднае месца ў штаце якой-н. установы»). Такія словазлучэнні не адпавядаюць літ. норме бел. мовы. Выкарыстанне П. апраўдана, калі спалучэнне аднолькавых ці блізкіх па сэнсе слоў служыць стылістычным сродкам і надае мове большую выразнасць ці пераканаўчасць («бачыць на свае ўласныя вочы»), а таксама калі ён выступае як стылістычная фігура, што надае мове маст. вобразнасць («Паляці, мая мысль, лёгкім сокалам і прагледзь гэты свет кругом-вокалам». Я.Купала). У фразеалагічных словазлучэннях П. не лічыцца стылістычнай памылкай. Падобны П. — частая з’ява ў нар.паэт. творчасці («ні роду, ні племені»). Да П. адносяцца і эпітэты, што не пашыраюць уяўлення пра пэўную з’яву, прадмет («чорная сажа»). Словазлучэнні, у якіх азначэнне ўдакладняе паняцце, не лічацца інфарматыўна лішнімі і не супярэчаць нормам сучаснага словаўжывання («практычны вопыт», «рэальная рэчаіснасць»). Крайнім выражэннем П. з’яўляецца таўталогія.
рускі пісьменнік. Майстар кароткіх апавяданняў, якія публікаваў з 1916. Яго творам уласцівы лаканізм, спалучэнне ў вобразах, сюжэтных калізіях і апісаннях тэмпераменту са знешняй бясстраснасцю. Вострапсіхалагічныя навелы пра грамадз. вайну (зб-кі «Конармія», 1926; «Адэскія апавяданні», 1931) падкрэсліваюць самабытнасць яго творчай манеры. Аўтар п’ес «Захад» (1928), «Марыя» (1935), кінасцэнарыяў (фільм «Блукаючыя зоркі», 1926), нарысаў. У 1937 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАКАФО́НІЯ (грэч. kakophōnia ад kakos благі + phone гук),
антыгарманічнае, недарэчнае, бязладнае, хаатычнае спалучэннемуз. гукаў. Узнікае звычайна спантанна (напр., пры настройцы сімф. аркестра) Уяўленні пра К. крыху ўмоўныя і гістарычна мяняюцца (спалучэнні гукаў, якія лічыліся К. для пэўнай муз. культуры і эпохі, могуць успрымацца як асэнсаваныя слухачом інш. эпохі). Уражанне К. можа стварацца і пры неадпаведнасці музыкі слыхавому вопыту аўдыторыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТАНІ́НЫ (Antonini),
дынастыя рымскіх імператараў, якая правіла ў 96—192. Назва ад імя імператара Антаніна Пія. Заснавальнік дынастыі — Нерва [96—98].
Да Антанінаў належалі: Траян [98—117], Адрыян [117—138], Антанін Пій [138—161], Марк Аўрэлій [161—180] і яго суправіцель Луцый Вер [161—169], Камод [180—192]. Часы праўлення Антанінаў лічацца «залатым векам» імперыі. Для іх характэрны спалучэнне манархіі і свабоды, эканам. і культ. развіццё правінцый, буд-ва новых гарадоў, пераможныя войны, раздача рым. грамадзянства і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛОСКАСТУПНЁВАСЦЬ,
дэфармацыя ступні з устойлівым памяншэннем вышыні яе зводаў амаль да іх поўнага знікнення. Бывае падоўжаная і папярочная (магчыма спалучэнне абедзвюх форм). Прыроджаная П. назіраецца вельмі рэдка, набытую П. падзяляюць на статычную (ад перагрузкі, асабліва ў час росту арганізма). рахітычную (пры рахіце), траўматычную (пасля пералому ладыжак шчыкалатак* або касцей ступні), паралітычную (пасля поліяміэліту). Прыкметы П.: хуткая стамляльнасць ног, ныючы боль у ступнях, бывае ацёк ступні. Лячэнне артапедычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАМЫСЛО́ВЫ ВУ́ЗЕЛ,
спалучэнне прамысловых прадпрыемстваў, аб’яднаных паміж сабой цеснымі вытв. і вытв.-тэхнал. сувязямі, адзінай вытв. інфраструктурай, агульнасцю трансп., геагр. размяшчэння ў межах аднаго або некалькіх блізкіх адзін ад аднаго нас. пунктаў (гарадоў, гар. пасёлкаў і інш.). Таксама наз. група прадпрыемстваў галіны прам-сці, размешчаных на адной пляцоўцы, пабудаваных паводле адзінага плана і аб’яднаных агульнай інфраструктурай, часам узаемнымі вытв. сувязямі. Гл. таксама Канцэнтрацыя вытворчасці, Канцэрн.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАНСГРЭ́СІЯў генетыцы,
павялічанае (ці аслабленае) праяўленне генет. прыкметы ў патомства ў параўнанні з бацькамі. Адбываецца, калі колькаснае праяўленне прыкметы звязана з функцыянаваннем 2 і болей генаў. Пры наяўнасці ў кожнага з бацькоў 1 ці болей дамінантнага гена ў патомкаў спалучаюцца 2 і болей дамінантных генаў — станоўчая Т.; аналагічнае спалучэнне рэцэсіўных генаў прыводзіць да аслаблення праяўлення прыкметы — адмоўная Т. (гл.Дамінантнасць, Рэцэсіўнасць). Выкарыстоўваецца ў селекцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРМА́ЦЫЯ (ад лац. formatio утварэнне) у геалогіі, заканамернае прыроднае спалучэнне (парагенез, комплекс, асацыяцыя) горных парод, карысных выкапняў і інш.мінер. утварэнняў, звязаных агульнасцю ўмоў паходжання. Адрозніваюць марскія і кантынент., платформавыя, геасінклінальныя, арагенныя, магматычныя, метамарфічныя, вулканагенныя, асадкавыя, рудныя, саляносныя і інш. На Беларусі найб. даследаваны Ф. платформавага чахла: марскія тэрыгенныя, тэрыгенна-карбанатныя, у т. л. нафтаносныя, галагенныя (галітавая і каліяносна-галітавая), кантынент. покрыўна-ледавіковыя, вугляносныя і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕРАНО́К Таццяна Фёдараўна (н. 1.7.1920, в. Неглюбка Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. майстар нар.маст. ткацтва. Жыве і працуе ў в. Неглюбка. У тэхніках закладнога і пераборнага ткацтва вырабляе ручнікі, аздобленыя геам. арнаментам (спалучэнне чырвонага і чорнага колераў на белым фоне), які шчыльнымі палосамі ўкрывае б.ч. паверхні вырабаў (гл.Неглюбскія ручнікі). Кіруе гуртком «Юныя ткачыхі» пры Неглюбскай сярэдняй школе (з 1979).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭНІ́ (сапр.Дзянісаў) Віктар Мікалаевіч
(8.3.1893, Масква — 3.8.1946),
рускі графік, карыкатурыст. Засл. дз. маст. Расіі (1932). У 1910-я г. працаваў у гумарыстычных часопісах, з 1921 супрацоўнік газ. «Правда». Паліт. плакатам і карыкатурам Д. ўласціва сатыр.-жанравае вырашэнне тэмы, спалучэнне контурнага малюнка з заліўкай лакальнымі колеравымі плямамі (плакат «Антанта», 1919; малюнкі «На барацьбу з беспрытульнасцю», 1926, карыкатуры часоў Вял.Айч. вайны і інш.).